Метадычная скарбонка

Урок матэматыкі ў 1 класе па тэме “Прыём аднімання па частках ліку 3 у межах 20”

разгарнуць

Урок матэматыкі ў 1 класе па тэме “Прыём аднімання па частках ліку 3 у  межах 20”

Мэта: замацоўваць прыём аднімання па частках ліку 3 у межах 20, адпрацоўваць вылічальныя навыкі, навык рашэння простых задач; стварыць умовы для развіцця  вуснага лічэння , увагі вучняў, стварыць умовы для выхавання любові да Радзімы, імкненне стаць сапраўдным абаронцам нашай краіны

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, камп’ютар, сігнальныя карткі,   вееры з лічбамі, карткі для рэфлексіі

 

Ход урока

 

І.  Арганізацыйны пачатак урока.

 

Празвінеў  званок вясёлы

У клас пазваў усіх дзяцей

Будзем дружна працаваць,

Веды будзем здабываць.

         Дзеці, паглядзіце, у нас сёння на ўроку вельмі шмат гасцей. Нездарма  спрадвеку гаварылі: “Госці ў хату – радасць у хату”.  Давайце ім ўсміхнёмся і пачнём працаваць.

  Рабяты, а які сёння дзень? Сапраўды, 23 лютага адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, свята ўсіх мужчын - свята нашых тат, дзядуляў, але гэта і свята ўсіх хлопчыкаў.

А як вы думаеце, чаму свята і для нашых хлопчыкаў? (Яны – будучыя абаронцы Айчыны). Сапраўды, хлопчыкі -  будучыя абаронцы Айчыны, абаронцы дзяўчынак і сваіх малодшых сястрычак, мам, бабуль.

           А якім жа павінен быць сапраўдны абаронца Айчыны? (Адважным, смелым, разумным, хуткім, уважлівым, добрым, клапатлівым)

 

Хлопчыкі, вы, пакуль што, малаваты,

Але вы, у будучым салдаты.

І сёння  мы праверым

Каму Радзіму мы  даверым.

 

ІІ. Вуснае лічэнне.

     

  Сёння мы  адпраўляемся на ваенныя вучэнні.

  1. Першае заданне – палічыць на слайдах ваенную тэхніку і паказаць на вееры адпаведную лічбу.
    1. Праца з лікамі: на зорачках запісаны лікі: 3, 14, 8, 20, 6, 18, 5, 10, 1.
  2.   Заданні:

       - назавіце самы малы адназначны лік,

     - назаві самы вялікі двухзначны лік,

     - назавіце самы малы двухзначны лік,

     - назавіце самы вялікі адназначны лік,

    - назавіце лік, які складаецца з 1 дзесятка 8 адзінак.

     - назавіце цотныя лікі.

  3. Дыдактычная гульня “Вызнач маршрут самалёта” : настаўнік выклікае да дошкі двух вучняў – лётчыкаў. Яны павінны весці свае самалёты па намечанаму курсу, зашыфраванаму прыкладамі, да якіх даюцца тры адказы, адзін правільны, два- няправільныя. Лётчыкі павінны вызначыць правільны маршрут - паказаць стрэлкай правільны шлях, рашаючы прыклады. Вучні класа - кантралёры, падымаюць сігнальныя карткі: зялёныя – калі лётчык рашыў правільна, чырвоную – калі няправільна.
    1. Гульня “Міннае поле” . Адгадайце загадку:

    Зноў у бой машына мчыцца,

    Рэжуць землю гусеніцы,

    Гэта машына ў полі чыстым

    Кіруецца ...(танкістам)

        Мы павінны дапамагчы танкісту праехаць па міннаму полю. Вам неабходна злучыць лікі па парадку, пачынаючы з ліку 1.

    1. Гульня "Дэсантнікі"
  4.            Ты бачыў вайскоўцаў у прыгожай форме, на галаве ў іх блакітнай берэт. Гэта моцныя і мужныя людзі. Іх называюць дэсантнікі. Яны выконваюць важную працу - адказныя скачкі з парашутамі.

            Дэсантнікі атрымалі заданне: прызямліцца ў лесе. Кожны, у зададзеным месцы. Шлях руху зашыфраваны прыкладам. Трэба паказаць куды павінен прызямліцца дэсантнік, гэта значыць злучыць стрэлкай прыклад з адказам.

  5. Рашаем задачы.

     

    1) На ваенныя вучэнні прыбылі 4 танкісты і  3  лётчыкі.  Колькі ўсяго чалавек прыбыло на ваенныя вучэнні? (7)

      

    2) Задача на кемлівасць.

     

      Да свята  23 лютага зімой ў садзе расцвілі цюльпаны. Спачатку распусціліся 5 цюльпанаў, а потым яшчэ 4. Колькі цюльпанаў распусціліся? (Зімой цюльпаны не цвітуць)

    – А ў якую пору года цвітуць цюльпаны?

    – А колькі бы іх зацвіло вясной? (9)

    – Выдатна, справіліся з усімі заданнямі.

     

     

     

     Фізкультхвілінка “Танец са сцяжкамі “

        З мэтай паляпшэння фізічнай падрыхтоўкі будучым салдатам правядзём фізкультхівілінку.

    – Устаньце, выканаем практыкаванні пад музыку (пад мелодыю песні «Солдатушки, бравы ребятушки»).

    – Зараз мы поўныя сіл і энергіі і можам прадоўжыць ваенныя вучэнні.

     

    ІІI. Замацаванне вывучанага матэрыялу

     

           – Асноўная мэта ваенных вучэнняў  - замацаваць прыём аднімання па частках ліку 3 у  межах 20

     

    1. Тлумачэнне вучнямі, як аднімае вылічальная машына лік 3. Запаўненне табліцы аднімання ліку 3
    2. Гімнастыка для пальцаў «Салдаты»
    3. Аты-баты, аты-баты –

      На парад ідуць салдаты.

      Сцягі ўперадзе нясуць,

      Гарматы новыя вязуць.

       

      1. Па прыведзеных рашэннях складанне тры ўзаемна адваротных задач (с. 39, № 3)
      2. Рашэнне прыкладаў, якія складзены па трохвугольніку (с. 39, № 4)
      3. Тлумачэнне па рысунку, як ад 9 аднялі 3 (с.39, № 5)
      4. Складанне задачы па табліцы з рысункам (с. 39, № 6) :

                    У каробцы было 10 гузікаў. З яе ўзялі 3 гузікі. Колькі гузікаў засталося?

      1. Рашыце прыклады (с. 39, № 8)
      2. Рашыце задачу (с. 40, № 9)

       

      Фізкультхвілінка на ўвагу.

