Метадычная скарбонка

 

Урок хіміі ў 7 класе па тэме "Солі - прадукты замяшчэння атамаў вадароду ў малекулах кіслот на атамы металаў"

разгарнуць

План урока

 

Хімія 7 клас

Тэма: Солі – прадукты замяшчэння атамаў вадароду ў малекулах кіслот на атамы металаў.

Мэта: Арганізаваць дзейнасць вучняў па засваенні ведаў аб солях, як прадуктах узаемадзеяння кіслот з металамі.

Стварыць умовы для развіцця навыкаў састаўляць формулы рэчываў і чытаць ураўненні хімічных рэакцый.

Садзейнічаць выхаванню ў вучняў хімічнай культуры.

 

Тып урока: камбініраваны

 

Ход урока

 

  1. Арганізацыйны момент
  2. Праверка дамашняга задання

№ 5, 7, 8  вучні рашаюць на дошцы

3. Вуснае апытванне:

Шта такое кіслата, і якія кілоты існуюць?

Меры засцярогі пры рабоце з кіслотамі

Што такое індыкатары, і якія яны існуюць?

Рад актыўнасці металаў

  1. Заданне на дошцы
  • Новая тэма
    1. Вучням дэманструюцца узоры солей (хларыд натрыю, сульфат медзі, сульфат кальцыю, карбанат кальцыю, перманганат калію, карбанат натрыю.
    2. Солі- складаныя рэчывы, якія складаюцца з атамаў металаў і кіслотных астаткаў.
    3. Састаў солей: на дошцы запісваюцца формулы солей, паказваецца, якія металы і якія кіслотныя астаткі уваходзяць у састаў солей ( сульфат медзі, нітрат натрыю, сульфат алюмінію)

Вучні выконваюць вусна практыкаванне: З прыведзенага спіску рэчываў выберыце формулы солей і кіслот (HCI, AL2O3, CaSO4, NaNO3, H2SO4, Nа2CO3, HNO3, AgCI H2CO3, P2O5, H2S, NaCI,  H2SO3, а таксама размяркоўваюць на настаўніцкім стале солі сернай і салянай кіслот

  1. правілы састаўлення формул солей

выкарастыстоўваючы алгарытм на старонцы 143 падручніка  на дошцы паказваецца як правільна састаўляць формулы солей.(фасфат кальцыю, фасфат магнію, сульфат натрыю)

  1. наменклатура солей
  2. вылічэнне адноснай малекулярнай і малярнай масы солей

 

  1. Замацаванне ведаў.
    1. рашэнне практыванняў №2, падручніка, № 552- 554 зборніка рашэння задач.
    2. Высокаматываваным вучням даецца самастойная праца

 

  1. Састаўце формулы солей: нітрату алюмінію, хларыду жалеза(III), сульфіду калію, фасфату магнію, карбанату магнію, сульфату медзі(II).
  2. Назавіце солі па іх формулах: KCI, Cu(NO3)2, ZnS, AI2(SO4)3, MgCO3, Na3PO4.

А з астатнімі вучнямі рашаем на дошцы

  1. Састаўце формулы солей: нітрату серабра(I), хларыду жалеза(III), сульфіду алюмінію, фасфату цынку, карбанату натрыю, сульфату барыю.

 

  1. Вынікі
  2. Рэфлексія
  • Дамашняе заданне §29, № 3-5 падручніка

 

згарнуць

Урок хіміі ў 10 класе па тэме "Хімічныя ўласцівасці спіртоў"

разгарнуць

План- канспект урока

Хімія 10 клас

Тэма: Хімічныя ўласцівасці спіртоў.

Мэта:

Арганізаваць дзейнасць вучняў па засваенні ведаў аб хімічных ўласцівасцях аднаатамных спіртоў.

Стварыць умовы для  развіцця навыкаў складаць ураўненні хімічных рэакцый спіртоў; прадоўжыць развіцце навыкаўпрацы з лабараторным абсталяваннем і рэактывамі.

