Навагодні ранішнік "Прыгоды каля навагодняй ёлкі"

28.12.2023

28 снежня у рамках благачыннай акцыі "Нашы дзеці" вучні 1-6 класаў прынялі ўдзел у навагоднім ранішніку "Прыгоды каля навагодняй ёлкі". Вучні 9-11 класаў майстэрскі ўжыліся ў ролю навагодніх казачных персанажаў і падарылі сапраўднае свята ўсім прысутным. Вясёлыя карагоды, навагоднія віншаванні Дзеда Мароза, пошукі Снягуркі, загадкі Бабы Ягі, конкурсы піратаў - усё гэта падарыла добры настрой і пазітыў. Дырэктар установы павіншаваў вучняў, педагогаў, бацькоў з надыходзячымі святамі.