Метадычная скарбонка

Васіль Быкаў. “Незагойная рана”. Вобраз галоўнай гераіні твора. (7 клас)

разгарнуць

Тэма урока: Васіль Быкаў. “Незагойная рана”. Вобраз галоўнай гераіні твора.  Слайд 1.

Мэты: дапамагчы вучням зразумець душэўны стан маці, якая чакае сына з вайны; вызначыць ролю бытавых дэталей, успамінаў, эпізадычных вобразаў апавядання ў раскрыцці драматызму становішча старой Тэклі;

развіваць навыкі калектыўнай працы, творчага мыслення;

спрыяць выхаванню ў вучняў суперажывання, спагады, чуласці; падвесці іх да разумення антыгуманнай сутнасці вайны.

Абсталяванне: падручнік па беларускай літаратуры для вучняў 7-га класа,  “зорачкі  памяці”,  мультымедыйны праектар.

 

Эпіграф:

                      Да болю можа кожны прыцярпецца

                      І да няшчасця, толькі не яны,

                      Што страцілі дзяцей…

                      Гарыць для іх цяпельца

                      На тым далёкім беразе вайны.

                                                            П.Панчанка

 

Ход урока

  1. Арганізацыйна момант.

Прывітанне, абвяшчэнне тэмы і мэты ўрока.

Прыдумана кімсьці проста і мудра.

Пры сустрэчы вітацца:

-Добрай раніцы!

-Сонцу і птушкам!

Добрай раніцы!

 І кожны становіцца

Добрым, даверлівым.

Добрая раніца доўжыцца да вечара.

 

  • Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта мінулае – вайна. Сёння на ўроку мы з вамі зазірнём у гэтае мінулае. Пагаворым пра галоўную гераіню твора Васіля Быкава. Пра старую жанчыну, якая чакае з вайны сына.
  • Запішам тэму ўрока ў сшытак.

2.Праца па тэме ўрока.

 

Слайд 2. (Дэманстрацыя карціны М.Савіцкага “Партызанская мадонна”).

-  Уважліва ўгледзьцеся ў карціну і скажыце, чаму маці і вайна – супрацьлеглыя паняцці?

 (Маці дае жыццё, а вайна яго забірае.)

 - Мы вайны не бачылі. Але яна паўстае перад намі з карцін, кінафільмаў, кніг, шматлікіх помнікаў.

 - Што ж такое вайна ў вашым разуменні?

 - Давайце складзём да слова “вайна” асацыятыўны ланцужок.

 

 “вайна” : страх, боль, смерць, страты, сіроцтва, нянавісць, голад, бежанства, слёзы, адчай, горыч …)

  • Назавiце найбольш важныя, на вашу думку, паняцці.

 

Слайд 3.  (Дэманстрацыя фотаздымка манумента ў гонар маці-патрыёткі ў г.Жодзіна.)

- Што вы ведаеце пра гэты помнік?

-Каму ён пастаўлены? (Помнік пастаўлены Настассі Фамінічне Купрыянавай, якая ўзгадавала сямёра дзяцей, пяцёра з іх – Мікалай, Сцяпан, Уладзімір, Міхаіл і Пятро Купрыянавы -  пайшлі на фронт. Усе яны загінулі. У 1975 годзе ў памяць пра маці-пакутніцу і яе дзяцей-герояў быў узведзены мемарыял. Помнік бачыць кожны, хто праязджае праз Жодзіна. Ён стаіць на трасе Мінск-Масква ў месцы невыпадковым: па гэтай дарозе беларусы ішлі на фронт, па гэтым шляху прыйшло на нашу зямлю вызваленне ў 1944 годзе, тут ішлі жорсткія баі за свабоду Радзімы. Каб нашым маці больш ніколі не давялося праводзіць дзяцей на верную смерць.)

 

-  Ці можна сцвярджаць, што тэматычна гэты манумент і апавяданне

В.Быкава ”Незагойная рана” вельмі блізкія?

 

- ( Так. Бо і Тэкля – галоўная гераіня апавядання В.Быкава – таксама не дачакалася сына з вайны. Мемарыял у Жодзіне сёння ўспрымаецца не проста як помнік Купрыянавай і яе сынам. Гэта – помнік усім маці, што не дачакаліся з вайны сваіх дзяцей. Мінулае кліча нас  да памяці чалавечай пра тых, хто аддаў Радзіме сваіх дзяцей)

 

  • Паспрабуем зірнуць вачыма Васіля Быкава на трагедыю галоўнай гераіні, Тэклі, і адчуць мацярынскі боль, боль і пакуты ўсіх жанчын, якія страцілі на вайне сваіх дзяцей.

 

   Слайд 4.   ( Дэманструецца малюнак старой жанчыны.)

  • Шаснаццаць год чакання. Знайдзіцеі зачытайце радкі, у якіх аўтар гаворыць, як пражыла Тэкля гэтыя гады?

(«Шаснаццаць страшных, нясцерпных год штогадзін­ным болем адмералі свой лік у матчыным сэрцы. Шаснаццаць год чакання, надзеі, незабыўнага трывожнага спадзявання.») 

 

  • Чаму Тэкля не змірылася са стратай і 16 гадоў чакае свайго Васілька з вайны?

(Падмацаванне – с.32, 3-і абзац: “…Часам прыходзілі пісьмы ў розных канвертах і з зусім  аднокальвым зместам: радавы Сподак Васіль Іванавіч  у спісах забітых  і прапаўшых без вестак не значыцца.  Яны бянтэжылі і абнадзейвалі, гэтыя пісьмы…Гэтая вера трымала старую ў жыцці, вымушала на клопаты аб сабе…”)

 

  • Каб глыбей раскрыць стан, душэўныя пакуты гераіні, якая 16 год чакае сына, аўтар выкарыстоўвае розныя прыёмы: бытавыя дэталі, эпізадычныя вобразы апавядання, успаміны.

 

  • Пазнаёмцеся ў літаратуразнаўчым слоўніку з паняццямі: літаратурны герой, мастацкая дэталь.

Агучыць:

  • Літаратурны герой – мастацкі вобраз чалавека ў творы, праз які пісьменнік выяўляе сваё разуменне чалавека. Гэта сродак пазнання жыцця, яго абагульненне ў мастацкім вобразе.

 

  • Мастацкая дэталь – рыса, падрабязнасць у паказе паводзін, апісанні знешнасці героя, абстаноўкі, пэўны момант у дзеянні твора. Мастацкая дэталь з’яўляецца сродкам характарыстыкі героя, паказу ўзаемаадносін персанажаў.

