Адзіны ўрок "Мая сям'я - мая краіна"

15.05.2024

Сям'я – самае галоўнае ў жыцці кожнага з нас. Сям'я – гэіа блізкія і родныя людзі, тыя, каму жадаем дабра і шчасця, каго мы любім, з каго бяром прыклад, аб кім клапоцімся. Менавіта ў сям'і мы вучымся любві, клопату і павазе.

15 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі "Мая сям'я - мая краіна" для вучняў установы адукацыі прайшоў адзіны ўрок "Мая сям'я - мая краіна". Школьнікі паразважалі аб ролі сучаснай сям'і ў жвцці дзяржавы, сямейных каштоўнасцях і традыцыях. У час адзінага ўрока вучні выконвалі творчыя заданні, рашалі тэматычныя віктарыны і рэбусы, абмяркоўвалі значэнне беларускіх прымавак пра сям'ю.