Вучнёўскае самакіраванне

ПАЛАЖЭННЕ аб вучнёўскім самакіраванні

разгарнуць

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Зубкаўскай сярэдняй школы Клецкага раёна

                            І.Ю.Крэпчук

04.09.2023

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб вучнёўскім самакіраванні

 

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Вучнёўскае самакіраванне — орган самакіравання вучняў установы адукацыі.

1.2. Вучнёўскае самакіраванне ажыццяўляе сваю дзейнасць                         у адпаведнасці     з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статутам школы, сапраўдным

Палажэннем.

  1. МЭТА ВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ

рэалізацыя права вучняў на ўдзел у кіраванні установай адукацыі, фарміраванне дэмакратычных асноў арганізацыі адукацыйнага працэсу.

  1. ЗАДАЧЫ ВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ

3.1. стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі вучняў;

3.2. развіццё ў вучняў сацыяльнай ініцыятывы, творчасці і адказнасці, камунікатыўных уменняў і навыкаў;

3.3. забеспячэнне адносін супрацоўніцтва паміж настаўнікамі і вучнямі;

3.4. набыццё вучнямі  вопыту кіраўніцкай дзейнасці.

  1. 4. ФУНКЦЫІ ВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ

4.1. Калектываўтвараючыя.

4.2. Сацыялізацыя.

4.3. Кіраўніцкія.

5.ПРЫНЦЫПЫ РАБОТЫ ОРГАНАЎ ВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ

5.1. Адкрытасць і даступнасць.

Органы самакіравання адкрыты для ўсіх членаў вучнёўскага калектыву.

5.2. Добраахвотнасць і творчасць.

Першасным вучнёўскім калектывам прадастаўляецца права свабоднага выбару зместу дзейнасці, формаў работы.

5.3.Роўнасць і супрацоўніцтва.

У вучнёўскіх калектывах ўсё – і выбарны актыў, і радавыя члены – займаюць роўнае становішча. Члены калектыву ставяцца ў аднолькавыя ўмовы ў арганізацыі і правядзенні сваіх спраў. Першасныя калектывы будуюць узаемаадносіны на аснове супрацоўніцтва і раўнапраўнага партнёрства.

5.4.Бесперапыннасць і перспектыўнасць.

Органы вучнёўскага самакіравання дзейнічаюць на працягу ўсяго адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі.

5.5.Разнастайнасць формаў і кірункаў рэалізацыі функцый вучнёўскага самакіравання.

5.6.Абарона правоў і інтарэсаў вучняў  у розных сферах жыццядзейнасці: вольны час, вучоба, разнастайныя віды творчасці.

  1. СТРУКТУРАВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ

6.1.Вучнёўскае самакіраванне  ўключае некалькі ўзроўняў:

1 узровень – індывідуальны.

Кожны вучань  мае права выбірацца і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання з улікам асабістага жадання і рэкамендацыі класнага кіраўніка, а таксама праяўляць ініцыятыву пры правядзенні любой справы, як класнай, так і агульнашкольнай.

2 узровень – узровень першаснага калектыву.

Усе вучні ўстановы адукацыі  з'яўляюцца членамі калектыву класа, таму асноўныя пытанні, звязаныя з жыццядзейнасцю, вырашаюцца ў першасным калектыве.

Усе члены класа, згодна сваім інтарэсам, выбіраюць сабе кірунак дзейнасці, якім збіраюцца займацца.

Кожны клас выбірае са свайго складу старасту, члена цэнтраў вучкама.

Члены цэнтраў класа адказваюць за справы ўнутры класа, за ўдзел у агульнашкольных справах; рыхтуюць інфармацыю і прапановы ў вышэйстаячыя органы самакіравання.

 Вышэйшым органам самакіравання ў класе з'яўляецца Агульны сход класа, які збіраецца раз у чвэрць і на якім плануецца работа калектыву класа, падводзіцца вынік за пэўны прамежак часу, выбіраюць прадстаўніка для ўдзелу ў вучнёўскім сходзе вучняў установы адукацыі.