 

  • Зачытайце радкі пра першую сустрэчу з Тэкляй. Якой уяўляецца вам гэта жанчына?

 

Гэта старая, стомленая жанчына, якая не столькі сячэ дровы, колькі “кагосьці чакае, і гэтае чаканне балючым адбіткам тугі і надзеі свеціцца ў яе слязлівых вачах”

 

  • Звярніце ўвагу на выяву гэтай жанчыны. Ці падобна яна на нашу гераіню? Які эпізод апавядання падыходзіць да гэтага малюнка? (Спакваля змрок зусім затуліў пакой, толькі ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлі вокны. Тэкля ўсё сядзела не кратаючыся, склаўшы на каленях рукі і схіліўшы ў задуме голаў.)

 

  • Дакажыце справядлівасць слоў: “Вялікае гора прыбіла ўсякі інтарэс да жыцця, зламала характар, спарахніла душу – нічога няміла цяпер стала адзінокай жанчыне”. (Вучні заўважаюць ”вышчарбленую сякеру”, ”абшкрэбаную закураную печ”, бедную хатнюю абстаноўку, ”заткнутую шыбу”, няма запасу дроў, спіць апранутая, не цікавіцца ўнукамі, ”быў некалі кот, ды і той звёўся чамусьці”).

 

  • З якой мэтай аўтар падкрэслівае абыякавасць гераіні да свайго дома і ўвогуле да сябе? (Каб паказаць глыбіню гора старой).

 

Вывад: Тэкля стала абыякавай да жыцця. Адзінае, што трымала яе на гэтым свеце, - надзея на вяртанне сына.

 

  • Зрабіце выснову аб ролі бытавых дэталяў у разуменні характару старой Тэклі.

(Мастація дэталі адыгрываюць надзвычай важную ролю ў раскрыцці зместу, характарыстыцы персанажаў. Па адной такай дэталі можна меркаваць аб характары героя, яго схільнасцях, маральных якасцях.)

 

  • Пазнаёмцеся ў літаратуразнаўчым слоўніку з паняццем: эпізод.

Агучыць:

(Эпізод - адносна закончаны кароткі па часу момант дзеяння, звязаны з адным месцам, адным  персанажам ці невялікай іх колькасцю.)

 

Слайд 5. Зараз перакажам эпізод чакання Тэкляй пісьманосца і сустрэчу з ім (с.34)

 

   -   Чаму пісьманосец груба папракае старую?

(Пісьманосец быў падрыхтаваны да гэтай сустрэчы – столькі гадоў яна нязменна чакала яго. За гады сустрэч, трэба думаць, і ён гаварыў словы спачування і суцяшэння. За гэтыя гады ён перабраў усе аргументы. Але ці магчыма пераканаць маці, якая чакае сына?!)

 

  • Што хаваецца за гэтай грубасцю?

( Шчырае шкадаванне і разуменне сваёй бездапаможнасці, каб нешта выправіць у лёсе жанчыны.)

 

Слайд 6. Васіль Быкаў

 

  • Работа ў парах.

 

  • Зараз вам трэба паспрабаваць у парах выпісаць 3-4 словы або словазлучэнні з урыўка, якія найбольш яскрава перадаюць душэўны стан маці, эмацыянальна ўздзейнічаюць на чытача.

 

  • Слайд 7. Гімнастыка для вачэй. Прасачыце вачамі шлях лістка. Паспрабуйце зрабіць тое самае з закрытымі вачамі.

 

  • Пераказ размовы Тэклі і суседскай дзяўчынкі.
  • Наколькі гэта сустрэча дапамагае адчуць, што рана ў сэрцы маці сапраўды незагойная ?

(Тэкля моўчкі слухала і не чула дзявочай гамонкі, у галаве яе плылі маркотныя даўнія думкі. – Ці можна забыцца?)

  • Яе суцяшалі суседзі, колькі разоў угаворвала Марыська, зяць запрашаў да сябе. Але Тэкля ўсё не магла адцурацца хаціны, дзе нарадзіўся сын і якую яна ўпарта берагла для яго. А раптам Васілёк верніцца, а яе няма дома, а хата – пустая!

 

  • Зрабіце вывад аб ролі эпізадычных сустрэч у раскрыцці характару галоўнай гераіні апавядання. (В. Быкаў паказаў глыбіню мацярынскага гора, якое нельга суцешыць, нікому не падсілу паправіць.)

 

  • Зноў звернемся да слоўніка і пазнаёмімся з такім паняццямі , як прыём рэтраспекцыі. (Рэтраспекцыя – зварот да мінулага).

 

  • Якім чалавекам паўстае Васілёк з успамінаў Тэклі?
  • Зачытайце яго апісанне партрэт. (С. 34.)

   

-    Якая роля ў творы адводзіцца снам гераіні?

(Нават сон не прыносіць Тэклі адпачынку і збавення ад пакут. Сны працяг таго, пра што думае яна кожную хвіліну).

  • Напрыканцы твора Тэкля ідзе па той дарозе, па якой калісьці пайшоў на вайну яе сын.
  • Што падштурхнула Тэклю выправіцца ў дарогу?

(Здалёк паказалася нейкая адзінокая постаць. У Тэклі адразу адарвалася нешта ўнутры, тупа ўдарыла ў голаў здагадка:  “Ён!”.

На пагорку, збоч ад дарогі, на ўзлеску незвычайна ярка і чыста неяк у гэты халодны восеньскі вечар бялеў каменны абеліск з зоркай наверсе –

звычайны вайсковы помнік тым, хто не дайшоў да Берліна.

 

Слайд 8.  (Дэманструецца фотаздымак помніка)

 

  • Цяпер яе хвалюе адно : даведацца , дзе пахаваны яе сын?

(Зачытваецца апошні эпізод апавядання) .

( Не, яго не было тут)

  • У левым слупкутабліцы знаходзяцца азначэнні,  якія характарызуюць душэўны стан Тэклі. Падбярыце патрэбныя назоўнікі з правага слупка.

Слайд 9.

прыметнікі

назоўнікі 

нясцерпная пакутнае працяглы благое  невясёлыя  страшнае 

боль прадчуванне туга чаканне здарэнне. 

думы

Слайд 10.

 

прыметнікі 

назоўнікі 

нясцерпная пакутнае працяглы благое  невясёлыя  страшнае 

туга  чаканне  боль  прадчуванне  думы  здарэнне

 

-  Зварот да эпіграфа.

 

-  У спісе не было прозвішча яе сына, але было там нешта, што асабліва кранула маці…, гэта “ і іншыя”.

