Пазакласная работа

Займальная гульня "З глыбінь народнай мудрасці"

разгарнуць

        «З глыбінь народнай мудрасці»

Займальная гульня для вучняў 5 класа

Мэта: фарміраваць у дзяцей станоўчыя якасці з дапамогай розных жанраў беларускага фальклору.

Задачы:

1.  Пашыраць веды дзяцей аб розных жанрах беларускай вуснай народнай творчасці.

2.         Развіваць у дзяцей цікавасць да нацыянальнай культуры.

3.         Выхоўваць любоў і павагу да духоўных скарбаў свайго народа.

 

Афармленне і абсталяванне: плакат з назвай гульні, выстава кніг, зборнікаў; табліца з прымаўкамі і прыказкамі; крыжаванка; схема жанраў беларускага фальклору; лісты паперы, алоўкі, ручкі; запісы беларускай народнай музыкі; магнітафон.

 

Эпіграф.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася  спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай…

                       Янка Купала

Ход гульні

Пад мелодыю песні “Мой родны кут” вучань чытае верш.

           Вучаніца

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

3 гарачаю любоўю нізка Схіляюся перад табой.

 Зямны паклон табе, радзіма,

 Тваім палям, тваім лясам,

Тваім заводам з белым дымам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

На спелых нівах ураджайных,

 Ад краю ў край, ва ўсе канцы,

Махаюць крыламі камбайны,

Спяваюць жнеі і касцы.

 Уся убрана ты квяціста,

 Пад колер слуцкіх паясоў,

У строі нівы залацістай,

У шаты грэчак і аўсоў.

Вядучы. Вялікую ролю ў народнай педагогіцы адыгрывае фальклор. У фальклоры праяўляюцца лепшыя рысы нацыі, закладзены ідэал дасканалай асобы. Тэрмін «фальклор» — англійскага паходжання. Ён узнік у сярэдзіне XIX стагоддзя і  хутка стаў міжнародным. Побач з гэтым тэрмінам ужываюцца: “народная творчасць”, “вусна-паэтычная народная творчасць” і г.д.

        Фальклор любога народа, у тым ліку і беларускага, утрымлівае ў сабе народную мудрасць, супольны сацыянальны вопыт нацыі. Гэта ў многім вопыт выхавання, выпрацаваны папярэднімі пакаленнямі. У фальклор народ уклаў сваю невычарпальную фантазію, сістэму прыёмаў і метадаў выхавання, сфарміраваныя пакаленнямі маральныя, эстэтычныя, сацыяльныя ідэалы.

     Звярніце ўвагу на дошку.

  • Якія жанры беларускага фальклору вам вядомыя? (калыханкі, загадкі, казкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, легенды, жарты, скарагаворкі, забаўлялкі, заклічкі і інш.)

                                         

 Вядучы. Сёння мы накіруемся ў незвычайнае падарожжа па краіне “Фальклор”, у час якога  пашырым  веды   аб  розных жанрах беларускай вуснай народнай творчасці.

 

Першы наш прыпынак – “Прыказкі і прымаўкі”

 

Вядучы. Прыказкі і прымаўкі адносяцца да жанру малых формаў. Яны з’ўяляюцца самымі кароткімі і, бадай, самымі шматлікімі народнымі творамі, якія бытуюць непасрэдна ў жывой гутарцы. Агульную асаблівасць прыказак і прымавак складае тое, што яны нібы не маюць канктрэтнага адраса, дзякуючы чаму могуць у аднолькавай ступені адносіцца да кожнага без выключэння. Гэта асаблівасць забяспечвае прыказкам і прымаўкам шырокае ўжыванне і робіць іх агульнародным здабыткам.

 

Першы конкурс “Складзі прыказкі і прымаўкі”

 

Палахліваму ўсе пні

Горш за ваўка

Сабака ад злосці

Усё кепска

Ліхі чалавек

Усё цяжка

На ліхога чалавека

 Як цукар

Завіднаму чужая бяда,

Той многа зробіць

Што ні зрабі -

І сабака брэша

Працаваць не любіш -

Здаюцца ваўкамі ці разбойнікамі

Хто рана устае

Чалавекам не будзеш

Жыве

Як з роднай крыніцы

Няма смачнейшай вадзіцы,

Абы дзень да вечара

 

 

Правільныя адказы:

*  Палахліваму ўсе пні здаюцца ваўкамі ці разбойнікамі

* Сабака ад злослі свойхвост кусае.

*  Ліхі чалавек горш за ваўка.

*  На ліхога чалавека і сабака брзша.

*  Завіднаму чужая бяда, як цукар.

*   Што ні зрабі -- усс кепска.

*   Працаваць не любіш — чалавекам не будзеш.

* Жыве: абы дзень да вечара.

* Хто рана ўстае, той многа зробіць

* Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

 

Другі конкурс – “Здагадайся пра каго сказана”

 Вядучы. У вас на сталах ляжаць лісткі з запісанымі ўстойлівымі выразамі. Заданне: уважліва прачытайце іх і адкажыце, пра якія негатыўныя рысы характару чалавека ідзе гаворка.

  • Баючыся воўка, у лес не ісці (пра тых, хто баіцца якой – небудзь небяспекі)
  • Хоць у лоб страляй (пра непаслухмяных)
  • Распусціўся, як дзедаўская пуга (пра тых, хто многа сабе дазваляе і не ведае кары)
  • Сам сабе рады (пра эгаістаў)
  • Сядзіць, як заяц у жыце. Хаваецца, як сабака ад мух. (пра тых, хто ўхіляецца ад працы)
  • Меле языком, як цяля хвастом (пра балбатуноў)

 

Вядучы. Наступны прыпынак – “Беларускія народныя казкі”.

   Казка – адзін з важнейшых жанраў беларускай вусна-паэтычнай творчасці. У аснове казачных твораў знаходзіцца фантастычная выдумка, на якой грунтуецца адлюстраванне рэчаіснасці з дапамогай шматлікіх выяўленча-мастацкіх прыёмаў і сродкаў, выпрацаваных на працягу стагоддзяў. Беларускія народныя казкі ў большасці сваёй вызначаюцца высокай мастацкасцю і вострай крытычнай накіраванасцю супраць сацыяльнай несправядлівасці.

 

 Трэці конкурс - “Інсцэніроўка казкі”

Вядучы. Прапаноўваю вам падрыхтаваць інсцэніроўку казкі. (выцягваюць картку з назвай казкі для інсцэніроўкі: “Лёгкі хлеб”; “Воўк і сабака”)

          Пакуль ідзе падрыхтоўка да інсцэніравання гучыць мелодыя народнай песні.

                                    Інсцэніроўка казак.

 

Вядучы. Наступны прыпынак – “Загадкі”.  Да афарыстычных жанраў або твораў малой формы беларускага фальклору адносяцца і загадкі, у якіх у вобразнай іншасказальнай форме апісваюцца прадмет, з’ява, якія падобныя на іншы прадмет ці з’яву. Па сутнасці, адгадванне мудрагелістых загадак садзейнічае выпрацоўцы кемлівасці, розуму, знаходлівасці.

 

Чацвёрты конкурс – “Конкурс кемлівых”

Вядучы. Загадваюцца загадкі кожнай камандзе па чарзе.

  1. Хоць зубоў не мае, а балюча кусае. (Мароз)
  2. Не хворы, а ўсё стогне, нічога не згубіў, а ўсё шукае (свіння)
  3. Без сякеры, а хату зробіць (птушка)
  4. Не агонь, а пячэцца (крапіва)
  5. Што свеціць без агню? (сонца)
  6. Вясна прыгрэе – кажух надзене, зіма наступае – кажух скідае. (Дрэва і лісты)
  7. Не звер, а махнаты, не конь, а з вушамі. (шапка – вушанка)
  8. Стаяў і быў да неба рослы, цяпер стаю з травою роўны. (пень)
  9. Я засяваю дол ігліцай, спрадвеку слаўлюся жывіцай. (сасна)
  10. Ляцелі шэрыя гусі, накідалі белага пуху. (Хмаркі, снег)
  11. Я вада і па вадзе плаваю. (Лёд)
  12. Хвосцік мае, але і той што раз губляе. (Іголка)
  13. За сцяною касцяною салавей шчабеча. (Язык)
  14. Вечарам нараджаецца, а раніцай памірае. (Раса)

 

Пяты конкурс – “Крыжаванка “Загадкі пра жывёл”.

Вядучы. Трэба як мага хутчэй разгадаць крыжаванку. Чыя каманда хутчэй справіцца з заданнем, тая і перамагла. (Раздаецца на картках)

  Адказы: 1. Сабака. 2. Сарока. 3.Каза. 4. Чарапаха. 5. Карова. 6. Камар.

 

  1. З людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам, хвост абаранкам.
  2. Птушка з доўгім хвастом, на якім яна прыносіць навіны.
  3. 3 барадою, а не дзед; з рагамі, а не бык; малако дае, а не карова; дыкі дзярэ, а лапці не пляце.
  4. Хоць малая, ды дужая: з сабою хату носіць.
  5. І сваё дзіця не забыла і чужых малаком напаіла.
  6. Доўгі насок, тонкі галасок, хто яго заб'е, той сваю кроў пралье.

 

Падвядзенне вынікаў.

 

Вядучы. Малайцы, дзеці! Шмат ведаеце, шмат чаго ўмееце! Не забывайцеся, што народная творчасць – наш найкаштоўнейшы скарб.

 

 

 

 

згарнуць

Віктарына "Шчаслівы выпадак"

разгарнуць

 

ВІКТАРЫНА

 

 "ШЧАСЛІВЫ ВЫПАДАК"

 

   Папярэдняя работа: прыдумаць назву кожнай камандзе, яе дэвіз, падрыхтаваць па 5 пытанняў для міні-гейма, выбраць журы.

                                                    

Ход мерапрыемства

  1. I. Прадстаўленне каманд
  2. II. 1-ы гейм "Далей, далей...".

  Умова: на працягу хвіліны кожная каманда адказвае на пытанні. Перамагае тая, якая дасць больш правільных адказаў.

Пытанні:

  1. Неба ў алмазах. Гэта што? (Нешта жаданае, прыемнае.)
  2. Самы вядомы беларускі байкапісец. (Кандрат Крапіва.)
  3. Эпоха беларускага Адраджэння ахоплівае стагоддзі… (XVI - XVII)
  4. Самая вялікая форма (жанр) паззіі. (Паэма.)
  5. Сугучнасць канчаткаў вершаваных радкоў. (Рыфма.)
  6. Першае літаратурнае аб'яднанне на Беларусі. {"Маладняк".)
  7. Найстарэйшы літаратурны часопіс Беларусі. {"Полымя")
  8. Каму належаць словы "Мой родны кут, як ты мне мілы..."? (Якубу Коласу.)
  9. Прыстаўныя зычныя беларускай мовы. (В, г.)
  10. Знак для абазначэння асноўнага націску. (Акут.)
  11. Тлумачэнні Францішка Скарыны на палях кніг незразумелых слоў. (Глосы.)
  12. Выдаўцы першага беларускага "Буквара". (Браты Мамонічы.)
  13. Норма мовы, якая рэгулюе месца размяшчэння націску ў слове. {Акцэнталагічная.)

14."Ежевика" па-беларуску. (Ажыны.)

  1. Колькі ў Беларусі краін-суседзяў? (5.)
  2. Самы старажытны летапіс усходніх славян. {"Аповесць мінулых гадоў”)
  3. Абадраная кара маладой ліпы. (Лыка.)
  4. Імя першага гістарычна вядомага полацкага князя. (Рагвалод.)
  5. Прылада для памолу зерня, ручны млын. (Жорны.)
  6. Самы старажытны горад Беларусі. (Полацк.)
  7. Што адбылося 15 ліпеня 1410 г.? (Грунвальдская бітва.)
  8. Першая вучоная ступень у сярэднявечных еўрапейскіх універсітэтах. (Бакалаўр.)
  9. Багаты апякун навук і мастацтва. {Мецэнат.)
  10. Цярплівасць, роўнасць у адносінах. (Талерантнасць.)
  11. Беларускі народны тэатр лялек, які вядомы з XVI ст. (Батлейка.)
  12. Колькасць літар у беларускім алфавіце. (32.)
  13. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта. (Н)
  14. Мужчыны прыйшлі ўшасцёх ці ўшасцярых? (Ушасцёх.)
  15. Літаратурная энцыклапедыя сялянскага жыцця канца XIX ст. ("Новая зямня"}
  16. Паэт-каваль канца XIX ст. (Паўлюк Багрым.)
  17. Адольф Быкоўскі - галоўны герой п'есы... ("Паўлінка".)
  18. Аўтар першай 'Тісторыі беларускай літаратуры", (Максім Гарэцкі.)
  19. Народны паэт Беларусі, які нарадзіўся ў 1905 г, {Пятрусь Броўка)
  20. Вярста, сажань, локаць, міля, стапа- гэта... (Меры даўжыні ў мінулым.)
  21. Адзін з першых у Еўропе XVI ст. збор законаў. (Статут Вялікага Княства Літоўскага.)
  22. Імя вярхоўнага бога ў язычніцкай рэлігіі. (Сварог - бог неба.)
  23. Назва пабудовы для сена, саломы. (Пуня ці адрына.)
  24. Найбольшая рака Беларусі. (Дняпро.)
  25. Газета, якая выдавалася ў Вільні з 1906 да 1915 г. ("НашаНіва".)
  26. Урачыстая песня ў гонар важнай падзеі ці асобы. (Ода.)
  27. Займеннік сябе ў форме назоўнага склону. (Такая форма адсутнічае.)
  28. Спражэнне дзеясловаў есці, бегчы, даць. (Рознаспрагальныя.}

Лік гульні…

 

Ш. 2-і гейм “3амарочкі з бочкі"

Умова: каманды па чарзе дастаюць з мяшочка фішкі з нумарам пытання. На абмеркаванне даецца 15 секундаў.

Пытанні:

  1. Адзін з самых першых летапісных твораў, які прысвечаны палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIV - XV стст. ("Летапісец вялікіх кяязёў літоўскіх".)
  2. Гандпёвы шлях, які ў старажытныя часы праходзіў па тэрыторыі Беларусі. ("3 варагаў у грэкі".}
  3. Скрыжаваныя ўверсе на даху канцы ветраніц у выглядзе рагоў, конскіх галоў, якія глядзелі ў супрацьлеглыя бакі і лічыліся ахоўным знакам. (Вільчак, ці канёк.)
  4. Пералічыце зімовыя каляндарныя абрады і святы беларусаў. (Новы год, Каляды, Масленіца, Грамніцы.)
  5. Валока, прут, локаць, шмур, морг - гзта... (Назвы меры плошчы і пазямельных вымярэнняў ў мінулым.)

 

Перапынак на міні-гейм "Ты — мне, я — табе".

Умова: каманды задаюць адна адной па 5 пытанняў (абмеркаванне на працягу 15 секундаў).

 

Працягваюцца "Замарочкі з бочкі".

  1. Звычай, калі восеньскімі ці зімовымі вечарамі дзяўчаты збіраліся папрацаваць у адной хаце. (Вячоркі.)
  2. Імя апошняга князя, які валодаў усёй Полацкай зямлёй. Пасля яго смерці княства пачало распадацца на асобныя ўдзельныя княствы. (Усяслаў Чарадзей.)
  3. Самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг. {Гміна)
  4. Мужчынскі галаўны ўбор, які плялі з саломы, лазы, чароту і насілі летам. (Брыль.)
  5. Прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны. (Качалкі)
  6. Перадвясельны абрад, на якім сустракаліся род жаніха і род нявесты, каб даць сваю згоду на шлюб маладых і абмеркаваць пытанні, звязаныя з правядзеннем вяселля. (Заручыны.)
  7. Перадвясельны вечар, у час якога жаніх і нявеста, кожны паасобна са сваёй дружынай збіраліся, рыхтаваліся да вяселля. (Зборная субота.)
  8. Паслявясельны звычай, у час якога родзічы-сваякі маладажонаў запрашаюць і ходзяць адзін да аднаго ў госці з мэтай больш цеснага знаёмства. (Перазовы.)

Лік гульні...

 

  1. IV. 3-і гейм "Гонка за лідэрам".

Умова: перамагае каманда, якая хутчэй дасць правільны адказ.

Пытанні:

  1. Чалавек, ператвораны чараўніком у воўка, ці сам чараўнік у воўчым абліччы. (Ваўкалак.)
  2. Ноч з моцнымі грымотамі, маланкамі, страшзнным ветрам і праліўным дажджом, якая беларусамі штогод чакалася ў канцы лета. (Арабіна-вая, ці вераб'іная.)
  3. У старажытнасці - свята ў гонар мядзведзя, якое спраўлялі ранняй вясной. {Камаёдзіца.)
  4. Сварог, Дажбог, Ярыла, Вялес, Пярун - гэта... (Язычніцкія багі на Беларусі.)
  5. Пайсці на ўсе чатыры бакі. Гэта куды? (У любое месца, куды захочацца.)
  6. То бокам, то скокам. Гэта як? (Па-рознаму, усяляк, як выпадзе.)
  7. Полацкая князёўна з трыма імёнамі. Назавіце іх. (Рагнеда, Гарыслава, Анастасія.)
  8. Майстар, які на заказ Еўфрасінні Полацкай у 1161 г. зрабіў крыж - шэдэўр старажытнага мастацтва. {Лазар Богша.)
  9. Вялікі кіеўскі князь, военачальнік, што напісаў першы агульны для ўсіх закон - "Рускую

праўду". (Яраслаў Мудры.)

  1. Пагадовы запіс найбольш важных эканамічных, культурных і палітычных падзей у храналагічнай паслядоўнасці. (Летапіс.)
  2. Першы горад Беларусі, які ў XIV ст, атрымаў права на самакіраванне. (Брэст.)
  3. У часы Еўфрасінні Полацкай —майстэрні па перапісванні кніг пры манастырах. (Скрыпторыі.)
  4. Нарадзіўся ў Полацку, жыў у XV - XVI стст., друкар. (Францішак Скарына.)
  5. Нарадзіўся ў Полацку, жыў у XVII ст., беларускі і рускі асветнік. (Сімяон Полацкі.)
  6. Ён - сын князя Кейстута, жыў з 1350 да 1430 г. Пры ім дзяржава, якую ён узначальваў, мела дыпламатычныя адносіны амаль з усімі заходнееўрапейскімі краінамі. (Вітаўт.)
  7. Рака – вуліца ў старажытным Мінску. {Няміга.)
  8. Вершаваны і музычны твор для выканання голасам. {Песня, прыпеўка, раманс.}
  9. Пункт найвышэйшага напружання ў развіцці дзеяння, сюжэта мастацкага твора. (Кульмінацыя.)
  10. Аўтар аповесці "Знак бяды". (Васіль Быкаў}
  11. Вершаваная двухскладовая стапа з націскам на другім складзе. (Ямб.)
  12. 21. Слоўнік, у якім раскрываецца лексічнае значэнне слова. {Тлумачальны)
  13. Антонім да слова арашэнне. {Асушэнне.)
  14. Кулінарыя ні кулінарыя? (Кулінарыя.)
  15. Тысяча ў творным склоне. ('Гысяччу.)
  16. Сем семярэй, сямёра свіней, свінка, свінчын брат і сямёра парасят. Колькі ўсяго? (65.)
  17. Што без вады плавае? (Воблака.)
  18. Зменная частка слова. (Канчатак.)
  19. Сінонім да слоў раць. арда, войска. {Армія.)
  20. Слова-амонім: пластычная маса; мастак-скульптар. (Пластык.)
  21. Аўтар першай ""Беларускай граматыкі". (Браніслаў Тарашкевіч.)
  22. Назоўнік нябожчык - адушаўлёны ці не? (Адушаўлёны.)
  23. Пачатковая форма слова абедзвюма. (Абедзве.)
  24. Верш без рыфмы з філасофскім разважаннем. (Верлібр.)
  25. Другая назва п'есы "Ідылія"' Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. ("Сялянка ".)
  26. Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю праз павешанне... (22 сакавіка 1864 г. у 10 г. 30 хв.)
  27. Аўтар зборніка “Гусляр". (Янка Купапа.)
  28. Язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, найвышзйшага росквіту прыроды і ўшанавання вады. (Купалле.)
  29. Святкі, якія ў беларускім народным календары складаюцца з трох частак. (14 жніўня ..... Мядовы Спас, Макавей: 19 жніўня.....Вялікі Спас, Яблычны: 29 жніўня - Хлебны Спас, Арэхавы.)
  30. Язычніцкае свята ўраджаю. (Багач.)
  31. Што ў народным земляробчым календары пачынаецца 28 лістапада і заканчваецца 6 студзеня? (Піліпаўка.)
  32. Дзявочы галаўны ўбор, які звычайна рабіўся з бярозавых галінак ці лубу, абцягваўся тканінай або скурай, вышынёй да 13 см. (Вяночак.)
  33. Невялікае паселішча на 1 - 5 двароў. У такім паселішчы нарадзіўся Янка Купала. (Фальварак.)

Лік гульні...

 

  1. V. Падвядзенне вынікаў, узнагароджванне.
згарнуць

Літаратурная гасцёўня “Мой родны кут, як ты мне мілы”

разгарнуць

Літаратурная гасцёўня “Мой родны кут, як ты мне мілы”

Мэты: выхаванне любові і павагі да Беларусі, яе чароўнай прыроды, да роднай мовы; далучэнне да спадчыны свайго народа; фарміраванне жадання больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы; развіццё пазнавальнай актыўнасці 

Ход мерапрыемства

 Настаўнік

-Мая Беларусь!

Край Дняпра і Палесся,

Празрыстых азёраў і рэк,

Айчына бунтарскай купалаўскай песні,

Што ў сэрца запала навек.

Край фабрык, машын

I сівой Белавежы

Са сцежкамі дужых зуброў.

Як Нёман - магутны,

Як Нарач - бязмежны

I звонкі, як струны бароў...  -Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі, але спачатку высветлім, чаму наша зямля мае такую прыгожую назву - Беларусь.  (Вучні выказваюць свае меркаванні.) 

Белая Русь мая!

Чыстая ты мая!

Родная ты мая!

Белыя гоні бульбы,

Белыя косы дзяўчат.

Воблакаў белых над Бугам

Вечны парад.

