Школьная бібліятэка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ РАБОТЫ  БІБЛІЯТЭКІ

  • арганізацыя работы па камплектаванні, уліку, выдачы дакументаў і вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду;
  • арганізацыя і вядзенне даведачна-бібліяграфічнага апарату інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;
  • ажыццяўленне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання навучэнцаў, педагагічных работнікаў;
  • аказанне дапамогі ў стварэнні адукацыйных праектаў;
  • кансультаванне законных прадстаўнікоў непаўналетніх па пытаннях арганізацыі сямейнага чытання, а таксама іх інфармаванне аб новых паступленнях у бібліятэку вучэбных выданняў, кніг серыі «Школьная бібліятэка» і іншых выданняў;
  • арганізацыя мерапрыемстваў па выхаванні ў навучэнцаў цікавасці да кнігі і чытання, па фарміраванні інфармацыйнай культуры;
  • забеспячэнне захаванасці дакументаў у адпаведнасці з устаноўленымі правіламі.

     

    Асноўныя функцыі школьнай бібліятэкі

    • адукацыйна-выхаваўчая
    • інфармацыйная
    • інфармацыйна-метадычная


ДА ПАСЛУГ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

  • абанемент
  • чытальная зала
  • выставачныя паліцы
  • кніжныя выставы

АКТЫЎНАЯ СУМЕСНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

  • часы зносін
  • віктарыны
  • вусныя часопісы
  • конкурсныя праграмы
  • завочныя падарожжы
  • літаратурна-музычныя гадзіны
  • святы

Нарматыўныя прававыя акты

            У сваёй дзейнасці бібліятэка ўстановы адукацыі кіруецца нарматыўнымі прававымі актамі:

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;

Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь;

пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839 «Аб памеры і парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі і парадку выдачы іх у бясплатнае карыстанне»;

пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2019 № 138 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый»;

пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2001 № 25 «Аб зацвярджэнні кваліфікацыйнага даведніка “Пасады служачых, занятых у культуры і мастацтве”»;

пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2019 № 32 «Аб аплаце працы работнікаў у сферы культуры»;

пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2019 № 71 «Аб аплаце працы работнікаў у сферы адукацыі»;

пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2012 № 3 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі і выпуску вучэбных выданняў і іх выкарыстання»;

пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2013 № 22 «Аб тыпавых штатах і нарматывах колькасці работнікаў асобных устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі»;

пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 02.10.2001 № 14 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Iнструкцыю па ўлiку i захаванасцi бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь»;

пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2016 № 108 «Аб устанаўленні формаў уліковых дакументаў, якімі афармляюцца арганізацыя бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэнне з іх дакументаў»;

іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі (статутам установы адукацыi, загадамі кіраўніка ўстановы адукацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, правіламі ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі і інш.).

Правілы карыстання бібліятэкай

разгарнуць
Правілы карыстання бібліятэкай
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна"

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Правілы карыстання школьнай бібліятэкай (далей – бібліятэка) рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальнікаў.
2. ПРАВА КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
2.1. Права карыстання бібліятэкай маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і іншыя супрацоўнікі школы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў школы.
2.2. Карыстальнікі маюць права:
2.2.1. На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна з іх патрэбамі і інтарэсамі.
2.2.2. Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.
2.2.3. Бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы бібліятэчнага фонду.
2.2.4. Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.
2.2.5. Прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай.
2.2.6. Карыстацца ў чытальнай зале тэхнічнымі сродкамі.
2.2.7. Атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду бібліятэкі.
3. ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ
3.1. Навучэнцы школы запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісамі класаў.
3.2. На кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага ўзору. Фармуляр чытача - дакумент, які падцвярджае факт і дату выдачы карыстальніку выданняў з фонду бібліятэкі і прыёму іх бібліятэчным работнікам.
3.3. Пры запісе ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай. 3.4. Дамоў дакументы выдаюцца карыстальнікам тэрмінам на 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, выдадзеных адначасова (не лічачы падручнікаў), не павінна перавышаць пяці. 3.5. Навучальная, метадычная літаратура выдаецца карыстальнікам на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай.
4. АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ
4.1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
4.2. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду.
4.3. Пры выбыцці са школы абавязкова вярнуць усе дакументы з фонду ў бібліятэку.
4.4. Карыстальнік абавязаны: 4.4.1. Вяртаць узятыя ім дакументы з фонду ва ўстаноўлены бібліятэкай тэрмін. 4.4.2. Не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку. 4.4.3. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду (не рабіць у кнігах паметак, падкрэсленняў, не вырываць і не загінаць старонкі і інш.).