 

-Каго мелі на ўвазе пад гэтым словам “і іншыя”?

Слайд 11. (Сярод усіх мемарыялаў, помнікаў і абеліскаў асаблівае месца належыць магіле Невядомага салдата.Таму што невядомых не павінна быць. Усе, хто аддалі жыццё за Радзіму, нечыя сыны, браты, бацькі. Іх імёнаў няма на абелісках, але яны засталіся ў людской удзячнай памяці.

-Таму толькі з мацярынскага сэрца праз 16 год пакутлівага чакання можа вырвацца страшнае пытанне: “Сыночак мой, дзе ж ты?”

 

 

Слайд 12. Падрыхтаваны вучань чытае верш Васіля Зуёнка ”З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…” (Музыка “Першы бой”)

 

Васіль Зуёнак

З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...

 

З вайны сустрэлі мацяркі сыноў
I выглядалі-радзілі нявестак.
А сын яе дадому не прыйшоў.
Прыйшло кароткае:
                              «Прапаў без вестак...»
 
Сябры пасмуткавалі, землякі,
Слязу змахнула ўпотайкі дзяўчына:
He вернецца... Знаць, лёс яе такі...
Ды толькі сын для маці не загінуў.
 
Знаходзіць маці тысячы прычын,
Чаму так доўга сын яе ў дарозе,
Чаму не йдзе разгладзіць ёй маршчын
I высушыць на родным твары слёзы.
 
Яна між рэчаў самых дарагіх
Кашулі сына беражна хавае,
Святочным днём падоўгу каля іх
Стаіць,
         гамоніць з імі,
                              плача і ўздыхае...

I ёй успамінаецца тады,
Як сын казаў: «Вярнуся, не загіну,     
Чакай мяне... Чакай!..»
Ідуць гады,
I кожны дзень чакае маці сына.

 

  • Што збліжае верш і наш твор? ( Гора мацi, якая таксама страціла сына на вайне.)

                              

Слайд 13.

 - Не абмінула вайна і нашу з вамі маленькую радзіму.

 (  Кіраўніком і арганізатарам камсамольска-маладзёжнага падполля, якое дзейнічала на тэрыторыі Шчэпіцкага і Даматканавіцкага сельскіх саветаў быў Сяргей Тоўкач. Падпольшчыкі праводзілі дыверсіі ў Клецку, забівалі гітлераўцаў і іх паслугачоў.

   Але сярод падпольшчыкаў быў здраднік. Ён выдаў многіх сваіх таварышаў.

Самыя страшныя катаванні выпалі на долю Сяргея Тоўкача. Яго прывезлі ў родную вёску Яжавічы. Сагналі аднавяскоўцаў і на вачах у маці павалілі на снег і сталі па-зверску біць гумавымі ботамі. Маці Сяргея ад такога жудаснага відовішча страціла прытомнасць.

 

ВІДЭАФІЛЬМ.  І ў мірны час здалёку і зблізку прыходзіць ў нашы хаты вялікае гора.З далёкага Афганістана не вярнуўся жывым наш зямляк Самахвал Леанід Леанідавіч. Пахаваны ён у роднай вёсцы. У Зубкаўскай сярэдняй школе ў памяць аб ім устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

-Ці абмінула гэта трагедыя ваш род?

 

(На “Зорачках  памяці” запішыце  імёны сваякоў, што загінулі на вайне. Некалькі вучняў выходзяць да дошкі. называюць імёны загінуўшых і прымацоўваюць зорачккі да сімвалічнага абеліска.)

 

  • Складанне сінквейна (вусна)

Тэкля                                                            

Пакутлівая, добрая.

Перажывае, турбуецца, чакае.

Вайна забрала ў яе сына.

Маці , пакутніца

«Бываюць раны большыя i меншыя. Меншыя — гояцца i па iх знаку няма. Большыя гояцца, але па iх астаюцца рубцы.  Гэтак на целе.  Бываюць раны большыя i меншыя. Меншыя — гояцца, па iх астаюцца рубцы. Большыя заўсёды крывавяцца.  Гэтак на сэрцы.  Бываюць раны большыя i меншыя. Меншыя — заўсёды крывавяцца. Большыя — залечвае толькi... смерць.  Гэтак на душы».  

3.Рэфлексійны момант

 

-Як вы разумееце сэнс назвы твора?

(У гераіні рана душэўная, а яна -  незагойная).

 

-Які след у вашым сэрцы пакінула апавяданне ”Незагойная рана”?

 

Дамашняе заданне. Пераказаць эпізод, які найбольш спадабаўся.

згарнуць

Антонімы (5 клас)

разгарнуць

 

Тэма: Антонімы

Мэты:пазнаёміць з антонімамі, з мэтай іх ужывання ў маўленні; выпрацоўваць уменне падбіраць антонім да канкрэтнага слова; развіваць ў вучняў творчасць, культуру маўлення; выхоўваць культуру паводзін падчас працы ў  класе, павагу да роднай мовы, любоў да радзімы

Тып урока: набыццё новых ведаў.

Формы ўрока:прэзентацыя, індывідуальная, работа ў парах, па варыянтах, калектыўная, работа ў групах, гульня.

Абсталяванне: карткі, комплексны лексічны слоўнік, падручнік беларускай мовы, маркеры, прэзентацыя, ватманы з ілюстрацыямі, крыжаванка

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

- Прывітанне! Пачынаем урок з гульні. Калі вы са мной згодны, гаварыце «так».

- Мову родную шануем. (Так.)

- На ўроку не сумуем. (Так.)

- І выдатна папрацуем. (Так.)

Малайцы! Настрой у вас добры, а я жадаю вам поспехаў.

2.Праверка дамашняга задання

- Ці ўсе справіліся з дамашнім заданнем?

- Якія ёсць пытанні?

  1. Работа па тэме ўрока

Слова настаўніка.

-  Амаль цэлы год падарожнічаем мы з вамі па краіне ведаў, якая называецца “Беларуская мова”. За гэты час пабывалі ў многіх гарадах гэтай краіны:”Мова. Маўленне. Тэкст”, “Сінтаксіс і пунктуацыя”, “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”. Падарожнічалі па вуліцах гэтых гарадоў, знаёміліся з жыхарамі.

- У які горад мы завіталі ў гэтай чвэрці?(Лексіка)

- На якіх вуліцах пабывалі?(“Лексічнае значэнне слова”,“Адназначныя і мнагазначныя словы”, “Прамое і пераноснае значэнне слова”, “Сінонімы”, “Амонімы”)

-  Хто з’яўляецца жыхарамі гэтых вуліц?(Словы)

- Сёння мы пазнаёмімся з жыхарамі вуліцы”Антонімы”. Разгарніце сшыткі, запішыце дату, тэму ўрока.