Белых грыбоў кашолкі,

Белыя плечы бяроз,

Белыя россыпы золкіх

Чыстых світальных рос.

Белых туманаў плыні,

Белыя крылы буслоў.

Ціхая завадзь Бялыніч,

Рык белавежскіх зуброў.

Вейкі рамонкаў белых,

Белыя грывы завей.

Чыстыя душы смелых,

Простых тваіх людзей.

-Як дрэва не можа жыць без каранеў, так і народ не можа жыць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці. У беларускага народа багатая і трагічная гісторыя, у яго есць чым ганарыцца. I кожны беларус павінен ведаць гісторыю свайго народа, свае карані. .  - У Полацку жыла манахіня Ефрасіння - заступніца беларускай зямлі, асветніца, гуманістка. Яна сабрала выдатную бібліятэку, стварыла майстэрні, дзе малявалі іконы, перапісвалі і перапляталі кнігі. 

-Слава Францыска не ведае меж,

Птушкай яна абляцела краіны.

Новую кнігу ты ў рукі бярэш –

I адгукаецца рэхам - Скарына.

Сусветную славу яму здабылі

Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.

Першадрукар беларускай зямлі

I слова народнага першапраходзец.

Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,

Каб мудрасці гэтай святло не згасала.  -Мы, беларусы, ганарымся нашымі выдатнымі пісьменнікамі Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Элаізай Пашкевіч, Канстанцыяй Буйло. Свае творы яны прысвяцілі роднаму краю, яго гісторыі, яго прыродзе.  -Хараством і прыгажосцю роднага краю, непаўторнай красой сціплай беларускай прыроды прасякнуты паэтычныя радкі таленавітых беларускіх сыноў-паэтаў нашай зямлі.  (Дзеці чытаюць вершы беларускіх паэтаў.)  Заданні(гл. дадатак).  -Прырода - наш вялікі дом, без якога немагчыма жыццё чалавека. Беларусам пашанцавала на прыроду і непаўторнасць краявідаў.

Лес ідзе да небакраю

Рэчка, горачка, раўніна.

Вечна сэрцу дарагая

Беларуская карціна...  -Падарожжа мы прысвяцім прыродзе нашага краю.  Заданні(гл. дадатак).  -Вы паказалі добрае веданне роднай прыроды, а значыць, вы можаце стаць сапраўднымі яе абаронцамі.

-Крыжаванка. ("Родная мова")

 Дык чаруй жа людзей

Паміж мовай другіх

I гучы вечна ярка і нова.

Мова продкаў маіх

I нашчадкаў маіх –

Беларуская родная мова!

Пакуль існуе мова –

значыць жыве народ. -Наша мова займае пачэснае месца сярод іншых славянскіх моў. Па мілагучнасці яна займае другое месца ў свеце пасля італьянскай. Наша мова зразумелая і простая, паэтычная і лёгкая, прыгожая і напеўная.

-Беларусы павінны любіць і шанаваць сваю мову.

Вучань. Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.

Сваю родную старонку

Я люблю, як і бацькоў,

Што вучылі песні звонкай, Прывівалі мне любоў  I да мовы, да дубровы,

Да палеў і да лугоў

I заўседы да народа,

Што жыве тут ад вякоў.

Я клянуся: не зракуся

Сваё роднае любіць.

Быў і буду беларусам,

Покуль толькі буду жыць.

Вучаніца. Дала мне маці гэту мову,

Каб не нямым пайшоў у свет,

Дала мне маці гэту мову

Як спадчыну і запавет

Была яна не беларучкай

на жніве, і на сяўбе;

На глебе добрай беларускай

Здабыты словы ўсе яе.

3 такою моваю не сорам

I да суседзяў - хоць на Марс,

3 любым народам мы гаворым,

I людзі разумеюць нас.

Заданні(гл. дадатак).  - Песня і казка, як у крыштале,

Свету пакажуць тайныя далі...3 даўніх часоў да нас дайшлі народныя казкі. Яны як люстэрка паказваюць нам жыцце народа. У іх месца лепшым народным імкненням: да шчасця, да радасці, дабрабыту, поспеху. Казачныя героі сустрэлі нас на пятым прыпынку.  Заданні(гл. дадатак).  -. Малайцы, дзеці! Відаць, што казачныя героі даўно ўжо сталі вашымі сябрамі. Але не толькі казкамі багата наша мова, а яшчэ прыказкамі, прымаўкамі, жартамі. Наш народ здаўна вызначаўся сваей кемлівасцю. пачуццем гумару, вясёлым норавам. А зараз мы паглядзім ці можаце вы лічыць сябе сапраўднымі беларусамі, ці есць у вас пачуццё гумару. -Паслухайце  адну гісторыю.

Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Раптам чуюць - спявае нехта.

Першы кажа:

- Відаць, жаўранак спявае.

-Не, - кажа другі, - гэта лес шуміць. 

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

- Ды гэта ж зямля спявае.

Вось якая наша беларуская зямля. Таму і песні, і танцы ў нас такія прыгожыя.   Мы зазірнулі ў мінулае, нагадалі гісторыю нашай краіны, але жыццё працягваецца, а гэта значыць, што ў гісторыі Беларусі з'явяцца яшчэ новыя старонкі. За апошнія гады наша краіна стала добраўладкаванай, квітнеючай. З'явілася многа збудаванняў: Нацыянальная бібліятэка, Палац Рэспублікі, Лядовыя палацы, стадыёны, храмы. Прыгажэюць не толькі гарады, але і вёскі.

"Беларусь сучасная". 

Заданні(гл. дадатак). 

-Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі,

Мой край - бялюткія бярозы

Абапал сіняе ракі.

Высока ў небе вырай кружыць,

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа,

Сваю зямлю, свой родны край.  Вучні выконваюць песню “Белы буслік”.  - Я спадзяюся, што вы горда будзеце несці імя беларусаў і будзеце дастойнымі слаўнай зямлі беларускай, яе гісторыі, традыцый.  Рэфлексія. 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак. 

Конкурсы 

1.Мінулае роднага краю.

Зараз мы правядзем з вамі гістарычна-пазнавальную віктарыну “Невядомы Скарына”. Вам будуць прапанаваны пытанні і адказы. А вы выбірайце правільныя.

1.На чым высякалі першыя літары?

- на сцяне

- на бервяне

- на вадзе

- на камне  2.Хто быў першым кнігадрукаром усходніх славян?

- Пушкін 

- Купала  - Скарына

- Колас  3.Як звалі Скарыну?

- Ясь

- Міхась 

- Францішак

- Іван  4.У якім горадзе нарадзіўся першадрукар?

- у Нясвіжы

- у Парыжы

- у Полацку

- у Мінску

5.Як называлася першая кніга, надрукаваная Скарынам?

- Псалтыр

- Буквар  6.На якой мове яна была надрукавана?

лацінскай

- кітайскай

- рускай 

- беларускай 

2.Літаратурны

Б Напісаць насупраць кожнай літары прозвішча пісьменніка. Дзе

Е будзе знаходзіцца літара ў слове, не мае значэння. Перамагае

Л тая каманда, якая хутчэй выканае заданне.

А

Р 

У

С

Ь 

3.Сучасная Беларусь

1.Настаўнік прапануе вучням пытанні і заданні. Нумар пытання выбіраюць самі вучні.

1.Назавіце сталіцу РБ.

2.Назавіце прэзідэнта РБ.

3.Якая птушка з’яўляецца сімвалам Беларусі.

4.Назавіце буйныя рэкі нашай краіны.

5.Назавіце колеры Дзяржаўнага сцяга РБ.

6.Якія кветкі ўплецены ў вянок на гербе РБ? 

4.Прырода роднага краю

Настаўнік прапануе вучням версіі, якія яны сцвярджаюць або адмаўляюць (адказваюць словамі “так” або “не”).

1.У хваевых лясах растуць хваевыя дрэвы.

2.Елка і сасна ліставыя дрэвы.

3.Мухамор – лекі для ласеў.

4.Пралеска высакародная, сон-трава лугавая занесены ў Чырвоную кнігу РБ.

5.Грыбы не адносяцца ні да раслін, ні да жывел.

6.Ліпа – гэта куст.

7.Ігліца ў сасны больш кароткая, чым у елкі.

8.Ліст клёну падобны на далонь чалавека.

9.Воўчае лыка – ядавітая расліна.

10.Воўк і ліса – траваедныя жывёлы.

11.Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную кнігу РБ.

12.Мурашкі – санітары лесу.

13.Алень –драпежная жывела.

14.Чорны бусел будуе гняздо на дахах хат.

15.Воўк – самая буйная жывёла нашых лясоў.

16.Пчолы і чмялі збіраюць з кветак нектар і апыляюць іх.

17.Вароны, сарокі, галкі – пеўчыя птушкі.

18.Воўк – санітар лесу.

19.Галоўныя расліны лугу – травы.

20.Другім хлебам на Беларусі лічыцца ячмень.

6.Казачны

1.Віктарына. Пазнаць, з якой казкі дадзены ўрывак.

1)- Дзед, дзед, што табе трэба?

- Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць – солі няма.

- Едзь, дзед, да хаты: будзе соль!

(“Каток – залаты лабок”)

2)Я пятух-чабятух,

Я пявун-лапатун

На кароткіх нагах,

На высокіх пятах.

Нясу касу на плячы,

Хачу ліску засячы.

(“Зайкава хатка”)  3)Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць...

(“Курачка рабка”)

4)Як жывая, загаварыла скрыпка, пайшоў пошчак па лесе. Замерлі кусты і дрэвы – лістком не варухнуць. А ваўкі як стаялі з разяўленымі пашчамі, так і скамянелі. Слухаюць і пра голад забыліся...

(“Музыка – чарадзей”)

5)Раскажу я вам

Пра Веру-вавёрачку,

Пра яе маленькіх дочак,

Пра вавёрчын малаточак,

Пра птушынага пасла –

Даўганосага бусла,

Пра жыццё-быццё лясное

І яшчэ пра сёе-тое.

(В.Вітка “Вавёрчына гора”)

6)Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў. Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з’елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена ідала масла...

(Бел. нар. казка “Як курачка пеўніка ратавала”)  7)-Коце, браце!

Мяне ліска нясе

У высокія горы,

У глыбокія норы,

Па барах, па карчах,

Аж бярэ мяне страх!..

(Бел. нар. казка “Коцік, пеўнік і лісіца”)  8)Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары...

(Бел. нар. казка “Пшанічны каласок”)

9)-Ты што ясі, чалавеча?

-Хлеб,- адказвае касец.

-А смачны ён?

-Дзіва што смачны!

-Дай мне пакаштаваць.

-Калі ласка.

(Бел. нар. казка “Легкі хлеб”) 

7.Фальклорны

1.Злучыць “палавінкі” прыказак.

1)Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

2)У родным лесе і куст родны.

3)Без навук, як без рук.

4)Ад працы рукі не сохнуць.

5)Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.

6)Усякай маці свае дзіця міла.

7)Пры сонейку цепла, пры матулі добра.

8)Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднае крыніцы.

9)У чужой старонцы не так свеціць сонца.

10)Як ты да людзей, так і людзі да цябе.

2.Конкурс скорагаворак.

1)Белы бусел баяў байку беламу зайку.

2)Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.

3)Мілая мама мыла мылам малую Мілу.

4)Пайшла Паша з шышкамі па шашы за Сашам. 

згарнуць

"Асаблівасці святкавання Вялікадня ў аг.Зубкі і в.Палаўковічы" (даследчая праца)

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

Асаблівасці святкавання Вялікадня

ў аг.Зубкі і в.Палаўковічы

 

 

 

 

Выканала: Кейзерава Яна Вітальеўна,

вучаніца 5 класа

Кіраўнікі:

Буркун А.В., настаўнік выяўленчага      

мастацтва;

Рычык Наталля Якаўлеўна, настаўнік

беларускай мовы і літаратуры

 

 

 

 

 

 

Зубкі, 2016

 

 

ЗМЕСТ

Уводзіны…………………………………………………………………………………………3

ГЛАВА 1 Вялікдзень на Беларусі…………………………………………………………….4

1.1 Беларускі народны каляндар………….………………………………………………….4

1.2 Звычаі і абрады святкавання Вялікадня………….……………………………………4

1.3 Галоўны сімвал Вялікадня………………….…………………………………………….5

ГЛАВА 2 Асаблівасці святкавання Вялікадня ў нашым рэгіёне………………………..6

2.1 Гісторыя вёсак, дзе праводзілася даследаванне………………………..........................6

2.2 Свята Вялікдзень у аграгарадку Зубкі………………………………………………….6

2.3 Свята Вялікдзень у вёсцы Палаўковічы………………………………………………..8

ГЛАВА 3 Велікодныя прыкметы і павер’і…………………………………………………13

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………………………..16

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ………………………………………………...17

ДАДАТКІ………………………………………………………………………………………..18

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Ёсць  у цудоўным  Мінскім краі, на Клеччыне, цудоўныя аг.Зубкі і в.Палаўковічы. Нічым не адметныя, такія ж, як і дзясяткі, і сотні іншых у Цэнтральнай Беларусі.  І людзі ў вёсках жывуць звычайныя. Такія ж сумленныя  і працавітыя, як і па ўсёй Беларусі. Калі радуюцца, то шчыра і адкрыта. Калі кахаюць, то моцна і на ўсё жыццё. Яны любяць свае вёсачкі, паважаюць сваіх аднавяскоўцаў. Падворкі ў іх упарадкаваныя і гасцінныя. А кветкі, нібыта сонейкі, перакінуліся на квяцістыя хусцінкі вясковых бабулек!  А сады і дагледжаныя агароды! Усё тут прыгожае (ДАДАТАК 1).

Мае землякі ведаюць, што працаваць на зямлі, упрыгожваць яе – гэта добра і прыемна. А яшчэ яны ведаюць, што, папрацаваўшы, трэба добра адпачыць (ДАДАТАК 1). Любімае свята ў вяскоўцаў – Вялікдзень.

Адна мая бабуля жыве ў вёсцы Палаўковічы, а другая – у аг.Зубкі.  Мне падабаецца свой вольны  час праводзіць у родных бабулек, вучыцца ў іх працавітасці, спрыту, жыццярадаснаці. Як многа я даведалася ад дарагіх мне людзей аб ранейшым жыцці, шэрых працоўных буднях вяскоўцаў мінулых гадоў, аб выпрабаваннях, якія пакінулі глыбокі след у сэрцы і аб многім іншым. Але больш за ўсё бабулі любяць расказваць цікавыя гісторыі, павучальныя казкі, легенды. Ведаюць яны шматлікія абрады, звычаі, прыкметы і павер’і. Найбольш уразілі  мяне ўспаміны аб святкаванні Вялікадня ў нашым рэгіёне.

Таму і вызначылася асноўная мэта маёй работы: даследаванне  гісторыі святкавання Вялікадня ў дзвюх вёсках на аснове сабранага матэрыялу.

            Былі  акрэслены наступныя задачы:

  • прааналізаваць асаблівасці святкавання Вялікадня на беларускіх землях;
  • даследаваць гісторыю вёскі Палаўковічы і аг.Зубкі;
  • вызначыць асаблівасці святкавання Вялікадня ў нашым рэгіёне;
  • скласці даведнік велікодных прыкмет ад старажылаў вышэйназваных вёсак;
  • даказаць, што аднавяскоўцы шануюць і захоўваюць тое, што “ад прадзедаў спакон вякоў” ім засталося ў спадчыну.         

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да родных мясцін. Асноўная ідэя маёй работы – выклікаць цікавасць да гістарычнай спадчыны, любоў да таго месца, дзе ты жывеш, імкненне пранікнуць у сутнасць і асаблівасці святкавання Вялікадня ў родных вёсках.

Гіпотэза. Кожная вёска, кожная беларуская мясціна маюць свае традыцыі і звычаі.

У рабоце былі выкарыстаны наступныя метады даследаванння:

  • пошукавы: збор, сістэматызацыя і афармленне матэрыялу ў выглядзе даследчай работы;
  • інфармацыйны: работа з літаратурнымі крыніцамі, запіс успамінаў, збор інфармацыі аб асаблівасцях святкавання Вялікадня ў нашым рэгіёне.

Пры напісанні работы мы звярталіся ў Зубкаўскі сельскі савет, які прадставіў некаторыя  архіўныя матэрыялы; працавалі з раённай кнігай-хронікай “Памяць”, са зборнікамі  “Спадчына маёй краіны” Грышкевіча І.К., “Легенды, паданні, сказы” Гурскага А.І., “Народная спадчына” Фядосіка А.С., Пятроўскай Г.С.

Цікавы матэрыял адшукалі ў часопісе “Роднае слова”. Сустракаліся са старэйшымі жыхарамі вёсак, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі і фотаздымкамі. Многія з іх прадставіў мясцовы мастак і фотааматар Джон Аляксандравіч Буданаў.

Я спадзяюся: мне ўдалося ажыццявіць сваю задуму, бо мае намаганні ўвасоблены ў гэтай працы, кожная старонка якой дыхае народнай памяццю.

Увесь падрыхтаваны матэрыял падзелены на тры главы.

Першая глава прадугледжвае знаёмства з гісторыяй святкавання Вялікадня на тэрыторыі Беларусі. Другая – знаёміць з гісторыяй вёсак Зубкі і Палаўковічы і расказвае пра свята Вялікдзень у іх. Трэцяя глава прысвечана сабраным прыкметам і павер’ям на Вялікдзень у нашай мясцовасці.

 

ГЛАВА  1  ВЯЛІКДЗЕНЬ НА БЕЛАРУСІ

 

  • Беларускі народны каляндар

     Беларускі  народны каляндар, які ахоплівае дзень за днём усё гадавое кола, змяшчае ў сабе шматлікія абрады, звычаі, прыкметы, павер’і, прыказкі, праз якія глыбока раскрываецца ўнутраны свет працоўнага чалавека, яго штодзённыя клопаты і спробы разгадаць таямніцы навакольнай прыроды, жыцця і смерці. Шматвяковы вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі папярэднікаў, з’яўляўся для земляроба азбукай і граматыкай усяго яго жыцця. Перададзеныя ў спадчыну народныя веды дапамагалі арыентавацца ў з’явах прыроды, ад якіх нярэдка залежаў ураджай – крыніца існавання селяніна, усёй яго сям’і. Чалавецтва пільна ўглядалася ў навакольны свет і асэнсоўвала безліч яго форм. Пагэтаму ў значнай меры навучылася разумець мову прыроды і кіравацца яе падказкамі ў сваіх будзённых справах.

      Кожны дзень года ў хрысціянскіх календарах быў запоўнены імёнамі святых, прарокаў, апосталаў, пакутнікаў. Не ўсе яны, зразумела, адзначаліся ў будзённым жыцці роўнай увагаю. Адны даты праходзілі зусім непрыкметна; з другімі звязаны паасобныя павер’і, парады выконваць ці, наадварот, не выконваць тую ці іншую працу, трэція шанаваліся як вялікія святы і былі акружаны абавязковымі ўрачыстымі абрадамі.

       Увесь земляробчы каляндар трымаецца на такіх цыклах свят: Вялікдзень і іншыя веснавыя прысвяткі, у тым ліку Гуканне вясны, Юр’е, Мікола; летам –   Купалле, каля яго сёмушныя святы; восенню – Дзяды, Багач, Пакровы; зімой – Каляды. Народныя памінальныя абрады суправаджаюць усе чатыры цыклы каляндарнага года: зімою – Куцця, Масленічныя Дзяды, вясною – Радаўніца, летам – Сёмушныя Дзяды; восенню – Асяніны. У гэтым выразна праяўляецца культ продкаў [4,с.18].

      Беларускі народны каляндар раскрывае перад намі складаны светапогдяд беларускага селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы, дэманструе багатыя творчыя здольнасці, невычэрпную фантазію, палёт дапытлівай думкі.

 

1.2  Звычаі і абрады святкавання Вялікадня на Беларусі

Вялікдзень з’яўляецца самым значным і ўрачыстым народным святам, якое адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Гэтае свята не мае пэўнай, пастаяннай прымеркаванасці ў народным календары: у залежнасці ад месячнага календара яно прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 мая. Урачыстасць Вялікадня тлумачыцца і яго рэлігійным зместам. У адпаведнасці з хрысціянскімі ўяўленнямі, гэтае свята праслаўляе цудадзейнае Уваскрэсенне Ісуса Хрыста, які быў пакараны распяццем на крыжы [4,с.28].

Гэтай падзеі – цудоўнаму вяртанню да жыцця Ісуса Хрыста – і прысвечаны разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Не выпадкова, што і вітацца ў гэты дзень прынята словамі: “ Хрыстос уваскрэс!”

Падрыхтаваўшы сябе духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвелікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзення святочных дзён. У Чысты чацвер чысцяць, прыбіраюць хату і двор. У Вялікую суботу, напярэдадні Вялікадня, гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і распісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі) [4,с.6]. Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў святочную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння ежу, ідуць у царкву на ўсяночную службу (а 18-й гадзіне). На другі і трэці дзень Вялікадня па вёсках хадзілі валачобнікі – велікодныя спевакі-славельшчыкі. Валачобнікі абыходзілі ўсе хаты ў вёсцы і перад кожнай хатай спявалі, услаўляючы гаспадара, членаў яго сям’і, жадалі плённай працы, добрага ўраджаю, прыплоду жывёлы. У адказ гаспадары дзякавалі валачобнікам і давалі ім падарунак – валачобнае. Зараз гэтае свята адзначаецца з улікам некаторых з тых традыцый, якіх прытрымліваліся нашы продкі раней. Але часам маеш такое жаданне звярнуцца да тых звычаяў…

Святкаванне Вялікадня – Уваскрэсенне Хрыстовага – набыло ў цяперашні час важнае сацыяльна-грамадскае гучанне. Гэта свята Уваскрэсення нашай духоўнасці, свята Уваскрэсення Бацькаўшчыны!

                   

1.3 Галоўны сімвал Вялікадня

“Свята Вялічка – з красным яічкам”,  - гавораць у народзе. Яйка з’яўляецца вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, з другога – кругаварот і бясконцасць жыцця, пачатак усяго адраджэння да жыцця [1, с.73].

Яйкі фарбавалі ў чырвоны колер з дапамогай шалупіння цыбулі. Такія яйкі называліся крашанкі і выкарыстоўваліся як рытуальная ежа. Фарбавалі іх і ў зялёны, блакітны, жоўты колер, рабілі яйкі-пісанкі, расчэрчаныя або расфарбаваныя рознымі сімвалічнымі ўзорамі і колерамі (ДАДАТАК 2).

