2024 - год якасці

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці".

У БЕЛАРУСІ ЗАЦВЕРДЖАНЫ ДЗЯРЖАЎНЫ ЗНАК ЯКАСЦІ

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.
У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульную карысць. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурнае правядзенне вольнага часу).

Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г. 

КОМПЛЕКС МЕРАПРЫЕМСТВАЎ па рэалізацыі рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2024 г. № 41

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У РАМКАХ ГОДА ЯКАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ "ЗУБКАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА КЛЕЦКАГА РАЁНА" 

ТЭМАТЫЧНАЯ ВЫСТАВА Ў ШКОЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ
У школьнай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава, прысвечаная Году якасці.
 
 
 
 
 

  

   

Цыкл класных гадзін "Год якасці"

З 12 па 29 лютага для вучняў 1-11 класаў установы адукацыі прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя Году якасці. Вучні яшчэ раз узгадалі вядомыя беларускія брэнды ў галіне машынабудавання, лёгкай прамысловасці, харчовай прамысловасці, здзейснілі віртуальныя падарожжы на знакамітыя заводы і фабрыкі мінскай вобласці. Для вучняў пачатковых класаў створаны лэпбук "Год якасці".

  

Спартыўны квэст "Сяброўства са спортам - залог якаснага жыцця"

Для вучняў 5-8 класаў прайшоў прайшоў спартыўны квэст "Сяброўства са спортам - залог якаснага жыцця". Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя вучні выконвалі спартыўныя заданні і практыкаванні. Кожны ўпэўніўся, што быць здаровым - гэта залог якаснага жыцця". 

  

Буклет "Год качества"

разгарнуць

Буклет "Год качества" можно скачать тут

згарнуць