- Як вы лічыце, аб чым мы сёння  павінны даведацца на ўроку? 

-   Пазнаёміцца з антонімамі.

-А што мы павінны навучыцца рабіць?

  • Знаходзіць антонімы ў тэкстах.
  • Падбіраць антонімы да слоў.

Звярніце ўвагу на экран. Ярка свяціла сонца. Неба было чыстае і празрыстае. Прамені сонца асвятлялі высокую  сасну, якая расла на ўзгорку. Тонкія яе галіны цягнуліся да сонца. А трошкі ніжэй рос нізкі разложысты дуб. Тоўстыя галіны дуба з густым лісцем нагіналіся да самай зямлі. Пад дубам было добра адпачываць у цёплы красавіцкі дзянёк.

  • Знайдзіце словы з супрацьлеглым значэннем.
  • Зрабіце вывад “Што такое антонімы?”
  • Тлумачэнне новага матэрыялу. Паглядзіце на дошку.
  • Перад намі вуліца “Антонімы”, па якой мы сёння будзем падарожнічаць.Звярніце ўвагу на знешні выгляд дамоў. Усе яны розныя: маюць розную колькасць паверхаў, пабудаваны па-рознаму, у іх розны колер.

 

Домік №1 – “Часціны мовы”

  • Ён пяціпавярховы. На верхнім паверсе жывуць слова “дабро” і яго антонім “зло” – гэта назоўнікі. Паверхам ніжэй жывуць словы “новы” і “стары”.
  • Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы?(Прыметнікі)
  • На трэцім паверсе жывуць словы “знайсці” і “згубіць”. Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы? (Дзеясловы)
  • На другім паверсе жывуць словы “рана” і “позна”. Гэта прыслоўі.
  • На першым паверсе размясціліся маленькія словы “да”,”ад”. Гэта прыназоўнікі. Самастойна ў мове яны не ўжываюцца. Значыць, антонімы – гэта словы, якія адносяцца да адной часціны мовы.

 

                                   Домік №2 – “Сродкі выразнасці”

  • Пры дапамозе антонімаў складаюцца прыказкі і загадкі, дзякуючы якім мова становіцца выразнай, вобразнай і прыгожай. Напрыклад:Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Мякка сцеле, але цвёрда спаць. Летам шэры,узімку белы, вушы доўгія, хвост кароткі.(Заяц.) Белае поле, чорнае семя, хто яго сее,той разумее.(Кніга.)

 

Домік №3 – “Мнагазначныя словы”

  • Паглядзіце, наступны домік не зусім звычайны.

Мнагазначнае слова “сухі” займае цэлую палову дома, а справа на паверхах жывуць яго антонімы. Калі слова мнагазначнае, то да яго можна падабраць некалькі антонімаў у залежнасці ад лексічнага значэння. Прыметнік “сухое” – мнагазначны , мае некалькі лексічных значэнняў. Напрыклад:сухое адзенне – мокрае адзенне, сухое палена – сырое палена, сухое надвор’е – дажджлівае надвор’е, сухое паветра – вільготнае паветра.

 

 

Асэнсаванне.

1). Праца з карткамі.Работа ў парах.

 - Вазьміце вось такія  карткі і з суседам па парце  прачытайце ўважліва прапанаваны матэрыял.  Знайдзіце новую інфармацыю па тэме “Антонімы”.

- Прачытайце, што ў вас атрымалася.

-Знайдзіце новую інфармацыю па тэме “Антонімы”.

 

Вывучаюцца ў раздзеле “Лексіка”. Антонімы – гэта словы з супрацьлеглым значэннем. Словы адной часціны мовы.Антанімічныя пары могуць утвараць не ўсе словы.(Не могуць мець антонімаў уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем. Васіль, Мінск, стол), лічэбнікі(тры, пяты, пяцёра) і большасць займеннікаў (я, ён, мы).Антонімамі могуць быць словы з рознымі каранямі і аднаго кораня(гарачыня — холад, згода — нязгода).Антанімічнасць аднакаранёвых слоў утвараецца з  дапамогай прыставак з супрацьлеглым значэннем(зайсці — выйсці).Аўтарам “Слоўніка антонімаў” з’яўляецца Уладзімір Міхайлавіч Лазоўскі.

 

Знайдзіце новую інфармацыю па тэме “Антонімы”.

Вывучаюцца ў раздзеле “Лексіка”. Антонімы – гэта словы з супрацьлеглым значэннем. Словы адной часціны мовы. 1)Антанімічныя пары  могуць утвараць не ўсе словы.1.(Не могуць мець антонімаў уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем. Васіль, Мінск, стол), лічэбнікі (тры, пяты, пяцёра) і большасць займеннікаў (я, ён, мы).(СЛАЙД). 2)Антонімамі могуць быць словы з рознымі каранямі і аднаго кораня(гарачыня — холад, згода — нязгода). 3)Антанімічнасць аднакаранёвых слоў утвараецца з  дапамогай прыставак з супрацьлеглым значэннем(зайсці — выйсці).4)Аўтарам “Слоўніка антонімаў” з’яўляецца Уладзімір Міхайлавіч Лазоўскі.  (Слайд).

 

2). Гульня “Знайдзі антонім” ( на слайдзе).

Звярніце ўвагу на экран. На ім  знаходзяцца карткі.

(зачытвае па адным словазлучэнні).

 

 

Складаны

Лёгкі партфель    Цяжкі

                                Моцны

 

Моцны

Лёгкі ветрык   Цяжкі

                              Сур’ёзны

 

                               Цяжкая

Лёгкая музыка      Моцная

Сур’ёзная

 

 

                               Сур’ёзны

Лёгкі характар     Моцны

Складаны

  • Чым яны падобныя? (Ёсць аднолькавае слова “лёгкі”, прыметнік.)
  • Якое гэта слова? (Мнагазначнае.)
  • Чаму яно мнагазначнае?(Мае некалькі лексічных значэнняў.)
  • З прапанаваных слоў выберыце слова, якое з’яўляецца антонімам да пэўнага словазлучэння і запішыце атрыманае словазлучэнне ў сшытак.
  • Звернемся да наступнага слайда. І праверым правільнасць вашых адказаў.
  • Хтоадказаў наўсепытанні правільна? Малайцы!

( Антонім у кожным ланцужку выдзелены зялёным колерам).

