Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна»
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
IІ. АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ НАВУЧЭНЦАЎ
9.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;
9.2. стварэнне спецыяльных ўмовы для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
9.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам і ў парадку, вызначаным Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 149;
9.4. павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (або) псіхічнага гвалту, грубага, жорсткагаабо зневажальнага абыходжання, прыніжэння;
9.5. ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;
9.6. карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;
9.7. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;
9.8. удзел ва ўпраўленні ўстановай адукацыі ў адпаведнасці са Статутам установы адукацыі (далей-Статут);
9.9. адпачынак на перапынках, арганізацыю досугавай дзейнасці ў час канікул;
9.10. стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;
9.11. аб’ектыўную ацэнку ведаў;
9.12. захаванне месца ва ўстанове адукацыі ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;
9.13. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;
9.14. наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;
9.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленага вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальнай дапушчальнай нагрузкі на аднаго вучня, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстановы адукацыі;
9.16. вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;
9.17. атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг (у тым ліку платных)з ліку паслуг, што аказваюцца ўстановай адукацыі;
9.18. атрыманне гарачага харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
9.19. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і іншых мерапрыемствах;
9.20. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
9.21. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;
9.22. удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
9.23. удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі;
9.24. абарону ад любых супрацьпраўных замахаў;
9.25. недатыкальнасць асобы;
10.Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваецца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.
III. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ НАВУЧЭНЦАЎ
11.1.прытрымліваццаСтатута, выконваць рашэнні савета ўстановы адукацыі, іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі, Правілы, патрабаванні адміністрацыі і педагагічных работнікаў;
11.2. знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб’яднанняў па інтарэсах і іншых). Пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі падчас заняткаў толькі з дазволу класнага кіраўніка (дзяжурнага адміністратара);
11.3. добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць хатнія заданні, грамадскія даручэнні;
11.4. наведваць класныяі інфармацыйныя гадзіны;
11.5. удзельнічаць у мерапрыемствах грамадска карыснай працы;
11.6. вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні на прынцыпах узаемнай павагі, з улікам меркавання ўсіх (іншых) удзельнікаў спрэчкі. Пры неабходнасці звяртаццаза дапамогай да настаўніка, класнага кіраўніка, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, адміністрацыі ўстановы адукацыі;
11.7. беражліва ставіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі; беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цяпло, электрычнасць, ваду;
11.8 паважаць гонар і годнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, работнікаў устаноў адукацыі;
11.9 клапаціцца пра сваё здароўе, бяспечнасць і жыццё навакольных, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;
11.10. неадкладна паведамляць настаўніку (класнаму кіраўніку) або дзяжурнаму настаўніку (члену адміністрацыі) аб атрыманні мікратраўмы, траўмы або пагаршэнні агульнага стану свайго здароўя на ўроках, занятках або пры правядзенні мерапрыемстваў(пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, грамадска карыснай працы);
11.11. загадзя (напярэдадні або за некалькі дзён) паведамляць класнаму кіраўнікуаб запланаваным наведванні арганізацыі аховы здароўя; у экстранных (незапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках неадкладна паведамляць класнаму кіраўніку аб факце і прычыне сваёй адсутнасці;
11.12. размяшчаць прылады сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў у спецыяльна адведзеных месцах;
11.13.захоўваць дзелавы стыль адзення, выкарыстоўваць вопратку для заняткаў фізічнай культурай згодна з санітарнымі нормамі, спецыяльнае адзенне на ўроках працоўнага навучання, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;
11.14. мець на ўроках неабходныя навучальныя прыналежнасці;
11.15. мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя сшыткіі сшыткі для кантрольных работ па прадметах;
11.16. акуратна і разборліва запісваць удзённік расклад урокаў на тыдзень наперад, у канцы кожнага ўрока-хатняе заданне;
11.17.кожны тыдзень здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку;
11.18. прадстаўляць дзённік па першым патрабаванні педагагічнага работніка ўстановы адукацыі;
11.19. выконваць правілы паводзін убібліятэцы і правілы карыстання бібліятэчным фондам.
12.1.курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці ўстановы адукацыі і іншых асоб;
12.2. прыносіць агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога віду або выбуховыя рэчывы(альбо іх імітатарыці муляжы), халодную зброю, колючыя, рэжучыя прадметы (альбо іх імітатарыці муляжы), хімічныя, атрутныя, вогненебяспечныя рэчывы,тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для ўжывання тытуню, запалкі, запальніцы, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю навакольных, а таксама прыналежнасці для азартных гульняў;
12.3 парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і абразу ў дачыненні да іншых яго ўдзельнікаў;
12.4. не выконвае патрабаванні педагагічных работнікаў;
12.5. прапускаць заняткі без уважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка або дзяжурнага адміністратара з наступным прад’яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку;
12.6. карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнёвымі прыладамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;
12.7. прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць з дапамогай мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;
12.8. праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;
12.9. размаўляць падчас вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выразы, быць няўважлівымсамому і адцягваць увагу іншых навучэнцаў, перашкаджаць правядзенню вучэбных заняткаў;
12.10.ужываць падчас вучэбных заняткаў ежу і напоі;
12.11. перасаджваецца за іншую парту без дазволу настаўніка;
12.12. рабіць якія-небудзь запісы ў падручніках, вырываць з іх старонкі;
12.13. падчас вучэбных заняткаў і перапынкаў паміж імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;
12.14. пакідаць установу адукацыі да заканчэння вучэбных заняткаў без узгаднення з класным кіраўніком і (або) адміністрацыяй установы.