Такому яйку надавалася магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў першую баразну ці на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла. Са спрадвечных часоў у нашым народзе шырока вядома традыцыя адорваць адзін аднаго на Вялікдзень святочнымі яйкамі.

Згодна з біблейскім сюжэтам, пачатак звычаю фарбаваць і дарыць на Вялікдзень чырвоныя яйкі быў пакладзены святой Марыяй Магдалінай, якая звярнулася да імператара з прывітаннем “Хрыстос уваскрэс!” і, паднесшы яму ў падарунак чырвонае яйка, пачала сваю пропаведзь [3, с.69]. Паводле хрысціянскіх уяўленняў, велікоднае яйка сімвалізуе перамогу жыцця над смерццю, а яго чырвоны колер нагадвае аб крыві Хрыста, якая была праліта дзеля выратавання людзей. Асвечанае ў царкве яйка елі першым пасля вяртання з усяночнай службы, пачынаючы святое застолле.

У апошнія гады мы ўсё часцей звяртаемся да народных абрадаў, святаў, спрабуем аднавіць іх у сем’ях (ДАДАТАК 2). Давайце ж і мы з вамі працягнем гэтую цудоўную традыцыю нашага беларускага народа – святкаванне Вялікадня (ДАДАТАК 2). Менавіта ў гэтым свяце найбольш поўна раскрываецца міласэрнасць беларуса. Вялікдзень – свята вясны, сонца і адраджэння ўсяго, што спала такую доўгую зіму [1, с.90-91].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2 Асаблівасці святкавання Вялікадня ў нашым рэгіёне

 

2.1 Гісторыя вёсак, дзе праводзілася даследаванне

 

З 1797 па 1921г. вёска Зубкі знаходзілася ў Клецкай воласці. У XIXст. была царква, час пабудовы якой невядомы (разбурана ў савецкі час) (ДАДАТАК 3). У 1886 г.  ў вёсцы было 11 двароў, 126 жыхароў, царкоўнапрыходская школа. 1 верасня 1911г. была адкрыта земская школа. У 20-30-я гады XXст. – 32 двары. 158 жыхароў. У 1939г. створаны саўгас “Зубкі”, вядомы далёка за межамі раёна як садаводчая гаспадарка. Вёска з’яўлялася цэнтрам Зубкаўскага сельсавета і саўгаса “Зубкі”. У 1998г. – 262 двары, 673 жыхары [2. с. 599].

З 2012г.  у складзе СФ “Клецкі” ААТ Слуцкі сыраробчы камбінат”. У аграгарадку працуе школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, гараж, піларама, комплексна-прыёмны пункт.

Вёска Палаўковічы размешчана на тэрыторыі Зубкаўскага сельскага савета. Назва вёскі паходзіць ад асабовага імя Павел, старажытнага імя па бацьку Павелкавіч [2, с.84].

Даследчык Леанід Лыч у сваёй навуковай працы “Міжэтнічныя працэсы на Беларусі ў люстэрку тапаніміі”, якая была змешчана ў часопісе “Роднае слова”, выказаў такую думку: “Значна большы след у гісторыі Кіеўскай Русі, у тым ліку і яе заходніх зямель, пакінуў і яшчэ адзін народ цюрскай групы – полаўцы, якія трапілі ў рускія летапісы ў сувязі з падзеямі другой паловы ХІ ст. Вядомы не толькі выпадкі іх ваенных набегаў на Русь, але і ўдзелу на баку таго ці іншага рускага князя ў іх міжусобнай барацьбе” [5, с.9]. Аўтар мяркуе, што ад палавецкай народнасці паходзяць назвы вёсак Палаўкі Ельскага, Палаўковічы – Клецкага, Полава – Гарадоцкага, Пастаўскага і Шумілінскага раёнаў.

У 1603 годзе сяло Палаўкоўскае належыць Філону Зубку. У 1775 годзе в. Палаўковічы належыць Ксаверыю  і Людвіку Зубкам.

З 1797 па 1921 гады ў Клецкай воласці існавалі Вялікія і Малыя Палаўковічы. У 1876 годзе Палаўковічы належалі Мацільдзе Кандратовіч, якая мела тут 100 дзесяцін зямлі. У вёсцы быў ветраны млын. У 20-30-я гады ХХ ст. Вялікія і Малыя Палаўковічы  ў Клецкай гміне. У 1941 годзе ў Вялікіх Палаўковічах было 116 двароў, у Малых – 77, 160 з іх пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аб’ядналіся ў калгас. Цяпер існуе адна вёска Палаўковічы, якая адносіцца да Зубкаўскага сельсавета [2, с.604].

 

2.2 Свята  Вялікдзень у вёсцы Зубкі

 

А зараз запрашаю вас у аг.Зубкі Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Гэта вёска, дзе жыву я сама. Тут жыве і мая бабуля. Кейзерава Надзея Віктараўна, якая нарадзілася  1 чэрвеня 1960 года, -  гэта матуля майго таты Кейзерава Віталія Міхайлавіча (ДАДАТАК 4).

Калі зайшла гутарка пра Вялікдзень, яна адразу ж успомніла маці і яе пірагі (ДАДАТАК 5).

Ідзеш, бывала, са школы вясковай вуліцай і яшчэ далёка ад дому чуеш водар гарачых булак, спечаных з пшанічнай мукі, якую малолі-пытлявалі на сваіх жорнах.

Я любіла назіраць за тым, як маці пякла пірагі. Яна замешвала іх нетаропка, неяк ашчадна, з дзіўнай любасцю. Калі цеста падыходзіла, яна зноў і зноў старанна яго перамешвала. Рыхтавала пасудзіну для пірагоў. Потым, калі даставала пірагі з печы, уважліва аглядвала з усіх бакоў (калі спякуцца пышнымі, то ў сям’і будзе шчасце, а калі не падымуцца ці патрэскаецца скарынка – трэба чакаць непрыемных навінаў). Пасля агляду скарынкі абціраліся халоднай вадой, і пірагі мякка ўкладваліся на лаве на белы саматканы ручнік.

Маці, калі даставала з печы пірагі, нахвальвала іх, лашчыла, дзякавала сонцу, дажджу, дзяжы, печы.

Перад святам старанна даглядалі ў нашай вёсцы двары. Лічылася вялікай заганай для гаспадара, калі штыкеты ў плоце былі адарваны ці сам плот быў пахілены. Усе сцежкі на падворку пасыпалі жоўтым пяском. Старанна мылася і шаравалася падлога. Гэта ці не сапраўдны рытуал быў! Падлогу засыпалі пяском, моцна прыціскалі дзеркачом, шмат разоў змывалі і выціралі.

У вёсцы баяліся людзі быць абвінавачанымі ў гультаяватасці, у ляноце. Быць не ахвочымі да работы лічылася вялікай заганай.

Паважалі ў вёсцы людзей адметных, майстравых. Заўсёды ў вялікай пашане былі бондары, кавалі, печнікі, ганчары, тыя, хто ўмеў валіць валёнкі. Больш таго, вельмі добра ведалі, чыя бочка не надта рассыпаецца, у чыіх печах лепшая цяга, чые валёнкі мякчэйшыя ды цяплейшыя. Тым майстрам цаны не было.

Шавель Людміла Іосіфаўна, 1931 г.н., усё жыццё пражыла ў Зубках. Самыя яркія ўспаміны ў яе пра тое, як на Вялікдзень рыхтаваліся да Усяночнай.

У суботу ўсю прыгатаваную ежу складалі ў спецыяльны кораб, сплецены з саломы, каб асвяціць яе ў царкве. У суботу бліжэй да вечара ўся сям’я апраналася ў святочнае адзенне, дарослыя і дзеці ішлі на богаслужэнне, дома заставаліся дзеці і старыя. Пасля заканчэння службы, якая праходзіла ўсю ноч, кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй патрапіць дадому, абагнаць суседа, бо, паводле народнага веравання, гэта павінна было дапамагчы яму раней за іншых закончыць палявыя работы, вырасціць лепшы ўраджай.

У першы ўрачысты дзень свята ўся сям’я збіралася разам, віталі адзін аднаго воклічамі: “Хрыстос уваскрэс”, на што трэба было адказаць: “Сапраўды ўваскрэс”, “Ва ісціну ўваскрэс”. З гэтым момантам у сялянскім асяроддзі былі звызаны некаторыя вераванні. Так, напрыклад, лічылася, што калі на першае прывітанне не адказаць традыцыйным “Ва ісціну ўваскрэс”, а задумаць якое-небудзь жаданне, дык яно абавязкова спраўдзіцца. На Вялікдзень за святочным сталом спачатку ўсе, пачынаючы з гападара дома, елі па кавалачку асвячонага яйка, а затым – усе астатнія стравы. Шалупінне і ад яйка і косткі ад пасвянцонага мяснога не выкідалі, а закопвалі ў зямлю на нівах, бо лічылася, што гэта садзейнічае багатаму ўраджаю. У першы дзень Вялікадня нельга было пазычаць нікому з суседзяў ці сваякоў, бо паводле народнага меркавання, усё багацце сям’і пяройдзе ў хату таго, хто пазычае. Таксама ў першы дзень свята забаранялася распальваць агонь у печы, бо лічылася, што ў вёсцы здарыцца пажар.

Шавель Людміла Іосіфаўна яшчэ ўспамінае, што раней не куплялі святочных упрыгожванняў у крамах, а рабілі іх сваімі рукамі з каляровай паперы.

Такія выцінанкі трэба было падрыхтаваць. Гэта была добрая нагода, каб пахваліцца сваім талентам (ДАДАТАК 5).

Гады нястрымныя бягуць, але і сёння наша вёска старанна рыхтуецца да Вялікадня. Амаль за месяц да свята вяскоўцы пачынаюць прыбіраць хаты, двары. Многія з зубкоўцаў фарбуюць столь, падлогу, дзверы, вокны, пераклейваюць шпалеры, а гаспадыні стараюцца на вокны купіць новы цюль.

Як і раней, у Вялікую суботу пякуць пірагі, фарбуюць яйкі цыбульнікам, але калі хто-небудзь з родных памірае ў годзе, дык яйкі не фарбуюць. Абавязкова ходзяць прыбіраць на могілкі. Прыбіраюць і тыя магілкі, якія няма ўжо каму прыбіраць.

З Вялікай суботы на нядзелю амаль уся веска едзе ў царкву, каб пасвянціць пафарбаваныя яйкі, пірагі, хрэн, соль, мяса і інш.

Больш за ўсіх свята на вёсцы чакаюць дзеці, і таму з самай раніцы яны ўжо наведваюць хаты сваякоў, знаёмых, суседзяў, каб атрымаць велікодны гасцінец. Частуюць яйкамі, пірагамі, цукеркамі (ДАДАТАК 6).

У гэты дзень за стол збіраюцца звычайна ў бацькоў. За сталом сядзяць доўга, бо ўжо нікуды не спяшаюцца. Спачатку абмяркоўваць вясковыя навіны, а потым пераходзяць да падзей, якія адбываюцца ў краіне.

Пасля частавання ўсе выходзяць на вуліцу. Трэба і на людзей паглядзець, і сябе паказаць, бо ў гэты дзень абавязкова апранаюцца ў новыя ўборы. І цэлы дзень у вёсцы гучаць песні. Звычайна вясёлыя, бо “Хрыстос уваскрэс, сын Божы”.

Нядзеля, панядзелак, аўторак называюцца Вялікімі. Не працуюць, а адпачываюць. У валачобнай песні гаворыцца:

Першы дзень пірагі маюць,

А сярэдні дзень пагуляюць,

А паследні дзень выпраўляюць.  

 

2.3 Свята Вялікдзень у вёсцы Палаўковічы

 

Цяпер завітаем  у вёску Палаўковічы. Тут жыве другая мая бабуля. Гацко Таццяна Міхайлаўна, якая нарадзілася 25 мая 1953 года, – матуля маёй мамы Кейзеравай Марыны Уладзіміраўны (ДАДАТАК 7).

Бабуля   расказала, што на святы Вялікдзень у яе было столькі радасці, што і сёння цяпло тых дзён не астыла, не згасла, не згінула.

Дарослыя заўсёды цешацца па-свойму – стрымана, узважана,  “посна” – ім да дзяцей расці і расці.

Перш-наперш мы да ўсходу сонца беглі на пагорак, каб пабачыць, як на Вялікдзень танцуе сонейка пры ўсходзе. Дарослыя гэтага не рабілі, бо ведалі, што гэтак жа сама яно “танцуе” і кожны дзень.

Мы ж у гэта верылі шчыра, і таму свята набывала ўжо зрання асаблівую таямнічую прыгажосць.

Гавеліся разам, усёй сям’ёй, нешта снедалі. Дарослыя пілі чарку. Найгалоўнейшая для дзяцей справа святога дня – біцца ў яйкі. Колькі піску, колькі крыку, колькі рогату і спрэчак! Кожнаму хочацца перамагчы і забраць сабе пабітае яйка. Азарт! Некаторым дужа не шанцавала. Яны куляй ляцелі дамоў і прасілі ў мамы яшчэ фарбаваных яек, бо ўшчэнт прайграліся. Сталейшыя хлопцы часцяком шальмавалі з намі, малымі, непрыкметна падстаўлялі сустаў пальца пад удар, і ўжо нікому нічога не дакажаш, хоць тут плач-расплачся – аддавай яйка, і ўсё.

Быў і  яшчэ адзін абавязковы для дзяцей “рытуал” – пажачкі. Гэта значыцца кожнае дзіця на Вялікдзень  павінна было зайсці ў кожную хату па фарбаванае яйка. Ніхто, канешне, у карак не гнаў, можна і не ісці, але каму ж не хочацца мець як мага болей прыгожых яек – гэта ж цэлае багацце! Сапраўды, носішся з імі, як курыца з яйкам.

Дарослыя пра пажачкі ведалі, таму прыкідвалі, колькі дзяцей у вёсцы, каб кожнаму хапіла.

             Прыходзіш у хату і кажаш:

             -  Хрыстос  уваскрос!

             А потым, каб атрымаць яйка, неабходна яшчэ сказаць:

             -  Не дасі яечка – здохне авечка, не дасі кока – вылезе вока!

            Карацей, за яйка патрэбна было папрацаваць.

            Я была вельмі ціхай, сціплай, сарамлівай, ды гадкоў мне было, можа, з шэсць усяго. Я заходзіла ў хату і стаяла ціхенька ля парога, апусціўшы галаву. Дарослыя разумелі, які з мяне “аратар”, і давалі яйка, не дамагаючыся ад мяне гэтых слоў.

             Заскочыла я гэтак да Лейбукаў і стаю.

             -  А што сказаць? – пытаюцца ў мяне.

             Я сціснулася ў камячок і стаю, як пружына ўся…

             -  Не хочаш гаварыць, не атрымаеш яйка! Ну?

              Я як далася ў дзверы, ды на двор, ды ходу, а мне ўслед крычаць :

            -  Куды ты?! Пастой! На яйка!

              А мой і след прастыў…

              Дурненькая я, дарэмна пакрыўдзілася, людзі ж хацелі пачуць ад дзіцяці святочныя прыказкі.

          Джон Аляксандравіч Буданаў нарадзіўся восемдзясят чатыры гады назад (ДАДАТАК 8). У школу хадзіў у суседнюю вёску Лявонавічы. Сваё маленства памятае добра. Шкада толькі, што частка яго прыпала на ваенныя гады. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька яго пайшоў на фронт, дадому не вярнуўся. Загінуў, вызваляючы Радзіму. Маці, Марыя Іосіфаўна, выйшла другі раз замуж. Жылі яны з Каранкевічам Аркадзем Раманавічам у згодзе і любові. Потым сталі з’яўляцца адно за адным дзеці. Аркадзь Раманавіч любіў, шкадаваў і прыёмных дзяцей. Працаваў ён у кузні. Быў старанным працаўніком. Марыя Іосіфаўна вяла гаспадарку. Сям’я жыла ў дастатку, а ў вёсцы карысталася павагай (ДАДАТАК 8).

Джон Аляксандравіч успамінае, што да свята Вялікдзень сям’я рыхтавалася вельмі старанна, як перад вайной, так і пасля яе. За тыдзень перад святам, у Вербную нядзелю, усе ішлі ў царкву і свяцілі галінкі вярбы, якім у вёсцы надаваліся магічныя аздараўленчыя ўласцівасці. Імі бацька злёгку сцябаў усіх хатніх, перш за ўсё дзетак, прыгаворваючы:

Не я б’ю, вярба б’е.

За тыдзень – Вялікдзень.

Хвора - у лес на верас,

А здароўе - у косці.

Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба!

Будзь здароў на ўвесь год!

Пасля гэтага частку галінак маці затыкала за абразы, а з астатнімі бацька абыходзіў усе пабудовы і тройчы сцябаў кожную жывёлу, а таксама кожнае дрэва ў садзе. Рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы, а ў панядзелак спальвалі ў печы і рассыпалі  попел па градах.

З серады пачыналі мыць хату. Што тычыцца абсталявання хаты, то яно было простае. Праўда, у ёй былі два чыстыя пакоі. У першым і ў другім пакоях каля глухіх сцен стаялі ложкі. Яны размяшчаліся бліжэй да стаякоў. На свята іх засцілалі прыгожымі саматканымі коўдрамі. Сталы ў нашай хаце стаялі бліжэй да акон, каб было зручна паглядаць на дарогу. Сталы і лавы перад святам чыста выскрабалі. У першым пакоі каля сцяны стаяла драўляная шафа, а пасажная скрыня маці стаяла ў другім пакоі, у куце, супраць печы. Адтуль перад святам вынімалі ручнікі, абрусы, сарочкі, посцілкі.

Печ абавязкова бялілі. Яна займала ў хаце важнае і пачэснае месца. Яна абагравала хату, у ёй варылі ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся.

Хату ўнутры прыбіралі жанчыны, а знадворку ачышчалі мужчыны. Яны таксама прыбіралі і надворак.

У чысты чацвер  да ўзыходу сонца ўся сям’я мылася. У вёсцы лічылася, што гэта засцеражэ ад скураных хваробаў.

У Перадвелікодную пятніцу, каб у нашай сям’і былі спакой і згода, маці рабіла наступнае: пякла хлебны піражок. Палову яго мы з’ядалі, а другую – маці клала за абраз і захоўвала на працягу года. Калі клала хлеб за ікону, казала такія словы: “Господи, спаси, сохрани, оборони. Ныне и присно и во веки веков. Аминь» (ДАДАТАК 9).

У Велікодную суботу ўся падрыхтоўка да свята заканчвалася.

У суботу была прыгатавана і велікодная ежа, якую маці згортвала ў абрус і клала ў прыгожа сплецены кошык. Потым ежу везлі  для асвячэння ў Зубкаўскую царкву. Пасля вяртання з усяночнай разгаўляліся яйкам і пірагом.

Але перад тым, як распачыналі святочную трапезу, маці клала чырвонае асвечанае ў храме яйка ў міску з вадой і давала кожнаму тройчы абмыць твар той самай вадой. Затым даставала яйка, абірала яго і дзяліла на столькі частак, колькі чалавек прысутнічала за сталом.

Потым каштавалі іншыя стравы. Стол накрывалі жанчыны. Ён заўсёды ў гэты дзень выглядаў багата і прыгожа.

Пасля велікоднага застолля ўсе выходзілі на вуліцу, садзіліся на лаўкі. Жанчыны размаўлялі, спявалі, а мужчыны даставалі з кішэняў фарбаваныя яйкі і, як кажуць, “працэс пайшоў”. У мужчын  усё было без падману, а вось у падлеткаў і хлопцаў не абыходзілася без ашуканства. Кожны хацеў як мага больш выбіць яек.

Каб паставіць свой, мясцовы рэкорд, трэба было выбраць моцнае яйка ці зрабіць яго.

Курэй было многа, але моцныя яйкі неслі далёка не ўсе, а бывае, што з чарады – толькі адна курыца. І самым трывалым яйкам з’яўляўся зносак, але гэта ўжо асаблівае яйка – маленькае, а таму яно адразу ж выклікала падазрэнне. Пабіцца са зноскам жадаючых не было, хіба што “ўсляпую”, калі яйка было заціснута ў кулаку і адтуль выглядаў толькі насок, а ўсё яйка праціўніку не паказвалі.

Семдзясят восем гадоў назад у вёсцы Палаўковічы нарадзілася Кулага Фаіна Антонаўна. Гадавалася яна без бацькі, пагэтаму дзяцінства яе было цяжкім. Пасляваенны час, бясхлебіца, галацьба – усе лягло на яе дзіцячыя плечы.

Але разам з маці, Нінай Аляксееўнай, яны вытрымалі ўсё. З дапамогай аднавяскоўцаў пабудавалі новую хату. У гэтай хаце яна выйшла замуж і нарадзіла траіх дзетак. Зараз у Фаіны Антонаўны дванаццаць унукаў і восем  праўнучкаў.

З Піліпаўкі і да Вялікадня  ў яе хаце стаяць кросны. Кожную “вольную” хвіліну яна сядзіць за кроснамі – і тчэ, тчэ, тчэ. Ладныя горкі рознакаляровай тканіны ляжаць да ранняй вясны на покуці, чакаюць свайго часу, каб ператварыцца ў руках жанчыны ў прыгожае хараство ручнікоў, абрусаў, посцілак, коўдраў. Гэтыя арыгінальныя, непадобныя адзін да другога вырабы заўсёды ў цэнтры ўвагі вяскоўцаў на выставах, арганізаваных да свята вёскі.

На Вялікдзень яе хату не пазнаць. На ложках, на канапах, на сценах, на падлозе – усюды плён яе працы (ДАДАТАК 9). І вось у гэту хату на свята кожны год збіраецца яе вялікая сям’я. Праўда, мужа пахавала яна гадоў дзесяць назад.