 

3). Калектыўная работа.     (СЛАЙДЫ)

  • 30гадоўтаму нанашу зямлюпрыйшлабяда.Узарвалася Чарнобыльская атамнаяэлектрастанцыя. А гэта – радыяцыя.І ад гэтагаворага не схавацца ў лесе, і не ўтапіцьяго ў балоце. Вораггэты – самымоцны, самыстрашэнны, самынепераможны.

І  прынёс ён на зямлю беларускую:гора, атруту, боль,страх.

Цяпер мы  даглядаем свае азёры і рэкі, лясы і палі, упрыгожваем нашы гарады і сёлы.Цяпер мы ўважліва сочым за сваім домам і ратуем яго ад ворагаў. І часцей сталі гучаць іншыя словы. А якія словы мы даведаемся, калі падбяром да слоў антонімы.

гора - радасць

слёзы - смех

смерць - жыццё

трывога - спакой

хвароба – здароўе

Самае дарагое ў чалавека  здароўе.

Таму правядзём фізкультхвілінку і трошкі адпачнём.

4.Фізкультхвілінка.  (Слайд. Сонца ўсміхаецца.Музыка.)

Ноч прайшла – і ўсе мы ўстанем.

Як прыгожа на світанні!

Ступім крокаў пяць – паверце –

На адным і тым жа месцы.

І працягнем па парадку!

Мы далей рабіць зарадку:

Крочым – раз-два-тры – да сонца,

Што заглядвае ў ваконца.

Мы прысядзем, мы ўстанем

І да сонейка дастанем.

Па падлозе – па дарожцы –

На адной паскачам ножцы.

А калі пакружымся,

Станем мы, як ружачкі. –

З шчочкамі румянымі,

Як грыбкі – крамянымі.

Добра разам весяліцца,

А цяпер – хутчэй вучыцца.  

 

 5.Зараз арфаграфічная хвілінка. Хутка мы будзем адзначаць свята Вялікдзень.Да рускіх слоў на тэму “Вялікдзень” падбярыце беларускія адпаведнікі.(СЛАЙД)

       Праздник, обряд, приветствие, яйцо, шелуха, полотенце, веточка, верба, апрель, пробуждение, воскресение, кушанье.

Словы для даведкі:абрад, яйка, шалупінне, страва,ручнік, галінка,вярба,абуджэнне,уваскрэсенне,свята,вітанне,красавік,страва.

 

  1. 6. Адгадайце загадкуі назавіце сімвал цудоўнага свята“Вялікдзень”. Беленькая бочка, На ёй ні сучочка, Ні абручыка, ні дна, Хоць бы клёпачка адна. (Яйка). (СЛАЙД)

 

  1. Звернем увагу на дошку. Падбярыце антонімы да наступных слоў.

адыходзіла  - 

цемнатвары - 

змярканне -

плакала -

разлад -

вайна  –

хітры -

 

адыходзіла  -  прыходзіла

цемнатвары -  белатвары

змярканне - світанне

плакала - смяялася

разлад - згода

вайна – мір

хітры - шчыры

 

  • А зараз адрэдагуйце тэкст, устаўляючы падабраныя антонімы ў верш. Крышачку пачакаць.

 

……………..      Вялічка на сяло З чырвоным яйкам, з ……………… сырам, I сцежку, паднядзеленую жвірам, ……………  лугам за руку вяло. Іграла сонца, …………… яно, Свянцонка пахла ……… і …… . I ўсім малечым вачаняткам ……….. Прысмакаў досыць на стале было.

 

Прыходзіла Вялічка на сяло З чырвоным яйкам, з белатварым сырам, I сцежку, паднядзеленую жвірам, Світанне лугам за руку вяло. Іграла сонца, смяялася яно, Свянцонка пахла згодаю і мірам. I ўсім малечым вачаняткам шчырым Прысмакаў досыць на стале было.

  Рыгор Барадулін

- Мікіта, пра што гэты верш?

-Падбярыце сінонімы да слова прысмакі – ласунак(што-небудзь вельмі смачнае), гасцінец, пачастунак.

 

  1. Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца.

- Што азначае гэта прыказка? (Весялей працаваць гуртам).

-Здагадаліся, як будзем працаваць далей?(У групах).

-У нас хвілінка “Творчасці”.Дапішы сказы, дапаўняючы іх аднароднымі членамі.Звярніце ўвагу на слайд  “Падказка”. Адзін прадстаўнік з групы агучвае.

- Трэцяя група адшукае падказку падказку на малюнках.

  • Работа ў групах.
  • Слайд “Падказка”.

1-я група.

Больш за ўсіх  Вялікдзень  на вёсцы чакаюць дзеці. З самай раніцы яны ўжо наведваюць хаты сваякоў,суседзяў, кабатрымаць велікодныя гасцінец. Частуюць……………………… .Яйкі дораць  не толькічырвоныя, але і ……………………………………… .

2-я група.

З Вялікай суботы на нядзелю амаль уся вёска едзе ў царкву, каб пасвянціць………соль……………………. .

 

 

3-я група.

      У святаВялікдзень ходзяць валачобнікі. Яны жадаюць людзям………………………………………………………………….. .

 

1-я група. Паслухаем першую групу.

Больш за ўсіх  Вялікдзень  на вёсцы чакаюць дзеці. З самай раніцы яны ўжо наведваюць хаты сваякоў, суседзяў, кабатрымаць велікодны гасцінец. Частуюць яйкамі, пірагамі, цукеркамі, сырам. Яйкі дораць  не толькі чырвоныя, але і жоўтыя, сінія, зяленыя, блакітныя, залацістыя.

2-я група.

З Вялікай суботы на нядзелю амаль уся вёска едзе ў царкву, каб пасвянціць яйкі, пірагі, кулічы, соль, мяса, пасху.

 

3- група.

У свята Вялікдзень ходзяць валачобнікі. Яны жадаюць людзям здароўя, шчасця, дабрабыту, багацця, доўгіх гадоў жыцця.

  • Вёска – горад
  • Соль –сахар
  • Свята - будзень
  1. Наступнае заданне будзем выконвацьпаварыянтах.1-ы  вырыянт працуе над першай  і другойзагадкай, 2-гі варыянт – над трэцяй  і чацвёртай. (СЛАЙД)

Прачытайце загадкі. Адгадайце іх. Выпішыце антонімы парамі.

 

Варыянт 1.

Прачытайце загадкі. Адгадайце іх. Выпішыце антонімы парамі.

  1. Ноччу маўчыць, удзень гамоніць; маці другая, дзяцей навучае.
  2. Зверху голы, знізу лахматы, цяплом багаты.

