Прафарыентацыйная работа. "Навучэнец на адзін дзень"

02.11.2023

2 лістапада ў рамках пілотнага праекта-прафесійнай пробы "Навучэнец на адзін дзень" вучні 9 класа ўстановы адукацыі пабывалі ў ДУА "Клецкі сельскагаспадарчы каледж". Рабяты змаглі адчуць сябе сапраўднымі навучэнцамі, паколькі для іх была арганізована не толькі экскурсія па ўстанове адукацыі,  а і выпала магчымасць наведаць некалькі лекцый тэхнічнага накірунку і кабінет ПДР. А колькі эмоцый выклікала ў рабят магчымасць самому сесці за руль машын і трактароў і праехаць па тэрыторыі пад кіраўніцтвам вопытных майстроў вытворчага навучання!