Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

13.06.2024

13.06.2024 ва ўстанове адукацыі адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі. Свой першы дакумент аб адукацыі сёлета атрымалі 10 выпускнікоў 9 класа ўстановы. Са знамянальнай падзеяй выпускнікоў павіншавалі дырэктар установы І.Ю.Крэпчук і класны кіраўнік Н.У.Кішко. Спадзяёмся, што дадзены дакумент будзе першай прыступкай для правільнага самавызначэння. Поспехаў, выпускнікі!