Школьная бібліятэка

 

 

АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ РАБОТЫ  БІБЛІЯТЭКІ

  • арганізацыя работы па камплектаванні, уліку, выдачы дакументаў і вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду;
  • арганізацыя і вядзенне даведачна-бібліяграфічнага апарату інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;
  • ажыццяўленне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання навучэнцаў, педагагічных работнікаў;
  • аказанне дапамогі ў стварэнні адукацыйных праектаў;
  • кансультаванне законных прадстаўнікоў непаўналетніх па пытаннях арганізацыі сямейнага чытання, а таксама іх інфармаванне аб новых паступленнях у бібліятэку вучэбных выданняў, кніг серыі «Школьная бібліятэка» і іншых выданняў;
  • арганізацыя мерапрыемстваў па выхаванні ў навучэнцаў цікавасці да кнігі і чытання, па фарміраванні інфармацыйнай культуры;
  • забеспячэнне захаванасці дакументаў у адпаведнасці з устаноўленымі правіламі.

    Асноўныя функцыі школьнай бібліятэкі

    • адукацыйна-выхаваўчая
    • інфармацыйная
    • інфармацыйна-метадычная

ДА ПАСЛУГ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

  • абанемент
  • чытальная зала
  • выставачныя паліцы
  • кніжныя выставы

АКТЫЎНАЯ СУМЕСНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

  • часы зносін
  • віктарыны
  • вусныя часопісы
  • конкурсныя праграмы
  • завочныя падарожжы
  • літаратурна-музычныя гадзіны
  • святы

 

Правілы карыстання бібліятэкай

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна"

 

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы карыстання школьнай бібліятэкай (далей – бібліятэка) рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальнікаў.

  1. ПРАВА КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

2.1. Права карыстання бібліятэкай маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і іншыя супрацоўнікі школы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў школы.

2.2. Карыстальнікі маюць права:

2.2.1. На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна з іх патрэбамі і інтарэсамі.

2.2.2. Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі. 2.2.3. Бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы бібліятэчнага фонду.

2.2.4. Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.

2.2.5. Прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай.

2.2.6. Карыстацца ў чытальнай зале тэхнічнымі сродкамі.

2.2.7. Атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду бібліятэкі.

  1. ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ

3.1. Навучэнцы школы запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісамі класаў.

3.2. На кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага ўзору. Фармуляр чытача - дакумент, які падцвярджае факт і дату выдачы карыстальніку выданняў з фонду бібліятэкі і прыёму іх бібліятэчным работнікам. 3.3. Пры запісе ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай.

3.4. Дамоў дакументы выдаюцца карыстальнікам тэрмінам на 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, выдадзеных адначасова (не лічачы падручнікаў), не павінна перавышаць пяці.

3.5. Навучальная, метадычная літаратура выдаецца карыстальнікам на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай.

  1. АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ

4.1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.

4.2. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду.

4.3. Пры выбыцці са школы абавязкова вярнуць усе дакументы з фонду ў бібліятэку. 4.4. Карыстальнік абавязаны:

4.4.1. Вяртаць узятыя ім дакументы з фонду ва ўстаноўлены бібліятэкай тэрмін.

4.4.2. Не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку.

4.4.3. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду (не рабіць у кнігах паметак, падкрэсленняў, не вырываць і не загінаць старонкі і інш.).

 

Рэжым работы

Дні тыдня Час працы
Панядзелак 09.00 -13.00
Серада 12.00 -16.00
Чацвер 12.00 -16.00
Пятніца 12.00 -16.00
Субота 09.00 -13.00

 

Выхадны: аўторак, нядзеля

Санітарны дзень: першая пятніца месяца 

 

 

 

 

Беларускія кнігі-юбіляры ў 2024 годзе

IMG_20240226_110301.jpg

460 год
з часу выдання кнігі “Апостал” Івана Федарава і Пятра Мсціслаўского (1564г.);

135 год
з часу напісання паэмы “Тарас на Парнасе” (1889г.);

115 год
з часу напісання кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Я. Коласа (1909г.);

110 год
з часу выдання першага зборніка вершаў К. Буйло “Курганная кветка”, адрэдагаваў Я. Купала (1914);

105 год
з часу выдання зборніка “Рунь” М. Гарэцкага (1919);
з часу напісання п’еса “Раскіданае гняздо” Я.Купалы (1919);
100 год

з часу напісання п’есы “Тутэйшыя” Я. Купалы (1924);

90 год
з часу напісання аповесці “Дрыгва” Я. Коласа (1934);
з часу напісання аповесці “ТВТ” Я. Маўра (1934);