На гэтым узроўні вучнёўскае самакіраванне ўзаемадзейнічае непасрэдна з класным кіраўніком.

3 узровень – узровень калектыву ўстановы адукацыі.

Вышэйшым заканадаўчым органам вучнёўскага самакіравання з'яўляецца сход вучняў, які збіраецца адзін раз у год (у верасні ), для вырашэння ўсіх пытанняў жыцця вучнёўскага калектыву:

- зацвярджае Палажэнне аб вучнёўскім самакіраванні і ўносіць у яго змены;

- прымае праграму дзейнасці;

- фарміруе вучнёўскі камітэт установы адукацыі.

У яго склад уваходзяць старасты 5-11 класаў, сакратар пярвічнай  арганізацыі ГА “БРСМ”.

6.2. Функцыямі вучнёўскага камітэту з’яўляюцца:

калектыўнае вылучэнне ідэй;

калектыўнае планаванне і прагназаванне вынікаў, аналіз і іх ацэнка;

распрацоўка праектаў розных калектыўных творчых спраў;

кантроль за выкананнем наяўных традыцый;

кантроль выканання прынятых рашэнняў;

аналіз работы  цэнтраў па напрамках дзейнасці.

 

  1. АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ ВУЧНЁЎСКАГА КАМІТЭТУ

7.1.прымае ўдзел у распрацоўцы плана работы вучнёўскага камітэта ўстановы адукацыі;

7.2. уносіць прапановы ў раздзел гадавога плана ўстановы адукацыі “Ідэалагічная і выхаваўчая работа”;

7.3. плануе, распрацоўвае і праводзіць агульнашкольныя мерапрыемствы;

7.4. садзейнічае выяўленню творчага патэнцыялу навучэнцаў, развіццю індывідуальных творчых здольнасцяў.

7.5. садзейнічае павышэнню якасці ведаў;

7.6. развівае школьныя традыцыі;

7.7.арганізуе вывучэнне грамадскага меркавання вучняў па актуальных пытаннях школьнага жыцця.

7.8. Вучнёўскі камітэт выбіраецца сходам тэрмінам на 1 год. Пасяджэнні камітэта праводзяцца не радзей аднаго разу ў месяц. Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем і з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх членаў калектыву ўстановы адукацыі.

7.9.Старшыня вучнёўскага камітэту выбіраецца тэрмінам на адзін год.

Рашэнне камітэта лічыцца правамоцным, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш 2/3 састава і калі за яго прагаласавала не менш за 2/3 прысутных.

  1. Да выканаўчых органаў вучнёўскага самакіравання ўстановы адукацыі  адносяцца цэнтры:

- цэнтр “Навука і адукацыя”

- цэнтр “Спорт і здароўе”

- цэнтр “Праца і парадак”

- цэнтр “Клопат”.

Кожны цэнтр плануе сваю работу  ў адпаведнасці з напрамкамі дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання школы.

  1. АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ ВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ

9.1. Выконваць патрабаванні Статута ўстановы адукацыі, рашэнні органаў вучнёўскага самакіравання, правілы ўнутранага распарадку для вучняў.

9.2. Паважаць гонар і годнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

9.3. Клапаціцца пра гонар установы адукацыі  і працягваць яе традыцыі, аўтарытэт, прэстыж.

9.4. Асабістым прыкладам фарміраваць у вучняў  беражлівыя адносіны да школьнай маёмасці, выкарыстання электрычнасці, вады.

  1. ПРАВЫ ЧЛЕНАЎ ВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ .

10.1. Права на атрыманне інфармацыі аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі.

10.2. Права на адкрытую і матываваную ацэнку поспехаў у навучанні і паводзінах.

