Акцыя "Нашы дзеці"

15.12.2023

15.12.2023 ва ўстанове адукацыі стартавала навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Галоўная задача акцыі - не пакінуць без увагі тых, кто асабліва ў гэтым мае патрэбу, дапамагчы паверыць у Навагоднюю казку  кожнаму дзіцяці. З віншаваннямі з надыходзячымі святамі звярнуўся да прысутных дырэктар установы Крэпчук І.Ю., які адзначыў, што Новы год - час цудаў, якія павінны здзяйсняцца. З цёплымі словамі да навучэнцаў і педагогаў звярнулася Цагойка Н.У., вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СФ "Клецкі ААА "Слуцкі сыраробчы камбінат". Мерапрыемства працягнулася казачным прадстаўленнем "Цуды толькі пачынаюцца", якое прынесла пазітыў і вясёлы настрой.