Пасяджэнне раённай школы рэзерву кіруючых кадраў на базе ўстановы адукацыі

08.04.2024

8 красавіка на базе ўстановы адукацыі адбылося пасяджэнне школы рэзерву кіруючых кадраў па тэме "Асноўныя накірункі працэсу навучання і выхавання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі". Увазе ўдзельнікам пасяджэння была прадстаўлена візітная картка ўстановы адукацыі, дзе адлюстраваны накірункі работы на 2023/2024 навучальны год, дасягненні ўстановы адукацыі ў алімпіядным руху, даследчай дзейнасці, творчых конкурсах. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Хаванская Н.У. прапанавала прысутным практыкум "Развіццёвыя адукацыйныя тэхналогіі як сродак павышэння прафесійнага ўзроўню сучаснага педагога", дзе пазнаёміла з дзейнаснымі формамі і метадамі работы на кожным этапе ўрока. Дырэктар установы Крэпчук І.Ю. запрасіў удзельнікаў пасяджэння на майстар-клас "Хачу. Магу. Трэба", дзе звярнуў увагу на аспектах кіраўніцкай дзейнасці па фарміраванні згуртаванасці калектыву.