Фаіна Антонаўна расказала, што ў Палаўковічах на Вялікдзень перад абедам усе кроўныя з фарбаванымі яйкамі і асвенчанымі стравамі ішлі на могілкі. Старэйшыя і дзеці моўчкі рассаджваліся вакол белага абруса, які слалі на магілку, старанна дагледжаную напярэдадні. На абрус клалі яйкі, пірог, мяса, хрэн, пітво. Усе стравы, абавязкова адкладваліся ці адліваліся для нябожчыка і пакідаліся на магіле. Далей ішло ўшанаванне памерлага: успаміналі яго лепшыя якасці, рабілі дзеянні, якія маглі зрабіць нябожчыку прыемнае. Гэты звычай захаваўся і сёння ў Палаўковічах.

Рычык Аліна Аркадзьеўна нарадзілася адразу пасля вайны. У сямнаццаць гадоў выйшла замуж. Нарадзіла траіх дзетак.

Свой працоўны шлях у Палаўковічах Аліна Аркадзьеўна пачынала рабочай. Кіраўніцтва гаспадаркі заўважыла і ацаніла працавітасць і адказнасць Аліны Аркадзьеўны і прапанавала атрымаць сельскагаспадарчую адукацыю. Пасля заканчэння тэхнікума вярнулася ў сваю родную садаводчую брыгаду ўжо спецыялістам. Потым садаводчую і паляводчую брыгады аб’ядналі ў адну. Яна стала яе брыгадзірам. На рабоце даводзілася быць амаль круглыя суткі, бо трэба было не толькі аглядаць бульбяныя, бурачныя, збожжавыя палеткі, а і кантраляваць работу паляводаў і механізатараў. Аліне Аркадзьеўне ўдаецца  ажыццявіць усе планы  і задумы на любым участку работы. Гэта жанчына любіць зямлю, як сваіх дзяцей. Любіць сваіх аднавяскоўцаў. Дапамагае вырашаць іх надзённыя праблемы, падтрымлівае словам. Таму і людзі яе паважаюць і слухаюць (ДАДАТАК 10).

Калі зайшла гутарка з Алінай Аркадзьеўнай пра Вялікдзень, яна расказала, што падчас Вялікадня яе дзеці бегалі да бабкі-павітухі, да хросных бацькоў, якія частавалі іх пірагамі, іншымі святочнымі прысмакамі, давалі чырвоныя яйкі.

Пасля абеду вясковая вуліца ажывала, людзі з хат выходзілі. З сямейнага свята пераўтваралася ў калектыўнае, грамадскае, агульнавясковае (ДАДАТАК 11).

Размова з Марыяй Максімаўнай Гнедзька з вёскі Палаўковічы пачалася не адразу. Яна доўга сядзела моўчкі каля печкі, напружана шавяліла губамі і штосьці ўспамінала. Нарадзілася Марыя Максімаўна ў 1915 годзе. Нядаўна яна адзначыла сваю  сотую гадавіну (ДАДАТАК 10).

Потым старая жанчына ўключылася ў размову і ўспомніла аб велікодным кірмашы ў Заходняй Беларусі. Тады  абавязкова пяклі татарчух, кавалак якога  павінен быў трапіць у велікодны кошычак з асвенчанымі стравамі.

Гэта цёмны хлеб, які робіцца з грэчневай мукі традыцыйным спосабам на малацэ і дражджах. Хлеб мае крыху салодкі смак. Сваю свежасць ён утрымлівае 7 дзён. Яго рэцэптура знаходзілася пад сакрэтам, але і так кожны пёк яго па-свойму. Галоўнае тое, што яго трэба пячы дзве гадзіны ў печы на вялікіх сямікілаграмовых бляхах.

Яшчэ ўспамінае Марыя  Максімаўна, што падчас Вялікадня не выконвалі вялікіх гаспадарчых работ. Рабілі толькі тыя, без якіх немагчыма было абысціся. У першы дзень свята нават у печы не палілі, усю ежу гатавалі напярэдадні: варылі яйкі ў цыбуліным шалупінні, рабілі малочныя сыры, масла, пяклі кулічы і інш. У царкву ў Зубкі хадзілі на Усяночную, свянцілі яйкі, соль, пірагі, ваду.

На першы дзень Вялікадня за святочным сталом, засланым белым  абрусам, збіралася ўся сям’я. Бацька садзіўся першым. Ён займаў самае пачэснае месца за сталом – на покуці. За ім размяшчаліся астатнія члены сям’і. Маці садзілася з краю, бо ёй даводзілася часта ўставаць, каб падаць стравы. Усе спачатку каштавалі свянцонае – соль, яйкі, а потым елі іншыя стравы. На стале ляжалі  каўбасы, варанае мяса, грудзінка, масла, тварог, сыр, наліснікі, бліны са скваркамі. Заўсёды быў хрэн і кісель. Асаблівае месца на стале адводзілася пірагам. Абрус, на якім ляжала свянцонае, маці зберагала недатыкальным на працягу года (ДАДАТАК 12).

Марыя  Максімаўна памятае яшчэ адзін цікавы абрад, які звязаны з валачобнікамі – велікоднымі спевакамі, якія хадзілі па вёсцы на другі, трэці дзень Вялікадня. Ствараўся валачобны гурт, галоўным у якім быў запявала. У гурт уваходзілі музыкі, якія ігралі на скрыпцы і дудзе, а таксама механоша, які насіў “валачобнае” – святочныя дарункі гурту. Валачобнікі абыходзілі ўсе хаты ў вёсцы і перад кожнай хатай спявалі, усхваляючы гаспадара, членаў яго сям’і, жадалі плённай працы, добрага ўраджаю, прыплоду жывёлы. У адказ гаспадары дзякавалі валачобнікам і давалі ім дарункі – валачобнае (яйкі, каўбасы, сыр, булкі). Лічылася, што выкананне валачобнага абраду спрыяе ўраджаю, дабрабыту сям’і, засцерагае ад розных нягод.

Песенька спета напроціў лета,

А будзь жа весел, як вясна-красна!

А будзь жа ціхі, як ціха лета!

А будзь жа багаты, як багата восень!

Скаварада Вольга Пятроўна таксама з нецярпеннем чакае вялікае свята – Вялікдзень. Да яго заўжды пачынае рыхтавацца загадзя, абавязкова з добрым настроем.

 Аднак самая значная падрыхтоўка адбываецца ў час апошняга Перадвелікоднага тыдня. На гэтым тыдні яна гатуе ўсе традыцыйныя стравы святочнага стала. У першую чаргу фарбуе яйкі, пячэ кулічы, робіць пасху, а таксама смажыць розныя мясныя далікатэсы (ДАДАТАК 12).

Яна паведаміла, што ў Чысты чацвер прынята фарбаваць яйкі. Зрабіць гэта можна пры дапамозе адвару звычайнага шалупіння цыбулі, маладога лісця бярозы, абрэзкаў  розных тканін, якія ліняюць ў гарачай вадзе. А можна набыць гатовыя фарбавальнікі і з іх дапамогай пафарбаваць яйкі ў розныя колеры. Усё вельмі проста, і нам добра знаёмыя гэтыя спосабы. А Вольга Пятроўна расказала пра больш складаны з іх.

Пісанка - васкаванка

Яйкі (пажадана ад хатніх курэй – скарлупіна ў іх мацнейшая) вымыйце ў цёплай вадзе з мылам. Растапіце пчаліны воск (парафінавыя свечкі непрыгодныя), абмакніце ў яго шпільку і пастаўце на яйка кропку. З гэтых простых элементаў кампануйце розныя матывы: сонца, кветку, лісток, ланцужок і г.д. Затым апусціце яйкі ў фарбавальнік. Калі яны набудуць інтэнсіўны колер, дастаньце і пакладзіце іх на прасушку. Пасля гэтага – падагрэйце асцярожна над агнём і анучкай сатрыце васковы ўзор. Кавалачкам сала ці масла злёгку патрыце пісанку – і яна заблішчыць.

Пасха простая

Пратрыце праз сіта 2 кг тварагу, дадайце 400 г разынак, ванілін або карыцу, 10 яечных бялкоў, 100 г смятаны, 400 г цукру.

Перамяшайце, перакладзіце ў сурвэтку, затым у форму, пакладзіце цяжар і пастаўце ў халоднае месца (ДАДАТАК 13).

Для Вольгі Пятроўны  Вялікдзень – напамін пра далёкае дзяцінства. Дзяцінства, з якога яна вынесла вельмі важную рэч: свята даецца ў якасці ўзнагароды за нешта. Пагэтаму стараецца яна  падтрымліваць у сям’і традыцыю святкавання Пасхі.

 

 

 

 

 

 

 

 

        

 

 

 

 

 

 

 

 

             

 

 

ГЛАВА 3  Велікодныя прыкметы і павер’і

           Вельмі часта, нават самі таго не заўважаючы, мы, людзі XXI стагоддзя, звяртаемся да традыцыйных народных ведаў, да зярнятак мудрасці чалавечай, якія, правераныя стагоддзямі, перадаюцца з пакалення ў пакаленне, ашчадна зберагаюцца і надзяляюцца ўласцівасцямі казачнай цудадзейнасці і адначасова якасцямі побытавай прагматычнасці. Няма, напэўна, такой сферы жыцця і дзейнасці чалавека (гаспадарчыя справы і побытавыя клопаты, будучае жыццё і асабісты лёс, з’явы навакольнай рэчаіснасці і змены ў надвор’і), якая б не суправаджалася прыкметамі і павер’ямі, тэматычны дыяпазон якіх вельмі разнастайны.

Разам з тым прыкметы і павер’і  з’яўляюцца часткай нашай народнай культуры. Культуры вельмі цікавай, паколькі ў ёй увасоблены асаблівасці светаўспрымання нашых продкаў [1, с.57].

У першы дзень Вялікадня лічылася неабходным мыцца вадою, у якую пакладзены залатыя і срэбныя рэчы, а таксама чырвонае велікоднае яйка, каб увесь год быць багатым, чыстым і прыгожым, як яйка. Маці гладзілі чырвоным яйкам, якое вымалі з вады, па твары сваіх дзяцей, каб яны былі заўсёды румянымі і чырванашчокімі. Фарбаваныя велікодныя яйкі і зараз дораць родным і знаёмым. Абмен такімі яйкамі-падарункамі паміж хлопцамі і дзяўчатамі азначае іх прызнанне ва ўзаемным каханні. Важнае значэнне мела велікоднае яйка, атрыманае ў каго-небудзь першым: верылі, што яно не псуецца на працягу ўсяго года і мае цудадзейную сілу. Лічылі, напрыклад, што пажар ад маланкі можна патушыць, кінуўшы ў агонь такое яйка. Велікодныя яйкі клалі ў зерне, прызначанае для сяўбы. Моладзь у гэты дзень абавязкова гушкалася на арэлях, што таксама ўсведамлялася як важнае магічнае дзеянне: пад’ём, узлёт на арэлях угару павінен быў, на думку людзей, стымуляваць рост расліннасці, пасеваў, дапамагчы ім хутчэй падняцца.

Я даведалася, што пасхальныя стравы лічацца не толькі святочнай ядой, але і з’яўляюцца своеасаблівым вымярэннем прыгажосці, выбранасці, чысціні, святасці.

Асвечаныя  ў царкве яйкі зберагаюць на працягу года і выкарыстоўваюць у самых розных абрадах: дамашніх і лекавых, земляробчых і жывёлагадоўчых. Шалупінне ад пасхальных яек, калі яго рассыпаць на гарышчы над Чырвоным  вуглом, аберагала дом ад пажару. Каб зберагчы жыллё ад тараканаў, шалупінне засоўвалі ў шчыліны сцен. Каб зберагчы будучы ўраджай ад чарвякоў, шалупінне ад пасхальных яек разам з косткамі з пасхальнага стала закопвалі на агародзе. Для павелічэння прыплода  шалупінне ад пасхальных яек падмешвалі ў корм дамашняй птушцы і скаціне. У турботах аб дамашняй  жывёле лічылі неабходным выпаліць печ “досвітку”. Гэта каб карова не засталася ялавай. А каб яна не была бадлівай, яе выганялі на пашу абавязкова да Вялікадня – у Вялікую суботу.

Сабраныя звесткі ад жыхароў вёсак сведчыць аб тым, што нават сонца ў гэты дзень асаблівае.

Яно “лікуецца”. Ім любуюцца: “Хадзілі-глядзелі, як лікуецца сонца на Дабравешчанне і на Вялікдзень – і чырвоным, і зялёным колерамі.  Лікуецца, во такімі стоўбічкамі  прыгожымі. І ў сваім двары глядзелі”.

Ад жыхаркі  аг.Зубкі Шавель  Людмілы Іосіфаўны, 1932 г. н.

На Вялікдзень паглядзі, як сонца іграе. Будзеш сколькі хацець, столькі стаяць. Яно іграе ўсякімі хвалькамі. Паглядзіш – і якая красацішча! І хоць стой да абеду.

 Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Каральчук  Валянціны Пятроўны, 1931 г.н.

На Вялікдзень сонца красуецца. Прыйдзем з царквы, усякімі колерамі пераліваецца, так і бурліць. Поласы і зялёныя, і ружовыя. І такая радасць. Сонца радуецца. Зямля радуецца. І радуюцца людзі.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Хмарук Ніны Антонаўны, 1931 г.н.

Сонца іграе рана. Гэта заўсёды мой гаспадар раненька ўстае: “ Во, ужо сонца іграе! Уставайце, дзеці!”

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Сарокі  Ірыны  Аляксееўны, 1943 г.н.

У Чысты чацвер глядзелі на сонца. Там далжно быць такое – цёмная пляма. Казалі – змяя. Нам хросная паказвала ў дзяцінстве: “Фанечка, паглядзі, як сонца са змяёй б’ецца!” Гэта нада глядзець перад закатам. Мы стаялі ўсё, глядзелі.

Ад жыхаркі  в. Палаўковічы Кулагі Фаіны Антонаўны, 1939 г.н.

Пра вымярэнне святасці сведчаць наступныя выказванні:

“ Скажы мне праўду як Вялікаму дню ў вочы”.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Гэлін Валянціны Іванаўны, 1930 г.н.

На Вялікадня прашчэння прасілі адзін у аднаго: “ Прасціце мне! Бог просіць”.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Кулагі Фаіны Антонаўны, 1939 г.н.

На аброк – гэта на плашчаніцу носяць.  Калі ты абракаешся на што такое, каб Гасподзь табе памог, дык нясеш. Плашчаніцу выносяць перад Пасхай, так кладуць – то рушнічок, то хустачку. Абракаюцца – няхай Гасподзь памагае ва ўсім.

Ад жыхаркі аг.Зубкі Шавель  Людмілы Іосіфаўны, 1932 г. н.

На Вялікадня памерці, гэта не вельмі добра, і не хаваюць, і плакаць цяжка. У нас суседка памерла на Вялікадня, то і нам было гора, і ім – гора, ляжала. Раней на Вялікадня не хавалі. Добрага няма. Нарадзіцца, дык гэта ж і сам Гасподзь нараджаецца. Гэта добра. А паміраць цяжка – цяжка.

Ад жыхаркі в.Палаўковічы Гнедзька Марыі  Максімаўны, 1915 г.н.

Калі памёр на Вялікадня  - добра, гавораць. Пакуль яшчэ рай адкрыты. Гасподзь, можа, у рай яго возьме. Мая мамка гаварыла: “Вот, мая дочанька, на Пасху мала хто памірае. Таму што Бог усе грахі здымае, калі на Пасху памрэш”.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Ждановіч  Наталлі Іванаўны, 1930 г.н.

Бывала, раней хадзілі бедныя, каб ім давалі. Бабуля казала:

“ Унучачка мая, як будуць бедныя ісці, дай ім яйка і хлеба. Яйка, як дванаццаць малітваў карысць дае”.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Гнедзька Марыі  Максімаўны, 1915 г.н.

Вымярэнне прыгажосці таксама не абышлі  велікодныя прыкметы

Будзе сіяць, як крашана яйка на Паску.

Ад жыхара аг.Зубкі Шалохі  Антона Адамавіча, 1929 г.н.

Уранні, як устаюць, яйкам чырвоненькім умываюцца. Каб дзеўкі былі маладыя красныя. Яйка крашанае – у руку, вадой, і – па твары.

Ад жыхара  в.Палаўковічы Паклонскага Пятра Антонавіча, 1929 г.н.

 “Хрыстос васкрэс! Хрыстос васкрэс! Хрыстос васкрэс!” Тры разы казаць… і яечка па твары. Маткі вучылі так. І мы так рабілі.

Ад жыхара в.Палаўковічы Бяганскага  Уладзіміра Паўлавіча, 1926 г.н.

На  Вялікдзень маленькіх дзяцей яечкам абціралі, каб кругленькімі, красненькімі былі. Твар памочаць, а тады яйкам абкачаюць, каб быў красненькі, як яечка, кругленькі, здаровенькі.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Хмарук Ніны Антонаўны, 1931 г.н.

Наша бабуля вучыла: “Калі з царквы  прыносіш яйка, трэба ім памыцца. Па руцэ крыжыкам, па адной, па другой, па далоні, па твары – крыжыкам, па нагах. Калі малое дзіця ёсць, значыць, і па пятачкам. Так мыліся. Яйкам”.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Хмарук Ніны Антонаўны, 1931 г.н.

Калі мама пякла ў суботу булкі, то потым у  дзежку вады налье, а мы ўкругавую мылі цестачка і той вадзічкай мыліся. Мама гаварыла: “Мыйцеся! Дзетачкі, умывайцеся!Будзеце здаровенькія!”

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Гнедзька Марыі  Максімаўны, 1915 г.н.

Вялікдзень  можа прадказаць і лёс чалавеку

У мяне цётка маладая была. І ў яе дзеткі малымі паміралі. Яна хадзіла ўсё Богу маліцца ў розныя цэрквы. У адной царкве далі ёй ікону  Божую Мацер і малітву. Яна потым нарадзіла дзяўчынку. А дачушка нарадзілася на Вялікдзень. Яна вырасла, замуж яе ніхто  не клікаў. Яна пайшла пагадаць да адной жанчыны, так яна сказала: “Вам у пары не жыць”.   Бяспарны. Розумам Бог награждае, здароўем, доўгім векам, але павінен быць без пары. Дзева Марыя бяспарная была.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Гэлін Валянціны Іванаўны, 1930 г.н.

 Раней у царкву хадзілі ў в. Зубкі. Свяцілі пасху на ноч. А потым з Зубкоў беглі ў Палаўковічы. Хто першы ў вёску ўскочыць – замуж выйдзе.

Ад жыхаркі в.Палаўковічы Гнедзька Марыі  Максімаўны, 1915 г.н.

Метэаралагічныя велікодныя прыкметы таксама давялося пачуць з вуснаў маіх інфарматараў.

Адно яйка з Пасхі трэба прынесці і палажыць на ікону. Няхай ляжыць. У выпадку пажарукідай у пажар.

Ад жыхара в Палаўковічы Бяганскага  Уладзіміра Паўлавіча, 1926 г.н.

З яйцом пасхальным  трэба абысці тры разы хату, якая гарыць, агонь пойдзе стаўбом. Адна хата згарыць, а далей не пойдзе.

Ад жыхара аг.Зубкі Шалохі  Антона Адамавіча, 1929 г.н.

Каб маланка ў дом не ўдарыла – скарлупкі ад красных яек сыпалі на гарышчы.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Ждановіч  Наталлі Іванаўны, 1930 г.н.

 Пасвенчанае яйка трэба аблупіць, і гэтую скарлупу, калі пачыналі сеяць на зямлю кідалі, каб ураджай быў, каб маланкай не спаліла, каб  град не пабіў.

Ад жыхара  в.Палаўковічы Паклонскага Пятра Антонавіча, 1929 г.н.

Земляробчыя абрады на Вялікдзень

Калі на Вялікдзень раса – сей проса.

Ад жыхара аг.Зубкі Шалохі  Антона Адамавіча, 1929 г.н.

Кавалачак  мяса з велікоднага стала кладуць у першую баразну, калі сеюць.

Ад жыхаркі в.Палаўковічы Сарокі Ірыны Аляксееўны, 1943 г.н.

На градку, дзе будуць расці агуркі, трэба закапаць костачкі са святочнага стала, па адной на кожны вугал градкі. Атрымаем добры ўраджай.

Ад жыхаркі  в.Палаўковічы Кулагі Фаіны Антонаўны, 1939 г.н.

Каб нечысць па агародзе не хадзіла, мая мамка перад заходам сонца на Вялікдзень на чатыры вуглы ў ямкі свянцоную соль закопвала. І я так раблю. Я заўсёды з добрым ураджаем, каб не зрачы.

 Ад жыхаркі в.Палаўковічы Ждановіч  Наталлі Іванаўны, 1930 г.н.

                                      

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Час многае мяняе. Гэтаксама, як цяпер пра бізнес, пра камерцыю, шмат гадоў назад паўсюдна гаварылі, проста крычалі пра тэхнічны прагрэс, пра шматлікія дасягненні навукі і тэхнікі. Што ж, вельмі добра. Навука асвятляе далячынь. А чалавека – толькі яго душа. Якраз пра душу мы і забываемся. Імкнемся аздобіць цела як мага лепшай вопраткай, абставіць кватэру дарагой мэбляю, а з душы тым часам штосьці выціскаецца і выціскаецца. І вёсачкі  нашы паступова аддаляюцца, хаваюцца  за дымкай гадоў. Але ж яны не зніклі. У іх  жывуць бабулі новага пакалення, і новыя дзеці, і ўнукі. Яны чуйна ловяць водгалас, які ідзе з вялікіх гарадоў, але жывуць сваім жыццём.

Я вельмі люблю сваю Радзіму, люблю людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Не ўяўляю свайго жыцця без народных песень, танцаў, паданняў, легенд і казак. Усе гэта мне вельмі дорага. Дзякуючы гэтай рабоце, я больш даведалася пра свой край, пра вёскі, яшчэ раз сустрэлася са шчырымі, таленавітымі людзьмі. На мой погляд, сабраны матэрыял будзе цікавым для тых, хто імкнецца ведаць гісторыю свайго краю, хоча зберагчы самабытныя народныя традыцыі і стаць іх прадаўжальнікам.

Гэты матэрыял ёсць той мосцік паміж мінулым і будучым, які яднае нас, маладых, з нашымі продкамі і з пакаленнямі, якія прыйдуць пасля нас.