 

Варыянт 1.

  1. Дзяжа чорная, а века белае.
  2. Усім, хто прыходзіць, усім, хто выходзіць, яна руку падае.

 

Варыянт 1.

  1. 1. Ноччумаўчыць, удзеньгамоніць; маці другая, дзяцей навучае. (Школа).
  2. Зверху голы,знізулахматы, цяплом багаты.(Кажух).

Варыянт 2.

  1. Дзяжа чорная, а века белае.(Зямля і снег).
  2. Усім, хто прыходзіць, усім, хто выходзіць, яна руку падае.(Ручка ад дзвярэй).

- Да якой часціны мовы належаць словы?

 

Ноччу – удзень - прыслоўе

Маўчыць – гамоніць –дзеяслоў

Зверху – знізу -прыслоўе

Чорная- белае - прыметнік

Прыходзіць – выходзіць- дзеяслоў

 

  1. Наступнае заданне абмяркоўваецца і выконваеццаў групах.

Трэба запоўніць клеткі галаваломкі словамі-антонімамі, якія маюць аднолькавую колькасць літар. 

 

 

 

д

з

е

д

 

 

 

 

 

 

 

ц

я

ж

к

а

 

 

 

 

 

 

 

п

а

ж

ы

л

ы

 

 

 

 

 

 

                           

1група

 

з

і

м

а

 

 

 

 

 

 

м

о

ц

н

ы

 

 

 

 

 

 

ж

а

н

ч

ы

н

а

 

 

 

 

 

 

 

                           

 

 

с

в

о

й

 

 

 

 

 

 

р

э

д

к

і

 

 

 

 

 

 

 

г

а

м

а

н

а

 

 

 

 

 

 

 

                           

2група 3група

Бюро даведак:гамана – бязладны шум ад мноства галасоў, гукаў.

-Баба, лёгка, малады,лета, слабы, мужчына, чужы, густы, цішыня, (спакой).

- Уважліва слухаем вашы адказы. Адзін вучань з групы агучвае.

11.Дыферынцыраваныя заданні.

 У людзей  пытай, ды свой розум май.

  • Што азначае гэта прыказка? Кожныпрацуе індывідуальна і робіць запісы ў сшытку або на картцы. Адзін вучань з групы агучвае.

Чырвоны колер. Прачытайце выразы. Замяніце кожны адным словам.  Знайдзіце сярод іх пары, процілеглыя па значэнні, злучыце стрэлкамі.

На ноч гледзячы (_________)        Ні свет,ні зара(___________)                                   Трымаць язык за зубамі(________)             У чорта на кулічках(____________)

Рукой падаць (___________)                           Распусціць язы(_____________)

 

 

 На ноч гледзячы (позна____) Ні свет,ні зара  (рана____)                                   Трымаць язык за зубамі(маўчаць__)             У чорта на кулічках(далёка___)

Рукой падаць (блізка____)                           Распусціць язы(нагаварыць___)

 

Зялёны колер.  Да словазлучэнняў падбярыце антанімічныя.

Узор: цёмная ноч — ясны дзень.

Халодная зіма –…….., любоў да сяброў – ………., позна лёг –……….., паехаць раніцай– ………, вялікае шчасце – …….. .

Халодная зіма-цёплае лета, любоў да сяброў-нянавісць да ворагаў, позна лёг-рана ўстаў, паехаць раніцай-пайсці вечарам, вялікае шчасце –малая бяда.

 

Жоўты колер. Практыкаванне №119.

  1. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
  2. Новыхсяброў набывай, але і старых не забывай.
  3. Згодаю дом збудуеш, а нязгодаю – зруйнуеш.

Жоўты колер. Практыкаванне №119.

  1. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
  2. Новыхсяброў набывай, але і старых не забывай.
  3. Згодаю дом збудуеш, а нязгодаю – зруйнуеш.

 

  1. Крыжаванка. Зараз паспрабуем разгадаць і запоўніць крыжаванку.

 1). Словы з супрацьлеглым значэннем.

     2). Грэчаскае слова, якое мае значэнне “супраць”.

     3). Раздзел навукі, які вывучае антонімы.

     4). Прозвішча аўтара “Слоўніка антонімаў”.

     5). Іх любяць дарослыя і дзеці, пры іх складанні часта ўжываюцца антонімы.

     6). Антонім да слова “можна”.

     7). Словы, якія могуць мець некалькі антонімаў.

  1. Гутарка па мэтах урока.

– Ці выканалі мы  мэты ўрока?

-Ведаем, што такое антонім?

-Умеем падбіраць да слоў антонімы?

- Умеем знаходзіць іх у тэксце?

  1. Рэфлексія. - Выберыце тую прыказку, якая адпавядае вашай працы на ўроку. А зараз прымацуйце сваё сонейка да прыказкі, якую выбралі.

Той не памыляецца, хто ад працы хіляецца.

Добра папрацаваў, разумнейшым стаў.

У адно вуха ўляцела, а праз другое вылецела. 

 

  1. Выстаўленне адзнак.
  2. Падбярыце антонім да слова урок – перапынак.

 

Дамашняе заданне

Дадатковы заданні

Дзе антонім, а дзе сінонім?

Антонімы                                              

Салодкі – горкі

Стары – малады

Высокі – нізкі

Смех – плач

Неба- зямля

Бегчы – стаяць.

Сінонімы

Лётчык – пілот

Шафёр – вадзіцель

Айчына – Радзіма

Гневацца – злавацца

Сімпатычныя - прыгожыя

Падбярыце антонімы і запішыце іх па сэнсу да прыметнікаў на месцы прапушчаных слоў:

Ёсць людзі добрыя і …,мужныя і …, вясёлыя і ….,здаровыя і …, старыя і …., аптымістычныя і …,  моцныя і ….,актыўныя і ……

Ёсць людзі добрыя і злыя, мужныя і труслівыя, вясёлыя і мумныя,здаровыя і хворыя, старыя і маладыя, , аптымістычныя іпесімістычныя, моцныя і слабыя.

 

Падбярыце антонімы

Доўгі                         поўнач

надзея                       салодкі

Поўдзень                  адчай

 Кіслы                       баязлівасць

Адвага                      кароткі

  1. Заданне. Вызначце, якое слова лішняе ў кожным радку (вусна).

Горача, светла, холадна

Блізкі, далёкі, добры

Выліць, наліць, падліць

Адважны, баязлівы, страшны.

Легкі, мяккі, цверды.

Бодры, змучаны, ласкавы.

