Гісторыя

    У 1886г. у весцы Зубкі было 11 двароў, 126 жыхароў, царкоўнапрыходская школа. 1 верасня 1911 г. была адкрыта земская школа.

                                    з кнігі “Памяць”

      Зубкаўская сярэдняя школа ўтварылася шляхам аб’яднання двух школ – Зубкаўскай васьмігадовай школы і Садаўскай сярэдняй школы.

     Са студзеня 1976 г. школа пачала  працаваць у новым будынку.

 

Першым дырэктарам быў  Рак Васілій Аляксеевіч.

 

     У  школе з’явіліся новыя кабінеты: кабінет хіміі, фізікі і астраноміі ,  кабінет біялогіі,    кабінет замежнай мовы,  кабінет пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, майстэрня па апрацоўцы металу і драўніны, спартыўная зала,  кабінет абслугоўваючай працы.

          Са жніўня 1977 года дырэктарам школы працуе Сарокін Анатолій Цімафеевіч.

    Пад яго кіраўніцтвам педагагічны калектыў школы працягвае  работу па афармленню школьных кабінетаў. Вучні школы ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах школы і раёна, у аглядзе правафлангавых атрадаў піянераў. Для іх летам працуе аздараўленчая пляцоўка,  лагер працы і адпачынку.  

       У новым 1979 - 1980 навучальным годзе года дырэктарам школы працуе Высоцкая Таісія Мікалаеўна.

     Вялікая ўвага надаецца прафесійнай арыентацыі вучняў. Адной з галоўных задач калектыву з’яўляецца – выяўленне і развіццё схільнасці вучняў, тэарэтычная, практычная і псіхалагічная падрыхтоўка вучня да свядомага выбару прафесіі і ў адпаведнасці з запатрабаваннямі народнай гаспадаркі.  

          Са жніўня 1982 года дырэктар школы – Шалоха Уладзімір  Валянцінавіч.

     У 1982-1983 навучальным годзе  ў школе навучалася 260 вучняў.   Педагагічны калектыў школы працуе па праграмах, якія пашырылі магчымасці для павышэння эфектыўнасці ўрока, развіцця творчых здольнасцей, цікавасці да ведаў. У школе праводзіцца “Слет боевых мальчишек”, за правядзенне якога групе вучняў і кіраўніку (ваенрук Усцілка У.М.) дырэктар аб’яўляе падзяку.

       У жніўні 1988 года дырэктарам школы  Клецкім райвыканкамам назначаны Скаварада Міхаіл Аляксеевіч.

      

       Адміністрацыяй школы была распрацавана комплексна-мэтавая праграма развіцця школы. Асноўнай формай выхаваўчай работы сталі КТС (калектыўна-творчыя справы), у якіх былі прымаюць удзел і вучні, і настаўнікі, і бацькі. 

   Яшчэ ў 1996 годзе па ініцыятыве настаўніка фізкультуры Пляшко Віктара Уладзіміравіча ў школе адбыўся першы турнір па баскетболу памяці воіна-афганца Леаніда Самахвала, які кожны год прымяркоўваецца да Дня абаронца Айчыны.  

     Школа працуе над праблемай развіцця творчых здольнасцей вучняў сродкамі вучэбных прадметаў. Упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкома ўзнагароджвае педагагічны калектыў Зубкаўскай сярэдняй школы – пераможцу абласнога конкурсу “Школа года” – за развіццё творчай самадзейнасці суб’ектаў вучэбна-выхаваўчага працэсу.

   У 1997 годзе педагагічны калектыў працуе над праблемай знешняй дыферэцыяцыі вучняў 8-11 класа. У школе працуюць курсы па выбару па асобных прадметах. Профільнае навучанне павінна забяспечваць больш высокі ўзровень, чым базавае, таму настаўнікі профільных груп выкарыстоўваюць пошукавыя і эўрыстычныя методыкі, самастойную работу вучняў.

          У 1998 годзе ў школе адкрыты тэатральны клас, профільнымі прадметамі у якім з’яўляліся: майстэрства акцера, сцэнічная мова, сцэнічны рух, танец, сусветная культура і гісторыя тэатра.

    З 1999 года педагагічны калектыў працуе над укараненнем асобасна-арыентаванай тэхналогіі Дальтан, асноўнымі прынцыпамі якой з’яўляюцца: свабода, супрацоўніцтва, самастойнасць.

      Узрастанне ролі дыферэнцыраванага навучання абумоўлена аб’ектыўнымі працэсамі, якія адбываюцца ў сучаснай адукацыйнай сістэме. Вучні 8-11 кл. поўнасцю пераведзены на профільнае навучанне. У школе для вучняў адкрыты тэхналагічны профіль, у якім прафілюючымі прадметамі з’яўляюцца: сельскагаспадарчая праца, хімія і сельскагаспадарчая вытворчасць, біялогія і сельскагаспадарчая вытворчасць.