Садзейнічаць выхаванню ў вучняў навыкаў аналізаваць, супастаўляць, рабіць вынікі, працаваць самастойна.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне і рэактывы:штатыў з прабіркамі, спіртоўка, этанол, натрый металічны ,  медны дрот, скручаны ў спіраль, фарфоравы кубак.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Уступнае слова настаўніка

  • Добрай раніцы, сядайте. Я рады Вас бачыць. Давайце паглядзім друг на друга, пажадаем адзін аднаму поспехаў, усміхнемся і пачнем нашу працу.

На папярэднім уроку мы з вамі вывучалі спірты: іх будову, наменклатуру, ізамерыю і фізічныя ўласцівасці. Давайце праверым як Вы засвоілі гэты матэрыял.

  1. Праверка дамашняга задання
  2. Работа па картках на дошцы
  3. Картка: напісаць ўсе магчымыя ізамеры для гексанолу-1 і іх называць па наменклатуры ІЮПАК
  4. Картка: выбраць з напісаных  формул рэчыва, якое не адносіцца да спіртоў і абгрунтаваць свой выбар
  5. Картка: напісаць на дошцы структурныя формулы наступных злучэнняў: 2,2- дыметылбутанолу – 1; 2- метыл- 2-этылпентанолу -1.
  6. Вуснае апытванне

Пакуль тры вучні рашаюць заданні на дошцы, з астатнімі правожу вуснае апытванне:

  1. Спірты гэта? (вытворныя вуглевадародаў, у малекулах якіх адзін або некалькі атамаў вадароду замешчаны на гідраксільную групу - ОН)
  2. Класіфікацыя спіртоў? (Аднаатамныя, двухатамныя і трохатамныя, у залежнасці ад колькасці гідраксільных груп)
  3. Насычаныя аднаатамныя спірты – ? (вытворныя вуглевадародаў, у малекулах якіх адзін атамам вадароду замешчаны на гідраксільную групу - ОН)
  4. Наменклатура (корань ад алкана + суфікс “ол”, метанол, этанол, і так далей, але па наменклатуры ІЮПАК дапускаюцца і назвы спіртоў па назвам алкільных груп + слова “ спірт”: метылавы спірт, этылавы спірт, прапілавы спірт і так далей. Нумерацыя пачынаецца з тога боку, дзе стаіць бліжэй група ОН)
  5. Фізічныя ўласцівасці (С1 – С11,вадкасці,С12- Сп цвердыя, С1- С3 маюць характэрны алкагольны пах, добра змешваюцца з вадой у любых суадносінах. Метанол – СН3- ОН –яд!!)
  6. Ізамерыя (ізамерыя вуглевадароднага шкілета і ізамерыя становішча гідраксільнай групы)
  • Паведамленне тэмы ўрока

Запісваюць тэму ўрока ў сшыткі

-І зноў мы паднімаемся на ступеньку вышэй. Што гэта значыць?

Адказы вучняў, пастаноўка імі мэты ўрока і вызначэнне задач урока.

-Мы пазнаемімся  сення з хімічнымі ўласцівасцямі спіртоў на прыкладзе этанолу

  1. Новая тэма
    1. Узаемадзеянне са шчолачнымі металамі.

-Давайце ўспомнім што гэта за шчолачныя металы ?(Li, Na, K). У ходзе рэакцыі этанолу з дадзенымі металамі адбываецца разрыў сувязі О-Н і атам вадароду замяшчаюцца на метал. Злучэнне спірту і металу называецца алкагалят.

Дэманстрацыйны дослед: на настаўніцкім стале паказваю ўзаемадзеянне натрыю і спірту

2C2H5OH + 2Na → 2C2H5ONa + H2

этанол   алкагалят натрыю

Вучні запісваюць ураўненне і назвы прадуктаў рэакцыі ў рабочы сшытак.

  1. Узаемадзеянне з карбонавымі кіслотамі

 

 

этанол            воцатная кілата                        этылэтанаат

дадзеная рэакцыя абарачальная і ідзе толькі прысутнасці сернай кіслаты.

Вучні запісваюць ураўненне і назвы прадуктаў рэакцыі ў рабочы сшытак.

  1. Узаемадзеянне з галагенавадародамі

У выніку гэтай рэакцый адбываецца разраў сувязі О-Н і ўтвараецца галагеналкан

C2H5OH + НСІ → C2H5СІ + H2О

этанол                        хлорэтан

Вучні запісваюць ураўненне і назвы прадуктаў рэакцыі ў рабочы сшытак.

