Мерапрыемствы ў рамках супрацоўніцтва з Клецкім Благачыннем

18.11.2024

18 лістапада ў рамках супрацоўніцтва з Клецкім Благачыннем ва ўстанове адукацыі прайшоў факультатыўны занятак "Асновы праваслаўнай культуры" для вучняў 2, 3 класаў з удзелам іерэя Андрэя Еўшэля. Тэма заняткаў "І.Хрыстос вучыць людзей. Прытчы". Вучні не толькі даведаліся, што такое прытча, але і паразважалі як неабходна дзейнічаць, каб прыносіць радасць і карысць блізкім людзям, як важна кожнаму чалавеку ўмець дараваць крыўду. Благачынны Клецкай царкоўнай акругі іерэй Андрэй Еўшэль расказаў дзецям пра міласэрнасць, пра неабходнасць праяўляць свае лепшыя якасці ў зносінах з іншымі людзьмі.