Шосты школьны дзень

Шосты дзень тыдня-субота-з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

 

Справаздачы па мерапрыемствах

Планы шостага дня

Мэты і задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень

разгарнуць

Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

- умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя;

- стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;

- інтэлектуальнае развіццё, грамадзянскае станаўленне школьніка;

- удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях.

Задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

- фарміраваць у дзяцей і моладзі грамадзянскай пазіцыі праз удзел у сацыяльна- значных справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;

- далучаць дзяцей і моладзь да маральна-духоўных каштоўнасцяў, праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы;

- фарміраваць патрыятызм у дзяцей і моладзі, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і месцаў воінскай славы;

- фармаваць патрэбу ў маладога пакалення да клопату аб Радзіме, яе інтарэсах у абароне і захаванні экалагічных рэсурсаў;

- фарміраваць гарманічна-развітую грамадска- актыўную асобу;

- павышаць маральную і эстэтычную культуру навучэнцаў;

- стварыць умовы паспяховай сацыялізацыі асобы дзіцяці;

- аднаўляць і развіваць фізічныя і духоўныя сілы дзяцей адпаведнай арганізацыяй вольнага часу.

згарнуць