  1. Дэгідратацыя

У ходзе дадзенай рэакцыі ў малекуле этанолу, у прысутнасці сернай кіслаты і павышанай тэмпературы, адшчапляецца вадарод і утвараецца алкен і вада

 

Этанол                                                              этэн

 

Рэакцыі акіслення:

  1. Поўнае акісленне (гарэнне)

Вучням дэманструецца гарэнне этанолу ў фарфоравым кубку, а яны запісваюць ураўненне хімічнай рэакцыі ў рабочыя сшыткі і называюць прадукты рэакцыі

C2H5OH + 3O2 → 2CO2↑+ 3H2O+Q

 этанол                 вуглякіслы     вада

 газ 

  1. Частковае акісленне

-пры акісленні этанолу аксідам медзі (II) адбываецца частковае акісленне этанолу да альдэгіду. Давайце ў гэтым пераканаемся практычна пры выкананні лабараторнага доследу №2, перад пачаткам работы нагадваем правілы бяспечных паводзін

  1. У прабірку наліваем этанол.
  2. Медны дрот, скручаны ў спіраль награваем у полымі спіртоўкі, пакуль не паявіцца чорны налет аксіду медзі (II) і апускаем гарачую спіраль у этанол
  3. Паўтараем не менш за 6 разоў і адзначаем якія змяненні адбыліся са спіраллю.
  4. Састаўляем ураўненне і робім вывад( змяненне паху)
  1. Замацаванне ведаў.

Рашэнне ураўненняў:

  1. Прапанол + калій

       Бутанол – 1 + НСІ

  1. Вызначце масу этанолу, які уступіў у рэакцыю з металічным каліем, калі ў выніку рэакцыі ўтварыўся алкагалят калію хімічнай колькасцю 0, 75 моль
  1. Вынікі

Спірты могуць узаемадзейнічаць

  1. Са шчолачнымі металамі з утварэннем алкагалятаў
  2. З карбонаавымі кіслотамі
  3. З галагенавадародамі
  4. Падвяргаюцца дэгідратацыі
  5. Могуць акісляцца цалкам і часткова

 

  • Выстаўленне адзнак
  • Рэфлексія

Паняцце

Ведаў

Даведаўся

Хачу даведацца

 

 

 

 

 

  1. Дамашняе заданне
  • 23, № 4,5,7.Апераджальнае заданне: падрыхтаваць прэзентацыю аб таксічным ўрлыве этанолу на арганізм чалавека

 

 

 

згарнуць

Урок хіміі ў 7 класе па тэме "Асновы"

разгарнуць

План урока

Хімія 7 клас

 

Тэма: Асновы

Мэта:

Арганізаваць дзейнасць вучняў па сістэматызацыі ведаў аб саставе асноў;разглядзець іх класіфікацыю і хімічныя ўласцівасці.

Стварыць умовы для дальнейшага развіцця і паглыблення навыкаў працы з лабараторным абсталяваннем і рэактывамі.

Садзейнічаць выхаванню ў вучняў навыкаў аналізаваць, супастаўляць, рабіць вынікі, працаваць самастойна.

 

Тып урока: камбініраваны.

 

Абсталяванне і рэактывы:штатыў з прабіркамі, спіртоўка, шкляная трубка, узоры асноў, растворы шчолачаў, індыкатараў, кіслот, сульфату медзі.

 

Ход урока

 

  1. Арганізацыйны момант

Уступнае слова настаўніка

  • Добрай раніцы, сядайте. Я вельмі рады Вас бачыць.
  • На папярэднім уроку мы з вамі разглядзелі атрыманне і прымяненне кіслот і тым самым закончылі вывучэнне  класа кіслот. Сення  мы з вамі паднімаемся на ступенечку вышэй і пачынаем разглядаць клас асновы. Што такое кіслата ці соль вам уже вядома. Кіслоты мы шырока выкарастоўваем у харчовай прамысловасці ( воцатная кіслата, лімонная кіслата), без солей таксама нам не абыйсціся на кухні. Якую соль мы пастаянна выкарыстоўваем на кухні?
  • На працягу двух урокаў мы з вамі пазнаемімся з саставам і класіфікацыяй асноў, іх фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі,а таксама атрыманнем і прымяненнем.
  1. Новая тэма

Апераджальнае заданне:

 

Што адбываецца ў кружцы чаю з лімонам?