          Устаньце, паглядзіце ўважліва на слайд і запомніце ўсе геаметрычныя фігуры. Адвярніце, зараз паглядзіце, што вы заўважылі.

      Гульня “Снайпер” (неабходна падабраць лікі для прыкладаў і запісаць іх у пустыя клеткі с. 40, № 11)

           

      1.  Самастойная праца :

       

       1 група – параўнанне лікаў у межах 10

        2 група  – параўнанне лікаў у межах 20

        3 група – параўнанне выразаў і лікаў

      ІV.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія  

                                              

      – Нашы ваенныя вучэнні падыходзяць да канца. Сёння на ўроку вы праявілі знаходлівасць, адвагу,  кемлівасць, паказалі свае веды.

      ––        Рабяты, ці спадабаўся вам урок? Што вам спадабалася? Чаму вы сёння навучыліся? Што паказалася вам цяжкім? Якія заданні былі цікавымі?

       

          У кожнага на парце – каляровыя зорачкі.  З іх дапамогай ацаніце сваю працу. Калі вы працавалі добра, з задавальненнем, падыміце чырвоную зорачку, а калі вам здалося, што заданні былі надта цяжкія, вы не зразумелі тэму – жоўтую.

       

             Жадаю вам вырасці сапраўднымі  Абаронцамі  нашай Радзімы, каб мы вамі ганарыліся.    

      V. Рэфлексія.

       

       

згарнуць

Урок русской литературы в 3 классе по теме «Внеклассное чтение по произведениям С.В. Михалкова «Страна детства»

разгарнуць

Урок русской литературы в 3 классе по теме  «Внеклассное чтение по  произведениям  С.В. Михалкова «Страна детства»

Образовательные цели: содействовать развитию умения воспринимать художественные  произведения поэта С.В.Михалкова на   эмоционально-образном уровне;  содействовать формированию навыков аналитического и выразительного чтения.

Развивающие цели:  содействовать развитию речи, творческого мышления и воображения детей; средствами материала урока оказать влияние на формирование  внутреннего мира учащегося.

Воспитательные цели: воспитывать интерес к читательской деятельности, бережное отношение к книгам; содействовать воспитанию индивидуальной и коллективной культуры учебной деятельности (умения слушать, внимательно относиться один к  одному, работать в группе).

Вид урока: урок-путешествие

Оборудование: книги Михалкова С.В.;  разрезные карточки с заданиями; муз. сопровождение (аудиозаписи стихов); рисунки и т.д.

Ход урока

1.Организационный этап (3 минуты)

Цель: психологическая подготовка класса к уроку, организация внимания учащихся.

Прозвенел звонок для нас. Все зашли спокойно в класс. Встали все у парт красиво, Поздоровались учтиво. Тихо сели, спинки прямо. Вижу, класс наш хоть куда. Мы начнём урок, друзья.

Создание эмоционального настроя.

– Какие слова из таблицы могут относиться к ученику, который пришёл на урок за знаниями?

 

Внимательный

аккуратный

Самостоятельный

Любознательный

Активный

рассеянный

весёлый

Стильный

рассудительный

– Я желаю вам, чтобы на уроке вы были внимательными, любознательными, активными, рассудительными, тогда наш урок будет интересным, эмоциональным, поучительным.

2. Восприятие учащимися проблемы урока (2 минуты)

Учитель: Сегодня мы отправляемся в страну Детства вместе с удивительным поэтом, который уже  много лет остаётся добрым наставником юных читателей. Это  Сергей  Владимирович Михалков.

К.И. Чуковский сказал о творчестве Михалкова:

«Стих у Михалкова, то озорной, то насмешливый,

неотразимо певуч,  лиричен, и в этом его главная сила».

                                                                                К. И. Чуковский.

3. Основной этап. Решение проблемного вопроса урока. (до 30 минут)

Цель: организовать целенаправленную образовательную деятельность учащихся, создать ситуацию творческих  рассуждений с целью решения проблемы урока.

Учитель: Наверное, нет у нас в стране ни одного человека, который бы не знал творчество этого поэта. За свою долгую жизнь (96 лет) Сергей Владимирович создал много произведений для взрослых и детей. Ваши папы, мамы, бабушки и дедушки до сих пор помнят его «Дядю Стёпу» – большого человека по прозванию «Каланча».

Сережа Михалков родился 13 марта 1913 года в Москве. Писать стихи мальчик начал с 9 лет, пряча их в шкатулочку со своими мальчишескими секретами. Однажды в дом залезли воришки и стащили эту шкатулочку вместе с первыми поэтическими опытами.

В 1935 году в редакцию журнала «Пионер» пришёл худощавый молодой человек и, волнуясь, сказал: «Я принёс стихи». Редактор начал читать:

В доме восемь Дробь один Жил высокий гражданин По фамилии Степанов И по имени Степан.

 Учитель: Редактор, оторвавшись от листка, посмотрел на автора, а так как перед ним стоял высокий юноша, то редактор решил, что он написал стихи про самого себя. «Ваша фамилия Степанов?», – спросил редактор. Но автор ответил: «Михалков Серёжа». Дочитав, редактор сказал: «Отлично, будем печатать в следующем номере, но боюсь, художник не успеет сделать иллюстрации». Подумал и добавил: «Нам не нужен художник, нужен фотограф. Мы сделаем фотоиллюстрации. А снимать будем вас, вы вылитый Дядя Стёпа». И потом многие думали, что Дядя Стёпа и Михалков – это одно и то же лицо.              

(дети)                       Кто не знает дядю Степу?

                                Дядя Степа всем знаком

                                Из Москвы- столицы родом

                                Его автор- Михалков.

Наши папы, наши мамы

Знали Степу хорошо.

Им читали эти главы,

Но хотелось им еще.

                               Михалков решил продолжить

                               Всем ребятам рассказать.

                                И про сына дяди Степы

                                Книжку тоже написать.

У Степана сын родился

Нарекли его Егор

Что Степан, что сын явился

Молодцы, как на подбор.

- Мы отправимся в путешествие в поэтический мир Сергея Михалкова.

На чём мы отправимся?  Отгадайте  загадку:

Братцы в гости снарядились,

Друг за друга уцепились,

И помчались в путь далёк,

Лишь оставили дымок

– Но почему  в нашем поезде    едут  эти животные? (потому, что о них говорится в песне.)

– В какой песне? (…………)

– Ребята, слова к этой песне написал Сергей Владимирович Михалков.

– Представьте , что вы три вагончика… (Дети встают  с мест и паровозиком под песню «Мы едем, едем....» двигаются)

Первая остановка «Дворик»

 Учитель: Наше детство проходит во дворах, где часто слышны смех, споры и считалки. Вот одну из считалок, написанную Михалковым, попробуем  вспомнить.  Для этого выполните задание «Собери мозаику», на которой написана считалочка. Выберите из своего вагончика человека, который прочитает выразительно 1 столбик, ...2 столбик, ... 3  столбик, последний  - хором.