10.3. Права на арганізацыю школьнага жыцця, культурных, адукацыйных, спартыўных і забаўляльных мерапрыемстваў у адпаведнасці з уласнымі патрэбамі і магчымасцямі.

10.4. Права на вызначэнне віду дзейнасці і структуры органаў вучнёўскага самакіравання.

10.5. Права прадстаўляць інтарэсы вучняў адміністрацыі ўстановы адукацыі, на сходах, прысвечаных вырашэнню жыцця ўстановы адукацыі.

10.6. Права ўносіць прапановы ў план выхаваўчай работы ўстановы адукацыі.

10.7. Права карыстацца арганізацыйнай падтрымкай педагогаў.

10.8. Права ўсталёўваць адносіны і арганізоўваць сумесную дзейнасць з органамі вучнёўскага самакіравання, іншых устаноў адукацыі.

10.8. Права выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання ўстановы адукацыі.

10.9. Права свабоднага ўступлення і выхаду з органаў самакіравання.

10.10. Права ўдзельнічаць у распрацоўцы Статута  і іншых лакальных дакументаў установы адукацыі.

10.11. Права на выбар педагога, які выконвае функцыі кіраўніка самакіравання.

11.ОРГАНЫ ВУЧНЁЎСКГА САМАКІРАВАННЯ І ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ  

11.1. Педагагічны калектыў стварае ўмовы для актыўнасці і творчасці, аказвае дапамогу ў навучанні стымулявання ў вучняў цікавасці і жадання да выканання грамадскіх даручэнняў, развіццю сацыяльнай ролі вучняў спецыяльным арганізатарскім ведам, уменням і навыкам.

11.2.Супрацоўніцтва педагогаў і вучняў ажыццяўляецца ў сумесных органах вучнёўскага самакіравання пры арганізацыі і правядзенні масавых спраў, творчых і дзелавых гульняў, сумесных абмеркаваннях пытанняў жыцця ўстновы адукацыі на педсаветах, сходах, нарадах.

11.3. За органамі вучнёўскага самакіравання ў якасці кіраўніка замацоўваюцца педагагічныя работнікі.

  1. УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ОРГАНАЎ ВУЧНЁЎСКГА САМАКІРАВАННЯ.

12.1.Узаемадзеянне ажыццяўляецца з адміністрацыяй і настаўнікамі ўстановы адукацыі, моладзевымі і дзіцячымі аб'яднаннямі, органамі самакіравання  іншых устаноў адукацыі.

  1. ДАКУМЕНТАЦЫЯ ОРГАНАЎ ВУЧНЁЎСКГА САМАКІРАВАННЯ.

13.1. План работы вучнёўскага камітэта  на навучальны год.

13.2. Пратаколы пасяджэнняў вучнёўскага камітэта.

згарнуць

Задачы школьнага самакіравання. Прынцыпы пабудовы і развіцця самакіравання

разгарнуць

Задачы школьнага самакіравання:

  • Стварэнне сістэмы самакіравання як выхоўваўваючага асяроддзя ўстановы адукацыі, якая забяспечвае сацыялізацыю кожнага дзіцяці.
  • Арганізацыя групавой, калектыўнай і індывідуальнай дзейнасці, якая далучае школьніка да грамадска - цэласных адносін.
  • Развіццё і ўмацаванне дзіцячай арганізацыі, як асновы для міжузроставых зносін, сацыяльнай адаптацыі, творчага развіцця кожнага вучня.
  • Фарміраванне ў вучняў гатоўнасці і здольнасці адыгрываць сваю ролю ў сістэме сацыяльных роляў чалавека.
  • Развіццё пазнавальнай дзейнасці праз гульню, выпрацоўка практычных навыкаў у розных галінах жыцця, захаваўшы традыцыі гульні.

Прынцыпы пабудовы  і  развіцця самакіравання:

прынцып раўнапраўя

прадугледжвае роўныя правы суб'ектаў школьнага жыцця, права вырашальнага голасу пры прыняцці таго ці іншага рашэння ў сваім калектыве.