У час гэтага хімічнага працэсу кіслоты ўзаемадзейнічаюць з асновамі. У дадзеным працэсе змяняецца афарбоўка растваральных індыкатараў. Можна прывесці прыклад з быту: калі апусціць кавалачак лімону ў кружку гарачага чаю, то яго колер пасвятлее. Азоцістыя асновы, якія змяшчаюцца ў саставе чаю, узаемадзейнічаюць з лімоннай кіслатой. У выніку гэтага працэсу ўтвараецца соль, якая мае больш светлы колер.

 

 

  1. Састаў асноў

 

Агульная формула класа: Me (OH)n. Давайце расшыфруем тое, што напісана? Што абазначае буква n, якая стаіць пасля гідраскагрупы? (індэкс, які паказвае лік груп ОН уваходзячых у дадзенае злучэнне, і ен роўны валентнасці металу). Давайце ўспомнім наменклатуру?А зараз давайце назавём наступныя гідраксіды: гідраксід літыю, гідраксід барыю, гідраксід жалеза(II),гідраксід алюмінію,гідраксід натрыю.

  1. Класіфікацыя
    • Па растваральнасці ў вадзе асновы падзяляюцца на растваральныя і нерастваральныя.
    • Растваральныя называюцца – ШЧОЛАЧЫ. Давайце вызначым іх фізічныя уласцівасці. У вас на сталах стаяць прабіркі з гідраксідам кальцыю і гідраксідам натрыю, паглядзіце на іх і запоўніце параўнальную табліцу

Параўнальная характарыстыка асноў

Параўнальная прыкмета

Гідраксід натрыю

Гідраксід кальцыю

1. Формула

NaOH

Ca(OH)2

2. Малекулярная маса

40

74

3. Малярная маса

40 г/моль

74 г/моль

4.Агрэгатны  стан

цверды

цверды

5. колер

белы

белы

 

Шчолачы яшчэ валодаюць высокай гіграскапічнасцю! Давайце пераканаемся ў гэтым пры праглядзе відэароліка. Потым вучням прадэманструю гідраксід калію і яны скажуць чаму ен звадкаваўся.Шчолачывельмі едкія рэчывы, яны як правіла ўтвораны металамі першай і другой групы, таму пры рабоце з імі неабходна быць асцярожнымі і выконваць ўсе правілы бяспечных паводзінДавайце паглядзім яшчэ адзін відэаролік аб едкіх уласцівасцях шчолачаў.Калі шчолач выпадкова папала на скуру яе неабходна змыць вялікай колькасцю вады, а затым працерті месца пашкоджанняслабым растворам лімоннай ці воцатнай кіслаты!!!

  • Нерастваральныя асновы таксама цвердыя рэчывы, многія з якіх афарбаваны ў розныя колеры.
  1. Хімічныя уласцівасці

 

  1. Змяненне афарбоўкі індыкатараў(праца з раздатачным матэрыялам)

Вучні ў шчолач дабаўляюць індыкатары і вызначаюць колер:

Шч + лакмус = сіні колер

Шч + метыларанж = жоўты колер

Шч + фенолфталеін = малінавы колер

  1. Узаемадзеянне з кіслотамі

Аснова + кіслата = соль і вада (рэакцыя нейтралізацыі)

2NaOH + H2SO4 ––> Na2SO4 + H2O

Вучні запісваюць тры ўраўненні рэакцыі самастойна, а затым іх прагаварваем, а таксама адзін вучань на настаўніцкім стале праводзіць рэакцыю нейтралізацыі (шчолач + кіслата ў прысутнасці індыкатара)

  1. Узаемадзеянне з кіслотнымі аксідамі

Шчолач + кіслотны аксід = соль + вада

2NaOH + CO2 = Na2CO3 + H2O, затым вучні самастойна запісваюць 2 ўраўненні рэакцыі і іх таксама прагаварваем. Адзін вучань паказвае дэманстрацыйны дослед рэакцыі вуглякіслага газу

(выдыхаемы з арганізма) з вапнавай вадой.