     У 2002  - 2003 гадах школа заключыла дагаворы аб стварэнні і рабоце ліцэйскіх класаў з вядучымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Беларусі: БДАФК   і Установай адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” . Мэта супрацоўніцтва – стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу арыентацыі вучняў, удасканалення работы з адоранымі дзецьмі.

    21 лютага 2006 года надрукаваны першы выпуск школьнай газеты “В яблочко”, на старонках якой асвятляюцца самыя актуальныя падзеі, разважанні на самыя хвалюючыя тэмы школьнага жыцця. Галоўны рэдактар газеты – Паклонская Алена.

   У 2006 годзе выйшаў першы нумар штогадовага інфармацыйна-метадычнага бюлетэня ўстановы адукацыі “Свобода, самостоятельность, сотрудничество, творческая само деятельность”. Школа  працуе па праграме экалагічнага выхавання школьнікаў. За гэты час у школе адбыліся істотныя змены ў азеляненні вучэбных кабінетаў, рэканструкцыі клумбаў і кветнікаў, у рабоце школьнага гадавальніка. На тэрыторыі школы створана альпійская горка і сухі ручай, зроблены насыпныя клумбы па вырошчванню малараспаўсюджаных дэкаратыўных хвойных раслін, дзе ўжо высаджаны туі. У школе створаны калекцыйны сад пладовых дрэў, дзе налічваецца каля 40 гатункаў яблынь, груш, сліў, зачаранкаваны і вырошчваюцца саджанцы пладова-ягадных кустарнікаў. Працуе калекцыйны ўчастак кветкавых раслін, на якім высаджана больш за 20 відаў кветак, участак лекавых раслін.

       Вывучэннем гісторыі роднага краю, сваёй малой радзімы займаецца гурток “Спадчына” пад кіраўніцтвам Сарокінай А.А. Удзельнікі  гуртка ўзнагароджаны  Дыпломам вучэбна-метадычнай установы. Батвінка Кацярына заняла 3 месца ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі, дзе выступіла з работай “Навейшая гісторыя вескі Зубкі: людзі і падзеі”.

     Рэдакцыйны савет установы адукацыі ўзнагароджаны Ганаровай граматай за перамогу ў раённым конкурсе друкаваных выданняў у намінацыі “Школьная газета”.

   У 2007-2008 навучальным годзе вялікая ўвага надавалася даследчай дзейнасці вучняў. Работа Паклонскай Анастасіі “Гісторыя ткацтва на беларускіх землях”  заняла на раённай канферэнцыі першае месца. Батвінка Кацярына заняла 2 месца ў рэспубліканскім конкурсе “Садам – заботу юных» з даследчай работай «Галоўны сад раёна: гісторыя і сучаснасць”.

      Работа гурткоў арганізавана  такім чынам, каб кожны знайшоў сваё месца ў тым ці іншым накірунку самадзейнай мастацкай творчасці. У школе працуюць гурткі “Выяўленчае мастацтва” і “Цудадзейная саломка”, якімі кіруе Ала Валер’еўна Буркун – чалавек творчы, якому ўласціва незвычайная працаздольнасць і сумленнае стаўленне да справы. Ала Валер’еўна прымала ўдзел у раённым конкурсе на лепшага кіраўніка гуртка і заняла 1 месца.

   Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў узнагароджана Ганаровай граматай аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама  ў намінацыі “Знатоки педагогики и психологии”.

   У 2008-2009 навучальным годзе калектыў працаваў над праблемай “Павышэнне якасці ведаў і ўзроўню выхаванасці вучняў школы на аснове фарміравання высокага ўзроўню іх пазнавальных здольнасцей, самастойнасці і актыўнасці на ўроках і ў пазаўрочны час”. У школе працавалі 59 факультатываў, якія наведвалі 84 % вучняў.

       На адным з пасяджэнняў метадычнага аб’яднання выступілі вучні са сваімі навукова-даследчымі работамі. Былі адабраны ўдзельнікі раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дерзайте, вы талантливы!». Работа вучаніцы 4 класа Русенчык Анастасіі “Таемная прышэліца”  была адзначана Дыпломам аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама.

     Настаўнік інфарматыкі і матэматыкі Калеснікава А.В. стала фіналістам раённага конкурсу маладых спецыялістаў “Шлях у прафесію”.

     Настаўнікі пачатковых класаў Бяганская Т.А., Шыбут М.У. з’яўляліся ўдзельнікамі раённай творчай групы настаўнікаў пачатковых класаў па ўкараненні і выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій. На базе школы ў красавіку 2009 года быў праведзены раённы семінар-практыкум з удзелам спецыяліста МАІРА Кудзейкі М.В.

       Творчымі дасягненнямі вучняў у 2009 годзе сталі дыпломы і граматы за ўдзел у экалагічных акцыях, спартыўных спаборніцтвах,  творчых конкурсаў.