 
 
 
 
 
згарнуць

Пісьменнікі-юбіляры 2023

разгарнуць

 

Да 215 - годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў бібліятэцы была аформлена выстава-прысвячэнне "Заснавальнік беларускай драматургіі".

 

Кніжная паліца "Певец русской природы", прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння М.М.Прышвіна

 

Беларускiя пiсьменнiкi-юбiляры 2023

СТУДЗЕНЬ

1 Ткачоў Васіль (1948, в. Гута, Рагач. р-н – 2022), пісьменнік, драматург

публіцыст – 75 гадоў з дня нараджэння

2 Шашкоў Алесь (Аляксандр) (1923, в. Раманоўшчына (цяпер не існуе),

Чашніцкі раён – 2015), пісьменнік – 100 гадоў з дня нараджэння

3 Буйло Канстанцыя (сапр. Калечыц Канстанцыя) (1893, г. Вільня –1986), паэтэса, заслужаны дзеяч кулыуры Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

4 Гальпяровіч Навум (1948, г. Полацк,), паэт, публіцыст, радыёжурналіст,грамадскі дзеяч, ганаровы грамадзянін г. Полацка – 75 гадоў з днянараджэння

5 Лось Алена (1933-2013), мастак у галіне станковага жывапісу і кніжнайграфікі – 90 гадоў з дня нараджэння

6 Пташук Міхаіл (1943, в. Федзюкі, Ляхавічскі раён, Брэсцкая вобласць –2002), кінарэжысёр, народны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

 

ЛЮТЫ

1 Тычына Міхась (Міхаіл) (1943), беларускі літаратуразнаўца, крытык,пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка, прэміі Прэзідэнтаўакадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы – 80 гадоў з дня нараджэння

2 Цвірка Віталь (1913, в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць – 1993), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

3 Гарэцкі Максім (1893, в. Малая Багацькаўка, Мсціслаўскі раён. Магілёўская вобласць – 1938), пісьменнік, літаратуразнаўца, публіцыст, перакладчык, лексікограф, фалькларыст, крытык – 130 гадоў з дня нараджэння

4 Бяганская Ядвіга (1908-1992), пісьменніца, перакладчыца – 115 гадоў з дня нараджэння

 

САКАВІК

1 Пецюкевіч Уладзімір (1943, в. Цяцеркі, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць), паэт, многія вершы якога пакладзены на музыку вядомымі беларускімі кампазітарамі – 80 гадоў з дня нараджэння

2 Пашкоў Генадзь (1948, в. Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць), паэт, перакладчык, публіцыст – 75 гадоў з дня нараджэння

 

КРАСАВІК

1 Дукса Мар’ян (1943 в. Каракулічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць – 2019), паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Нацыянальнайлітаратурнай прэміі – 80 гадоў з дня нараджэння

2 Галавач Платон (1903, в. Пабокавічы, Бабруйскі раён, Магілёўскаявобласць – 1937), пісьменнік, грамадскі дзеяч – 120 гадоў з дня нараджэння

 

МАЙ

1 Крыга Алесь (сапр. Асіпенка Аляксандр) (1943, г. Мінск), пісьменнік, аўтар аповесцяў – 80 гадоў з дня нараджэння

2 Свірка Юрась (Юрый) (1933, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць – 2004), паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова – 90 гадоў з дня нараджэння

3 Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван) (1883-1971), пісьменнік, адзін зпачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзеяч культурыБеларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалер ордэна “Знак Пашаны” – 140 гадоў з дня нараджэння

4 Карызна Уладзімір (1938, в. Закружка, Мінскі раён), паэт, адзін заўтараў тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеячкультуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалер ордэнаФранцыска Скарыны – 85 гадоў з дня нараджэння

5 Федзюковіч Мікола (Мікалай) (1943, в. Гугава, Драгічынскі раён,Брэсцкая вобласць – 1997), паэт, перакладчык з французкай, балгарскай, румынскай, грузінскай і іншых моў – 80 гадоў з дня нараджэння

 

ЧЭРВЕНЬ

1 Правасуд Уладзімір (1933, Гомельская вобласць – 2011), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

2 Мароз Уладзімір (1953, г. Косава, Івацэвічскі раён, Брэсцкая вобласць), пісьменнік, кінадраматург, сцэнарыст, кінарэжысёр – 70 гадоў з дня нараджэння