Са(ОН)2 + СО2  ––> СаСО3↓ + Н2О

 

  1. Узаемадзеянне з солямі

Шчолач + соль = новая аснова + новая соль, дадзеныя рэакцыі адносяцца да рэакцый абему, пры чым валентнасць атамаў металаў і кіслотных астаткаў не мяняецца. Характэрнай асаблівасцю такіх рэакцый з’яўляецца выпадзенне асадкуаднаго ці абодвух прадуктаў рэакцыі.

Ba(OH)2+ Na2SO4 = BaSO4 + 2NaOH

  1. Тэрмічнае раскладанне

Пры награванні раскладаюцца толькі нерастваральныя ў вадзе асновы!

Нерастваральная аснова = аксід металу + вада

Вучні выконваюць 3 рэакцыі раскладання нерастваральных асноў і называюць прадукты рэакцыі. Затым вучням дэманструецца тэрмічнае раскладанне гідраксіду медзі (II)

 

  • Замацаванне ведаў
    1. Гульня «Верыш – не верыш»

Верыце ці Вы, што…

  1. У састаў формул асноў уваходзіць метал і гідраксільная група? (да);
  2. Асновы – гэта складаныя рэчывы? (да);
  3. Усе асновы вадкія рэчывы? (не);
  4. Валентнасць металу супадае з колькасцю гідраксільных груп? (да);
  5. Гідраксід магнію – гэта растваральная аснова? (да)
  1. У кожным радзе адна «лішняя» формула.

Парта

Формулы рэчываў

1 варыянт

Zn(ОН)2, Na2O,  СаО, Al2O3.

2 варыянт

Al(ОН)3, NaOH, Сu(ОН)2, Zn(ОН)2.

3 варыянт

КOH, NaOH, Ва(ОН)2 , Fe(OH)2.

 

  1. Састаўце ўраўненні рэакцый з удзелам асноў:
    1. … + MgSO4 – Na2SO4 + …
    2. … + CO2 – CaCO3+ H2O
    3. Cu(OH)2 + … - H2O + …
    4. HNO3 + … - Ca(NO3)2 + …
  2. З якімі з прапанаваных рэчываў рэагуе гідраксід натрыю:

Аксід серы (VI), саляная кіслата, хларыд цынку, аксід барыю? Састаўце ўраўненні магчымых рэакцый.

  1. З якімі з пералічаных рэчываў рэагуе гідраксід медзі (II):

Аксід вугляроду (IV), азотная кіслата, магній, серная кіслата? Састаўце ўраўненні магчымых рэакцый.

  1. рэфлексія

Прыем “Кластэр”

На дошцы запісана слова аснова,  а вучні запісваюць словы і сказы, якія падыходзяць па сэнсу па дадзенай тэме і ўстанаўліваюць  сувязь паміж імі.

  1. Падвядзенне вынікаў урока
  2. Дамашняе заданне:41, № 1,2,6-8.
згарнуць

Урок хіміі ў 7 класе па тэме "Паўтарэнне і абагульненне ведаў па тэме "Вадарод"

разгарнуць

План урока

Хімія 7 клас

 

Тэма: Паўтарэнне і абагульненне ведаў па тэме “Вадарод”.

Мэта:

Арганізаваць дзейнасць вучняў па замацаванні, абагульненні і сістэматызацыі ведаў аб уласцівасцях вадароду, кіслот і солей.

Стварыць умовы для развіцця і паглыблення навыкаў састаўлення і чытання ўраўненняў рэакцый, расшырэння ўяўленняў аб узаемасувязі класаў неарганічных злучэнняў.

Садзейнічаць выхаванню ў вучняў навыкаў самакантролю і самаацэнкі вучэбнай дзейнасці.

Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў і ўменняў.

Абсталяванне і рэактывы: штатыў з прабіркамі, узоры солей і кіслот, універсальная індыкатарная паперка, лакмус, метыларанж, фенолфталеін.

 

Ход урока

 

  1. Арганізацыйны момент
  2. Паўтарэнне і абагульненне ведаў

     Клас дзеліцца на тры групы, і кожная група рыхтуе адказы па плане:

  1. Састаў рэчываў дадзенага класа.
  2. Фізічныя ўласцівасці некаторых рэчываў дадзенага класа.
  3. Прымяненне рэчываў дадзенага класа.
  4. Вылічэнне адноснай малекулярнай масы.