Учитель: А теперь вспомним стихотворение «А что у вас?».  В нём Михалков точно подметил, как дети умеют помечтать, повздорить, при случае и прихвастнуть. (чтение стихотворения)

– Чем хвастались ребята, сидевшие во дворе?

– А какие профессии мам упоминались в стихотворении?

– А какого возраста были эти ребята? (дошколята)

Учитель: Продолжим наше путешествие.

(продолжаем движение под музыку)

Следующая остановка «Школьная».     

– Михалков написал много стихов о ваших сверстниках.

В нашем классе

Каждый знайка

Но попробуй угадай-ка

И в одно мгновение

Узнай произведение.

Это кто лежит в кровати

Одеялами на вате?

Кто лежит на трёх подушках

Перед столиком с едой?

И, одевшись еле-еле,

Не убрав своей постели,

Осторожно моет  щёки кипячёною водой?  («Про мимозу»)

– Что можно сказать о герое этого стихотворения?

 

Я  такое обращенье

Ненавижу, не терплю,

Я киплю от возмущенья

И поэтому грублю.

Я не знаю, как мне быть –

Начал старшим я грубить... («Лапуся»)

 

– Почему мальчик грубит всем подряд? (ответы)

– В стихах С. В. Михалкова много юмора, он не ругает детей за их проступки, а рассказывает   о них так, что нам становится  весело, и  мы понимаем: «Так делать нельзя!»    

Трусы и рубашка лежат на песке,

Упрямец плывет по опасной реке.  («Фома»)

– Какое качество осуждается? (упрямство)

– А как вы думаете, что будет, если Фома не изменится?

Мы с приятелем вдвоём

Замечательно живём!

Мы такие с ним друзья –

Куда он, туда и я.  («Мы с приятелем»)

–  Что можно сказать об этих мальчиках?

– А кого можно назвать настоящим другом?

(Друг – это человек,  с которым ты любишь быть вместе,  который поможет в трудную минуту, которому можно доверять)

– Интересная история у стихотворения « ХОРОШИЕ  ТОВАРИЩИ». С самого детства  Михалков заикался, в этом была виновата его няня. Она выпустила из рук коляску, которая перевернулась вместе с мальчиком. Это послужило  причиной последующего заикания. Михалков говорит: «Мне хотелось говорить, и я говорил, и товарищи мои, действительно, терпеливо ждали, когда я выскажусь до конца».

                   "ХОРОШИЕ ТОВАРИЩИ"

                        Мальчик Миша мается –

                        Миша заикается.

                        Как другие – чисто, ясно, –

                        Он не может говорить.

                        И просить его напрасно

                        То, что скажет, повторить.

                        Нелегко ему даются

                        Все слова на букву "К",

             Но ребята не смеются –

             Дружба классная крепка:

              Ты, Мишутка, не теряйся!

    Ты с других пример бери!

     Молча с духом собирайся

           И смелее говори!

        Миша выговорит слово,

          А другого не видать...

      Но товарищи готовы,

       Если нужно, подождать!

– Чему учит это стихотворение? (надо быть добрыми, внимательными и терпимыми друг к другу)

– Как вы понимаете слово «мается»? (мучается)

– А из какого стихотворения эти строки?

Ты с палкой по лесу гулял

И муравьиный дом,

Шутя, до дна расковырял

И подпалил потом.

Покой и труд большой семьи

Нарушила беда.

В дыму метались муравьи,

Спасаясь,  кто куда.   («Будь человеком»)

– С каким призывом обращается автор к читателям?

(Будь человеком, человек, ты на Земле своей!)

(продолжаем движение под музыку)

Остановка «Мультипликационная»

Учитель: С.В.Михалков  был тесно связан с отечественным телевидением. По его сценариям было поставлено более 30 мультфильмов. Предлагаем вашему вниманию один из них: «Как старик корову продавал»

(демонстрация мультфильма)

  • Продал старик корову? Почему?

Остановка «Соображай-ка»

– На этой остановке каждая группа получает задание

1 гр. – Восстановить стихотворение и указать название

Как  у нашей Любы разболелись   ... (зубы)

Слабые, непрочные, детские    ... (молочные)

Целый день бедняжка ... (стонет)

Прочь своих подружек ...(гонит)

– Мне сегодня не до ...  (вас!)

Мама девочку  ... (жалеет)

Полосканье в чашке ...(греет)

Не спускает с дочки ...(глаз)

(«Как у нашей Любы»)

 

      2 гр.    Вспомнить из какого стихотворения эти строки и стрелочкой соединить с названием:

 

Это только трус боится                                              «Где очки?»

На укол идти к врачу.

Лично я при виде шприца

Улыбаюсь и шучу.

 Если утром сладок сон –                                           «Дядя Стёпа»

Целый день в кровати он.

Если в тучах небосклон –

Целый день в галошах он.

 

В доме восемь дробь один                                            «Мимоза»

У заставы Ильича

Жил высокий гражданин,

По прозванью "Каланча",   

 

Обыскала кладовую –                                        «Прививка»

Все напрасно! Все впустую!

Нет очков у тети Вали –

Очевидно, их украли!

 

3  гр. Составить  четверостишье из предложенных фраз (фразы даются вразброс):

                        Когда мне было восемь лет,

                        Мечтал я лишь о том,

                        Чтоб небольшой велосипед

                        Ко мне вкатился в дом.   («Несбывшиеся мечты»)

 

– Сергей Владимирович Михалков  очень  тонко чувствовал детскую душу, вы в этом убедитесь, прослушав стихотворение  «Несбывшиеся мечты»

(звучит аудиозапись в исполнении артистов 1.32 мин)

- Кто попадал из вас в такую ситуацию? Что вы при этом  чувствуете?

Остановка «Поучительная»

В 32 года Михалков начал писать басни. Он получил славу лучшего баснописца ХХ века.

– Послушайте басню « Заяц-симулянт» и скажите, что в ней автор высмеивает?

Инсценировка.

«Заяц – симулянт».

Автор. Наступил Медведь Зайцу на мозоль.

Заяц. Ой, ой! Спасите! Умираю!

Медведь. Извини, пожалуйста! Я ведь нечаянно!

Заяц. Что мне от твоих извинений! Как я теперь прыгать буду?

Автор. Стал Медведь Зайцу лапу перевязывать.

Заяц. Ой! Ой! Я сейчас умру!

Автор. Стал Медведь лечить, поить, кормить Зайца. Утром только проснется, идет к Зайцу.