85 год
з часу напісання камедыі “Хто смяецца апошнім” К.Крапівы (1939);

75 год
з часу выдання зборніка “Ліпа і клёнік” Я. Брыля (1949);

65 год
з часу выдання зборніка “Пахне чабор” П.Броўкі (1959);
з часу выдання зборніка “Кніга вандравання і любові” П. Панчанкі (1959);

60 год
з часу напісання аповесці “Альпійская балада” В.Быкава (1964);
з часу выдання кніжкі для дзяцей “Чарнічка” А.Вольскага (1964);
з часу напісання казкі “Мілавіца” У. Дубоўкі (1964);
з часу напісання рамана “Сэрца на далоні” І.Шамякін (1964);

55 год
з часу напісання п’есы “Зацюканы апостал” А. Макаёнка (1969);

50 год
з часу напісання рамана “Непрыкаяны маладзік” А.Асіпенкі (1974);
з часу выдання зборніка паэзіі “Рум” Р.Барадуліна (1974);
з часу напісання рамана “Атланты і карыятыды” І.Шамякіна (1974);
з часу выдання першага зборніка паэзіі Р.Баравіковай “Рамонкавы бераг”(1974);

45 год
з часу напісання дакументальнай хронікі “Блакадная кніга” А. Адамовіча (1979);
з часу напісання рамана “Чорны замак Альшанскі” У. Караткевіча (1979);

35 год
з часу напісання аповесці “Мы з Санькам – артылерысты” І. Сяркова (1989).

 

Беларускія кнігі-юбіляры 2024 года: літаратурны каляндар

Беларускiя пiсьменнiкi-юбiляры 2024

 Студзень

2 – 70 гадоў з дня нараджэння Змітрака Марозава (1954), беларускага паэта, празаіка, публіцыста.
2 – 80 гадоў з дня нараджэння Івана Капыловіча (1944), беларускага пісьменніка
4 – 155 гадоў з дня нараджэння Ядвігіна Ш. (1869-1922), беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы 
6 – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Карлюкевіча  (1964 г.) беларускага публіцыста, краязнаўца, літаратуразнаўца, дзяржаўнага дзеяча
8 – 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Савіцкага, (1924- 2015), беларускага пісьменніка 
12 – 105 гадоў з дня нараджэння Васіля Хомчанкі (1919-1992), беларускага пісьменніка
17 – 120 гадоў з дня нараджэння Алеся Якімовіча (1904 – 1979), беларускага пісьменніка
17 – 60 гадоў з дня нараджэння Андрэя Федарэнкі (1964), беларускага пісьменніка
27 – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Люты

6 – 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (1914 -1978), Народнага паэта Беларусі, беларускага паэта, перакладчыка.
12 – 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Капусціна (1924 – 1996), беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста.
15 – 65 гадоў з дня нараджэння Пятра Васючэнкі (1959 – 2019), беларускага празаіка, драматурга, крытыка.
21 – Дзень роднай мовы

Сакавік

1 – 95 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось (1929 – 1977), беларускай паэтэсы.
4 – 105 гадоў з дня нараджэння Міколы Лупсякова (1919- 1972) беларускага пісьменніка. 
5 – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мазго (1959), беларускага дзіцячага пісьменніка.
14 – Дзень праваслаўнай кнігі
15 – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
20 – 70 гадоў з дня нараджэння Міколы Мятліцкага (1954-2021) – беларускага паэта, перакладчыка, заслужанага дзеяча Беларусі
28 – 90 гадоў з дня нараджэння Кастуся Цвіркі (1934), беларускага паэта,перакладчыка, фалдькларыста, этнографа, мовазнаўцы.  


Красавік 
2 - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
2 – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
6- 120 год з дня нараджэння Міколы Хведаровіча (1904 – 1904), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка
7 – Сусветны дзень здароўя

Май

1 – 90 год з дня нараджэння Міколы Корзуна (1934 – 1995) беларускага пісьменніка, аўтара апавяданняў і аповесцей для дзяцей
2 - 70 год з дня нараджэння Кастуся Жука (1954), беларускага паэта
6 – 120 год з дня нараджэння Паўлюка Труса (1904 – 1929), беларускага паэта, аўтар лірыка-гераічных і фальклорных паэм, вершаў, апавяданняў
9 – Дзень Перамогі
12 – Дзень дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
15 – Міжнародны дзень сям"і
18 – 60 гадоў з дня нараджэння Наталлі Батраковай (1964), беларускай пісьменніцы
19 - Міжнародны дзень памяці ахвяр СНІД
20 – 75 гадоў з дня нараджэння  Анатоля Жука (1949), беларускага пісьменніка, акцёра, заслужанага артыста Беларусі
25 – 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904-1987) беларускага паэта, заслужанага дзеяча культуры
31 – Сусветны дзень без тытуню