прынцып выбарнасці

органы самакіравання набываюць паўнамоцтвы ў выніку паўнамоцных выбараў.

прынцып абнаўляльнасці і пераемнасці

патрабуе перыядычнага абнаўлення складу органаў самакіравання і іх кіраўнікоў, вызначанага ў нарматыўных школьных дакументах.

прынцып адкрытасці і галоснасці

работа органаў самакіравання павінна быць адкрытай для кожнага члена калектыву і забяспечваць атрыманне кожным з іх аператыўнай і дакладнай інфармацыі.

прынцып сацыяльнай значнасці дзейнасці

прадугледжвае мабілізацыю калектыву вакол адзінай мэты, якая садзейнічае згураванню удзельнікаў сумеснай дзейнасці.

прынцып законнасці

заключаецца ў неабходнасці няўхільнага прытрымлівання органаў самакіравання палажэнням Канстытуцыі РБ і іншых дзяржаўных прававых актаў, статутам школы і яе лакальнымі нарматыўнымі дакументамі.

прынцып мэтазгоднасці

прадугледжвае работу органаў самакіравання на рэалізацыю асобасных і калектыўных патрэбнасцей і інтарэсаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу

прынцып канкрэтызацыі калектыўных творчых спраў

дазваляе ўключаць вучняў у розныя віды дзейнасці, што дазваляе ім пабываць і арганізатарамі і выканаўцамі адначасова, пазбегнуць эгаістычнага імкнення да першынства дзеля асабістай перавагі

прынцып свабоды і самадзейнасці

азначае магчымасць кожнага суб'екта самакіравання свабодна выбіраць метады і формы рэалізацыі прынятага рашэння, выяўляючы актыўнасць, творчасць, самастойнасць і самадзейнасць.

прынцып крытыкі і самакрытыкі

прадугледжвае свабоду выказвання заўваг, не дапушчаючы пры гэтым прыніжэння годнасці навакольных людзей

прынцып добразычлівай патрабавальнасці

адносіны паміж настаўнікам і органамі вучнёўскага самакіравання павінны быць заснаваныя на вельмі глыбокай узаемапавазе. Кожны настаўнік павінен умець слухаць і чуць сваіх вучняў. Агульнавядома, што вучань  успрымае парады, рэкамендацыі старэйшых толькі тады, калі бачыць павагу да сябе, жаданне старэйшых дапамагчы яму.

                                          прынцып справаздачнасці

усе выбраныя органы самакіравання і іх члены рэгулярна (не радзей аднаго разу ў паўгоддзе) даюць справаздачу аб праведзенай імі рабоце і яе выніках

 

згарнуць

ЗМЕСТ ДЗЕЙНАСЦІ ОРГАНАЎ САМАКІРАВАННЯ

разгарнуць

ЗМЕСТ ДЗЕЙНАСЦІ ОРГАНАЎ САМАКІРАВАННЯ

 

Змест дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання вызначаецца, зыходзячы з вядучых відаў дзейнасці, якія характэрны для арганізацыі пазаўрочных заняткаў у школе.

Такімі відамі дзейнасці з’яўляюцца:

- пазнаваўчая дзейнасць – прадметныя нядзелі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, інтэлектуальныя гульні, дыспуты, канферэнцыі, кансультацыі (узаемадапамога вучням у вучобе);

- працоўная дзейнасць – клопат аб парадку і чысціні ў школе, добраўпарадкаванне школьных памяшканняў і тэрыторыі школы, арганізацыя дзяжурства;

- спартыўна-аздараўленчая дзейнасць – арганізацыя работы спартыўных секцый, спаборніцтвы, дні здароўя;

- мастацка-эстэтычная- канцэрты, фестывалі, святы, конкурсы, выставы, сустрэчы;

- шэфская дзейнасць – дапамога малодшым, клопат аб старэйшых;

- інфармацыйная дзейнасць- пісьмовая інфармацыя аб жыцці класных калектываў.