 Бутэвіч Анатоль (1948, в. Баяры, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць), пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык, дзяржаўны дзеяч Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

4 Мушынская Таццяна (1958, г. Мінск), паэтэса, празаік, драматург, лібрэтыст, тэатральны крытык, журналістка – 65 гадоў з дня нараджэння

 

ЛІПЕНЬ

1 Паліканіна Валянціна (1958, г. Крычаў, Магілёўская вобласць), паэтка, журналістка, перакладчыца, лаўрэат першай прэміі Саюза журналістаў, спецыяльнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі “Залаты Купідон” – 65 гадоў з дня нараджэння

2 Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч Андрэй) (1893, в. Доўгавічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Краспольскі раён), пісьменнік – 130 гадоў з дня нараджэння

3 Грамовіч Іван (1918, в. Закружка, Мінскі раён – 1986), пісьменнік,Заслужаны работнік культуры Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння

 

ЖНІВЕНЬ

1 Арлоў Уладзімір (1953, г. Полацк, Віцебская вобласць), пісьменнік, аўтар кніг і сцэнарыяў навукова-папулярных фільмаў, прысвечаных славутым дзеячам Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння

2 Пянкрат Міхась (Міхаіл) (1918, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць –2001), пісьменнік – 105 гадоў з дня нараджэння

 

ВЕРАСЕНЬ

1 Адамчык Вячаслаў (1933-2001), Беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст – 90 гадоў з дня нараджэння

2 Мацяш Ніна (1943, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць – 2008),

пісьменніца, перакладчыца, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат

Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова – 80 гадоў з дня нараджэння

3 Грахоўскі Сяргей (1913, Украіна – 2002), пісьменнік, перакладчык, Заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

4 Глобус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір) (1958, г. Дзяржынск, Мінская вобласць), пісьменнік, мастак, выдавец – 65 гадоў з дня нараджэння

 

КАСТРЫЧНІК

 1 Змагар Алесь (сапр. Яцэвіч; 1903, в. Цароўка, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць – 1995), паэт,празаік, драматург, перакладчык. Жыў у ЗША – 120 гадоў з дня нараджэння

2 Блакіт Валянцін (сапр. Болтач; 1938, в. Вострава, Шчучынскі раён, Навагрудскае ваяводства – 2007), беларускі празаік, публіцыст, паэт – 85 гадоў з дня нараджэння

3 Агняцвет Эдзі (сапр. Каган; 1913, г. Мінск – 2000), беларуская паэтка – 110 гадоў з дня нараджэння

4 Ластоўскі Вацлаў (1883, Дзісенскі павет Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці -1938), беларускі гісторык і пісьменнік – 140 гадоў з дня нараджэння

5 Бажко Алесь (1918, в. Даўгінава, Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці - 2013), беларускі пісьменнік – 105 гадоў з дня нараджэння

 

ЛІСТАПАД

1 Адамчык Вячаслаў (1933, в. Варакомшчына, Навагрудскі павет, зараз Дзятлаўскі раён – 2001), беларускі празаік, перакладчык, кінадраматург – 90 гадоў з дня нараджэння

2 Лёсік Язэп Юр’евіч (1883 в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць – 1940), мовазнавец, пісьменнік, грамадскі дзеяч, педагог, акадэмік НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння

3 Пранчак Леанід (1958. в. Пранчакі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць), беларускі паэт, публіцыст – 65 гадоў з дня нараджэння

4 Янішчыц Яўгенія (1948, в. Рудка, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць – 1988), беларуская паэтка – 75 гадоў з дня нараджэння

5 Пестрак Піліп (1903, в. Сакоўцы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць – 1978), беларускі паэт, празаік – 120 гадоў з дня нараджэння

 

СНЕЖАНЬ

1 Камейша Казімір (1943, вёска Малыя Навікі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць), беларускі паэт, перакладчык – 80 гадоў з дня нараджэння

2 Зязюля Андрэй (сапр. Аляксандр Астрамовіч; 1878, в. Навасады (цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) – 1921), паэт, каталіцкі святар – 145 гадоў з дня нараджэння

3 Вялюгін Анатоль (1923, в. Машканы, Сенненскі раён, Віцебская вобласьць – 1994), беларускі паэт, перакладчык, кінадраматург – 100 гадоў з дня нараджэння