Сабраць, апісаць, захаваць і перадаць будучым пакаленням – менавіта ў гэтым я бачу свой грамадзянскі абавязак. Менавіта вось гэта і з’явілася асноўным пабуджальным стымулам для правядзення даследавання і напісання гэтай работы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Грышкевіч, І.К. Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі. У дзвюх частках. Ч.2 / І.К.Грышкевіч. – 2-выд. – Мазыр: Содействие. – 2006. – 124 с.
  2. Кусянкоў, М.С. Памяць: Гіст. – дак. хроніка Клец. р-на / М.С.Кусянкоў. – Мінск Маст. літ. – 1999. – 622 с.
  3. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д.Ліцьвінка. – Мінск: Беларусь, 1997. – 176 с.
  4. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю.Лозка. – Мінск: Полымя, 1992. – 205 с.
  5. Лыч, Л. Міжэтнічныя працэсы на Беларусі ў люстэрку тапаніміі / Л.Лыч // Роднае слова. “Беларуская мова і літаратура ў школе”.– 1992. - № 2. – С.9.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 1

 

 

 

 

 

 

 

Падворкі ў вяскоўцаў упарадкаваныя і гасцінныя

 

 

 

 

 

 

 

А кветкі, нібыта сонейкі, перакінуліся на квяцістыя хусцінкі вясковых бабулек!

 

 

 

 

 

 

 

 

Вяскоўцы ведаюць, што, папрацаваўшы, трэба добра адпачыць…

ДАДАТАК 2

 

Галоўны сімвал Вялікадня

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У апошнія гады мы ўсё часцей звяртаемся да народных абрадаў, святаў, спрабуем аднавіць іх у сем’ях

 

 

 

ДАДАТАК 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У XIX ст. у Зубках была царква, час пабудовы якой невядомы  (разбурана ў савецкі час)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Зубкі. Тут жыве мая бабуля Кейзерава Надзея Віктараўна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                     

                                                                 Я і мая бабуля

 

ДАДАТАК 5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Матчыны пірагі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пасхальныя выцінанкі

 

 

ДАДАТАК 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Больш за ўсіх свята на вёсцы чакаюць дзеці

 

 

 

ДАДАТАК 7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вёска Палаўковічы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мая бабуля Гацко Таццяна Міхайлаўна

 

 

                                                                                

                                                                                                                      ДАДАТАК 8

 

 

 

 

 

 

 

 

Джон Аляксандравіч і Марыя Аляксееўна Буданавы

 

 

 

 

 

 

 

Іконы, напісаныя мясцовым мастаком Буданавым Джонам Аляксандравічам

 

 

 

 

 

 

 

 

Бацькі Джона Аляксандравіча

ДАДАТАК  9

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Хлебны піражок

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                         Коўдры, ручнікі Фаіны Антонаўны

                                                         на выставе, арганізаванай да свята вёскі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК  10

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

       

 

                 Гнедзька Марыя Максімаўна нядаўна адзначыла сваю сотую гадавіну

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рычык Аліна Аркадзьеўна

ДАДАТАК  11

 

 

 

                                                               

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вялікдзень у вёсцы Палаўковічы

ДАДАТАК  12   

                         Абрус, на якім ляжала свянцонае, маці зберагала недатыкальным

на працягу года

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Велікодныя далікатэсы

                                                                                  

                                                                                             

ДАДАТАК  13

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                          Пасха простая

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Упрыгожванне святочных страў

згарнуць

Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”

разгарнуць

Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”

Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый.

Задачы: садзейнічаць фарміраванню сацыяльнага аптымізму, выхаванню патрыёта і грамадзяніна; на канкрэтных прыкладах дапамагчы вучням усвядоміць сувязь мінулага з сучасным; стварыць умовы для развіцця нацыянальнай культуры, станаўлення важнейшых якасцей асобы.

 

Ход мерапрыемства

Арганізацыйны момант

Работа па тэме

Клас дзеліцца на дзве каманды.

Заданні віктарыны:

«Конкурс загадак»

Кожнай камандзе раздаецца па пяць загадак. Перамагае каманда, якая больш загадак адгадае.

Што за астры — люба глянуць. Толькі ў ночы цвітуць, А ўдзень — вянуць. (Зоркі.)

Спачатку падае, Патом устае, Пасля гасцінігы раздае. (Дождж.)

I ў сто гадоў я малады Маё насенне — жалуды. (Дуб.)

За ўсіх птушак ён чарней, Чысціць поле ад чарвей. (Грак.)

Сосны лечыць ён з вясны, Доктарам завуць лясным. (Дзяцел.)

Адна ў лесе з белай карой, Паю вас сокам веснавой парой. (Бяроза.)

У залаты клубочак схаваўся дубочак. (Жолуд.)

Не брэша, не кусае, а ў хатку не пускае. (Замок.)

Рук не мае, а вароты адчыняе. (Вецер.)

Белы, ды не цукар, ног няма, а ідзе. (Снег.)

«Адгадай казку»

Настаўнік чытае ўрыўкі беларускіх казак, а вучні гавораць назву казкі

  1. Думала Ліса на цэлы дзень наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося. (Лісіца і Журавель.)
  2. Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. (Лёгкі хлеб.)
  3. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла. (Як курачка пеўніка ратавала.)
  4. Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу да дому — не знайшоў. Сеў пад ялінкай і плача. (Як кот звяроў напалохаў.)

«Прыказкі і прымаўкі»

  1. Каманды па чарзе называюць прыказкі, якія яны ведаюць. Перамагае каманда. якая больш назаве прыказак і прымавак.
  2. Вучні ўстаўляюць словы у прыказкі. Перамагае каманда, якая правільна па сэнсу ўставіць слова.

Век жыві, век… (вучыся).

Усюды добра, а дома… (лепей).

Лёгка зламаць — ды цяжка… (зрабіць).

Увосень плача, хто ўвесну… (скача).

Малая пчала, ды і тая… (працуе).

За родны край галаву… (аддай).

“Апрані  ляльку”

Каманды павінны выбраць адзення і не пераблытаць з іншымі словамі.

ПАНЕВА, СВІТКА, ПАС, САЯН, БУРНОС, ЖУПАН, АНДАРАК, БУРДЗЮК,  КАПТУР, СУРУТ, НАГАВІЧЫ, АДРЫНА, ПАСТАЛЫ,  МАГЕРКА, БОТЫ, АБРУС, НАМІТКА, АБЛІВАХА, ФАРТУХ, ЖЛУКТА, КАШУЛЯ.

“Накармі ляльку”

На картках – назвы беларускіх народных страў і словы-самазванцы.

ЖУР, ПЯЧЫСТА, КАЛДУН, КОНАЎКА, МАЧАНКА, ВЕРАШЧАКА, ХРУСТЫ, ПРАНІК, ГАМАНЦЫ, НАЛІСНІКІ,  ЖЫРАНДОЛЬ, КАПЫТКА, ЖВІР, УЗВАР, ПАЛУКАШАК, ВАРЫЎНЯ.

 Якое значэнне маюць наступныя фразеалагізмы?

а) адвесці душу

— адпачыць

— падзяліцца сваімі перажываннямі

— супакоіцца

б) даць жару

— даць гарачага вуголля

— павялічыць тэмпературу

— пакараць

в) галава садовая

— галоўны садоўнік

— даглядчык садоў

— някемлівы, рассеяны чалавек

г) падстаўляць ножку

— знарок шкодзіць

— падтрымаць у бядзе

— прымерыць абутак

д) ні з таго ні з сяго

— нечакана

— па-рознаму

— ні добра ні дрэнна

 

“Назаві тое слова, якое ўваходзіць у склад фразеалагізма

а) (варон, сарок) лавіць

б) Зубы (класці, скаліць)

в) Кату пад (кіпці, пяту)

г) Вывесці на (светлую, чыстую) ваду

д) Хоць іголкі (збірай, сей)

 

“Моўныя скарбы роднага краю”

 

  • Як сказаць адным словам будзем спяваць?
  • Назавіце адпаведнікі наступных архаізмаў у сучаснай беларускай мове: чало,ланіты,выя,рамёны 
  • Як клічуць нядобрага духа палёў і лясоў у беларускай міфалогіі?
  • Чым беларускае яканне адрозніваецца ад рускага?
  • Як правільна сказаць па-беларуску: У меня болит голова?
  • Калі паліто належыць дачцэ, дык чыё яно? 
  • Чым у рускай і беларускай мове адрозніваецца слова карысны?
  • Як называюць такія словы
  • З якой мовы да нас трапілі наступныя лаянкавыя словы: гіцаль, шлёма, кепала, хеўра?
  • Хто такая ятроўка?
  • Якая розніца паміж дзеясловамі сыходзіцьі зыходзіць?
  • Утварыце клічную форму ад імёнаўРыгор (Рыгору), Антось (Антосю), Глеб (Глебе), Вольга(няма, бо )
  • Калі кажуць ветах, падпоўня, сход, што маюць на ўвазе?
  • Беларускі адпаведнік слова дыгітальны- …
  • Як назваць вялікі вецер?
  • Узгадаць сінонімы да слова балота.
  • Калі і кім у Беларусі быў створаны прафесійны тэатр? 
  • Які іншы сінанімічны прыназоўнік можна выкарыстаць у словазлучэнні сустрэліся пасля абеда
  • Грабёжпа-беларуску гэта… (рабунак, рабаванне), а вор …. (злодзей, зладзей)
  • Што гэта за расліна — падбел?
  • Якія памяншальна-ласкальныя формы можна ўтварыць ад прыметнікаціхі?
  • Кульгавы чалавек звычайна абапіраецца на што?
  • Хто на нашых занятках чытаў цыкл вершаў пра транспарт?
  • Ад чаго паходзіць назва месяца чэрвень?

 

 «Беларусь — мая Радзіма»

Каманды адказваюць на пытанні:

  1. Чаму наша краіна завецца Беларусь?
  2. Якія краіны з ёй мяжуюць?
  3. Якая жывёла з’яўляецца сімвалам нашай краіны?
  4. Адкуль з’явіўся выраз «зямля пад белымі крыламі»?
  5. У народных песнях пра Купальскую ноч гаворыцца: «Сення Купала, а заўтра...». А хто заўтра? (Заўтра Іван, ці Ян.)
  6. Караткевіч nicaў у кнізе «Зямля пад белымі крыламі»: «...на ўсход ад Беларусі буслы ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць...» Закончыце! («...дзяцей».)
  7. 8. Казалі, што ў час вайны на Беларусі загінуў кожны чацверты. Зараз лічыцца – кожны трэці. У якім мемарыяльным комплексе, такім чынам, недакладная сімволіка? (У Хатыні – там 3 бярозы i Вечны Агонь.)
  8. 9. У старажытнай беларускай хаце ля ўваходу справа – мыцельнік i печ. А што paбілі ў мыцельніку? (Мылі посуд.)
  9. 10. Уздоўж сцен у старой беларускай хаце – шырокія лавы з тканымі налаўнікамі. На ix сядзелі, а ноччу спалі – асабліва госці. Але часам гасцей клалі пад лавы. Чаму? (Kалі былі п’яныя.)
  10. 11. Уладзімір Караткевіч сведчыць, што на беларускіх рушніках, у адрозненне ад суседзяў, меньш гэтага колеру. Якога? (Чорнага.)
  11. 12. З упрыгожанняў у беларускай сялянскай хаце – абразы. Асаблівым попытам карысталіся святы Юры i яшчэ адзін, які, згодна легендзе, меў сялянскае паходжанне і дагаджаў сялянам. Хто ен? (Мікола-угоднік.)
  12. 13. Да белага хлеба ў даніну ставіліся сяляне недаверліва i казалі: «нэндза прымусіць калачы есці». Значыцца, не здолеў пракарміцца з зямлі i пайшоў... А куды? (У город – на заробкі.)
  13. 14. Пры адным з вясельных абрадаў нявесце жадалі «Будзь багатая, як зямля». Кажуць, что часам нейкі парсюк з радні ці гасцей дадаваў: «Будзь пладлівая, як...». Як хто? (Свіння.)
  14. 15. 3apacлі канопляў некалі называлі «раслінаю ўцекачоў», бо ў каноплі чалавека i з сабакам не дагоніш. А чаму? (Собака губляе нюх.)
  15. 16. Беларусы, вядома, размаўляюць на беларускай мове. А на якой мове размаўляе невялікі народ на поўдні Pacii - караімы? (Па караімскай.)
  16. 17. Саксонскі падарожнік Шлесінгер лічыў, што гэтае славянскае свята вельмі падобнае на рымскі карнавал. Якое свята ен меў на ўвазе? (Масленіцу.)
  17. 18. Менавіта гэтым нячысцікам народныя павер’і адводзілі цэлы тыдзень пасля Тройцы, ў які лепш трымацца далей ад вады. Што гэта за нячысцікі? (Русалкі – размова пра «Русальны тыдзень».)
  18. 19. Першы pycкi друкаваны каляндар выдаў у 1702 г. беларус Ілля Капіевіч. Ен меў назву: «Святцы, або...». Дакончыце назву! (Каляндар.)
  19. 20. Чым адрознівалася праца рамесніка-краўца ад працы рамесніка-шаўца? (Кравец шыў адзенне, а шавец – абутак.)
  20. 21. З народнага: «Ад гарэлкі розум...». Які? (Мелкі.)

22.14 лютага – імяніны Трыфана, Валянціна, Кірылы... Назавіце яшчэ адно імя! (Мяфодзія.)

  1. 23. Беларускі шляхціц «ва узросце» гадоў так у пяцьдзесят, прыняўшы ўдзел у Грунвальдскай бітве, мог юнаком біцца ў іншай сечы, таксама вельмі важнай для лесу тагачаснага славянства. Дзе яна адбывалася? (На полі Куліковым.)
  2. 24. У пачатку XX ст. газета «Наша ніва» выдавала «Беларускі каляндар», які набіраўся двума шрыфтамі. Якімі? (Кірыліцай  і лацініцай.)
  3. 25. Пра чукчу маглі сказаць: «Пайшоў да верхніх людзей». Што ў такім выпадку кажуць пра беларуса? (Памёр.)
  4. 26. Археолагі адзначаюць, што ў славянскіх пахаваннях даволі часта сустракаюцца металічныя прылады. У мужчынскіх, звычайна, гэта сякера. А ў жаночых? (Серп.)
  5. 27. Пятроўскі, Вялікі, Летні, Посны, Злосны, Ведзьмін… А якая назва найбольш вядомая? (Іван Купала.)
  6. 28. Для немцаў - Таненберг. А для палякаў і беларусаў? (Грун­вальд).
  7. 29. Вагу нашы продкі мералі пудамі і бэркаўцамі. Што мералі валокамі і загонамі? (Плошчу зямлі.)
  8. 30. У нямецкай - шторх, у украінскай - лялека. А ў беларус­кай? (Бусел ці бацян.)
  9. 31. Саксонскі падарожнік Шлесінгер лічыў, што славянскае свята Масленіцы вельмі падобнае на рымскі карнавал. Што – вельмі рэдкае для італьянца – адрознівае два гэтыя святы? (Снег.)
  10. 32. Гародзенскія праваслаўныя адразу пасля заканчэння пабу­довы Каложскай царквы папрасілі святароў зрабіць у ёй тое, што ў храмах звычайна не дазваляецца. На што яны прасілі дазволу? (Пакрычаць.)
  11. 33. Вядомы верш Багушэвіча пад назваю «Яснавяльможнай пані Арэшчысе». Каму ён прысвечаны? (Элізе Ажэшка.)
  12. 34. У 1591 г. гэты горад атрымаў герб и магдэбургскае права. У XVI ст. ен – цэнтр ваяводства ВКЛ і месца знаходжання Галоў­нага Літоўскага трыбуналу. Што гэта за горад? (Менск.)
  13. 35. Бацька з сынам ці матка з дачкой – родныя. Назавіце сва­якоў першай ступені, якіх часта памінаюць у казках! (Дзед і баба; муж і жонка.)
  14. 36. Запазычаныя словы накшталт «шпіена» замянілі старажыт­нае беларускае «сок». Чым гэтыя сокі павінны былі займацца – зразумела адразу. Дык чым? (Сачыць.)
  15. 37. Першы аўторак пасля Тройцы беларусы называлі «Конскі Вялікдзень». А чаму? (Коні не працавалі.)
  16. 38. Уладзімір Караткевіч атрымаў усесаюзную вядомасць дзя­куючы «Неману». Якім чынам «Неман» дапамог пісьменніку? (Ча­coпіс «Неман» друкаваў яго творы.)
  17. 39. Успомніце ўсе 4 словы, якія абазначаюць у беларусаў род­насць другой ступені! (Дзед, баба, унук, унучка.)
  18. 40. Славутая Еўфрасіння Полацкая была дачкой князя Свя­таслава. Як гучала яе поўнае імя з імем па бацьку? (Прадслава Святаслаўна.)
  19. 41. Для паштучнага падліку тавару нашы продкі мелі такую меру, як тузін. Колькі штук уваходзіла ў тузін? (12.)
  20. 42. Упершытно гэтую зброю ў палявых умовах ужылі крыжакі пад  Грунвальдам, але гэта не дапамагло ім перамагчы. Што гэта за зброя? (Гарматы.)
  21. 43. Кажуць, што пан, калі быў незадаволены сваім халопам, мог паабяцаць таму: «Загадаю паставіць цябе вышэй за мяне». Што ен меў на ўвазе? (Абяцанне павесіць.)
  22. 44. У час Сярэднявечча гэты сімвал лічыўся адбіткам д’ябаль­скага капыта, а ў ХХ ст. увайшоў у сімволіку шматлікіх краін. Што гэта за сімвал? (Пентаграма.)
  23. 45. Згодна законаў Вялікага Княства, веру (каталіцкую ці пра­васлаўную) на землях нейкага пана ці шляхціца меў права вызна­чаць менавіта ён. Хто? (Той самы пан ці шляхціц.)
  24. 46. Як зваўся родавы маёнтак беларускага шляхціца, які быў продкам вядомага рускага пісьменніка Дастаеўскага? (Дастоева.)
  25. 47. З народнага – пра п’яніц: «У галаве шуміць-шуміць...». А дзе пры гэтым ціха-ціха? (У кішэнях.)
  26. 48. У адной з феналагічных прац гэта было названа «Пераходным сезонам паміж зімою і летам». Што гэта? (Вясна.)
  27. 49. Як бы мы назвалі тое, што каляндар «Нашай нівы» за 1913 г. называў гарачкай? (Высокая тэмпература.)
  28. 50. Якая беларуская страва напамінае назваю старэйшую родзічку? (Бабка.)
  29. 51. У старажытны х запісах пра захаваныя клады раз-пораз успамінаюць пра загавор «на галаву людскую». Што павінен быў зрабіць той, хто захацеў выкапаць такі клад? (Каго-небудзъ забіць.)
  30. 52. Евангелле ад Матфея – вядома, Матфей. Апакаліпсіс – Іаан Багаслоў. А «Евангелле ад Іуды»? (Караткевіч.)
  31. 53. Пякельнікі, згодна ўяўленням ускодніх славян, – гэта нячысцікі, якія некалі былі вольнымі, але сасланыя Люцыпарам у пекла на трох прычынах: старасць, калецтвы... А якая трэцяя? (Раз­настайныя чартоўскія правіны.)
  32. 54. Кажуць, што адразу пасля Грунвальда Вітаўт і Ягайла маглі кінуць найбольш мабільную і найменш пацярпелую ў бітве част­ку свайго войска на Марыенбург і нечаканым ударам закапіць галоўны замак крыжакоў. Але хрысціянскі кароль Польшчы быў супраць гэтага. Чаму? (Гэтай часткай былі татары-язычнікі.)
  33. 55. Як у час ІІ сусветнай вайны назвалі б людзей, якія ў 1708 г. зрабілі замах на швецкага караля Карла ХІІ? (Беларускія партызаны.)

Падвядзенне вынікаў

Настаўнік падводзіць вынікі віктарыны.

 

згарнуць

Віктарына “Наш край” у V класе

разгарнуць

                           Віктарына “Наш край” у V класе

 

Мэты: паглыбіць і замацаваць веды школьнікаў пра наш край; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага беларускай зямлі, павагу да продкаў, пачуццё гонару за Бацькаўшчыну.

Афармленне: класнае памяшканне ўпрыгожваецца беларускімі ручнікамі. На дошцы вісяць выявы бусла і зубра, фізічная карта Рэспублікі Беларусь.

 

Ход урока

Клас дзеліцца на дзве каманды. Кожная каманда загадзя рыхтуе верш-прывітанне, каб прадставіць сваю каманду.

Настаўнік вітае ўдзельнікаў гульні і гасцей. Вучні чытаюць верш М. Пазнякова “Беларусь”.

1-ы вучань.

Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Спеюць бульба, жыта, лён.

2-і вучань.

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзісна.

3-і вучань.

Тут крыштальныя азёры –

Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.

Полацк – наш старэйшы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.

4-ы вучань.

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар “Беларус”.

Тут ствараюцца БелАЗы –

Трохсоттонны весці груз.

5-ы вучань.

Тут сыны ляцяць у космас,

Песні матчыны пяюць.

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.

Настаўнік. Як называецца краіна, у якой мы жывём? Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч напісаў кнігу пра Беларусь і назваў яе “Зямля пад белымі крыламі”. Пад крылы якой любімай нашым народам птушкі ідзе гаворка?

Вучні з каманды “Бусляняты” чытаюць свій верш-прывітанне.

Ён жыхар палескіх сёл,

У Афрыцы ж – ён наш пасол.

Там ён кожны год зімуе.

У гняздзе яшчэ з вясны

Стала цеснавата,

Выраслі яго сыны –

Хлопцы-бусляняты.

Хутка ім ужо ляцець

Зімаваць за мора.

А ў красавіку ізноў

Вернуцца ўсе дамоў.

Настаўнік. Амаль 500 год назад Мікола Гусоўскі напісаў паэму “Песня пра зубра”. У ёй ён уславіў багацце і прыгажосць нашай зямлі і самага магутнага звера нашых лясоў.

Каманда “Зубраняты” чытае верш-прывітанне.

Вось і надышла пара

Завітаць і да зубра,

Запытацца, ці здароў

Самы грозны цар звяроў.

Ён стаіць сярод дарогі,

Апусціўшы долу рогі,

І пільнуе ў пушчы спрат

Для маленькіх зубранят.

Даглядае іх зубрыца,

Белавежская царыца.

Зубраня зубрыла зруб.

Хвалявалася зубрыца:

  • Зубрык, можна зазубрыцца!

З лесу чуўся

Рык зубрыны:

  • Мы зубры,

А не зубрылы!

