Дэкада грамадска-патрыятычных спраў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі "Чарнобыль - наша боль і памяць..."

22.04.2024

22 красавіка ва ўстанове адукацыі пачалася дэкада грамадска-патрыятычных спраў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі "Чарнобыль - наша боль і памяць". Першымі прынялі ўдзел у дэкадзе навучэнцы пачатковай школы. Настаўнік пачатковых класаў Жданюк Н.А. расказала аб тым, што адбылося на Чарнобыльскай АЭС, па фотаздымках пазнаёміла з горадам Прыпяць да і пасля трагедыі. Навучэнцы  даведаліся пра герояў-пажарных, ваенных, якія сталі першымі ліквідатарамі аварыі і прынялі самы страшны ўдар на сябе. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы разам з настаўнікам ушанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы хвілінай маўчання.