Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024

Штогод 2 красавіка ў Беларусі і Расіі адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень абодва нашы народы святкуюць ідэю свайго аб'яднання. Нагадаем, што ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты абедзвюх краін сустрэліся ў Маскве для стварэння Супольнасці Беларусі і Расіі. Афіцыйна гэты дагавор ўступіў у сілу праз два месяцы пасля яго падпісання. Трэба адзначыць, што нашы народы вельмі блізкія і падобныя. Нас аб'ядноўвае падобная гісторыя і культура, а таксама вялікая колькасць агульных інтарэсаў і праблем. Усё гэта і спрыяла збліжэнню дзвюх краін.

У гэты дзень у нашай школе прайшоў адзіны ўрок, падчас якога дзеці пазнаёміліся і актуалізавалі веды пра гісторыю саюзных дзяржаў Расіі і Беларусі.