 

згарнуць

А.Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць” як адна з песенных візітак Беларусі” (7 клас)

разгарнуць

А.Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць” як адна з песенных візітак Беларусі”

 

Мэта: даць пачатковае ўяўленне пра літаратурную песню, пра адметнасці літаратурных (аўтарскіх) песень;

выклікаць у вучняў эмацыянальны водгук на адну з песенных візітак Беларусі, створаную на верш А. Ставера;

прааналізаваць аўтарскія перажыванні, выказаныя ў вершы, вучыць за словам бачыць мастацкі вобраз, разумець аўтарскі настрой, адчуваць інтанацыю, вызначаць функцыянальную ролю тропаў у мастацкім тэксце, абудзіць у падлеткаў патрыятычныя пачуцці.

Абсталяванне: карціна “Жураўлі ляцяць”, грамзапіс песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”,

Слоўнік (запіс на дошцы)

Мурог – сакавітая трава.

Пагода – стан атмасферы ў дадзеным месцы, у дадзены час, надвор'е.

Платанавы (ад платан – вялікае паўднёвае дрэва з зеленавата-шэрай карой і шырокімі лістамі).

Пожня – іржышча, зжатае хлебнае поле; тут: сенажаць (месца, дзе расце трава на сена).

Прысягаць – даць прысягу, паклясціся; ад слова прысяга: урачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць якія-небудзь абавязкі; словы такога абяцання.

 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

  1. Уступнае слова настаўніка

Вядомы беларускі кампазітар Рыгор Шырма гаварыў: “Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіццё ў яго песнях… У песнях чуваць, аб чым народ сумуе і да чаго рвецца яго думка… Песня народа - гэта сапраўдная чалавечая душа”. Беларускі ж край вельмі песенны. Часам кажуць, што наша зямля спявае, звініць песнямі. Беларусы любяць не толькі народныя песні, але і песні, якія напісалі прафесійныя аўтары - беларускія паэты і кампазітары.

  1. Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока

Тэма нашага ўрока “Літаратурныя песні. А.Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”. На ўроку мы павінны разгледзець адрозненне літаратурнай песні ад народнай, пазнаёміцца з творам А.Ставера, навучымся за словамі верша бачыць мастацкі вобраз, разумець аўтарскі настрой, адчуем інтанацыю, вызначым функцыянальную ролю тропаў у мастацкім тэксце, а таксама выкажам свае пачуцці, адносіны да беларускіх песень, да радзімы (Запіс тэмы ў сшыткі )

ІІ. Праца з новым матэрыялам

  1. Вызначэнне адрознення паміж народнай і літаратурнай песнямі

Перад тым, як перайсці да знаёмства з літаратурнай песняй, мы з вамі даведаемся, чым адрозніваецца літаратурная песня ад народнай.

 

Каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя.

Дa кaляндapнa-aбpaдaвыx пecняў, выкaнaннe якix пpымepкaвaнa дa пэўныxcвят aбo пopaў гoдa, aднocяццa: кaлядкi, шчaдpoўкi, мacлeнiчныя, вяcнянкi, вaлaчoбныя, юpaўcкiя, кyпaльcкiя, пятpoўcкiя, жнiўныя, вoceньcкiя. Сямeйнa-aбpaдaвыя пecнiyключaюць цыклы xpэcьбiнныxi вяceльныx пeceнь; caцыяльнa-бытaвыя icямeйнa-бытaвыя cклaдaюццa з aнтыпpыгoннiцкix, paбoчыx, pэвaлюцыйныx, бaтpaцкix, пacтyxoўcкix, pэкpyцкixicaлдaцкix, пecняў пpa жaнoчyю дoлю iiнш. Шчыpacцю пaчyцця, бaгaццeм вoбpaзнa-выяўлeнчыxcpoдкaў вылyчaюццa бeлapycкiя любoўныя пecнi.

Пaзнeйшымi пa чace ўзнiкнeння з'яўляюццa пecнi лiтapaтypныя. Аднacacвoeacaблiвacцeй ixy тым, штo, yaдpoзнeннeaд нapoдныx, тэкcт yixyзнiкaepaнeй зa мyзычны нaпeў i чacaм icнyecaм пacaбe. У зaлeжнacцiaд тэмaтычныxacaблiвacцeй i пpызнaчэння лiтapaтypныя пecнi пaдзяляюццa ня пaтpыятычныя, гpaмaдзянcкiя, лipычныя, жapтoўныя, нa тaкiя жaнpы, як гiмн, мapш, paмaнc, бapкapoлa, cepэнaдaiiнш. Для лiтapaтypныx пecняў xapaктэpнaя мeлaдычнacць, aдcyтнacць ycклaднёныx тpoпaў, пaдзeл нacтpoфы, нaяўнacць пpыпeвy (cтpaфa з нeкaлькixpaдкoў, штo пaўтapaюццa пpaз пэўнyю кoлькacць кyплeтaў пecнi).

  1. Увядзенне ў тэму

Тэматыка літаратурных песень разнастайная: патрыятычныя, грамадзянскія, лірычныя, жартоўныя.

Сёння мы пазнаёмімся з творам патрыятычнага зместу. Але спачатку я прапаноўваю вам выканаць наступнае заданне. У вучняў  школ было праведзена апытванне. 52 вучні адказалі на пытанне “Што для мяне мая Беларусь?” Былі падведзены вынікі гэтага апытвання, і вам я прапаноўваю выказацца на гэту тэму, параўноўваючы свае адказы з астатнімі.

Дзякуй за адказы.

Канешне, у кожнага з вас свае асацыяцыі, свае пачуцці. Але кожны з вас, адказваючы на пытанні, назваў Баларусь СВАЁЙ краінай, і назваў тое самае блізкае і дарагое, што жыве ў вашым сэрцы.

А вось якія пачуцці поўняць душу Алеся Ставера, мы даведаемся зараз, прачытаўшы радкі яго верша.

 

  1. Жыццёвы шлях А.Ставера

Алесь Ставер нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна. У гады вайны разам з бацькамі ён знаходзіўся ў партызанах. У час адной з нямецкіх аблаў у 1944 г. адбіўся ад бацькоў і трапіў у палон. Быў вывезены ў канцлагер у Германію. Вясной 1945 быў вызвалены з палону.

Вершы пачаў пісаць у 19 гадоў. Верш “Жураўлі на Палессе ляцяць” - візітка песеннай творчасці А.Ставера. Яе называюць песенным сімвал Беларусі. Паэт заўчасна пайшоў з жыцця. У 1995 годзе ён загінуў у аўтакатастрофе.

