Мэты і задачы

Мэта і задачы на 2023/2024 навучальны год

МЭТА: стварэнне аптымальных ўмоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобы вучня і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей, кампетэнцый і фарміраванню патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Для вырашэння мэты вызначаны наступныя задачы:

  1. Забяспечваць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў па ўсіх ступенях адукацыі праз развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю профільнай падрыхтоўкі, прымянення актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі;
  2. Павышаць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы;
  3. Удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцями псіхафізічнага развіцця пры  рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах пункта карэкцыйна педагагічнай падтрымкі, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. 
  4. Удасканальваць сістэму выхавання, якая забяспечвае фарміраванне ў вучняў духоўна-маральных каштоўнасцей, патрыятызму, грамадзянскасці, здаровага ладу жыцця, адказнасці, працавітасці праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэс.
  5. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.
  6. Ствараць умовы для захавання фізічнага і псіхалагічнага здароўя вучняў праз забеспячэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, прафілактыку дзіцячага траўматызму, шкодных звычак, арганізацыю якаснага і бяспечнага харчавання.