Медведь. Ну, как лапка? Заживает?

Заяц. Еще как болит. Вчера вроде лучше, а сегодня и встать совсем не могу.

Автор. Медведь уходит в лес, а Заяц скачет и песни поет.

Заяц. Мишка кормит, Мишка поит –

         Ловко я его провел!

         А меня не беспокоит

         Ровным счетом ничего!

Автор. Обленился Заяц, стал капризничать.

Заяц. (к Медведю) Почему ты меня одной морковкой кормишь? Искалечил, а теперь голодом моришь: Хочу груш с медом!

Автор. Пошел Медведь за грушами. По дороге повстречал Лису.

Лиса. Куда ты, Миша, такой грустный?

Медведь. Да Зайцу мед и груши иду искать, покалечил я его, теперь вот кормить приходится.

Лиса. Не туда идешь. Тебе за врачом надо идти.

Медведь. Да где его взять?

Лиса. Так проводи меня к Зайцу, я его быстро на ноги поставлю.

Автор. Заходят в берлогу. Заяц сразу задрожал.

Лиса. Плохи его дела, Миша! Видишь, какой у него озноб. Заберу я его в больницу. Мы его с врачом волком быстро на ноги поставим.

(Заяц убегает). Вот он и здоров!

Медведь. Да, век живи, век учись!

- К какому жанру относится инсценированное произведение?

– Что высмеивает автор? Кто такой симулянт?

  1. Заключительный этап (10 минут)

Цель: обобщить знания учащихся по творчеству С.В.Михалкова, создать условия для осмысления учащимися художественной значимости творчества поэта

– Наше путешествие подходит к концу. Мы  затронули сегодня лишь малую часть творчества С.В.Михалкова. Он был и баснописцем, и сказочником, и поэтом.

                    Мы читали Михалкова

                   Учили наизусть

                   Теперь мы точно знаем,

                   Что его боится грусть.

 

Что он любит в детях смелость

Озорство и шаловливость

И  всегда за справедливость...

– Я надеюсь, что наш   урок  не оставил   вас равнодушными, и вы продолжите знакомство с творчеством поэта, ещё очень много замечательных произведений, написанных им, ждут вас. Обратите внимание на  выставку книг, которые вы можете почитать.

        Итоговое обобщение (5 минут)

– Что запомнилось?

–Что нового узнали?

– К каким стихотворениям сделаны иллюстрации?

       Выставление и комментирование отметок (3 минуты)

       Рефлексия «Радуга» (2 минуты)

 

згарнуць

Урок русского языка в 4 классе по теме “Типы текстов: повествование, описание, рассуждение”

разгарнуць

Урок русского языка в 4 классе по теме “Типы текстов: повествование, описание, рассуждение”

 

Тема:  Типы текстов: повествование, описание, рассуждение

 

Цель урока:  закрепить знания о типах текстов, формировать умение составлять тексты различных типов, развивать умение определять тип текста, умение работать в группах; воспитывать бережное отношение к своему здоровью

 

Оборудование: презентация, компьютер, мультимедийный проектор, экран, сигнальные карточки для учащихся, карточки с текстами для работы в группах.

 

Ход урока

 

І. Организационный момент.

 

  1. Игра-приветствие “Здравствуйте!” (учащиеся поочерёдно касаются одноимённых пальцев рук своего соседа, начиная с больших пальцев, и говорят):

– желаю (соприкасаются большими пальцами);

 – успеха (указательными);

 – большого (средними);

 – во всём (безымянными);

 – и везде (мизинцами);

 – Здравствуйте! (прикосновение всей ладонью руки).

(действия повторяются учащимися второй раз, но после “встречи” мизинцев пальцы рук переплетаются, и произносится фраза “Удачи тебе на уроке”)

 

  1. Отгадывание загадки:

Шляпа голубая,

 Жёлтые штанишки,

В городе Цветочном -

 Главный хвастунишка.

 Рифмовать пытался

 Коротышка этот,

 Только вот не стал он

Истинным поэтом.

 Много приключений

 С ним происходило,

 Но признаться стоит,

Этот мальчик милый.

Кто же это? Отгадай-ка!

Малыша зовут...   (Незнайка, слайд 2)

К нам на урок пришёл сказочный герой – Незнайка. Для вас, ребята, Незнайка приготовил много интересных заданий. Вы согласны их выполнить? (ответы учащихся)

 

ІІ. Проверка домашнего задания.

 

 - Незнайка хочет проверить, как вы выполнили домашнее задание. Прочитайте ему  составленные рассуждения  (упр. 45, слайд 3):

1 группа. За что я люблю каникулы? Они….

2 группа. Гусь был самой важной птицей во дворе, так как…

3 группа. Не имей сто рублей, а имей сто друзей, потому что…

ІІІ. Минутка чистописания (слайд  4).

    Зь дь вь 

    Здоровье здорово

    Здоровье дороже богатства. 

  • Выберите слова для характеристики здорового человека: крепкий, толстый, неуклюжий, ловкий, сутулый, стройный, сильный, бледный, весёлый, красивый, румяный.

 

 

 

– Каждый человек должен заботиться о своём здоровье. Ведь никто не позаботится о тебе лучше, чем ты сам.

 

Незнайка желает вам, ребята,

Быть здоровыми всегда.

Но добиться результата

Невозможно без труда.

Постарайтесь не лениться,

Каждый раз перед едой,

Прежде чем за стол садиться,

Руки вымойте водой!

И зарядкой занимайтесь

Ежедневно по утрам,

И, конечно, закаляйтесь –

Это так поможет вам!

Свежим воздухом дышите

По возможности всегда,

На прогулки в лес ходите,

И простуда – ерунда!

Здесь открыли мы секреты,

Как здоровье сохранить,

Выполняйте все советы,

И легко вам будет жить!

 

 

ІVОрфографическая разминка.

  1. Игра «Помоги Незнайке» (найди ошибки, исправь их и запиши слова в тетрадь): бярёза, дуп, сем’я, книшка, серце, алея. (слайд 5)
  2. Записывание предложения под диктовку:

          В здоровом теле здоровый дух.  

    V. Актуализация знаний учащихся.

     

    1. Игра с сигнальными карточками «Проверь себя» (слайд  6):    1) Что называется текстом? (слайд 7)

А.Много предложений, не связанных по смыслу.

Б. Несколько предложений, связанных между собой по смыслу.

В. Несколько абзацев.

Г. Несколько слов.

 

2) Что такое тема текста? (сладй 8)

А.То, о чём говорится в тексте.

Б.То, о чём говорится в начале текста.

В.То, о чём говорится в конце текста.

Г.То, о чём говорится в последнем предложении.

