Справаздачы за шосты школьны дзень

23 лістапада

23.11.2024
разгарнуць

23 лістапада ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень узаемадзеяння з сям'ёй "Захапленні маіх бацькоў". Для вучняў 1-4 класаў арганізавана творчая майстэрня "Упрыгожым мір вакол сябе кветкамі". Дзеці сваімі рукамі вырабілі букеты кветак, каб парадаваць сваіх мам і бабуль. Для вучняў 5-8 класаў прайшла інтэрактыўная гутарка "Вечар дружнай сям'і". Дзеці разгадвалі загадкі, працягвалі пагаворкі, расказвалі як яны любяць праводзіць вольны час, калі збіраюцца ўсёй сям'ёй. Вучні 9-11 класаў сабраліся на практыкум "Захапленні маіх бацькоў". Дзеці расказвалі і абмяркоўвалі інтарэсы сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама расказвалі пра свае захапленні. 

 

 

згарнуць

9 лістапада

09.11.2024
разгарнуць

9 лістапада ў рамках шостага дня прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця  "Правільнае харчаванне - залог здароўя". Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у квіз-віктарыне "Дзе хаваюцца вітаміны". Дзеці даведаліся якія вітаміны змяшчаюцца ў прадуктах, а таксама аб іх карысці. Бо менавіта вітаміны з'яўляюцца будаўнічымі элементамі, якія дапамагаюць падтрымліваць працаздольнасць нашага цела. Для вучняў 5-8 класаў прайшла віктарына "Харчуемся правільна". Вучні адказвалі на цікавыя пытанні аб карысці правільнага харчавання. Вучні 9-11 класаў сабраліся на гадзіну зносін "Сакрэты здаровага харчавання". У школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна карысных парад "!00 парад для здароўя".


 

згарнуць

2 лістапада

02.11.2024
разгарнуць

2 лістапада ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Для вучняў 1-4 класаў прайшоў урок памяці "Ніколі не забудзем", дзе рабяты даведаліся пра гераічны подзвіг нашага народа ў годы Вялікай Айчыннай вайны і якой цаной была дабыта Перамога. Для вучняў 5-8 класаў прайшоў квіз "Жывая памяць гісторыі", прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі гістарычныя подзвігі беларускага народа, а таксама значныя падзеі і асобы, якія адыгралі важную ролю ў вызваленні краіны. Вучні 9-11 класаў сабраліся за круглым сталом "Нам дарогі гэты пазабыць нельга", дзе яшчэ раз узгадалі пра важныя падзеі гісторычнага мінулага нашай краіны.

згарнуць

26 кастрычніка

26.10.2024
разгарнуць

26 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня працшоў дзень узаемадзеяння з сям'ёй. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Добра, што мая вельмі дружная сям'я", дзе з сямейных фотаздымкаў стварылі калаж. Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве "Мая сям'я - мая краіна", у ходзе якога з вялікім жаданнем імкнуліся паказаць каштоўнасць сямейных зносін, прэзентавалі свае сем'і, сямейныя традыцыі. З вучнямі 9-11 класаў праведзена гутарка "Сям'я і сямейныя каштоўнасці", дзе вучні старэйшых класаў адказалі на пытанні "Што такое сям'я? Якая сям'я называецца шчаслівай? Што такое сямейныя каштоўнасці?" Школьная бібліятэка запрасіла вучняў на пазнавальную гадзіну "Сябруем з кнігай усёй сям'ёй". Удзельнікі праходзілі іспыты на станцыях "Праспект знаходак",  "Завулак герояў", "Узгадай верш", "Парк галаваломак", "Самы разумны", "Віктарына літаратурная". 

згарнуць

19 кастрычніка

19.10.2024
разгарнуць

19 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны прагляд відэароліка "Усе прафесіі розныя, патрэбныя і важныя". Рабяты прагледзелі відэаролік пра свет прафесій, даведаліся пра прафесіі, якія губляюць сваю актуальнасць, а якія становяцца запатрабавальнымі сёння. Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у пазнавальным экскурсе "Мая будучая прафесія". У ходзе мерапрыемства з вучнямі былі праведзены гульні, дзе вучні паказалі свае веды і эрудыцыю. Вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўным экскурсе "Запатрабавальныя прафесіі Клецкага раёна". Падлеткі даведаліся пра найбольш запатрабавальныя прафесіі ў нашым раёне.


згарнуць

12.10.2024
разгарнуць

12 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел ў спартыўным мерапрыемстве "Вясёлы ўрок здароўя". Для вучняў 5-8 класаў прайшла інтэлектуальная гульня "Зрабі здаровы выбар", якая ўключала ў сябе вясёлыя конкурсы і віктарыны. Вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у гульні-квэсце "Сакрэты здароўя".  Кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні праведзена інтэрактыўная гутарка "Мой выбар - здароўе". здароўе". 

згарнуць

5 кастрычніка 2024

05.10.2024
разгарнуць

5 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Дабрыня ў кожным з нас", дзе праглядзелі прэзентацыю, узгадалі прымаўкі і прыказкі пра дабрыню, пагаварылі пра добрыя ўчынкі. Для вучняў 5-8 класаў прайшла гутарка-разважанне "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь". У працэсе гутаркі рабяты выявілі, што быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы, значыць, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, добрасумленна выконваць свае абавязкі, быць працалюбівым, асэнсоўваць сваю адказнасць за будучыню сваёй краіны. Для вучняў 9-11 класаў прайшоў урок мужнасці "Хлопец з нашай вёскі". Вучні даведаліся пра жыццё нашага земляка, воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Самахвала, лёс каторага з'яўляецца прыкладам сапраўднай мужнасці і адвагі.

згарнуць

28.09.2024

разгарнуць

28 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень узаемадзеяння з сям'ёй. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Мая сям'я". Вучням было прапанавана намаляваць сваю сям'ю. Пераможцамі сталі ўсе ўдзельнікі, паколькі ў кожнага з іх свая сям'я самая лепшая. Для вучняў 5-8 класаў прайшла гадзіна зносін "Сям'я - гэта тое, што з табой назаўжды". Рабяты пазнаёміліся з паданнем аб узнікненні сям'і, расказалі пра свае сем'і, пра свае абавязкі ў сям'і. Для вучняў 9-11 класаў прайшоў круглы стол "Традыцыі маёй сям'і". Деці расказалі пра свае сем'і, захапленні сваіх родных, пра сямейныя святы і традыцыі. Педагог сацыяльны запрасіла вучняў на мерапрыемства "Шчасце - не птушка, само не прыляціць", на якім вучні паспрабавалі сфарміраваць разуменне каштоўнасці сваёй сям'і, пазнаёміліся з прававымі асновамі шлюбу і сям'і.

згарнуць

21.09.2024
разгарнуць

21 верасня ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Вучні 1-4 класаў ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні "Ліга беларускай якасці", у ходзе якой вучні рахмаўлялі аб важнасці працы ў жыцці чалавека, узгадалі беларускія брэнды разнастайнай прамысловасці, даведаліся аб прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь, таварах, якія яны выпускаюць. Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Зроблена ў Беларусі". Вучні пазнаёміліся з тэрмінам "якасць", расказалі, як якасць тавараў і паслуг вызначае якасць жыцця. Для вучняў 9-11 класаў прайшла пазнавальная гадзіна "Беларускія гіганты прамысловасці". Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па самых вядомых прадпрыемствах Беларусі, значных і паспяховых кампаніях.
Бібліятэкарам установы праведзены прафарыентацыйны квэст "Сто і адна дарога", у ходзе якога школьнікі паспрабавалі сябе  ў ролі акцёраў, музыкантаў, вучоных, павароў, настаўнікаў.



згарнуць

14.09.2024

разгарнуць

14 верасня ва ўстанове ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця.

Вучні 1-4 класаў удзельнічалі ў гульні-віктарыне "Вясёлы ўрок здароўя". Мерапрыемства пачалося з гутаркі, дзе рабяты ўзгадалі правілы здаровага харчавання, як правільна клапаціцца аб сваім здароўі, каб не хварэць, расці моцнымі і здаровымі. Дзеці адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, ўзгадвалі народныя пагаворкі. Вучні 5 -8 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульне "Зрабі здаровы выбар", Для вучняў 9-11 класаў праведзена лекцыя па прафілактыцы курэння "Ведаць, каб не курыць".

згарнуць

7 верасня

07.09.2024
разгарнуць

7 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Для вучняў 1 – 4 класаў быў арганізаваны прагляд  прэзентацыі “Беларускія краявіды”. Вучні любаваліся карцінамі прыроды з розных куткоў Беларусі, з задавальненнем разглядалі беларускія  славутасці, расказвалі вершы пра Беларусь. Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у гульні "Мая родная Беларусь". Удзельнікам гульні патрэбна было выбраць сімвалы нашай Радзімы, скласці прыказкі аб Радзіме. "Беларусь - краіна маёй будучыні" пад такім дэвізам прайшоў круглы стол для вучняў 9-11 класаў. Каб смела крочыць у будучыню, маладому пакаленню, безумоўна, неабходна ведаць гісторыю сваёй краіны, традыцыі і культуру.

  

згарнуць