 

Пытанні і заданні віктарыны:

  1. Раскажыце аб паходжанні назваў “Белая Русь” і “беларусы”.
  2. Колькі жыхароў у нашай краіне?
  3. Назавіце буйнейшыя рэкі Беларусі. пакажыце іх на карце.
  4. Чаму нашу краіну называюць сінявокай? Назавіце самае вялікае возера ў Беларусі, пакажыце яго на карце.
  5. Пералічыце формы паверхні, якія мае наша краіна.
  6. Якімі карыснымі выкапнямі багатыя нетры Беларусі?
  7. Якія дрэвы растуць у змешаным лесе?
  8. Колькі кілаграмаў макулатуры трэба сабраць, каб захаваць адно дрэва? (200 кілаграмаў)
  9. Дзе знаходзіцца і якую назву мае найстарэйшы ў Беларусі запаведнік?
  10. Назавіце сталіцу нашай краіны. Пакажыце яе на карце.
  11. Назавіце і пакажыце на карце старажытныя беларускія гарады.
  12. Назавіце абласныя цэнтры Беларусі. (Гомель, Гродна, Брэст, Віцебск, Магілёў, Мінск )
  13. Назавіце галоўныя рэкі Беларусі. (Нёман, Заходняя Дзвіна, Днепр, Прыпяць).
  14. Як называюцца старажытныя пісьмовыя крыніцы. (Летапісы)
  15. Як называецца самы старажытны летапіс усходніх славян? (“Аповесць мінулых гадоў”)
  16. Як завуць першага пісьменніка Беларусі? (Кірыла Тураўскі)
  17. Як завуць першадрукара Беларусі? (Францыск Скарына)
  18. Як завуць друкара, які выдаў першую на тэрыторыі Беларусі кнігу? (Сымон Будны) Як называецца гэтая кніга? (“Катэхізіс”)
  19. Хто з кіеўскіх княгінь меў тры імя? (Княгіня Рагнеда)
  20. Як звалі вядомага і мудрага кіеўскага князя – сына Рагнеды? (Яраслаў Мудры)
  21. Чым вядомы полацкі князь Усяслаў Чарадзей? (Пра яго казалі як пра чарадзея; ён сабраў вялікую дружыну і абараняў Полацкую зямлю; князь пабудаваў у Полацку вялікі замак і храм святой Сафіі.)
  22. Чым вядомая Ефрасіння Полацкая? (Калі была дзяўчынкай, дапамагала параненым воінам; пайшла ў манастыр, каб прысвяціць сваё жыццё Богу і людзям; раздавала бедным грошы, вучыла ў манастыры дзяўчынак; вучыла дзяцей паважаць адзін аднаго і жыць мірна)
  23. Як называецца кніга першых пісаных законаў? (“Руская праўда”)
  24. На якой мове быў напісаны Статут Вялікага княства Літоўскага? (на беларускай)
  25. Чаму гарады так называюцца? Каманды адказваюць па чарзе.

Полацк – узнік ля рэчкі Палаты

Тураў – ад імя князя, які пабудаваў яго (Тур)

Мінск – паводле адной з крыніц, сваю назву сталіца ўзяла ад наймення рэчкі Менкі, багатай на рыбу мень.

Віцебск – ад назвы рэчкі Віцьбы, якая працякае праз яго.

Магілёў – магілай льва называлі курган, насыпаны над магілай Машэкі, які жыў на месцы цяперашняга Магілёва.

Гомель – ёсць думка, што назва горада звязана з рэчкай Гамеюкі, якая ўпадае ў Сож.

Брэст – кажуць, што горад названы так у гонар бяросты, якая дапамагла купцу ў даўнія часы выйсці з балота.

Гродна – раней горад называўся Гарадзень, што азначае “агароджанае месца.”

  1. Назавіце вядомыя старажытныя беларускія замкі. Каманды адказваюць па чарзе. (Гальшанскі, Крэўскі, Лідскі, Мірскі, Навагрудскі, Нясвіжскі)
  2. Якую назву меў вядомы лялечны тэатр? (Батлейка)
  3. Назавіце аўтара вядомага музычнага твора – паланеза “Развітанне з Радзімай” (Міхаіл Клеафас Агінскі)
  4. Назавіце паэтаў – вялікіх песняроў зямлі беларускай. Каманды адказваюць па чарзе (Янка Купала, Якуб Колас)
  5. Што вырабляе зараз прамысловасць нашай краіны? Каманды адказваюць па чарзе. (Самазвалы, трактары, станкі, прыборы, тэхніку для сельскай гаспадаркі, тэлевізары, халадзільнікі, гадзіннікі, вылічальную і электронную тэхніку, мэблю, запалкі, будаўнічыя матэрыялы, паперу, ільняныя, суконныя, шаўковыя тканіны, абутак, хімічныя валокны, пластмасы, мінеральныя ўгнаенні, веласіпеды, матацыклы і г.д.)                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                               
  6. Назавіце новыя гарады Беларусі. Пакажыце іх на карце.
  7. Колькі абласцей у краіне? (Адной камандзе трэба паказаць Магілёўскую, Брэсцкую, Гродзенскую вобласці, другой – Гомельскую, Віцебскую, Мінскую.)
  8. З якімі краінамі мяжуе Беларусь?
  9. Якімі таварамі славіцца наша краіна?
  10. Якія беларускія народныя танцы вы ведаеце? (Бульба, полька-трасуха, лявоніха, крыжачок, скакуха і інш.)

Конкурс “Бюро прагнозаў”

Настаўнік зачытвае прыкметы, каманды вызначаюць, добрае ці дрэннае надвор’е прадказваюць гэтыя прыкметы.

Для першай каманды.

  • Дзьмухавец склаў свій пушысты парасончык. Усе кветкі на лузе моцна пахнуць. (На дрэннае надвор’е)
  • Камары-таўкуны таўкуцца слупком. (На добрае надвор’е)

Для другой каманды

  • Пчолы сядзяць у вуллях і моцна гудуць. (На дрэннае надвор’е)
  • Ластачкі і стрыжы лётаюць высока. (На добрае надвор’е)

        Настаўнік. Абедзве каманды выправіліся ў падарожжа пры добрым надвор’і з добрым настроем. Але падарожжа станецца карысным, калі вы будзеце ўважлівыя і назіральныя.

Конкурс “Вострае вока”

Пытанне для першай каманды.

  • Якія ягады можна збіраць вясной з-пад снегу? (Журавіны, брусніцы)

Пытанне для другой каманды.

  • Што азначае выраз “плач бярозы вясной”? (сок рухаецца па ствале дрэва)

Настаўнік. Толькі назіральным і ўважлівым лес адкрывае свае таямніцы. Вось і мы з вамі ўваходзім у лясное царства, дзе з ранку да вечара гучаць на розныя галасы птушыныя спевы. Няхай нашы каманды крыху адпачнуць, а мы для іх паспяваем.

Хвілінка адпачынку “Вясёлы прыпынак”. Балельшчыкі спяваюць песні пра жывёл і расліны.

Конкурс “Зялёныя сябры”

На малюнках дуба і клёна – пытанні для каманд. Каманды выбіраюць іх па чарзе.

  • Якую частку Беларусі займаюць лясы? (1/3)
  • Чаму загінуў лес, калі высеклі старыя дуплаватыя дрэвы? (у дуплах старых дрэў жывуць кажаны, якія знішчаюць шкодных насякомых. Калі высякаюць дрэвы, кажаны пакідаюць лес, які можа потым загінуць з-за вялікай колькасці шкодных насякомых)
  • Чаму ў сасны ніжнія галінкі адміраюць, а ў елкі не? (Сасна святлолюбівае дрэва, яна цягнецца ўверх. Ніжнія галінкі пры гэтым гінуць. Елка – ценелюбівае дрэва)
  • Якое лясное дрэва з’яўляецца паказчыкам чысціні паветра? Якім чынам? (Сасна: яе верхавіна пры брудным паветры засыхае)

Конкурс “Звяры, рыбы, птушкі”

Кожная каманда па два разы кідае кубік з малюнкамі на гранях (звяры, птушкі, рыбы).

Пытанні па тэме “Звяры”:

  • Які звер можа лятаць? (Кажан)
  • Які звер лёгка бегае па багністых балотах? (Лось)
  • Якой істоце беларускага лесу лягчэй бегчы ўгару, чым з гары? Чаму так атрымліваецца? (Заяц: у яго заднія ногі даўжэйшыя за пярэднія)

Пытанні па тэме “Птушкі”:

  • Якая птушка выводзіць птушанят у лютыя маразы? (Крыжадзюб)
  • Якую птушку называюць перасмешнікам за тое, што яна ўмее перадражніваць галасы іншых птушак? (Шпак)
  • Чаму цецерукі і курапаткі вельмі не задаволены, калі снег на ноч пакрываецца шарпаком? (Яны начуюць у снезе)

Пытанні па тэме “Рыбы”:

  • Якая беларуская рыба плыве на нераст у Саргасава мора? Дзе яна жыве на тэрыторыі Беларусі? (Вугор, Нарач)
  • Якіх рыб называюць гаспадарамі глыбінь? Яны без лускі, маюць вялізны рот і ледзь бачныя вочкі. (Сом)
  • Самая вялікая драпежная рыба беларускіх рэк і азёраў. (Шчупак)

Бліц-турнір

Камандам за адну хвіліну трэба адказаць на большую колькасць пытанняў.

Пытанні да першай каманды:

  • Якое галоўнае прыроднае багацце нашай краіны? (Лес)
  • Чаму Беларусь называюць сінявокай? (Шмат азёраў)
  • Якая рыба нагадвае змяю? (Вугор)
  • Любімая ежа бусла. (Жаба)
  • Хітры, як… (Ліса)
  • Дзе робяць гнёзды ластаўкі-берагавушкі? (Па абрывах рэк)
  • Хто носіць навіны на хвасце? (Сарока)
  • Які звер лічыцца санітарам лесу? (Воўк)
  • Дрэва, якое прыходзіць у госці на Новы год? (Елка)
  • Як называецца дзіця сабакі? (Шчаня)
  • Сімвалам чаго прызнаны голуб? (Міру)
  • Якое дрэва любяць пчолы? (Ліпу)
  • У якога дрэва белы ствол? (Бяроза)
  • У чалавека рукі і ногі, у звяроў - … (лапы)
  • З чаго робяць алей? (Са сланечніку, рапсу)
  • Самы вядомы “ткач” сярод жывёл. (Павук)
  • Якое возера самае вялікае на Навагрудчыне? (Свіцязь)
  • Як называецца прыбор для арыентавання на мясцовасці? (компас)
  • Як называецца трэці месяц восені? (Лістапад)
  • Якую жывёлу называюць “лясная кошка”? (Рысь)
  • У якога насякомага орган слыху знаходзіцца на лапках? (У коніка)
  • Цела звяроў пакрыта…(поўсцю)
  • Хто свой дом носіць на карку? (Слімак)
  • З чаго робяць “Геркулес”? (З аўса)

Пытанні да другой каманды:

  • Якое дрэва самае распаўсюджанае ў Беларусі? (Сасна)
  • Як называецца нацыянальны парк на тэрытарыі Беларусі, адзін з самых старажытных лясоў Еўропы? (Белавежская пушча)
  • Якое дрэва самае даўгавечнае ў беларускіх лясах? (Дуб)
  • Працавіты як… (Мурашка)
  • Каго называюць “цар Белавежскай пушчы”? (Зубра)
  • Цела птушак пакрыта … (Пер’ем)
  • Які матылёк носіць самае высокае марское званне? (Адмірал)
  • Якая рыса маецца на ўвазе, калі чалавека называюць сарокай? (Балбатлівасць)
  • Як называецца кветка з белымі духмянымі званочкамі? (Ландыш)
  • Калі тэмпература цела вераб’я ніжэйшая: летам ці зімой? (Аднолькавая)
  • Як называецца дзіця каровы? (Цяля)
  • Як называецца нос птушкі? (Дзюба)
  • Як называецца чалавек, які ахоўвае лес? (Ляснік)якое возера самае вялікае ў Беларусі? (Нарач)
  • З якой збожжавай культуры робяць манныя крупы? (З пшаніцы)
  • У якую пару года бывае бабіна лета? (увосень)
  • Верасень – ад верасу. Ліпень – ад … (Ліпы)
  • Якое насякомае самае пражэрлівае? (Страказа)
  • Як называецца першы месяц вясны? (Сакавік)
  • “Зямля пад белымі крыламі”. Пад чыімі? (Буслоў)
  • Як называецца самая маленькая птушка беларускага лесу? (Каралёк)
  • Які прадукт харчавання даюць пчолы? (Мёд)
  • У якіх грыбоў шапачкі рознага колеру, а імя аднолькавае? (Сыраежкі)
  • Павук – гэта насякомае? (Не)

 Падводзяцца вынікі (шляхам падліку лісточкаў-балаў).

Адгадайце загадкі.

  • З грывай, а не конь,

   З рагамі, а не бык.

   З барадой, а не казёл.

   Гучна-гучна зароў

   Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)

  • У ваду нырае смела,

   Хатку ён вядзе ўмела,

   Пад вадой і на вадзе

   Будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)

  • Адна я ў лесе з белаю карой,

   Багата сокам веснавой парой.(Бяроза.)

  • Якое дрэва зімой і летам зялёнае? (Елка.)
  • Рук многа, а нага адна. (Дрэва.)

Пакуль журы падлічвае балы, настаўнік прапануе дзецям прыняць удзел у гульні “Сарві яблык”. Пад музыку яны танцуюць вакол імправізаванай яблыні, на якой вісіць на адзін яблык менш, чым дзяцей. Калі сціхае музыка, трэба хуценька сарваць яблык. Хто не паспее – выходзіць з гульні. Пасля гэтага ўбіраецца адзін яблык, астатнія вешаюць на яблыню, і зноў гучыць музыка. У гульні перамагае той, хто сарве апошні яблык.

Падводзяцца вынікі віктарыны, вызначаецца каманда-пераможца.

Настаўнік чытае верш В. Вярбы “Не забывай”.

Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі.

Мой край – бялюткія бярозы

Абапал сіняе ракі.

Высока ў небе вырай кружыць,

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа,

Сваю зямлю, свой родны край.

 

Літаратура:

Часопіс “Пачатковая школа”, № 10, 2009 г.

 

згарнуць

Добрых спраў майстры (даследчая праца)

разгарнуць

Мінская вобласць

 

Клецкі раён

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

Добрых спраў майстры

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аўтар:Кейзерава Яна Вітальеўна вучаніца 9 класа

 

 

Кіраўнік: Рычык Наталля Якаўлеўна,     настаўнік беларускай мовы і літаратуры; 801793 31124

 

 

Зубкі, 2016

 

Мы ў вёсцы жывём цудоўнай,

У сінявокай жывём Беларусі,

Дзе, расправіўшы крылы свабодна,

Кружыць плаўна над возерам бусел.

 

Кожну раніцу сонца ўзыходзіць,

Лье пяшчотныя промні свае.

Салавей звонка трэлі заводзіць.

Кожны вечар так шчыра пяе!

 

У ваколіцах тут палаўкоўскіх

Працавітыя людзі жывуць,

Сустракаюць гасцей па-сяброўску

І коўдры чароўныя ткуць.

 

Яны робяць на ферме, у полі

(Вам скажу без усякіх прыкрас),

Што яны не сумуюць ніколі

І вабяць цікава свой час.

 

Адзначаюць Купальскае свята

І Вялікдзень яны грамадой.

А як заспяваюць дзяўчаты –

Далёка чуваць за ракой.

 

Наша вёска бурліць і віруе,

Бо працоўны жыве ў ей люд,

Што ў садах, на палетках працуе,

Палаўковічы любіць – свой кут.

 

Працвітае няхай наша вёска,

І хай мірна тут людзі жывуць!

Хай мінаюць і зімы, і вёсны,

І сады кожны год хай цвітуць.

                                                                                    Т.У.Крук, жыхарка вёскі Палаўковічы

Ёсць у цудоўным Мінскім краі, на Клеччыне, вёска Палаўковічы. Нічым не адметная, такая ж, як і дзесяткі, і сотні іншых у Цэнтральнай Беларусі. І людзі ў вёсцы жывуць звычайныя. Такія ж сумленныя і працавітыя, як і па ўсёй Беларусі. Калі радуюцца, то шчыра і адкрыта. Калі кахаюць, то моцна і на ўсё жыццё. Яны любяць сваю вёсачку, паважаюць сваіх аднавяскоўцаў. Падворкі ў іх упарадкаваныя і гасцінныя. А кветкі, нібыта перакінуліся на квяцістыя хусцінкі вясковых бабулек! А сады і дагледжаныя агароды! Усё тут прыгожае.

                   
     
   
 
     
 
 
         

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вясковыя падворкі

Вёска Палаўковічы размешчана на тэрыторыі Зубкаўскага сельскага савета. Назва вёскі паходзіць ад асабовага імя Павел, старажытнага імя па бацьку Павелкавіч.

Даследчык Леанід Лыч у сваёй навуковай працы “Міжэтнічныя працэсы на Беларусі ў люстэрку тапаніміі”, якая была змешчана ў часопісе “Роднае слова”, выказаў такую думку: “Значна большы след у гісторыі Кіеўскай русі, у тым ліку і яе заходніх зямель, пакінуў і яшчэ адзін народ цюрскай групы – полаўцы, якія трапілі ў рускія летапісы ў сувязі з падзеямі другой паловы ХІ ст. Вядомы не толькі выпадкі іх ваенных набегаў на Русь, але і ўдзелу на баку таго ці іншага рускага князя ў іх міжусобнай барацьбе”. Аўтар мяркуе, што ад палавецкай народнасці паходзяць назвы вёсак Палаўкі Ельскага, Палаўковічы – Клецкага, Полава – Гарадоцкага, Пастаўскага і Шумілінскага раёнаў.

У 1603 годзе сяло Палаўкоўскае належыць Філону Зубку. У 1775 годзе в. Палаўковічы належыць Ксаверыю  і Людвіку Зубкам.

З 1797 па 1921 гады ў Клецкай воласці існавалі Вялікія і Малыя Палаўковічы. У 1876 годзе Палаўковічы належалі Мацільдзе Кандратовіч, якая мела тут 100 дзесяцін зямлі. У вёсцы быў ветраны млын. У 20-30-я гады ХХ ст. Вялікія і Малыя Палаўковічы  ў Клецкай гміне. У 1941 годзе ў Вялікіх Палаўковічах было 116 двароў, у Малых – 77, 160 з іх пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аб’ядналіся ў калгас. Цяпер існуе адна вёска Палаўковічы, якая адносіцца да Зубкаўскага сельсавета.

А зараз я запрашаю вас у вёску Палаўковічы, каб пазнаёміць са сваімі таленавітымі землякамі.

Джон Аляксандравіч Буданаў нарадзіўся восемдзясят чатыры гады назад. У школу хадзіў у суседнюю вёску Лявонавічы. Сваё маленства памятае добра. Шкада толькі, што частка яго прыпала на ваенныя гады. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька яго пайшоў на фронт, дадому не вярнуўся. Загінуў, вызваляючы Радзіму. Маці, Марыя Іосіфаўна, выйшла другі раз замуж. Жылі яны з Каранкевічам Аркадзем Раманавічам у згодзе і любові. Потым сталі з’яўляцца адно за адным дзеці. Аркадзь Раманавіч любіў, шкадаваў і сваіх, і прыёмных дзяцей. Працаваў ён у кузні. Быў старанным працаўніком.  Марыя Іосіфаўна вяла гаспадарку. Сям’я жыла ў дастатку, а ў вёсцы карысталася павагай. Джон Аляксандравіч таксама ўсё сваё жыццё прысвяціў кавальскай справе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Марыя Аляксееўна і Джон Аляксандравіч Буданавы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У вольныя часіны Джон Аляксандравіч займаецца любімай справай. Ён з вялікім захапленнем малюе лікі святых, партрэты аднавяскоўцаў, пейзажы

 

Семдзясят восем  гадоў назад у вёсцы Палаўковічы нарадзілася Кулага Фаіна Антонаўна. Гадавалася яна без бацькі, пагэтаму дзяцінства яе было цяжкім. Пасляваенны час, бясхлебіца, галацьба – усе лягло на яе дзіцячыя плечы.

Але разам з маці, Нінай Аляксееўнай, яны вытрымалі ўсё. З дапамогай аднавяскоўцаў пабудавалі новую хату. У гэтай хаце яна выйшла замуж і нарадзіла траіх дзетак. Зараз у Фаіны Антонаўны трынаццаць унукаў і шэсць праўнукаў.

З Піліпаўкі і да Вялікадня ў яе хаце стаяць кросны. Кожную “вольную” хвіліну яна сядзіць за кроснамі – і тчэ, тчэ, тчэ. Ладныя горкі рознакаляровай тканіны ляжаць да ранняй вясны на покуці, чакаюць свайго часу, каб ператварыцца ў руках жанчыны ў прыгожае хараство ручнікоў, абрусаў, посцілак, коўдраў. Гэтыя арыгінальныя, непадобныя адзін да другога вырабы заўсёды ў цэнтры ўвагі вяскоўцаў на выставах, арганізаваных да свята вёскі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Коўдры, ручнікі Фаіны Антонаўны на выставе, арганізаванай да свята вёскі

 

На ложках, на канапах, на сценах, на падлозе – усюды плён яе працы. І вось у гэту хату на святы кожны год збіраецца яе вялікая сям’я.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фаіна Антонаўна ў роднай хаце

Рычык Аліна Аркадзьеўна нарадзілася адразу пасля вайны. У сямнаццаць гадоў выйшла замуж. Нарадзіла траіх дзетак.

