Адзіны дзень інфармавання

21.11.2024

21 лістапада ва ўстанове прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас". Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце нагадала прысутным, што сваю будучыню беларусы вызначаць 26 студзеня 2025 года. Менавіта на гэты дзень Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу назначаны выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Члены калектыва ўстановы пазнаёміліся з тэрмінамі выбарачнай кампаніі, узгадалі аб дасягненнях Рэспублікі Беларусі. Задача кожнага з нас - прадэманстраваць супольнасць беларускага грамадства, вернасць нашым палітычным традыцыям. Таму мы ўсе павінны разумець, што сёння выбіраем не проста Кіраўніка дзяржавы, а мірнае развіццё нашай Беларусі.