Велікодны ранішнік

10.05.2024

10.05 ва ўстанове адбыўся традыцыйны Велікодны ранішнік, у якім прынялі ўдзел  вучні 1-4 класаў, якія наведваюць факультатыўны занятак "Асновы праваслаўнай культуры". Мерапрыемства наведаў благачынны Клецкай царкоўнай акругі іерэй Генадзь Белаус. Дзеці чыталі вершы, спявалі велікодныя песні, праслаўляючы Светлае Хрыстовае Уваскрэшанне, весела гулялі ў гульні з крашанкамі. Усіх прысутных перапаўняла пачуццё Пасхальнай радасці. На прыканцы ранішніка айцец Генадзь павіншаваў усіх прысутных з Вялікаднем, выказаў пажаданне вучням рабіць толькі добрыя справы. Мерапрыемства завяршылася сумесным чаяваннем.