Свой працоўны шлях у Палаўковічах Аліна Аркадзьеўна пачынала рабочай. Кіраўніцтва гаспадаркі заўважыла і ацаніла працавітасць і адказнасць Аліны Аркадзьеўны і прапанавала атрымаць сельскагаспадарчую адукацыю. Пасля заканчэння тэхнікума вярнулася ў сваю родную садаводчую брыгаду ўжо спецыялістам. Потым садаводчую і паляводчую брыгады аб’ядналі ў адну. Яна стала яе брыгадзірам. На рабоце даводзілася быць амаль круглыя суткі, бо трэба было не толькі аглядаць бульбяныя, бурачныя, збожжавыя палеткі, але і кантраляваць работу паляводаў і механізатараў.  Аліне Аркадзьеўне ўдаецца  ажыццявіць усе планы  і задумы на любым участку работы. Гэта жанчына любіць зямлю, як сваіх дзяцей. Любіць сваіх аднавяскоўцаў. Дапамагае вырашаць іх надзённыя праблемы, падтрымлівае словам. Таму і людзі яе паважаюць і слухаюць. А ў полі і ў садзе добра працуюць. Нягледзячы на тое, што зараз Аліна Аркадзьеўна знаходзіцца ўжо на заслужаным адпачынку, яна працягвае працаваць.

Аліна Аркадзьеўна не толькі добры брыгадзір, але і цудоўная гаспадыня. Яе пірагі славяцца на ўсю вёску. Ідзеш, бывала, са школы вясковай вуліцай і яшчэ далёка ад дому чуеш водар гарачых булак, спечаных з пшанічнай мукі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

        У хаце Аліны Аркадзьеўны шмат прыгожых ручнікоў, якія ткала і вышывала яна сама. Жанчына лічыць, што сапраўдны ручнік – не проста кавалак тканіны, якім выціраюць твар і рукі.

         У нашай вёсцы шмат звычаяў, звязаных з выкарыстаннем ручнікоў. На ручніку падносяць хлеб-соль, калі вітаюць гасцей, таму што ручнік – гэта сімвал чысціні, цяпла нашай зямлі і роднай хаты. Служаць яны нам усё жыццё, а потым яшчэ і ў апошні шлях праводзяць.

 

 

 

 

 

 

 

 

Хлебны піражок

У вёсцы баяцца людзі быць абвінавачанымі ў гультаяватасці, у ляноце. Быць не ахвочымі да работы лічыцца вялікай заганай.

Паважаюць у вёсцы людзей адметных, майстравых. Заўсёды ў вялікай пашане былі бондары, кавалі, печнікі, ганчары, тыя, хто ўмеў валіць валёнкі. Больш таго, вельмі добра ведалі, чыя бочка не надта рассыпаецца, у чыіх печах лепшая цяга, чые валёнкі мякчэйшыя ды цяплейшыя. Тым майстрам цаны не было.

          Жыве ў вёсцы Палаўковічы і самадзейная паэтка Крук Тамара Уладзіміраўна. У гэтым годзе ў нашай школе была праведзена вечарына, прысвечаная творчасці паэткі-зямлячкі. Шчыра прызнаюся, вечарына мяне вельмі ўсхвалявала. І па сённяшні дзень я ўспамінаю лёгкую, светлую мелодыю. Чую звонкія галасы чытальнікаў. Бачу перад сабою паэтку, якая з любоўю, так усхвалявана гаварыла пра сваё жыццё, пра свае вершы.

Асабліва мяне кранулі творы, прысвечаныя роднай Клеччыне. Яшчэ больш абудзілася пачуццё гонару за маю малую радзіму, за сваіх землякоў.

 

Удзельнікі вечарыны з паэткай

Радзіма – гэта, у першую чаргу, той куточак, дзе чалавек нарадзіўся. З малой радзімы і пачынаецца адчуванне ўсёй Бацькаўшчыны. Адчуванне, пазнанне сапраўднай любові да родных мясцін дало паэтцы крылы, яна пачала адчуваць сябе шчаслівым чалавекам:

І па сённяшні дзень не забыць

Край маленства, родны мой кут.

Варта толькі мне вочы закрыць,

Бачу бэзу я росны той куст.

 

Так блізка да болю ў сэрцы

Мне бразганне вёдзер з вадой…

І песня дзяцінства ліецца…

              Яна вечна будзе са мной!

                                    Вечнае

 

Усе вершы ў яе добрыя. У іх паглыбляюцца патрыятычныя матывы. Знаходзіць сваё развіццё адчуванне еднасці з родным краем, з народным жыццём, з людзьмі працы і светам прыроды.

Паэтку вабіць перш за ўсё люд і свет вясковы:

Непаўторныя нашы мясціны!

Прыгажосць незабыўная тут!

Пакідае навек успаміны

Наша вёска Палаўковічы, родны кут.

 

Залатыя рукі, чароўныя

У нашых жанчын-ткачых.

Ганарымся мы Вамі, шаноўныя,

Паважаем мы Вас усіх.

 

Не адвесці вачэй ад сурвэтак,

Вышываных іконаў пары.

Хараство ўсё зрабілі гэта

Залатыя рукі Тамары.

 

Вышывае і вяжа так спраўна

Ручнікі, абрусы, карункі

Маладая нявестка Яна.

І ў яе залатыя рукі.

 

Зірніце, вяскоўцы, наўкола:

Колькі талентаў побач жыве!

Яны робяць у садзе, у школе,

Гуляюць па роснай траве.

 

Гадуюць сады, вучаць дзетак

(Скажу без усякіх прыкрас),

Ураджаі збіраюць з палеткаў

І бавяць цікава свой час.

 

Ёсць і ў школе Ала-майстрыца,

Дзеці гуртам бягуць да яе.

З яе вырабаў можна дзівіцца.

Адкуль сіл і здароўя стае?

 

Добрых слоў тут нямала сказалі.

Радасць сёння любы адчуваў,

Бо сабраліся разам у зале

Майстры добрых, карысных спраў.

 

Душа паэткі належыць вясковым людзям. Пра гэта сведчыць верш “Добрых спраў майстры”. Чытаючы гэты верш, адчуваеш шчырую і непасрэдную замілаванасць, узнёслую танальнасць твора, яго вельмі натуральнае паэтычнае гучанне. Еднасць з людзьмі, якія акружаюць паэтку, ярка выражана ў апошніх радках верша:

Жывіце ў шчасці і згодзе,

Хай дружба пануе між Вас.

Мы – беларускі народзе,

І лепей няма за нас!

                      Добрых спраў майстры

 

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                            Пасля выступлення на свяце вёскі Палаўковічы

 

 

 

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гэтыя ручнікі ткала маці Тамары Уладзіміраўны, а вышывала іх яна сама

 

І ў сённяшніх вершах самадзейнай паэткі клецкая зямля паўстае перад намі ва ўсёй сваёй непаўторнай красе і разнастайнасці:

Немагчыма забыць водар кветак,

Які поўніць прастор спакваля.

І калгасныя руні, палеткі

Да сябе мяне вабяць здаля.

 

І пахучы мурог, і імшара,

І смуга над імклівай ракой…

Тут магу ў адзіноце я марыць,

Тут знайсці магу ціш і спакой.

                                    Клецкаму краю

Шчырасцю і непасрэднасцю, маляўнічасцю і яркасцю фарбаў напоўнены ўсе вершы Тамары Уладзіміраўны Крук, што прысвечаны роднаму клецкаму краю, яго побыту, людзям. Бадай што нямногія з нас могуць так адкрыта прызнацца ў сваёй любові да роднай зямлі, як робіць гэта паэтка:

Дзякуй сказаць хачу роднаму краю.

Са святам цябе, раён Клецкі, вітаю!

Ты сем дзясяткаў рашуча адмераў,

Жыў ты любоўю, надзеяй і верай.

Табой, мая Клеччына, я ганаруся.

Дзякуй табе, што жыву ў Беларусі.

                                                    Клеччыне

 

 

згарнуць

“ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ ВЁСКІ ПАЛАЎКОВІЧЫ” (даследчая праца)

разгарнуць

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэзісы да работы

 

“ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ ВЁСКІ ПАЛАЎКОВІЧЫ”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                     Выканала:Кейзерава Яна Вітальеўна,

вучаніца 9 класа

                                                     Кіраўнікі:

Кулага Г.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры;

Рычык Н.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                                                         Зубкі, 2016

 

Кожны чалавек павінен ведаць свае карані, сваіх продкаў, захоўваць духоўную культуру мінулых пакаленняў, перадаваць яе нашчадкам, каб прывіваць любоў да роднай зямлі. А родная зямля – гэта той куточак, дзе нарадзіўся, дзе жывуць бацькі, адкуль ты сам пайшоў у вялікі свет.

 Легенды і паданні – гэта перш за ўсё помнікі вуснай народнай творчасці, і ставіцца да іх трэба з пашанай. У іх адлюстравана мінулае роднага краю. Ёсць легенды і паданні пра Клецк і некаторыя  навакольныя вёскі, а пра маю вёсачку, на жаль, не сустракала. Тады я зацікавілася гэтай справай усур’ёз. Само па сабе ўзнікла пытанне: няўжо ў нас няма дзівосных легендаў, паданняў, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне? І я пачала збіраць матэрыял па крупінцы, кожная новая легенда, кожнае новае паданне былі вялікім здабыткам, бо ўсё цяжэй знайсці чалавека, які паведаў бы табе таямнічыя згадкі мінулага. У ходзе даследавання была вызначана асноўная мэта:

-   адшукаць, сабраць, запісаць легенды і паданні вёскі Палаўковічы.

Былі  акрэслены наступныя задачы:

- даказаць, што мае родныя мясціны маюць багатае гістарычнае мінулае, якое адлюстравана ў легендах і паданнях;

- пазнаёміцца з літаратурай пра легенды і паданні;

- вызначыць блізкасць і адрозненне легенд і паданняў;

- даследаваць гісторыю вёскі Палаўковічы;

- сабраць і вывучыць легенды і паданні вёскі Палаўковічы;

- падзяліць і апрацаваць сабраны матэрыял у легенды і паданні;

- даказаць, што аднавяскоўцы шануюць і захоўваюць тое, што “ад прадзедаў спакон вякоў” ім засталося ў спадчыну.

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да родных мясцін. Асноўная ідэя маёй работы – выклікаць цікавасць да гістарычнай спадчыны, любоў да таго месца, дзе ты жывеш, імкненне пранікнуць у таямніцу і сутнасць кожнай легенды і кожнага падання, звязаных з роднай вёскай.

Гіпотэза. Кожная вёска, кожная беларуская мясціна маюць сваю незвычайную гісторыю, адметную легенду.

У рабоце былі выкарыстаны наступныя метады даследаванння:

-         пошукавы: збор, сістэматызацыя і афармленне матэрыялу ў выглядзе даследчай работы;

-         інфармацыйны: работа з літаратурнымі крыніцамі, запіс успамінаў, збор інфармацыі аб легендах і паданнях вёскі Палаўковічы.

        Увесь падрыхтаваны матэрыял падзелены на тры главы. Першая глава прадугледжвае знаёмства са старажытнымі жанрамі фальклору, іх блізкасць і адрозненне.  Другая  –  знаёміць з гісторыяй вёскі Палаўковічы, а трэцяя – расказвае пра легенды і паданні гэтай вёскі.

Сабраць, апісаць, захаваць і перадаць будучым пакаленням – менавіта ў гэтым я бачу свой грамадзянскі абавязак. Менавіта вось гэта і з’явілася асноўным пабуджальным стымулам для правядзення даследавання і напісання гэтай работы.

Пры напісанні работы мы звярталіся ў Зубкаўскі сельскі савет, які прадставіў некаторыя  архіўныя матэрыялы,  працавалі з раённай кнігай-хронікай “Памяць”, са зборнікамі  “Спадчына маёй краіны” Грышкевіча І.К., “Легенды, паданні, сказы” Гурскага А.І., “Народная спадчына” Фядосіка А.С., Пятроўскай Г.С. Цікавы матэрыял адшукалі ў часопісе “Роднае слова”. Сустракаліся са старажыламі вёскі, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі і фотаздымкамі. Многія з іх прадставіў мясцовы мастак і фотааматар Джон Аляксандравіч Буданаў. Было сабрана і запісана восем легенд і паданняў пра паходжанне назвы вёскі Палаўковічы і вакольных мясцін.

      Запісаныя легенды і паданні сведчаць аб глыбіні гістарычнай памяці нашага народа. Дзякуючы гэтай рабоце, я больш даведалася пра свой край, пра вёску, яшчэ раз сустрэлася са шчырымі, таленавітымі людзьмі, якія  моцна любяць сваю маленькую радзіму. Таму, мабыць, адчула вялікую радасць, што ў гэтай любові я не адна. На мой погляд, сабраныя легенды і паданні будуць цікавымі для тых, хто імкнецца ведаць гісторыю свайго краю. Дадзены матэрыял мяркуем аформіць у зборнік “Легенды і паданні вёскі Палаўковічы” і пазнаёміць з ім вучняў нашай школы. Гэта толькі малая частка той работы, якую плануем прадоўжыць у будучым. Вынік нашай працы можна таксама выкарыстоўваць пры правядзенні ўрокаў беларускай літаратуры, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў.

Гэты  матэрыял ёсць той мосцік паміж мінулым і будучым, які яднае нас, маладых, з нашымі продкамі і з пакаленнямі, якія прыйдуць пасля нас.

Я спадзяюся: мне ўдалося ажыццявіць сваю задуму, бо мае намаганні ўвасоблены ў гэтай працы, кожная старонка якой дыхае народнай памяццю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ ............................................................................................................. 2

ГЛАВА 1 Паданне і легенда – старажытныя жанры фальклору, іх блізкасць і адрозненне

1.1 Багата беларуская зямля на паданні і легенды ………………………….….. 4

1.2 Блізкасць і адрозненне легенд і паданняў....................................................... 5

ГЛАВА 2  Гісторыя вёскі Палаўковічы ................................................................ 8

ГЛАВА 3 Легенды і паданні вескі Палаўковічы.................................................  9

ЗАКЛЮЧЭННЕ ..................................................................................................... 19

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ .......................................................... 20

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Аднойчы ў  маіх руках апынулася кніжка легендаў і паданняў. Я пачала яе  чытаць і, прачытаўшы некаторую частку, здзівілася: колькі ёсць цудаў на зямлі!  

 Я, канешне, дачытала кнігу да канца і, ведаеце, што я заўважыла? Што легенды, змешчаныя ў ёй, датычыліся толькі славутых гарадоў і добравядомых мясцін Беларусі. Ёсць легенда пра Клецк і некаторыя  навакольныя вёскі, а пра маю вёсачку, на жаль, не сустракала. Тады я зацікавілася гэтай справай усур’ёз. Само па сабе ўзнікла пытанне: няўжо ў нас няма дзівосных легендаў, паданняў, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне? І я пачала збіраць матэрыял па крупінцы, кожная новая легенда, кожнае новае паданне былі вялікім здабыткам, бо ўсё цяжэй знайсці чалавека, які паведаў бы табе таямнічыя згадкі мінулага. У ходзе даследавання была вызначана асноўная мэта:

-   адшукаць, сабраць, запісаць легенды і паданні вёскі Палаўковічы.

Былі  акрэслены наступныя задачы:

- даказаць, што мае родныя мясціны маюць багатае гістарычнае мінулае, якое адлюстравана ў легендах і паданнях;

- пазнаёміцца з літаратурай пра легенды і паданні;

- вызначыць блізкасць і адрозненне легенд і паданняў;

- даследаваць гісторыю вёскі Палаўковічы;

- сабраць і вывучыць легенды і паданні вёскі Палаўковічы;

- падзяліць і апрацаваць сабраны матэрыял у легенды і паданні;

- даказаць, што аднавяскоўцы шануюць і захоўваюць тое, што “ад прадзедаў спакон вякоў” ім засталося ў спадчыну.

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да родных мясцін. Асноўная ідэя маёй работы – выклікаць цікавасць да гістарычнай спадчыны, любоў да таго месца, дзе ты жывеш, імкненне пранікнуць у таямніцу і сутнасць кожнай легенды і кожнага падання, звязаных з роднай вёскай.

Гіпотэза. Кожная вёска, кожная беларуская мясціна маюць сваю незвычайную гісторыю, адметную легенду.

У рабоце былі выкарыстаны наступныя метады даследаванння:

-         пошукавы: збор, сістэматызацыя і афармленне матэрыялу ў выглядзе даследчай работы;

-         інфармацыйны: работа з літаратурнымі крыніцамі, запіс успамінаў, збор інфармацыі аб легендах і паданнях вёскі Палаўковічы.

        Увесь падрыхтаваны матэрыял падзелены на тры главы. Першая глава прадугледжвае знаёмства са старажытнымі жанрамі фальклору, іх блізкасць і адрозненне.  Другая  –  знаёміць з гісторыяй вёскі Палаўковічы, а трэцяя – расказвае пра легенды і паданні гэтай вёскі.

Сабраць, апісаць, захаваць і перадаць будучым пакаленням – менавіта ў гэтым я бачу свой грамадзянскі абавязак. Менавіта вось гэта і з’явілася асноўным пабуджальным стымулам для правядзення даследавання і напісання гэтай работы.

Пры напісанні работы мы звярталіся ў Зубкаўскі сельскі савет, які прадставіў некаторыя  архіўныя матэрыялы; працавалі з раённай кнігай-хронікай “Памяць”, са зборнікамі  “Спадчына маёй краіны” Грышкевіча І.К., “Легенды, паданні, сказы” Гурскага А.І., “Народная спадчына” Фядосіка А.С., Пятроўскай Г.С.

Цікавы матэрыял адшукалі ў часопісе “Роднае слова”. Сустракаліся са старажыламі вёскі, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі і фотаздымкамі. Многія з іх прадставіў мясцовы мастак і фотааматар Джон Аляксандравіч Буданаў.

Я спадзяюся: мне ўдалося ажыццявіць сваю задуму, бо мае намаганні ўвасоблены ў гэтай працы, кожная старонка якой дыхае народнай памяццю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 1 Паданне і легенда – старажытныя жанры фальклору, іх блізкасць і адрозненне

 

1.1            Багата беларуская зямля на паданні і легенды

 

   Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным побыце, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай свядомасці, у развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння.

   Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне ХІХ ст., у перакладзе азначае народная мудрасць. Фальклор – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Ён узнік раней, чым пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Але са з’яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Народ знаёміўся з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, паданнем. Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць – рысы, уласцівыя толькі фальклору. Імі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры [6, с. 119].

     Беларускі фалоклор прадстаўлены амаль усімі жанрамі: каляндарная і сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльна-бытавая лірыка. Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія сродкі, паэтычная мова.

     Народная творчасць уяўляе чароўную, мудрую кнігу, якая кожнаму пакаленню разгортвае ўсё новыя старонкі. Вялікае месца ў гэтай кнізе займаюць легенды і паданні, што складаюць важнейшую частку беларускага народнага фальклору. Як у чароўным люстэрку, адбілася там сівая даўніна, старажытныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, зямлі, чалавека, жывёл, птушак, раслін, пра ўтварэнне азёр і рэк.

     У легендах і паданнях сцвярджаюцца высокія маральныя каштоўнасці: любоў да радзімы і гатоўнасць рашуча абараняць яе, добрасумленнае стаўленне чалавека да працы, да сваіх абавязкаў, справядлівыя і добразычлівыя адносіны паміж людзьмі. Легенды і паданні дапамагаюць нам пазнаваць жыццё, яны распавядаюць пра мінулае і сучаснае.

 

 

 

1.     2  Блізкасць і адрозненне легенд і паданняў

 

      Адной з задач майго даследавання было знаёмства з літаратурай пра легенды і паданні і вызначэнне іх блізкасці і адрознення. Вось што гаворыцца пра іх у тлумачальным слоўніку беларускай мовы для школьнікаў А.Я.Баханькова: “ Паданне – вуснае апавяданне пра мінулае, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне. Легенда – вуснае народнае апавяданне аб якой-небудзь падзеі ці чалавеку, не пацверджанае гістарычнымі дакументамі”. [1, с. 146].

        У вучэбным дапаможніку для пятага класа па беларускай літаратуры гаворыцца: “У духоўнай спадчыне беларусаў асобае месца займаюць легенды і паданні.  Паданне – фальклорнае апавяданне пазнавальнага зместу, якое расказвае пра рэальных асоб, гістарычныя падзеі, тлумачыць паходжанне назваў населеных пунктаў, мясцовасцяў, прозвішчаў і мае часцей за ўсё гістарычную аснову. Паданне пазбаўлена фантастычнага, чарадзейнага элемента. Легенды – фальклорныя фантастычныя апавяданні, заснаваныя на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў. Адзнакай легенд з’яўляецца наяўнасць у іх элементаў фантастыкі: неверагодных здарэнняў, незвычайных герояў – асілкаў і волатаў – і іх дзівосных учынкаў і прыгод” [7, с. 45].

     Складальнікі зборнікаў даводзяць да нас наступнае. Паданне, будучы таксама, як казка ці легенда, вусным мастацкім апавяданнем, істотна адрозніваецца ад іх тым, што зместам сваім звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця-быцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Часцей за ўсё яно (паданне) вырастае з нейкай падзеі мясцовай гісторыі. Устаноўка на гістарызм – найбольш характэрная рыса падання. Адсюль і грамадская функцыя паданняў і перш за ўсё - пазнавальна-інфармацыйная.  Паданне – фальклорнае апавяданне пазнавальнага зместу, якое расказвае пра рэальных асоб, гістарычныя падзеі, тлумачыць паходжанне назваў населеных пунктаў, мясцовасцяў, прозвішчаў і мае часцей за ўсё гістарычную аснову. Паданне пазбаўлена фантастычнага, чарадзейнага элемента. Істотнай прыкметай многіх паданняў з’яляецца іх растлумачальны характар – імкненне даць адказ на пытанні: адкуль што ўзялося, як узнікла і гэтак называецца. Вытлумачыць, напрыклад, паходжанне і назвы пэўных населеных пунктаў, рэк і рэчак, азёр і крыніц, курганоў, лесу, паляны, балота і інш. У беларускім фальклоры большасць паданняў менавіта такога зместу. Астатнія –  іх меншасць – звязаны з лёсам і жыццём пэўнай асобы, канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага і цікавага.

Легенда вызначаецца, па-першае, своеасаблівым спалучэннем рэальнага і фантастычнага, звычайнага і дзівоснага, па-другое, пачаткова-зыходнай устаноўкай на вытлумачэнне і, па-трэцяе, выразна павучальным характарам. У легендах шмат фантастычнага – больш, чым у блізкіх да іх духам даўніны гістарычных паданнях аб далёкім мінулым. Прынцыповая розніца між імі ў тым, што паданне рэальны жыццёвы факт упрыгожвае, аздабляе выдумкай, у тым ліку – фантастычнай, а легенда імкнецца выдуманнае, створанае фантазіяй выдаць за сапраўднае, за рэальнае. Апрача таго, дзівосныя з’явы і падзеі ў легендах вытлумачваюцца [2, с. 54].