 

3) На что указывает заглавие текста? (слайд 9)

А.На тему текста

Б.На автора текста

В.На количество предложений в тексте.

Г. На количество слов в предложениях.

 

4)  На какие основные части делится текст? (слайд  10)

А.Заголовок и план.

Б.Начало, основная часть, заключение.

В.Слова и словосочетания

Г.Заголовок, тема и основная мысль.

 

5) Какие ты знаешь типы текстов? (слайд 11)

А.Весёлый, грустный.

Б.Большой, средний, маленький.

В.Описание, повествование, рассуждение.

Г. Интересный, неинтересный.

 

VІ. Закрепление изученного материала.

- Сегодня мы продолжим знакомство  с  типами текстов и поучимся их определять, будем учиться составлять тексты различных типов.

– Ответьте на вопрос Незнайки:  сколько типов текстов существует? Назовите их (слайд 12 ).

– Кто может назвать признаки  текста-повествования, текста-описания, текста-рассуждения? (ответы учащихся, слайды  13, 14,15)

- работа в группах: игра «Угадай-ка»  (на карточке  прочитать текст, определить тип текста и доказать) (слайд 16):

 

        - текст для 1 группы:

Вчера я был в цирке и видел тигров. Какие они красивые и сильные! Шкура у них полосатая, яркая, глаза горят зелёным огнём, лапы упругие. А когда тигры рычат, видны белые клыки.

 

 - текст для 2 группы:

       Ящерка сидела на камне и грелась на солнышке. К ней подкрался щенок и схватил её за хвост. Ящерка извернулась и убежала. Остался у щенка только хвост в зубах. Щенок фыркнул и отбросил его. А ящерка сидит под камнем и новый хвост отращивает.

 

 - текст для 3 группы: 

Почему нашего щенка зовут Шарик? Во-первых, издалека он кажется пушистым шаром. Во-вторых, у него короткие кривые ножки и ходит он, переваливаясь с боку на бок. В-третьих, мама так сильно раскормила своего любимца, что лап совсем не видно. Вот почему прозвище Шарик ему очень подходит.

 

 

 

 

 - физкультминутка «Потрудились — отдохнём»

 

Потрудились — отдохнём

Потрудились — отдохнём, (Ходьба на месте.)

Встанем, глубоко вздохнём. (Потягивания.)

Руки в стороны, вперёд, (Повороты туловища.)

Влево, вправо поворот. (Наклоны влево - вправо.)

Три наклона, прямо встать. (Приседания.)

Руки вниз и вверх поднять. (Прыжки.)

Руки плавно опустили, (Ходьба на месте.)

Всем улыбки подарили.

 

 - работа по учебнику:

    - упр. 46:  прочитать, ответить на вопросы с. 30;

    - упр. 47: прочитать отрывок из сказки Юрия Олеши  «Три толстяка», ответить на вопросы, выписать предложения, с помощью которых автор доказывает основную мысль текста;

   - упр. 48:  рассмотреть рисунки, ответить на вопросы (с. 32);

 - упр. 49:  составить небольшой рассказ по рисункам из упр. 48, рассказать: 1) как цыплёнок пошёл гулять; 2) кого он увидел на берегу реки; 3) чем закончилась эта встреча; 4) как цыплёнок был спасён; 5) что сказала цыплёнку цапля;  включить в свой рассказ описание текста, подобрать к тексту заголовок.

 

VII. Подведение итогов урока и домашнее задание.

 

 - Назовите типы текстов. Чем они отличаются друг от друга?

 - Домашнее задание - упр. 50 (прочитать, придумать и записать продолжение одного из текстов (по выбору).

 

 

VIII. Рефлексия (слайд 17,  18).

згарнуць

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме “Род назоўнікаў. Паўтарэнне”

разгарнуць

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме “Род назоўнікаў. Паўтарэнне”

 

Тэма:  Род назоўнікаў. Паўтарэнне

Мэта: удасканаленне ўяўленняў пра род назоўнікаў, фарміраванне граматычнага паняцця “назоўнік”; развіццё арфаграфічнай зоркасці, уменняў падбіраць прыметнікі да назоўнікаў, адрозніваць род назоўнікаў па прыметніках; выхаванне ветлівасці

Абсталяванне:рознакаляровыя стужкі, сігнальныя карткі, жыхары краіны – Назоўнік і Прыметнік,  карткі з рознаўзроўневымі заданнямі, тэстамі, мультымедыйная прэзентацыя, праектар

 

Ход урока

 

І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

Вучні стаяць паўкругам каля дошкі  і вымаўляюць разам словы:

Празвінеў ужо званок.

Пачынаецца ўрок.

Будзем слухаць і чытаць

І старанна ўсё пісаць.

Настаўнік.Вазьміце ў руку рознакаляровыя стужачкі. Па стужкам  я пасылаю вам усім сваё цяпло, сваю дабрыню, ласку і любоў.Скажыце, як вы будзеце працаваць на ўроку?

Дзеці:  На ўроку мовы сёння

             мы будзем добра працаваць.

            І свае веды, мы рады ўсім вам паказаць.

Настаўнік.А для таго, каб добра працаваць і не ленавацца, давайце разам скажам:

Лянота, лянота,

Ідзі ў балота,

У лесе схавайся,

Да нас не чапляйся.

 

ІІ. Паведамленне тэмы і задач урока.

 

Настаўнік.Сёння мы з  вамі  будзем падарожнічаць па Краіне беларускай мовы (слайд 1).

Настаўнік.Гэта краіна чароўная. А кожная чароўная краіна мае чароўных жыхароў. І сёння мы адправімся ў госці да аднаго жыхара.А вось да каго, вы адгадайце. Па маёй падказцы вы  знаходзіце слова і называеце літару, якая запісана насупраць (слайд 2):

 

1) слова, у якім усе зычныя гукі цвёрдыя   ( н – трава)

  2) слова, у якім усе зычныя гукі мяккія      (а – цяля)

  3) слова, у якім літар больш, чым гукаў( з  - лось)

  4) слова, у якім гукаў больш, чым літар     ( о – малюе)

  5) прыметнік  (ў –далёкі)

  6) дзеяслоў цяперашняга часу           ( н – піша)

  7) дзеяслоў прошлага часу          (і – гуляў)

  8) дзеяслоў будучага часу        (к – зацвіце)

Настаўнік.Малайцы. Адправімся ў госці да  жыхара гэтай краіны  Назоўніка. На ўроку мы ўспомнім і паўторым, што абазначаюць назоўнікі, якога роду бываюць назоўнікі, як спалучаюцца  назоўнікі з прыметнікамі.А трапіць у Краіну беларускай мовы можна толькі праз браму (слайд 3).

