Адзіны ўрок "Цяпло бацькоўскай душы"

18.10.2023
18 кастрычніка ў Зубкаўскай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 1-11 класаў прайшоў Адзіны ўрок «Цяпло бацькоўскай душы», прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові.Навучэнцы яшчэ раз успомнілі аб тым, што кожны год 14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці, а ў 2022 годзе ўстаноўлены новы святочны дзень - Дзень бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка. Педагогі акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на значэнні бацькоўскай любові і сямейных каштоўнасцей у жыцці кожнага чалавека. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе "Наш сямейны фотаальбом", навучэнцы 5-8 класаў, працуючы ў групах, вызначылі, што адносіцца да сямейных каштоўнасцяў, навучэнцы 9-11 класаў стварылі запаведзі сямейнага шчасця.