4 Міцкевіч Адам (1798, г. Навагрудак – 1855), польскі і беларускі паэт – 225 гадоў з дня нараджэння

згарнуць

Кнігі-юбіляры 2023

разгарнуць

Беларускiя кнiгi — юбiляры 2023 год

500 гадоў М. Гусоўскі ― «Песня пра зубра» (1523)
135 гадоў Э. Ажэшка ― «Хам» (1888)
115 гадоў Я. Купала ― «Жалейка»  (1908)
110 гадоў Я. Колас ― «Нѐманаў дар»  (1913)
Я. Купала ― «Бандароўна»  (1913)
Я. Купала ― «Магіла льва»  (1913)
Я. Купала ― «Паўлінка»  (1913)
Я. Купала ― «Прымакі»  (1913)
Я. Купала ― «Раскіданае гняздо»  (1913)
Я. Купала ― «Шляхам жыцця»  (1913)
Я. Купала ― «Яна і я»  (1913)
105 гадоў В. Дунін-Марцінкевіч ― «Дрыгва»  (1918)
100 гадоў Я. Колас ― «Новая зямля»  (1923)
Я. Колас ― «У палескай глушы»  (1923)
95 гадоў М. Зарэцкі ― «На чыгунцы»  (1928)
М. Зарэцкі ― «Сцежкі-дарожкі»  (1928)
М. Лужанін ―» Крокі»  (1928)
К. Чорны ― «Зямля»  (1928)
90 гадоў М. Машара ― «Вяселле»  (1933)
85 гадоў П. Броўка ― «Кацярына» (1938)
Я. Колас ― «У пушчах Палесся» (1938)
Э. Самуйлѐнак ― «Будучыня»  (1938)
80 гадоў В. Вітка ― «Гартаванне» (1943)
Я. Колас ― «Голас зямлі»  (1943)
Я. Колас ― «Суд у лесе»  (1943)
К. Чорны ― «Пошукі будучыні»  (1943)
А. Куляшоў ― «Сцяг брыгады» (1943)
75 гадоў В. Вітка ― «Вавёрчына гора»  (1948)
М. Машара ― «Праз навальніцы»  (1948)
І. Мележ ― «Гарачы жнівень»  (1948)
І. Шамякін ―»Глыбокая плынь» (1948)35
70 гадоў В. Вітка ― «Вернасць» (1953)
І. Шамякін ― «У добры час» (1953)
65 гадоў А. Асіпенка ― «Лѐд растае» (1958)
В. Вітка ― «Ружа і штык» (1958)
А. Вольскі ― «Водбліскі далѐкіх маякоў» (1958)
А. Вольскі ― «Дзедаў госць» (1958)
У. Караткевіч ― «Матчына душа» (1958)
Е. Лось ― «Сакавік» (1958)
М. Лужанін ― «Прасторы» (1958)
М. Лынькоў ― «Векапомныя дні» (1958)
І. Мележ ― «Дні нашага нараджэння» (1958)
І. Навуменка ― «Хлопцы-равеснікі» (1958)
П. Пестрак ― «Лясная песня» (1958)
Р. Сабаленка ― «Сустрэчы» (1958)
Р. Сабаленка ― «Юнацтва ў дарозе» (1958)
Я. Скрыган ― «Няпрошаная сляза» (1958)
В. Хомчанка ― «Жаворонок» (1958)
І. Шамякін ― «Начныя зарніцы» (1958)
І. Шамякін ― «Не верце цішыні» (1958)
60 гадоў Р. Барадулін ― «Нагбом» (1963)
Н. Гілевіч ― «Да новых венікаў» (1963)
Н. Гілевіч ― «Зялѐны востраў» (1963)
У. Дамашэвіч ― «Між двух агнѐў» (1963)
Е. Лось ― «Казка пра Ласку» ( (1963)
Е. Лось ― «Людзі добрыя» (1963)
П. Пестрак ― «Серадзібор» (1963)
А. Савіцкі ― «Жанчына» (1963)
У. Шыцік ― «Майская раніца» (1963)
55 гадоў Р. Барадулін ― «Адам і Ева» (1968)
Я. Брыль ― «Адзін дзень» (1968)
В. Быкаў ― «Круглянскі мост» (1968)
В. Быкаў ― «Праклятая вышыня»  (1968)
Н. Гілевіч ― «Лісце трыпутніку» (1968)
У. Дамашэвіч ― «Абуджэнне»  (1968)
В. Карамазаў ― «Падранак» (1968)
У. Караткевіч ― «Каласы пад сярпом тваім» (1968)
А. Кудравец ― «На зялѐнай дарозе» (1968)
М. Машара ― «Сонца за кратамі» (1968)
І. Навуменка ― «Вераніка» (1968)
І. Пташнікаў ― «Тартак» (1968)