Але,  каб адчынілася гэтая брама, мы з вамі павінны выканаць заданні, якія нам падрыхтавала сама спадарыня Беларуская мова.

III.Хвілінка чыстапісання.

1 заданне спадарыні

Настаўнік.Паглядзіце ўважліва на рад літар (а о в е я)  і здагадайцеся, якую ж літару мы будзем сёння пісаць? (Літару в)

Чаму вы так лічыце?  ( Яна абазначае зычны гук, усе астатнія – галосны гук)

Запішам на першым радку літару в у злучэнні з іншымі літарамі.

в вл  ву  ва  ве  ві во

На другім радку запішам словы. Але якія, вы даведаецеся, калі разгадаеце галаваломкі. Словы схаваліся ў геаметрычных фігурах. Паспрабуйце адшукаць (слайд 4).

восень  верабей вясёлы вядро

  • Запішам усе словы. Якое слова лішняе? (Вісіць)
  • Чаму? (Восень, верабей, вядро – гэта назоўнікі, а вісіць  - дзеяслоў)

IV. Арфаграфічная размінка.

  • 2 заданне спадарыні

 

Слоўнікавы дыктант “Слова прапала”

 

На слайдзе запісаны словы: веласіпед, спякотны, схільнасць, абшар, чацвёрты, ззяць, да пабачэння, ледзьве. Вучні ўважліва чытаюць і запамінаюць словы. Па камандзе вучні заплюшчваюць вочы, а настаўнік выцірае з экрана адно слова. Дзеці вызначаюць, якое слова прапала і запісваюць яго ў сшыткі.

Узаемаправерка  ў парах(перамагае той, хто без памылак запісаў усе словы(слайд 5-6)).

V. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Настаўнік. Брама адчыніласяі мы з вамі апынуліся ў Краіне беларускай мовы. Нас сустракае яе жыхар -  Назоўнік. Давайце ўспомнім, што абазначае назоўнік і на якія пытанні ён  адказвае? (слайд7)

Якога роду бываюць назоўнікі? (слайд8 )

Успомніце верш Артура Вольскага:

Той, хто быць пісьменным хоча,

Знаць павінен з першых год

Род мужчынскі, род жаночы і яшчэ – ніякі род.

 

Работа з сігнальнымі карткамі

Настаўнік.Давайце папрацуем з сігнальнымі карткамі (слайд 9).

Вызначце род назоўнікаў: мыш, грыб, пяро, яйка, вавёрка,сабака, дуб,  дупло, гусь, мядзведзь.

Настаўнік. Малайцы. Вы ведаеце, што ў кожнага чалавека ёсць сябры. Вось і ў нашага знаёмага Назоўніка таксама ёсць сябры. Назоўнік хоча нас пазнаёміць са сваім сябрам. Як вы думаеце, хто гэта? (Прыметнік). А што мы ведаем пра прыметнік? (Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні: які? якая?якое? якія?У сказах прыметнік звязаны з назоўнікам)

Паглядзіце на слайд (слайд 10)  і растлумачце мне, ці правільна звязаны прыметнікі з назоўнікамі.

Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду? (слайд 11)

Работа па падручніку

Настаўнік.Падбярыце і ўстаўце ў сказы прыметнікі з супрацьлеглым значэннем (пр. 114), запішыце сказы і вызначце род назоўнікаў.

 

Фізкультхвілінка

Самастойная работа

Настаўнік. Пастаўце патрэбныя канчаткі і запішыце словы, вызначце род назоўнікаў (пр. 115), адкажыце на пытанне: калі трэба ўжываць такія звароты?

Настаўнік. Шмат ветлівых слоў ёсць у беларускаймове. На кожную жыццёвуюпадзеюіснуюць свае словыветлівасці.“Добрай раніцы!”, “Добрага ранку!” – гэтак павітаем мы сяброў і суседзяў, знаёмых і незнаёмых людзей, пакуль сонца не паднялося высока. “Добры вечар!” – скажам ім, калі надыдзе прыцемак.

Формы прывiтання адыгрываюць вялiкую ролю ў  нашым жыццi. Вiтаючыся са знаёмымi, мы пацвярджаем гэтым сваё знаёмства i выражаем жаданне прадоўжыць яго. Нас турбуе, калi добры знаёмы, праходзячы мiма, толъкi злёгку кiвае галавой цi зусiм не заўважае нас. Перастаць вiтацца — азначае прыпынiць знаёмства. І  наадварот: вiтаючыся з чалавекам, з якiм мы раней не размаўлялi, мы выражаем добразычлiвыя адносiны да яго.

У многiх народаў выбар слоў прывiтання залежыць не толькi ад полу i ступенi блiзкасцi. На яго аказвае ўплыў i iншае: час сутак, кiм з’яўляецца той, каго мы вiтаем, чым ён займаецца ў гэты момант. Па-рознаму вiтаюцца з паляўнічым, рыбаловам, з госцем, з тым, хто працуе, з тым, хто абедае.“Смачнога!”, “Смачна есцi!”, “Хлеб ды соль!” — гавораць тым, каго засталі  за ядой.Рыбалова вiтаюць так: “Поўны сецi рыбы!”, “Рыбка табе!”, “Клёў на рыбу!”. Вiтаючыся з тымi, хто працуе, гавораць: “Памагай Бог!”, “Спорна табе!”, “Спор у працы!”.

Самымi распаўсюджанымі з’яўляюцца прывiтаннi “Добры дзень!”, а  таксама ранiшняе “Добрай раніцы!” i вячэрняе “Добры вечар!” .

Каб дзень прайшоў добра, трэба быць ветлівымі з іншымі, радавацца, калі робіш нешта прыемнае людзям.

Настаўнік.Паслухайце верш П.Пранузы (падрыхтаваны вучань чытае верш на памяць).

Толькі сонца кіне

Першы свой прамень,

Устаеш ты з ложка:

  • Мама, добры дзень!

На тваёй галоўцы

Цёплая рука…

Па дарозе ў школу

Стрэў ты дружбака.

І яму гаворыш

З ласкай: “Добры дзень!”

Ён табе ўсміхнуўся

І з табой ідзе.

Ён твайму вітанню

І сустрэчы рад.

Хмарна,а святлеюць

Неба, кветкі, сад.

Шчырая сустрэча

Радасць нам нясе.

А скажыце праўду:

Робім так мы ўсе?

 

Работа ў групах (пр. 116)

Вучні падбіраюць  да назоўнікаў прыметнікі, запісваюць і абазначаюць род назоўнікаў.

Зрокавая гімнастыка

 

Рознаўзроўневыя заданні (дадатак 1)

 1 узровень: спішыце,падкрэслі назоўнікі, вызначыце іх род.

Малы хлопчык, новы веласіпед, моцны вецер, цікавае падарожжа, спелы яблык.