У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.
16.Пры наведваннінавучэнцамівучэбных заняткаў не дапускаецца:
спартыўная вопратка і абутак, якія прызначаны для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
рэчы, якія маюць яркіямалюнкі;
бруднае, мятае (неахайнае) і іншае адзенне, не прызначанаедля наведвання ўстановы адукацыі;
джынсы, кароткія сукенкі і спадніцы;
верхняе адзенне і галаўныя ўборы;
мноства біжутэрыі, наяўнасць пірсінгу і ярка экстравагантнага макіяжу і колеру валасоў, святочных прычосак і аксэсуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных гуртоў і розных напрамкаў моладзевай субкультуры і спартыўных клубаў.
займае месца ў вучэбным кабінеце(класе), вызначанае класным кіраўніком;
рыхтуе неабходныя для работы на ўроку падручнікі і вучэбныя прыналежнасці;
ставіць на бясшумны рэжым прылады мабільнай сувязі(інтэрнэт-сувязі), кладзе іх у прызначанае для гэтага прыстасаванне (скрынку), якая можа знаходзіцца на стале, які стаіць асобна, або на стале настаўніка.
У выпадку парушэння гэтых правілаў настаўнік мае права забраць у навучэнца работу і ацаніць толькі тую частку работы, якая выканана навучэнцам самастойна.
28.1. У выпадку, калі навучэнец не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну падчас урока, настаўнік інфармуе аб гэтым дзяжурнага адміністратара, і вучань выводзіцца з урока ўсуправаджэнні дзяжурнага адміністратара.
28.2. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы навучэнца, апошні можа праінфармаваць аб гэтым дзяжурнага адміністратара.
28.3.Дзяжурны адміністратар выклікае ва ўстанову адукацыі законнага прадстаўніка навучэнца, а пры неабходнасці - супрацоўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.
28.4. Дзяжурны адміністратар пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць вучню прысутнічаць на наступных уроках.
28.5. У выпадку, калі законны прадстаўнік не прыходзіць ва ўстановуадукацыі ў кароткія тэрміны, дзяжурны адміністратар мае права забраць навучэнца з любога наступнага ўрока для разбору па прыбыцці прадстаўніка ва ўстанову адукацыі.
Уважлівай прычынай лічыцца:
хвароба вучня, наведванне ўрача (прадстаўляецца адпаведная медыцынская дакументацыя);
экстранныя выпадкі ў сям’і, якія патрабуюць асабістага ўдзелу (пацвярджаюцца заявай законных прадстаўнікоў);
пропуск заняткаў па дамоўленасці з адміністрацыяй (па пісьмовай заяве законных прадстаўнікоў);
удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (вызначаецца загадам установы адукацыі).
35.1. Ва ўстанове адукацыі з ліку навучэнцаў VII-XI класаў назначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць дзяжурнаму адміністратару, дзяжурнаму настаўніку падтрымліваць дысцыпліну падчас перапынкаў, чысціню і парадак у школе.
35.2. У кожным класе назначаецца ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класе, які ў час перапынку дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас да ўрока: раздае вучэбныя дапаможнікі і сшыткі навучэнцаў, дапамагае падрыхтаваць да ўрока іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі.
35.3. З ліку навучэнцаў VII-XІ класаў прызначаюцца дзяжурныя па сталовай, якія перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, апранаюць галаўныя ўборы, фартухі.
VІ. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ НАВУЧЭНЦАЎ НА ПЕРАПЫНКУ
пераходу ў іншы кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў;
адпачынку і фізічнай размінкі;
прыёму ежы;
праветрывання класа, для чаго вучням неабходна выйсці з класа;
падрыхтоўкі да ўроку, іншага.
шумець, перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцах, паблізу аконных праёмаў і ў іншых месцах, не прыстасаваных для гульняў;
штурхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную сілу для вырашэння любога роду канфліктных сітуацый;
катацца ва ўстанове адукацыі і на яго тэрыторыі на веласіпедах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння;
ужываць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас іншых навучэнцаў, іншых асоб, запалохваць, займацца вымагальніцтвам. Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
VII. МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ
Сталовая
41.Навучэнцы выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, праяўляюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжыванні гарачых і вадкіх страў.
Спартыўная зала
Наведванне заняткаў ў спартыўнай зале дапускаецца толькі ў спартыўнай форме і зменным абутку.
Санітарныя пакоі
Гардэроб
51.Навучэнцы не пакідаюць ў кішэнях верхняга адзення ключы ад дома, грошы, праязныя дакументы, прылады сувязі(інтэрнэт-сувязі), іншыя каштоўныя рэчы.
VІІІ. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ НАВУЧЭНЦАМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ПАЗАЎРОЧНЫ ЧАС
аб’яўленне падзякі;
узнагароджанне граматай;
узнагароджанне каштоўным падарункам;
занясеннена дошку Гонару ўстановы адукацыі;
напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам.
Заахвочванне аб’яўляецца загадам дырэктара. Выпіска з загада захоўваецца у асабовай справе навучэнца.
заўвага;
вымова;
адлічэнне.
згарнуць