І. Сяркоў ― «Мы с Санькой в тылу врага» (1968)
Я. Сіпакоў ― «Дзень» (1968)
В. Хомчанка ― «Зімовы дождж» (1968)
І. Шамякін ― «Снежныя зімы» (1968)
І. Шамякін ― «Сэрца на далоні» (1968)
50 гадоў А. Асіпенка ― «Парогі» (1973)
П. Броўка ―»Лясы наддзвінскія» (1973)
В. Быкаў ― «Дажыць да світання» (1973)
А. Вольскі ― «Лясныя мастакі» (1973)
В. Карамазаў ― «Па талым снезе» (1973)
Е. Лось ― «Галінка з яблыкам» (1973)
М. Лужанін ― «Росы на коласе» (1973)
А. Макаѐнак ― «Лявоніха на арбіце» (1973)
Я. Пархута ― «Ты пайшла ў сонца» (1973)
А. Савіцкі ― «І нічога ўзамен» (1973)
Я. Сіпакоў ― «Веча славянскіх балад» (1973)
Я. Сіпакоў ― «Плюс на мінус» (1973)
Р. Сабаленка ― «Роздум у дарозе» (1973)
І. Чыгрынаў ― «Ішоў на вайну чалавек» (1973)
45 гадоў В. Адамчык ― «Чужая бацькаўшчына» (1978)
Р. Барадулін ― «Абсяг» (1978)
Я. Брыль ― «Ты жывеш» (1978)
В. Быкаў ― «Пайсці і не вярнуцца» (1978)
А. Жук ― «Не забывай мяне» (1978)
В. Казько ― «Суд ў слабадзе» (1978)
В. Карамазаў ― «Пушча» (1978)
Е. Лось ― «Смачныя літары» (1978)
І. Мележ ― «Завеі, снежань» (1978)
Я. Пархута ― «Там, дзе жыве Юлька» (1978)
А. Савіцкі ― «Скажы мне праўду» (1978)
А. Савіцкі ― «Узаранае поле» (1978)
Я. Сіпакоў ― «Вочы ў вочы» (1978)
В. Хомчанка ― «Вяртанне ў агонь» (1978)
І. Шамякін ― «Вазьму твой боль» (1978)
І. Шамякін ― «Атланты и карыятыды» (1978)
40 гадоў В. Адамчык ― «Год нулявы»  (1983)
Р. Барадулін ― «Амплітуда смеласці»  (1983)
В. Казько ― «Неруш»  (1983)
У. Караткевіч ― «Чорны замак Альшанскі» (1983)
М.Лужанін ― «Паразмаўляй са мной, зямля» (1983)
Г. Пашкоў ― «Зямлю слухаю»  (1983)
А. Савіцкі ― «Памерці заўсѐды паспееш»  (1983)
І. Шамякін ― «Петраград-Брэст»   (1983)
У. Шыцік ― «Левы рэйс»  (1983)
35 гадоў А. Асіпенка ― «Святыя грэшнікі»  (1988)
В. Быкаў ― «Аблава»  (1988)
В. Вітка ― «Трэція пеўні»  (1988)
Н. Гілевіч ― «Перажыўшы вайну»  (1988)
Л. Дайнека ―»След ваўкалака»  (1988)
В. Карамазаў ― «Дзяльба кабанчыка»  (1988)
І. Навуменка ― «Год карася»  (1988)
Я. Пархута ― «Пад высокім сонцам»  (1988)
Г. Пашкоў ― «Крокі»  (1988)
Я. Сіпакоў ― «Пятніца ў суботу»  (1988)
В. Хомчанка ― «Стрэл у акно»  (1988)
І. Чыгрынаў ― «Звон — не малітва» (1988)
30 гадоў А. Жук ― «Сінія незямныя агні»  (1993)
В. Карамазаў ― «Бежанцы» (1993)
У. Ліпскі ― «Адпяванне жывых»  (1993)
Г. Марчук ― «Без ангелаў»  (1993)
Г. Марчук ― «Год дэманаў» (1993)
І. Шамякін ― «Аповесці Івана Андрэевіча» (1993)
І. Шамякін ― «Злая зорка»  (1993)
У. Ягоўдзік ― «Ці вернецца князь Кук?» (1993)
У.Ягоўдзік ― «Янка і Ружа: Аповесць-казка» (1993)
25 гадоў В. Быкаў ― «Афганец»  (1998)
І. Навуменка ― «Хатняе зайчанѐ»  (1998)
Г. Пашкоў ― «Журавінавы востраў» (1998)
І. Шамякін ― «Палеская мадонна» (1998)
20 гадоў - У.Ягоўдзік ― «Сонечныя пялѐсткі» (2003)
У. Ягоўдзік ― «Цікаўныя выдраняты» (2003)
10 гадоў - У. Ліпскі ― «Аўцюкоўскі каляндар» (2013)