 

1-ая група называецца “Вадарод”

 

2-ая група называецца “Кіслоты”

 

3-ая група называецца “Солі”

 

 

Група “Вадарод”

 

  1. Састаў рэчываў дадзенага класа.
  2. Фізічныя ўласцівасці некаторых рэчываў дадзенага класа.
  3. Прымяненне рэчываў дадзенага класа.
  4. Вылічыце і параўнайце масавую долю вадароду ў метане і вадзе.

 

Дадатковае заданне: Распаўсюджанасць вадароду, атрыманне вадароду.

 

Група “Кіслоты”

 

  1. Састаў рэчываў дадзенага класа.
  2. Фізічныя ўласцівасці некаторых рэчываў дадзенага класа.
  3. Прымяненне рэчываў дадзенага класа.
  4. Вылічыце і параўнайце масавую долю вадароду ў азотнай і фосфарнай кіслотах

 

Дадатковае заданне: Узаемадзеянне кіслот з металамі, распазнаванне кіслот індыкатарамі.

Група “Солі”

 

  1. Састаў рэчываў дадзенага класа.
  2. Фізічныя ўласцівасці некаторых рэчываў дадзенага класа.
  3. Прымяненне рэчываў дадзенага класа.
  4. Вылічыце і параўнайце масавую долю барыю ў хларыдзе барыю і нітраце барыю

 

Дадатковае заданне: атрыманне і назвы солей.

 

Выкананне праверачнай  работы

 

Праверачная работа па раздзелу “Вадарод”

Варыянт 1

  1. Устаўце прапушчанае слова.

Рэчывы, якія змяняюць сваю афарбоўку ў прысунтасці кіслот, гэта - …

  1. Да вадароду як хімічнага элемента характэрна валентнасць:

А) пастаянная

Б) пераменная

В) пастаянная (I)

Г) пастаянная (II)

  1. Напішыце хімічныя формулы і назвы солей, у састаў якіх уваходзяць алюміній і кіслотныя астаткі  салянай і фосфарнай кіслот.
  2. Дадзены рэчывы: медзь, магній. З якімі з гэтых рэчываў прарэагуе саляная кіслата? Напішыце ўраўненні рэакцый і ўкажыце назвы атрыманых рэчываў.
  3. Разлічыце масавую долю алюмінію ў солі, якая ўтворана алюмініем і кіслотным астаткам сернай кіслаты.

 

Праверачная работа па раздзелу “Вадарод”

Варыянт 2

  1. Устаўце прапушчанае слова.

Складаныя рэчывы, якія складаюцца з атамаў вадароду і кіслотных астаткаў, гэта - …

  1. Да вадароду як хімічнага элемента характэрна валентнасць:

А) пастаянная

Б) пераменная

В) пастаянная (I)

Г) пастаянная (II)

  1. Напішыце хімічныя формулы і назвы солей, у састаў якіх уваходзяць натрый і астаткі азотнай і вугальнай кіслот.
  2. Дадзены рэчывы: ртуць, цынк. З якімі з гэтых рэчываў прарэагуе саляная кіслата? Напішыце ўраўненні рэакцый і ўкажыце назвы атрыманых рэчываў.
  3. Разлічыце масавую долю натрыю ў солі, якая ўтворана натрыем і кіслотным астаткам фосфарнай кіслаты

 

Узаемаправерка

 

  • Рэфлексія
  1. Дамашняе заданне. § 25- 30 (паўтарыць)
згарнуць

Урок хіміі ў 8 класе па тэме "Электралітычная дысацыяцыя"

разгарнуць

Тэма: Электралітычная дысацыяцыя

Мэта:  Арганізаваць дзейнасць вучняў па засваенні ведаў аб электралітычнай      дысацаяцыі.

            Даць паняцце аб катыенах і аніенах, асаблівасцях іх будовы , уласцівасцях.

            Развіваць навыкі састаўляць ураўненні электралітычнай дысацыяцыі кіслот, асноў і солей.

  Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў хімічнай  культуры

Тып урока: камбінаваны

Сродкі навучання:  карткі з заданнямі.

