Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку ІІ чвэрці

08.11.2023

8 лістапада 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку ІІ чвэрці. Дырэктар установы агучыў план работы на ІІ чвэрць, назваў самыя значымыя мерапрыемствы, у якіх вучні ўстановы прымуць удзел. Асобна Іван Юр'евіч спыніўся на удзеле вучняў 9-11 класаў установы ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Руская мова і літаратура", "Беларуская мова і літаратура", "Матэматыка".