2 узровень: складзіце словазлучэнні, выкарыстоўваючы адзін і той жа прыметнік з рознымі назоўнікамі, запішыце словазлучэнні, вызначце род назоўнікаў:

(новы)        дом         сукенка     паліто

(сіні)           васілёк    фарба        неба

3 узровень: складзіце  сказы з прапанаваных слоў,  вызначце  род назоўнікаў.       

  1. Рыхтуюцца, восенню, вырай, у, птушкі.
  2. Чубатыя, па, сініцы, галінках,скачуць.
  3. Сціхла, птушыная, у, лесе, у, полі, і ,песня.
  4. Доўгі, птушак, і цяжкі, шлях, чакае.

 

Тэст“Так ці не?”  (дадатак 2)

  Вучні пацвярджаюць ці адмаўляюць выказаную думку.

- Ці праўда, што назоўнік:

1) абазначае прымету прадмета

2) адказвае на пытанні хто? што?

3) змяняецца па ліках

4)змяняецца па родах

5) назоўнік гусь жаночага роду

6) назоўнік яблык ніякага роду

7)  назоўнік сабака мужчынскага роду

8) назоўнік  медаль мужчынскага роду

9)  назоўнік дзень жаночага роду

10) абазначае прадмет

 

Узаемаправерка ў парах (слайд 12)

  1. VI. Падвядзенне вынікаў урока і дамашняе заданне.

Настаўнік. Ці спадабалася вам падарожжа ў Краіну беларускай мовы?

На гэтым наша вандроўка не заканчваецца, мы прадоўжым знаёмства з жыхаром краіны Назоўнікам на наступных уроках.

  Д/з: пр. 117 (змяніць словы, што ў дужках, запісаць тэкст, абазначыць род назоўнікаў)

 

VII.Рэфлексія.

Настаўнік.  Закончыце сказ (слайд 13):

Сёння на ўроку я навучыўся ….

Сёння на ўроку я ўспомніў ….

Сёння на ўроку я зразумеў ….

Сёння на ўроку я хачу пажадаць ….

 

Урок скончаны.

 

згарнуць

Урок беларускай літаратуры ў 2 класе па тэме “Пазакласнае чытанне. Розуму ў народа вучымся заўсёды”

разгарнуць

Урок беларускай літаратуры ў 2 класе па тэме “Пазакласнае чытанне. Розуму ў народа вучымся заўсёды”

 

 Мэта:          

- пазнаёміць дзяцей з роднымі відамі беларускай народнай творчасці;

- садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння гэтых твораў;

- развіваць творчыя здольнасці дзяцей, іх памяць, увагу;

- выхоўваць любоў да роднай мовы

Абсталяванне: выстава кніг; рамонак з картону; пялёсткі з надпісамі;

- карткі з прыказкамі; малюнкі з адгадкамі

 

 

ХОД УРОКА

 

  1. Арганізацыйны момант.
  2. Праверка падрыхтаванасці вучняў да ўрока.
  3. Паведамленне тэмы ўрока.

 

- Сёння наш урок прысвечаны беларускай вуснай народнай творчасці. Яна ўзнікла тады, калі не было пісьменнасці. Людзі не ўмелі чытаць, пісаць, але ведалі шмат песень, казак, пацешак, заклічак, загадак, прыказак. Усе гэтыя творы аб’ядноўваюцца адной назвай – фальклор.

Як жа перадаваліся гэтыя творы ад пакалення пакаленню? Хто іх аўтар?

З вуснаў у вусны перадаецца народная мудрасць. Вельмі важна каб мы з вамі не парвалі гэты ланцужок, не развучыліся пець народныя песні, гуляць у народныя гульні, цаніць сваё мінулае.

Сёння мы з вамі адправімся ў чароўную краіну, назва якой “Фальклор”. Кожная краіна мае свае рысы. Напрыклад наша родная Беларусь на карце падобна на кляновы лісток. А краіна фальклора падобна на рамонак, у якога шмат пялёсткаў.

 

III. Аналіз вывучаных твораў і знаёмства з новымі.

 

а) Вывучэнне твораў беларускай народнай творчасці мы пачынаем с самага маленства. Вы нарадзіліся, і матуля спявала вам калыханкі. Сёння дзяўчынкі калышуць сваіх лялек і спяваюць:

 

Люлі, люлі, люляшу,   Люлі, люлі, люлі

Я дзіцятка калышу,     Усе дзеткі паснулі

Нітачку звіваю,            Адна мая ляля

Песеньку спяваю         Не спіць, не гуляе

 

                                     З катком размаўляе

 

                   Люлі, люлі, люлі…

                   Палез кот па дулі,

                   Адмарозіў лапку,

                   Прыйшоў грэцца ў хатку

(Дзеці чытаюць песенькі са сваіх кніг або расказваюць на памяць)

              - Чаму ў калыханках часта сустракаецца слова “люлі”?

              - Як трэба спяваць калыханкі?

(На рамонку, адкрываецца пялёстак з надпісам “калыханкі”)

              б) Калі дарослыя гуляюць з малышамі, яны стараюцца пазабавіць малых.

              Вы напэўна не ведалі, што ўсе гэта народныя забаўлянкі, песні. Як вы думаеце, чаму яны так называюцца?

 

              Кую, кую ножку,              -Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока

              Паеду ў дарожку.             А дзе была далёка?

              Дарожка крывая,             - Была ў пана на таку,

              Кабылка сляпая.               Малаціла асаку.

              Еду, еду, еду,

              Ніяк не даеду

 

(Дзеці дабаўляюць творамі з кніг. На рамонку адкрываецца пялёстак з надпісам “забаўлянкі”).

 

              в) Дзеткі падрастаюць, пачынаецца гульні з сябрамі. І тут не абыйсціся без лічылак:

 

              Па шырокай вуліцы

              Едзе певень з курыцай,

              А насустрач ім гусак.

              Ты выходзіш,

              Калі так.

 

(Дзеці расказваюць лічылкі, паказваць, як трэба лічыцца)

 

              - Давайце завучым новую лічылку:

              Саломінка, Яромінка

              Прэла, гарэла,

              На мора ляцела.

              Касцюк, Масцюк

              Радзівон,

              Пайдзі вон.

 

(Адкрываецца пялёстак з надпісам “лічылкі”)

 

              г) Фізкультхвілінка.

 

              - Мы ведаем шмат лічылак, умеем палічыцца, пара і ў гульню пагуляць.

 

              Беларуская народная гульня “Прэла-гарэла”.