згарнуць

Электронныя падручнікі

разгарнуць
Электронныя версіі падручнікаў можна спампаваць на НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДУКАЦЫЙНЫМ ПАРТАЛЕ

па спасылцы http://e-padruchnik.adu.by/
згарнуць

НОВАЯ ЛІТАРАТУРА Ў ШКОЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ

разгарнуць

Мерапрыемствы

разгарнуць

З 25 па 30 лістапада ў бібліятэцы была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Душа падказала - рукі зрабілі". Народная творчасць, як вядома, злучае мінулае з сучасным. Яна выхоўвае любоў да роднага краю, мастацтва народных майстроў сваёй краіны. Вучні і педагогі ўстановы адукацыі пазнаёміліся з творчасцю сваіх аднавяскоўцаў, дакрануліся да прыгажосці, зробленай сваімі рукамі.

 

У Дзень школьнага бібліятэкара, 23.10.2023 года, у бібліятэцы школы прайшло мерапрыемства "Сустрэча чытаючых дзяцей". Размаўлялі пра любімых пісьменнікаў, вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі пра кнігу, бібліятэку і бібліятэкара. У канцы мерапрыемства Лілія Аляксандраўна Рымкевіч падаравала ўдзельнікам кнігі.

 

30.09.2023 у школьнай бібліятэцы прайшло выхаваўчае мерапрыемства. Бібліятэкар Рымкевіч Л.А. запрасіла вучняў 1-4 класаў на квэст "У пошуках восені". У час мерапрыемства вучні чыталі вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў пра восень. На прыканцы мерапрыемства Лілія Аляксандраўна пазнаёміла дзяцей з кнігай фотаздымкаў Вячаслава Алешкі "Сказание о белорусской природе".

  


16 кастрычніка навучэнцы 4-6 класаў Зубкаўскай сярэдняй школы наведалі выставу «Няма найлепей мамы на свеце». Бібліятэкар Рымкевіч Л.А. пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй узнікнення святаў Дня маці і Дня бацькі, зрабіла агляд мастацкай літаратуры, у якой паказана роля сям'і ў жыцці кожнага чалавека.

згарнуць

Кніжная выстава "Клеччына літаратурная"

разгарнуць

Для вучняў 1-11 класаў аформлена кніжная выстава "Клеччына літаратурная", на якой можна пазнаёміцца з творамі паэтаў і пісьменнікаў Клецкага раёна.

згарнуць

Тэматычная выстава "Экалогія для дапытлівых"

разгарнуць

У школьнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава "Экалогія для дапытлівых", прымеркаваная да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Мэта выставы: выхоўваць пачуццё любові да прыроды, павагу да ўсяго жывога, дапамагчы дзецям усвядоміць сваю маральную адказнасць за лёс роднай зямлі, фарміраваць экалагічную культуру.

згарнуць

Рэжым работы школьнай бібліятэкі ва ўстанове адукацыі

разгарнуць
Дні тыдня Час працы
Панядзелак 09.00 -13.00
Серада 12.00 -16.00
Чацвер 12.00 -16.00
Пятніца 12.00 -16.00
Субота 09.00 -13.00

 

Выхадны: аўторак, нядзеля

Санітарны дзень: першая пятніца месяца 

 

згарнуць

Кніжная выстава "Мы і наша Зямля"

разгарнуць

Да Дня экалогіі, які праводзіўся ў шосты дзень тыдня была арганізавана кніжная выстава "Мы і наша Зямля"

згарнуць

Карысныя спасылкі

разгарнуць

Карысныя спасылкі

http://www.library.by-Белорусская цифровая библиотека

http://www.nlb.by – Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

http://knihi.com – Электронная библиотека “Беларуская палiчка”

 

згарнуць