 

Уся дзейнасць дзейнасць плануецца самімі вучнямі, у ходзе рэалізацыі плана вучнямі аказваецца дапамога як на класным, так і на школьным узроўні.

 

Арганізацыя самакіравання:

  1. Вучыць вучняў уменню кіраваць і падпарадкоўвацца.
  2. Вучыць быць патрабавальнымі, аб’ектыўнымі, самастойнымі.
  3. Садзейнічае выхаванню пачуцця адказнасці і калектывізму.
  4. Выпрацоўвае правільныя адносіны да крытыкі.
  5. Стварае ўмовы для праяўлення і развіцця здольнасцей кожнага вучня.
  6. Дае магчымасць якасна арганізаваць работу ў класным калектыве, школе.

 

Самакіраванне – спецыфічная арганізацыя калектыўнай дзейнасці, мэтай якой з’яўляецца самаразвіццё асобы.

 

Без самакіравання не можа быць сапраўднага развіцця асобы ў калектыве.

згарнуць

Абавязкі членаў вучнёўскага самакіравання

разгарнуць

АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“НАВУКА І АДУКАЦЫЯ”

Сумесна са школьным цэнтрам “Навука і адукацыя” праводзіць рэйд-праверкі дзённікаў, падручнікаў, сшыткаў вучняў свайго класа. Сумесна з класным кіраўніком праводзіць агляд ведаў у сваім класе: агляд сачыненняў, выставу творчых работ, агляд дзённікаў, падручнікаў, сшыткаў вучняў класа. Вядзе “Экран паспяховасці” вучняў класа, кожны тыдзень дае справаздачу дзяжурнаму класу аб колькасці атрыманых нездавальняючых адзнак за тыдзень. З’яўляецца кансультантам ў непаспяваючага вучня.

 

АБАВЯЗКІ СТАРШЫНІ  КЛАСНАГА ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“НАВУКА І АДУКАЦЫЯ”

З’яўляецца адказным за вучэбную работу ў класе і членам школьнага вучнёўскага цэнтра “Навука і адукацыя”.  Дапамагае ў арганізацыі і правядзенні прадметных алімпіяд , сочыць за наведваннем вучнямі бібліятэкі. Дапамагае класнаму кіраўніку у праверцы дзённікаў вучняў класа. Разам з класным кіраўніком  праводзіць інфармацыйныя гадзіны ў класе. З’яўляецца кансультантам у непаспяваючага вучня.

 

АБАВЯЗКІ АДКАЗНАГА ЗА ЎЛІК НАВЕДВАННЯ  ВУЧНЯМІ  ШКОЛЫ І СТАЛОВАЙ

З’яўляецца членам класнага вучнёўскага цэнтра “Праца і парадак”. Кожны дзень адзначае ў кантрольным сшытку вучняў свайго класа, якія адсутнічаюць у  школе. Разам з класным кіраўніком выясняе прычыну адсутнасці вучня.

 

АБАВЯЗКІ СТАРШЫНІ  КЛАСНАГА ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“ПРАЦА І ПАРАДАК”

З’яўляецца старастай  класа і  членам школьнага вучнёўскага цэнтра “Праца і парадак”. Арганізуе дзяжурства вучняў па класе, школе ( у час дзяжурства па школе). Вядзе графік дзяжурства па класе. Адказвае за арганізацыю харчавання вучняў класа , своечасова здае талон на харчаванне ў сталовую. Адказвае за работу членаў класнага цэнтра “Праца і парадак”.