Чэрвень

1 – Міжнародны дзень абароны дзяцей
7 – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Скарынкіна (1939), беларускага паэта і перакладчык
10 – 100 гадоў з дня нараджэння Авяр'яна Дзеружынскага (1919  –  2002), беларускага паэта
19 – 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава (1924 – 2003), Народнага пісьменніка Беларусі
26 – Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам
27 –90 год з дня нараджэння Віктара Карамазава (1934), беларускага пісьменніка, сцэнарыста, журналіста

Ліпень

3 – День Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь
3 – Дзень вызвалення г.  Глыбокае ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
5 – 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Макарэвіча (1939), беларускага паэта, журналіста
25 – 70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Аколавай (1954), беларускай пісьменніцы

Жнівень

10 – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Ставера (1929-1995), беларускага паэта
20 – 75 гадоў з дня нараджэння Ганны Атрошчанка (1949) беларускай пісьменніцы
20 – 90 гадоў з дня нараджэння МІхася Парахневіча (1934-2001), беларускага пісьменніка

Верасень

2  – Дзень беларускага пісьменства і друку
15 – День бібліятэк Беларусі
20 -  105 гадоў з дня нараджэння Алеся Асіпенкі (1919-1994), беларускага пісьменніка
23 – 100 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага (1924 – 2002), беларускага паэта

Кастрычнік

2  – Дзень пажылых людзей
6 – Дзень настаўніка
13  – Дзень работніка культуры
14 – Дзень маці 
23 – 80 гадоў з дня нараджэння Зіновія Прыгодзіча (1944), беларускага журналіста і літаратара

Лістапад

100 гадоў з дня выхаду часопіса для жанчын  "Алеся" (1924),  з 1946 да 1995 года -- "Работніца і сялянка"

2  – 115 гадоў з дня нараджэння Максіма Лужаніна (1909-2001), беларускага празаіка, паэта, кінадраматурга, перакладчыка, крытыка.
7 – 80 гадоў з дня нараджэння Алеся Рыбака (1934-2017), беларускага пісьменніка. 
30 – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899-1975), Народнага пісьменніка Беларусі. 

Снежань

100 гадоў з дня выхаду часопіса для дзяцей і падлеткаў  "Бярозка" (1924)

21 – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынава (1934 – 1996) Народнага пісьменніка Беларусі
24 – 120 гадоў  з дня нараджэння Алеся Дудара (1904 – 1937) беларускага паэта, крытыка, перакладчыка

Мерапрыемствы

разгарнуць

З 25 па 30 лістапада ў бібліятэцы была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Душа падказала - рукі зрабілі". Народная творчасць, як вядома, злучае мінулае з сучасным. Яна выхоўвае любоў да роднага краю, мастацтва народных майстроў сваёй краіны. Вучні і педагогі ўстановы адукацыі пазнаёміліся з творчасцю сваіх аднавяскоўцаў, дакрануліся да прыгажосці, зробленай сваімі рукамі.

 

У Дзень школьнага бібліятэкара, 23.10.2023 года, у бібліятэцы школы прайшло мерапрыемства "Сустрэча чытаючых дзяцей". Размаўлялі пра любімых пісьменнікаў, вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі пра кнігу, бібліятэку і бібліятэкара. У канцы мерапрыемства Лілія Аляксандраўна Рымкевіч падаравала ўдзельнікам кнігі.

 

30.09.2023 у школьнай бібліятэцы прайшло выхаваўчае мерапрыемства. Бібліятэкар Рымкевіч Л.А. запрасіла вучняў 1-4 класаў на квэст "У пошуках восені". У час мерапрыемства вучні чыталі вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў пра восень. На прыканцы мерапрыемства Лілія Аляксандраўна пазнаёміла дзяцей з кнігай фотаздымкаў Вячаслава Алешкі "Сказание о белорусской природе".

  


16 кастрычніка навучэнцы 4-6 класаў Зубкаўскай сярэдняй школы наведалі выставу «Няма найлепей мамы на свеце». Бібліятэкар Рымкевіч Л.А. пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй узнікнення святаў Дня маці і Дня бацькі, зрабіла агляд мастацкай літаратуры, у якой паказана роля сям'і ў жыцці кожнага чалавека.

згарнуць