У аснову легендарнага сюжэта звычайна кладзецца якісьці цуд, неверагоднае здарэнне, з удзелам людзей і істот звышнатуральных, з умяшаннем сіл цудадзейных.

   У адрозненне ад легенды, якая можа расказаць пра мінуўшчыну, сучаснасць і нават будучыню, паданне заўсёды скіравана толькі ў мінулае. У легендах амаль заўсёды ёсць канфлікт, а ў паданнях яго можа і не быць [3, с. 71].

      Здаецца, што тут складанага? Усё проста і зразумела: у паданнях апісваюцца падзеі, што маюць гістарычнае абгрунтаванне, а легенды – народная фантазія, яны апавядаюць пра нерэальнае, звышнатуральнае.

      Але калі зазірнеш глыбей, зразумееш, што мяжа паміж двума гэтымі тэрмінамі тонкая, выразна не акрэсленая. Нават зараз сярод навукоўцаў няма дастаткова дакладнага і прызнанага азначэння легенды і падання, бо ў некаторых паданнях ёсць столькі фантастычных элементаў, што цяжка паверыць у верагоднасць апісаных падзей.

Наогул, сістэматызацыя і тыпалогія легенд і паданняў належаць да найбольш складаных пытанняў у галіне вывучэння народнай прозы.

 Зыходзячы з атрыманых тэарэтычных звестак,  склала табліцу, па якой  падзяліла  сабраны матэрыял на легенды і паданні.

 

Народныя эпічныя жанры

Твор беларускага народнага эпасу

Агульнае

Рознае

Легенда

Фальклорнае апавяданне

1)наяўнасць элементаў фантастыкі і чарадзейства;

2) не пацверджана гістарычнымі фактамі;

3) у легендах ёсць канфлікт;

4)імкнецца выдуманае, створанае фантазіяй выдаць за сапраўднае, за рэальнае;

5)паэтызацыя гістарычных падзей і ўслаўленне народных герояў

Паданне

Фальклорнае апавяданне

1)адсутнасць чарадзейных эпізодаў, фантастычнага;

2)наяўнасць сведкі або ўдзельніка падзей, устаноўка на гістарызм;  

3)канфлікту можа і не быць;

4)рэальны жыццёвы факт упрыгожвае, аздабляе выдумкай;

5)скіраванасць у мінулае;

6)імкненне даць адказ на пытанні: адкуль што ўзялося (пазнавальна-інфармацыйная функцыя)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2  Гісторыя вёскі Палаўковічы

 

       Пазнаёміўшыся ў школьнай бібліятэцы з раённай кнігай-хронікай “Памяць”, я даведалася пра гістарычныя звесткі аб маёй вёсцы: калі яна ўзнікла, гісторыю яе развіцця, пра мінулае і сучаснае вёскі.

Вёска Палаўковічы размешчана на тэрыторыі Зубкаўскага сельскага савета. Назва вёскі паходзіць ад асабовага імя Павел, старажытнага імя па бацьку Павелкаві.

Даследчык Леанід Лыч у сваёй навуковай працы “Міжэтнічныя працэсы на Беларусі ў люстэрку тапаніміі”, якая была змешчана ў часопісе “Роднае слова”, выказаў такую думку: “Значна большы след у гісторыі Кіеўскай Русі, у тым ліку і яе заходніх зямель, пакінуў і яшчэ адзін народ цюркскай групы – полаўцы, якія трапілі ў рускія летапісы ў сувязі з падзеямі другой паловы ХІ ст. Вядомы не толькі выпадкі іх ваенных набегаў на Русь, але і ўдзелу на баку таго ці іншага рускага князя ў іх міжусобнай барацьбе” [5, с. 9]. Аўтар мяркуе, што ад палавецкай народнасці паходзяць назвы вёсак Палаўкі -  Ельскага, Палаўковічы – Клецкага, Полава – Гарадоцкага, Пастаўскага і Шумілінскага раёнаў.

У 1603 годзе сяло Палаўкоўскае належыць Філону Зубку. У 1775 годзе в. Палаўковічы належыць Ксаверыю  і Людвіку Зубкам.

З 1797 па 1921 гады ў Клецкай воласці існавалі Вялікія і Малыя Палаўковічы. У 1876 годзе Палаўковічы належалі Мацільдзе Кандратовіч, якая мела тут 100 дзесяцін зямлі. У вёсцы быў ветраны млын. У 20-30-я гады ХХ ст. Вялікія і Малыя Палаўковічы  ў Клецкай гміне. У 1941 годзе ў Вялікіх Палаўковічах было 116 двароў, у Малых – 77, 160 з іх пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аб’ядналіся ў калгас. Цяпер існуе адна вёска Палаўковічы, якая адносіцца да Зубкаўскага сельсавета [4, с. 604].

 

 

 

 

 

 

        

 

 

 

 

 

Вялікія Палаўковічы                                           Малыя Палаўковічы

 

ГЛАВА 3  Легенды і паданні вёскі Палаўковічы

 

Ёсць у цудоўным Мінскім краі, на Клеччыне, вёска Палаўковічы. Нічым не адметная, такая ж, як і дзясяткі, і сотні іншых у Цэнтральнай Беларусі.  Але тут усё хвалюе мяне з ранніх гадоў. Квітнеючыя сады, чабаровыя паляны,  белы вішняк, жаўруковыя росы, зялёная трава, сцежка праз сенажаць, дзе рамонкавым водарам дыхаюць лугі.  Людзі ў вёсцы жывуць звычайныя. Такія ж сумленныя і працавітыя, як і па ўсёй Беларусі. Калі радуюцца, то шчыра і адкрыта. Калі кахаюць, то моцна і на ўсё жыццё. Яны любяць сваю вёсачку, паважаюць сваіх аднавяскоўцаў. А сады і дагледжаныя агароды! Падворкі ўпарадкаваныя і гасцінныя. А кветкі нібыта  перакінуліся на квяцістыя хусцінкі бабулек. Усё тут прыгожае.

Нават не кожны горад можа пахваліцца такім багатым мінулым, якое ёсць у маёй вёсачцы. Вельмі прыемна, што гэтае мінулае не зарасло быльнягом, а перадаецца з пакалення ў пакаленне, што яно захавалася ў памяці старажылаў і ўвасоблена ў цудоўных легендах і паданнях. Для мяне асаблівай каштоўнасцю былі менавіта такія, пачутыя з першых вуснаў, легенды і паданні, што тлумачылі паходжанне той ці іншай назвы. З іх дапамогай можна прасачыць развіццё народнай думкі, уяўленні людзей пра сваё мінулае і, канешне, іх сувязь з беларускай міфалогіяй.

У гэтай вёсцы я нарадзілася і жыву. І я таксама  добра ведаю, што кожны чалавек павінен ведаць свае карані, сваіх продкаў, захоўваць духоўную культуру мінулых пакаленняў, перадаваць яе нашчадкам, каб прывіць любоў да роднай зямлі. Мая бабуля,  Пашэвіч Ніна Пятроўна,  і прабабуля, Бяганская  Вольга Аляксееўна, таксама нарадзіліся і жылі ў гэтай вёсцы. Ад іх я пачула шмат цікавага  пра нашу вёску, пра гістарычнае мінулае маленькай радзімы, лёс жыхароў, іх матэрыяльную і духоўную культуру.

 Але асабліва мяне зацікавілі легенды і паданні родных мясцін. Некаторыя  з іх былі запісаны ад старажылаў вёскі Палаўковічы Буданава Джона Аляксандравіча,  Кулагі Фаіны  Антонаўны,  Бяганскага Уладзіміра Паўлавіча, Гнедзька Марыі Максімаўны. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вёска Палаўковічы

Паданні

 

Адкуль вёска Палаўковічы (Кулага Фаіна Антонаўна)

      

     Калі яшчэ не было тут нашай вёскі, адзін пан аблюбаваў сабе гэтае месца, хоць яно і было балоцістае. Навокал  адны паплавы. Пан той пачаў асушваць балота (збіраўся будаваць сабе новы палац), але потым раптам чамусьці адмовіўся.

    Людзі казалі, што гэта маладая жонка забараніла яму будаўніцтва. А пасля, як стала тут вёска, то яе пачалі называць Палаўковічамі. З таго балота людзі бралі торф і палілі ім у печы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вялікія Палаўковічы. Некалі тут былі тарфяныя балоты

 

 

 

 

Самотная ліпка (Бяганскі Уладзімір Паўлавіч)

 

         На адным з хутароў жыла  сям’я – муж, жонка і сын.  На хутары расла прыгожая ліпка, а сынок гаспадароў  рос кемлівым і дужым, быў апорай сваім бацькам, надзеяй ім ў старасці. Ужо і нявестку знайшоў, заручыны адбыліся. Але шчасцю не суджана было спраўдзіцца: пачалася Вялікая Айчынная вайна 1941 года.

      Нямецкія войскі праходзілі  праз  хутар.  Салдаты загадалі бацьку і сыну запрэгчы каня, набраць харчу  і ехаць разам з імі.

     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

       Доўга іх чакала маці, але яны так і не вярнуліся. Людзі казалі, што немцы  іх забілі, калі мужчыны спрабавалі  ўцячы. Жанчына-гаспадыня, якая засталася адна, да канца сваіх дзён насіла жалобу, аплаквала мужа і сына. Кожную раніцу, самотная, ішла яна ў царкву, дзе малілася і галасіла па забітых, і толькі  познім вечарам вярталася на хутар

      З цягам часу вяскоўцы сталі называць хутар Самотная ліпка. Сядзіба да нашых дзён не захавалася, а ліпа і зараз захапляе ўсіх сваёй прыгажосцю.

   

 

                                                          

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                     

 

Ліпа і зараз захапляе ўсіх сваёй прыгажосцю

Забарань (Кулага Фаіна Антонаўна)

 

       За  старым садам ёсць месца, якое людзі называюць Забарань. Да 1939 года там была  савецка-польская мяжа,  якую ахоўвалі  польскія салдаты. У гэтым месцы таксама знаходзіліся казармы і вароты драцяных загарод. Адтуль часта даносілася: “Забаронена! Нельга мяжу пераходзіць”. На землях, якія належылі Польшчы, было размешчана шмат хутароў.  А людзі з гэтых хутароў сябравалі з польскімі вайскоўцамі. Па святах палякі наладжвалі танцы ў казармах (яшчэ іх называлі рамізі). Многія дзяўчаты з Палаўковіч і хутароў павыходзілі замуж за салдат і паехалі жыць у Польшчу.  Восенню 1939 года чырвонаармейцы падышлі да Забарані. Яны прапанавалі польскім салдатам адчыніць вароты і мірна разысціся. Але тыя адказаліся. Праз дзень савецкія салдаты пачалі страляць. Завязаўся бой. У ім загінулі амаль усе польскія пагранічнікі, якіх пахавалі каля Бісаўшчыны. Пасля таго, як Заходнюю Беларусь далучылі да Усходняй Беларусі, людзі разабралі казармы і пабудавалі з іх сабе хаты ў Малых Палаўковічах. Калі адну з хат нядаўна рамантавалі, то на бярвеннях убачылі  напісаныя алоўкам  імёны і прозвішчы. Гэтыя надпісы пакінулі палякі.         

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Тут была савецка-польская мяжа                             Стары сад

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         Лета 1939 года.                                         Гэта хата некалі была казармай   

         Польскія пагранічнікі

     Бісаўшчына (Буданаў Джон Аляксандравіч)

 

     Ёсць у старым  Палаўковіцкім садзе месца, якое называюць  Бісаўшчына. Раней там знаходзіўся хутар.  На ім жыў гаспадар, па мянушцы Біс. Каля таго хутара знаходзіўся курган, у якім  былі  пахаваны польскія салдаты.  Спадабаўся Бісу гэты  невялічкі ўзгорачак і вырашыў ён у ім зрабіць сабе пограб. Пачатую справу ён давёў да канца, ды не прынесла  гэта яму задавальненне.  Кожную ноч у сне прыходзілі да яго мёртвыя салдаты  і моўчкі пазіралі  сумнымі  вачыма.  Пасля Вялікай Айчыннай вайны (1948 год)  хата з хутара была перанесена  ў вёску, пограб гаспадар  не крануў.  А калі на гэтым месцы садзілі сад, зраўнялі з зямлёю  гэту пабудову.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

               Бісаўшчына                                      У 1948 годзе хату перанеслі ў вёску          

 

 

 

 

 

Шчаслівы камень (Бяганская Вольга Аляксееўна)

 

     У нашай мясцовасці  зусім няма валуноў. Праўда, ёсць адзін. Знаходзіцца ён каля нашай школы. Некалі ён  ляжаў  паміж  Вялікімі і Малымі  Палаўковічамі.  Пра гэты камень расказвалі, што нібы ў даўнія часы перад дальняй дарогай людзі клалі на яго грош, і дарога  тады была лёгкая і шчаслівая.

       Пра гэты валун ведала  і  настаўніца геарафіі  Зубкаўскай  школы  Бяганская  Марыя  Цімафееўна. У 2003 годзе клас, у якім яна была  класным кіраўніком,  пакідаў сцены школы.  Па просьбе настаўніцы жыхары вёскі Палаўковічы прывезлі валун на тэрыторыю школы. З таго часу выпускнікі нашай установы  перад тым, як сустракаць світанне, кладуць на  Шчаслівы камень хоць адну манетку.  Яны вераць, што  “дарога  ў жыццё” будзе, можа, і нялёгкая, але  шчаслівая.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Шчаслівы камень

Легенды

 

Куправа балотца (Кулага Фаіна Антонаўна)

 

      Было гэта вельмі даўно. Полем, якое знаходзіцца каля Вялікіх Палаўковічаў, валодаў мужык Купра. Быў ён  чалавек сквапны, злосны, нелюдзімы. Аднак багацце само сыпалася яму ў рукі: жыта радзіла, скаціна была гладкая. Ды толькі ўсё змяніў адзін выпадак.

     У дом да Купры ўвайшла старая жанчына-жабрачка, папрасіла чаго паесці, а той не толькі хлеба, але і вады пашкадаваў. Пайшла жабрачка прэч, а гаспадара за сквапнасць пракляла. З той пары перастала весціся гаспадарка ў Купры: звялася  худоба, збожжа на ўзгорку поля перасушвала, а ў нізіне – вымакала. А потым выдалася дажджлівае лета. Зусім затапіла Купраў надзел. З таго часу гэта месца людзі пачалі  называць Куправым балотцам.

 

 

      

 

Куправа балотца

 

 

 

 

Ліпнік (Буданаў Джон Аляксандравіч)

 

         На ўзгорку, за Палаўковіцкай фермай, шырока раскінулася поле, якое ў народзе называюць Ліпнік.  Дарога, якая вяла на гэта поле, з двух  бакоў была абсаджана ліпамі.  

          Па мясцовай легендзе, калісьці на гэтым полі  адбыўся адзін з баёў паміж рускімі і шведскімі салдатамі. Многа тады загінула воінаў. Палову загінуўшых пахавалі, а другую палову забрала сабе балота, якое знаходзілася  ў канцы поля.  Таксама патанулі ў дрыгве коні, гарматы, вайсковы рыштунак. Кожную  ноч выходзілі  тапельцы з багны і шукалі сваіх. Рускія воіны клікалі  сваю дружыну, а шведы выглядвалі сваіх. Асабліва  многа зданяў блукала па дарозе і ў ліпках. А некаторыя мерцвякі прыходзілі  па начах у вёску і трывожылі  людзей, асабліва тых, хто падбіраў з поля бою  вайсковы рыштунак. Кажуць, што і сёння можна ўбачыць ноччу цёмныя постаці.

         На сённяшні дзень на полі адведзена плошча пад буракі і бульбу, а таксама пад пасевы кукурузы. Тры гады назад жыхар вёскі Палаўковічы  Каранкевіч Аляксандр Аркадзьевіч, калі выбіраў на гэтым полі бульбу, знайшоў дзве сякеры. Адну ён падараваў Клецкаму краязнаўчаму музею, а другую захоўвае дома.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

    Зброя рускіх воінаў XVII ст.                      Поле, якое называюць Ліпнік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А за полем было балота

    Русалчын лужок (Гнедзька Марыя Максімаўна)

 

            Калі ідзеш палявой сцяжынкай з Палаўковічаў у Заракаўскі лес, то мінаеш лужок, які называецца  Русалчын. Легенда вяртае нас у тыя далёкія часы, калі лужок быў азярцом, шырокім і глыбокім.

           На хутарах, што стаялі па абодва берагі азярца, жылі хлопец і  дзяўчына, якія кахалі адзін аднаго. Кожны вечар яны сустракаліся каля  азярца, марылі пра будучае сумеснае жыццё.

           Аднак  каханне юнака было нядоўгім, хутка дзяўчына даведалася, што ён сустракаецца з другой. Сэрца дзяўчыны не вытрымала здрады: у роспачы кінулася яна ў ваду і стала русалкай.

         З  той пары вечарам і ноччу адзінокія мужчыны, што   праходзілі каля азярца, чулі салодкі дзявочы голас, які клікаў іх да сябе.  І той, хто адважваўся пайсці на гэты голас, ужо не вяртаўся назад. Дзяўчына-русалка зацягвала ў ваду. Так яна помсціла мужчынам за здрадніцтва.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Так азярцо выглядае ў наш час

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фаніна крынічка (Пашэвіч Ніна Пятроўна)

 

    Было гэта даўно. У вёсцы Палаўковічы жыла прыгожая дзяўчына Фаня. Усе вясковыя хлопцы былі ў яе закаханы, але прыгажуні  падабаўся мясцовы асілак Мікалай. Юнак таксама кахаў дзяўчыну, збіраўся заслаць сватоў.

    Але дзівосную красу Фані ўпадабаў мясцовы багацей Міклаш, стары, крывы і касы. Захацеў ён узяць за жонку Фаню. І не здолела яму адмовіць маці дзяўчыны, бо гаспадара ў іх не было, жылі яны  вельмі бедна – перабіваліся з лебяды на крапіву, а такое замужства давала магчымасць пражыць бязбедна і маці і дачцэ.

    Ажаніўся Міклаш з мясцовай красуняй. Ды толькі нядоўгім было  яго шчасце.

     Фаня кожны дзень хадзіла пасля вяселля з Міклашам у лес, у якім расла прыгожая рабінка. Толькі гэта дрэўца ведала пра яе смутак і слёзы. Толькі дрэўцу гаварыла дзяўчына пра сваё загубленае каханне. Слёзы ліліся на зямлю ракой. Ад смутку і жалю дзяўчына марнела, а хутка і зусім памерла.

     Праз нейкі час каля рабінкі з’явілася крынічка. Людзі дзівіліся: адкуль яна ўзялася? Але аднойчы жанчыны, якія збіралі ў лесе ягады, убачылі ля крынічкі знаёмую постаць. У ёй яны пазналі Фаню. Калі падышлі бліжэй, дзяўчына заплакала і знікла. З таго часу гэту крынічку пачалі называць Фанінай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крынічка не замярзае нават зімой

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Час многае мяняе. Так, як цяпер пра бізнес, пра камерцыю, шмат гадоў назад паўсюдна гаварылі, проста крычалі пра тэхнічны прагрэс, пра шматлікія дасягненні навукі і тэхнікі. Што ж, вельмі добра. Навука асвятляе далячынь. А чалавека – толькі яго душа. Якраз пра душу мы і забываемся. Імкнемся аздобіць цела як мага лепшай вопраткай, абставіць кватэру дарагой мэбляю, а з душы тым часам штосьці выціскаецца і выціскаецца. І вёсачка наша паступова аддалялася, хавалася за дымкай гадоў. Але ж яна не знікла. У ёй жывуць бабулі новага пакалення, і новыя дзеці, і ўнукі. Яны чуйна ловяць водгалас, які ідзе з вялікіх гарадоў, але жывуць сваім жыццём.

Я вельмі люблю сваю Радзіму, люблю людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Не ўяўляю свайго жыцця без народных песень, танцаў, паданняў, легенд і казак. Усе гэта мне вельмі дорага. Дзякуючы гэтай рабоце, я больш даведалася пра свой край, пра вёску, яшчэ раз сустрэлася са шчырымі, таленавітымі людзьмі, якія  моцна любяць сваю маленькую радзіму. Таму, мабыць, адчула вялікую радасць, што ў гэтай любові я не адна. На мой погляд, сабраныя легенды і паданні будуць цікавымі для тых, хто імкнецца ведаць гісторыю свайго краю.  Дадзены матэрыял мяркуем аформіць у зборнік “Легенды і паданні вёскі Палаўковічы” і пазнаёміць з ім вучняў нашай школы. Гэта толькі малая частка той работы, якую плануем прадоўжыць у будучым. Вынік нашай працы можна таксама выкарыстоўваць пры правядзенні ўрокаў беларускай літаратуры, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў.

Гэты  матэрыял ёсць той мосцік паміж мінулым і будучым, які яднае нас, маладых, з нашымі продкамі і з пакаленнямі, якія прыйдуць пасля нас.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Баханькоў, А.Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: Для сярэд.школы. – 3-е выд. – Мн.; Нар.асвета, 1979. – 334 с.
  2. Грышкевіч, І.К. Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі. У дзвюх частках. Ч.2 / І.К.Грышкевіч. – 2-выд. – Мазыр: Содействие. – 2006. – 124 с.
  3. Гурскі, А.І. Легенды, паданні, сказы. – Мінск, 1996. – 154с.
  4. Кусянкоў, М.С. Памяць: Гіст. – дак. хроніка Клец. р-на / М.С.Кусянкоў. – Мінск Маст. літ. – 1999. – 622 с.
  5. Лыч, Л. Міжэтнічныя працэсы на Беларусі ў люстэрку тапаніміі / Л.Лыч // Роднае слова. “Беларуская мова і літаратура ў школе”.– 1992. - № 2. – С.9.
  6. Фядосік, А.С., Пятроўская, Г.А. Народная спадчына: Для сярэд.і ст.шк.узросту. – Мн.: Нар.асвета, 1984. – 208 с.
  7. Цітова, Л.К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. Для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч.1 / Л.К.Цітова. – Мінск: Нац.ін-т адукацыі, 2009. – 176с.

 

 

 

 

 

 

згарнуць