 

 

 

АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ КЛАСНАГА ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“ПРАЦА І ПАРАДАК”

Назірае за паводзінамі вучняў класа.Сочыць за знешнім выглядам вучняў класа:  наяўнасцю школьнай формы і зменнага абутку. Праводзіць агляд санітарнага стану вучня. Арганізуе грамадска-карысную працу вучняў па ўборцы класа, тэрыторыі школы, падшэфных тэрыторый( брацкіх магіл). Адказвае за захаванне школьнай мэблі, наглядных дапаможнікаў  у сваім класе.

АБАВЯЗКІ СТАРШЫНІ КЛАСНАГА ПРЭС-ЦЭНТРА

Адказвае за афармленне класнага вугалка, за мастацкае афармленне выстаў, класных мерапрыемстваў. Арганізуе  за выпуск калонкі “З нашага жыцця”  ў школьнай газеце “Кантакт.школа.by”.

 

АБАВЯЗКІ СТАРШЫНІ  КЛАСНАГА ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“ВОЛЬНЫ ЧАС”

Адказвае за арганізацыю вольнага часу вучняў класа, з’яўляецца членам школьнага вучнёўскага цэнтра “Вольны час”. Арганізуе вучняў на заняткі ў школьных гуртках. Дапамагае ў арганізацыі і правядзенні агульнашкольных мерапрыемстваў: КТС, конкурсаў, канцэртаў, выстаў і г.д. Адказвае за вядзенне класнага інфармацыйнага стэнда. Арганізоўвае вучняў на ўдзел у мерапрыемствах шостага развіццёвага дня.

 

АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ КЛАСНАГА ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“ВОЛЬНЫ ЧАС”

Дапагаюць класнаму кіраўніку ў арганізацыі і правядзеніі класных спраў: класных гадзін, свят, вечароў, канцэртаў. Афармляюць класную і школьную газету. Вядуць дзённік  цікавых спраў вучняў класа. Дапамагаюць класнаму кіраўніку ў арганізацыі і правядзенні турыстычных паходаў.

 

АБАВЯЗКІ СТАРШЫНІ КЛАСНАГА ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“КЛОПАТ”

Адказвае за арганізацыю шэфскай работы ў класе, зя’ляецца членам школьнага вучнёўскага цэнтра “Клопат”.

 Вядзе ўлік падшэфных ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх састарэлых, ветэранаў педагагічнай працы. Аказвае пасільную дапамогу падшэфным.

АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ КЛАСНАГА  ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“КЛОПАТ”

Вядуць шэфскую работу ў пачатковых класах: праводзяць зарадку, дапамагаюць настаўнікам пачатковых класаў у арганізацыі мерапрыемстваў з вучнямі класа.

Вядуць шэфскую работу з  ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, адзінокімі састарэлымі,

Ветэранамі педагагічнай працы: аказваюць пасільную дапамогу, віншуюць са святамі, наведваюць на даму.

 

АБАВЯЗКІ СТАРШЫНІ КЛАСНАГА ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“СПОРТ І ЗДАРОЎЕ”

Адказвае за арганізацыю спартыўна-аздараўленчай работы ў класе, з’яўляецца членам школьнага вучнёўскага цэнтра “Спорт і здароўе”. Арганізуюць вучняў да заняткаў у спартыўных секцыях. Дапамагае настаўніку фізкультуры ў арганізацыі і правядзенні спартыўных спаборніцтваў, дзён здароўя у шосты развіццёвы дзень. Арганізуе вучняў класа на ўдзел у гэтых мерапрыемствах.Вядзе ўлік спартыўных дасягненняў класа.

 

АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ КЛАСНАГА ВУЧНЁЎСКАГА ЦЭНТРА

“СПОРТ І ЗДАРОЎЕ”

Арганізуюць вучняў на класа на ўдзел у рухомых перапынках. Дапамагаюць настаўнікам у правядзенні фізкультхвілінак на ўроках. Дапамагаюць класнаму кіраўніку ў арганізацыі і правядзеніі мерапрыемстваў па фарміраванні навыкаў здаровага жыцця.

 

згарнуць