 

     Колькасць гуляючых неабмежавана. Для гульні патрэбны цацкі. Выбіраецца вядучы. Удзельнікі заплюшчваюць вочы, а вядучы ў розных

 

месцах хавае цацкі, прыгаворваючы:

 

              Прэла-гарэла,

              За мора ляцела.

              А як прыляцела,

              Дык дзесьці і села,

              Хто першы знойдзе,

              Той сам сабе возьме.

 

              - Пасля гэтых слоў удзельнікі расплюшчваюць вочы і пачынаюць шукаць прадметы. Пераможцам будзе той, хто знойдзе больш цацак.

 

(Пасля гульні адкрываецца пялёстак з надпісам “гульні”)

 

              д) Але дзеці ёсць дзеці, і без дражнілак ніяк не абыходзяцца.

              Сяргей – верабей на кані катаўся,

              Рукі, ногі паламаў,

              Без штаноў астаўся.

 

               Юрка – курка –

              Падсмажаная скурка!

(Дзеці дапаўняюць дражнілкамі з кніжак)

              - Дражнілкі бываюць розныя: жартоўныя, вясёлыя, а бываюць злосныя, на якія можна пакрыўдзіцца.

              - Як вы думаеце, ці можна дражніцца?

(На рамонку адкрываецца пялёстак “дражнілкі”)

              е) – Усе дзеці вельмі любяць загадкі.

(Адкрываецца пялёстак з надпісам “загадкі”)

              - Зараз я вам загадаю некалькі. Падказкі – малюнкі вісяць на дошцы, калі вы правільна іх адгадаеце, то атрымаецца нейкае слова. (Калі дзеці адгадалі загадку, то малюнак пераварочваецца. На другім баку напісана літара. З гэтых літар складаецца слова МАЛАЙЦЫ).

 

  1. Рук многа, а нага адна. (дрэва)

 

  1. Што гэта за свінка: на спіне дзеравяшка, на жываце шчацінка. (шчотка)
  2. Без кораня, а расце. (камень)
  3. Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках. (рэшата)
  4. Не рыба, а плыве, не конь, а ідзе, не піла, а рэжа. (бабёр)
  5. Кругленька, залаценька – усяму свету міленька. (сонейка)
  6. Насупіцца, нахмурыцца, у слёзы ўдарыцца – нічога не застанецца. (хмара).

              ж) – А колькі скорагаворак склаў беларускі народ!

              - Хто з вас лепей скажа:

              Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў; дагаворваў, дагаворваў, ды дагаварыўся.

              Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп Піліп.

(Дзеці спрабуюць сказаць, прапануюць свае скорагаворкі).

              - Чаму гэтыя творы, называюцца скорагаворкамі?

              - Чым яны цяжкія ў вымаўленні?

 

(На рамонку адкрываецца яшчэ адзін пялёстак “скорагаворкі”)

 

              з) – А зараз давайце раздзелімся на 4 групы. Кожна група атрымае заданне. “Рассыпаныя” прыказкі запісаны на картках. Словы неабходна размясціць у патрэбным парадку, а затым зачытаць і растлумачыць сэнс атрыманай прыказкі.

 

  1. ГАСПАДАР, ГРЫБЫ, ТОЛЬКІ, Ў, ДОЖДЖ, У, ДОБРЫ, ХОДЗІЦЬ. (Добры гаспадар у грыбы ходзіць толькі ў дождж).
  2. ГНІЛЫ, НА, ЗНОЙДЗЕШ, ЯБЛЫНІ, І, ЗДАРОВАЙ, ЯБЛЫК. (І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзеш).
  3. КАМЕНЬ, МЕСЦЫ, І, АБРАСЦЕ, НА, МОХАМ (І камень на месцы мохам абрасце).
  4. ЛЮДЗЕЙ, БЯДА, ЗБЛІЖАЕ, БОЛЬШ, ЯШЧЭ, БЛІЗКІХ. (Блізкіх людзей бяда яшчэ больш збліжае).

(На рамонку адкрываецца яшчэ адзін пялёстак “прыказкі”)

              і) – У далёкую мінуўшчыну людзі верылі ў магічную сілу слоў. Яны звярталіся за дапамогай да зямлі, сонца, ветру:

              Свяці, свяці сонейка,

              Каб нам было цёпленька.

              Свяці, свяці сонейка

              Дары ласку шчодранька.

(Дзеці расказваюць іншыя заклічкі, падрыхтаваныя да ўрока).

 

(На рамонку адкрываецца пялёстак “заклічкі”)

 

              к) Беларускі народ заўседы адзначаў свае святы абрадавым песнямі.

 

              - Зараз я зачытаю некаторыя з іх, а вы павінны будзеце вызначыць да якога свята яны падыходзяць.

 

              - А мы Масленіцу чакалі

              І ў ваконца паглядалі.

              Гару сырам набівалі,

              Зверху маслам палівалі.

              А ад сыру – гара сыра,

              А ад масла – гара ясна,

              А на дварэ сняжкі сыплюць,

              А нас мамкі дамоў клічуць. (Масленіца)

 

 

-         Жавароначкі, прыляціце,

              Вясну красную прынясіце,

              Каб сонейка засвяціла,

              Каб снег белы растапіла,

              Каб садзілкі расквяціла. (Гуканне вясны)

 

 

- А на Купалу

Рана сонца іграла –

Рана сонца іграла

На добрыя гады,

На цеплыя росы,

На цеплыя росы,

На хлябы ўраджай,

На хлябы ўраджай. (Свята Купалле)

 

(На рамонку адкрываеца пялёстак “абрадавыя песні”)

 

              л) Апошнім пялёсткам на нашым рамонку будзе “беларускія народныя казкі”.

 

  1. Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да наступнага ўрока.

 

              - Наступны ўрок пазакласнага чытання так і будзе называцца “Беларускія народныя казкі”.

              - Калі вы прачытаеце казкі пра жывел, трэба падрыхтаваць невялікую інсцэніроўку; калі пра чарадзейства – пераказ; калі бытавыя – чытанне па ролях.

              - Чытайце казкі! Бо казкі – крыніца мудрасці і дабрыні.

  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

              - Паглядзіце, якая прыгожая ў нас атрымалася кветка. Чым каштоўна і непаўторна яна?

 

(Дзеці называюць словы, запісаныя на пялёстках).

 

              - Як адным словам назваць усе гэтыя творы. (Фальклор)

              - Якія творы вам больш даспадобы? Чаму?

              - З якімі творамі вы хацелі б пазнаёміцца болей?

 

              - А зараз я вам раздам бумажных матылькоў. Вы павінны прымацаваць іх над рамонкам, калі вы адчувалі сябе на ўроку вельмі добра, урок вам спадабаўся. Пад рамонкам – калі не ўсе атрымалася так як бы хацелася вам, калі вы стаміліся.

 

згарнуць