Дзелавы стыль адзення

Паважаныя бацькі! У Дзяржаўнай установе адукацыі "Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" ў 2023/2024 навучальным годзе ўведзена школьная форма:

для хлопчыкаў - трыкатажная безрукаўка цёмна-сіняга колеру, штаны дзелавога стылю чорнага колеру, белая кашуля для ўрачыстых мерапрыемстваў, аднатонная кашуля на кожны дзень,  туфлі чорнага колеру, значок з эмблемай школы;
  для дзяўчынак - трыкатажная безрукаўка цёмна-сіняга колеру, спадніца дзелавога стылю чорнага колеру, белая блузка для ўрачыстых мерапрыемстваў, аднатонная блузка на кожны дзень, туфлі чорнага колеру, значок з эмблемай школы.

 

Паважаныя бацькі! Не забывайце аб захаванні дзелавога стылю і ўвядзенне адзінай школьнай формы! Давайце разам будзем выхоўваць у дзецях самадысцыпліну і гонар за школу, у якой яны атрымліваюць адукацыю.