 

Ход урока

1.Арганізацыйны момент

Уступнае слова настаўніка

  • Добрай раніцы, сядайте. Мяне завуць Іван Юр’евіч, і я сення буду праводзіць у Вас урок хіміі.  Давайце паглядзім друг на друга, пажадаем адзін аднаму поспехаў,  усміхнемся і пачнем нашу працу
  • На папярэднім уроку Вы закончылі вывучэнне тэмы электраліты і неэлектраліты.
  • Давайце праверым веды
  1. Праверка дамашняга задання

 

  1. Якія рэчывы называцца электралітамі?

-Рэчывы, растворы або расплавы якіх праводзяць электрычны ток.

  1. Якія злучэнні адносяцца да электралітаў?
  • З іонным тыпам сувязі ( солі, асновы), і з кавалентным палярным
  • ( кіслоты)
  1. Якія рэчывы называюцца неэлектралітамі?

 - Рэчывы, растворы або расплавы якіх  не праводзяць электрычны ток.

 

  1. Якія злучэнні адносяцца да неэлектралітаў?
  • Арганічныя(цукар, спірт, бензол, ацэтон), простыя рэчывы неметалаў і інш.

 

  1. Паведамленне тэмы ўрока

Запісваюць тэму ўрока ў сшыткі

- Вучні ставяць мэту і задачы ўрока

 

  1. Вывучэнне новай тэмы

 

 Шведскі вучоны, Свантэ Арэніўс, калі вывычаў электраліты, прыйшоў да такога вываду, што прычынай электралітычнай дысацацыі з’яўляецца наяўнасць у растворы іонаў, якія атрымліваюцца пры растварэнні электраліту ў вадзе. Распад электраліту на іоны пры яго растварэнні ў вадзе называецца электралітычнай дысацыяцыяй.

Каб растлумачыць электраправоднасць Арэніус прапанаваў тэорыю электралітычнай дысацыяцыі. Згодна з гэтай тэорыяй, пры растварэнні ў вадзе ці пры расплаўненні,  электраліты дысацыіруюць на іоны. Адбылося гэта ў 1887 годзе. Дадатна зараджаныя іоны называюцца катыены, а адмоўна зараджаныя аніены. Пры дысацыяцыі электралітаў могуць утварацца як простыя іоны(К+, Мg2+), так і складаныя іоны(NO3-,  SO42-)

Правілы запісу ўраўненняў электралітычнай дысацыяцыі

У левай частцы ўраўнення запісваецца формула рэчыва, а ў правай формула іонаў, на якія рэчыва дысацыіруе. Калі ў формуле паказана некалькі простых рэчываў, то столькі ж іх будзе і іонаў у растворы.

 

MgCI2 à Mg2+ +2 CI-

AL2(SO4)3 à2AL3+ + 3SO42-

У растворы іоны рухаюцца хаатычна, але калі апусціць у раствор электроды і прапусціць па іх электрычны ток, то іоны пачнуць рухацца мэтанакіравана(дадатна зараджаныя іоны пачнуць рухацца да адмоўнага электроду, а адмоўна зараджаныя будуць рухацца да дадатнага электроду)

Па ступені электралітычнай  дысацыяцыі ўсе электраліты падзяляюцца на моцныя і слабыя.

Моцныя- гэта рэчывы, якія  практычна поўнасцю дысацыіруюць на іоны

        1) усе растваральныя солі;

        2) моцныя кіслоты (H2SO4, HCl, HNO3);

        3) усе шчолачы (NaOH, KOH)

Слабыя – гэта рэчывы, якія дысацыіруюць у нязначнай ступені(менш за 30 %)

           1) слабыя кіслоты (H2S, H2CO3, HNO2,H2SO3 );

2) водны раствор аміяку NH3 H2O;

3) вада.

Дысацыяцыя ў слабых электралітах мае абарачальны характар(адначасова адбываюцца 2 процілеглыя працэсы, дысацыяцыя і асіміляцыя)

 

 

  1. Замацаванне ведаў.

Вучні рашаюць ураўненні электралітычнай дысацыяцыі

 

 

  1. Выстаўленне адзнак
  2. Дамашняе заданне
  •  
  1. Рэфлексія

Паняцце

Ведаў

даведаўся

Хачу даведацца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць