Мэты і задачы

Мэта і задачы на 2024/2025 навучальны год

Мэта: забеспячэнне даступнага якаснага адукацыйнага асяроддзя з улікам індывідуальных інтэлектуальна-творчых здольнасцей кожнага навучэнца.                                  

Задачы:

  1. Ствараць умовы для якаснага навучання і выхавання на аснове развіцця пошукава-даследчых уменняў навучэнцаў усіх узроставых катэгорый, павышэння прафесійных кампетэнцый педагогаў для рэзультатыўнасці ўдзелу ў прадметных алімпіядах, канферэнцыях, творчых конкурсах.
  2. Павышаць якасць адукацыйнага асяроддзя праз пашырэнне факультатыўных заняткаў, работу з матываванымі вучнямі, пазакласную работу, развіццё асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў, фарміраванне прадметных кампетэнцый вучняў.
  3. Удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  4. Фарміраваць сацыяльна адаптыўную асобу навучэнца з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй праз вывучэнне малой радзімы,рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, факультатыўных заняткаў і ў пазаўрочны час, работу з сям’ёй па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, захаванне здаровага ладу жыцця.
  5. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.
  6. Ствараць умовы для захавання фізічнага і псіхалагічнага здароўя вучняў праз забеспячэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, прафілактыку дзіцячага траўматызму, шкодных звычак, арганізацыю якаснага і бяспечнага харчавання.

Накірунак работы ўстановы: развіццё даследчых уменняў вучняў у працэсе вывучэння малой радзімы.