Цікавая гісторыя напісання верша

 

  1. Гісторыя напісання твора (вучань)

Гэтую цудоўную пяшчотную песню А.Ставер напісаў у далёкай сонечнай Грузіі. Быў ён у Тбілісі, дзе выступаў чытаў свае вершы. І вось ён ад’язджаў у родную Беларусь, вось ужо і білеты куплены. Акрылены, узрушаны, паэты спяшаўся на вакзал. Сэрца яго перапаўнялася любоўю да Радзімы. Міжволі словы пачалі складвацца ў цудоўныя паэтычныя радкі: “Каб любіць Беларусь нашу мілую…”

 

  1. Слоўнікавая работа

Перад чытаннем верша давайце звернем увагу на словы, якія ў ім сустрэнуцца. (Слова мурог вызначаем разам).

 

  1. Чытанне верша А. Ставера

 

Жураўлі на Палессе ляцяць...

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць.

 

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!

Што ім пышны платанавы рай,

Калі клічуць іх далі сасновыя

I азёрны рабінавы край.

 

Сакавітыя пожні мурожныя

He заменіш нічым і нідзе,

I зямлю, дзе сцяжыначка кожная

У прыветлівы двор прывядзе.

 

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Зразумееш тады, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць.

  1. Гутарка пасля прачытання верша.

 

- Паспрабуйце вызначыць пачуцці аўтара да роднай зямлі.(Роздум пра Радзіму і яе месца ў жыцці, захапленне, замілаванне прыгажосцю родных краявідаў, любоў да Беларусі, усведамленне Радзімы як найвялікшай каштоўнасці, радаснае пачуццё еднасці з бацькоўскім краем.)

 Ці назіралі вы самі адлёт (прылёт) журавоў, ці чулі іх пеню – курлыканне? Якое ўражанне яно на вас зрабіла?

– Як вы думаеце, чаму выбар аўтара прыпаў на жураўлёў? (Журавель уразіў Алеся Ставера сваім незвычайным хараством, грацыёзнасцю, ён стаў для паэта сімвалам Бацькаўшчыны.)

Шмат вершаў гучыць цудоўнымі песнямі. Дзеля таго, каб лепш адчуць настрой верша, давайце паслухаем музычнае афармленне верша-песні.

 

  1. Хвілінка адпачынку.Гучыць песня “Жураўлі на Палессе ляцяць” на музыку І.Лучанка ў выкананні Пятра Ялфімава.

 

  1. Гутарка

- Ці прынесла вам асалоду праслуханая песня?-Што вы можаце сказаць пра мелодыю і гучанне песні? (Музыка ўзнёслая, словы песні гучаць усхвалявана і прачула.)

- Ці ўзмацніла яна той настрой, які склаўся пасля праслухоўвання верша, ці змяніла яго?

  1. Паўторнае чытанне верша

- Калі, у якую пару года “Жураўлі на Палессе ляцяць”?

- Што яго асабліва прываблівае ў родным краі? Пры дапамозе якіх мастацкіх сродкаў дасягнуў аўтар дакладнасці малюнкаў? Якія словы, выразы дапамаглі перадаць гэты настрой?

(Вучні называюць эпітэты: Беларусь мілая, далі сасновыя, азёрны рабінавы край, сакавітыя пожні, прыветлівы двор; метафары: клічуць далі, кліча край; памяншальна-ласкальнае слова: сцяжыначка.)

- Абгрунтуйце думку аўтара, што Беларусь – “азёрны рабінавы край”.

– Як вы разумееце радкі “І зямлю, дзе сцяжыначка кожная ў прыветлівы дом прывядзе”?

- На якія рысы характару беларусаў указвае аўтар? (Гасціннасць, шчырасцъ, ветлівасць, адкрытасць, добразычлівасць.)

- На аснове тэксту верша, пачутай песні паспрабуйце вусна намаляваць вобраз нашага беларускага краю.(Наша Беларусь - край сасновых бароў і блакітных азёр,мурожных лугоў, зялёных гаёў, прыветлівых і гасцінных людзей.)

- Хто мог напісаць такі верш: чалавек раўнадушны ці назіральны, уважлівы, дапытлівы, неабыякавы да сваёй Бацькаўшчыны?

- Як можна назваць такога чалавека? (Патрыёт.)

Каменціруецца запісанае на дошцы слова патрыятызм (ад грэч. patris 'радзіма') - грамадскі і маральны прынцып, які характарызуе адносіны людзей да сваёй краіны.

- Якімі яшчэ рысамі павінен быць надзелены чалавек, у якога маглі б нарадзіцца такія пачуцці? (Любоў і пяшчота да сваёй радзімы)

- Ці былі вы за мяжой? Як доўга? Ці сумавалі па Радзіме?

- Як вы думаеце, ці абавязкова для разумення сваёй любові да роднай зямлі трэба пабываць у іншых краінах?

- Знайдзіце ў вершы радкі, якія самыя важныя для разумення яго галоўнай думкі. Зачытайце іх.

Беларуская легенда кажа: пасля таго, як Бог выгнаў чалавека з раю, ён не захацеў, каб рай пуставаў, бо й самая гожая пустка робіцца сумнаю. Таму птушкам было дазволена раз у год сялiцца ў раі.

- Можа, яно і так… Так чаму ж з выраю жураўлі ляцяць на Палессе?

- Чым адрозніваюцца першы і апошні слупок верша? Як вы думаеце, ці наўмысна аўтар уводзіць гэтыя формы дзеясловаў? (Спачатку аўтар перадае свае ўласныя ўражанні, сваю ўпэўненасць, а потым пасля прыведзеных доказаў запрашае і чытача зразумець тое ж, знайшоўшы ў сваёй краіне нешта сваё, блізкае і дарагое сэрцу, а таксама аўтар упэўнены, што не зразумець чалавек не можа)

ІІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Падводзячы вынікі ўрока, я прапаную вашай увазе некалькі выказванняў паэтаў, пісьменнікаў вельмі сугучных нашай тэме. Выберыце больш блізкае для вас і выкажыцеся, чаму вы на ім спыніліся.

  1. Вечарамі на чужых узгорках,

Дзе чужыя кветкі між травы,

Як нам не хапае родных зорак

І салодкіх ветраў баравых (Генадзь Бураўкін)

 

  1. Дадому!.. Дахаты!.. Як доўга не гіне

Гук слоў гэтых простых на дальняй чужыне. (Максім Танк)

 

  1. Кожная птушка ў сваё гняздо вяртаецца з выраю.

Кожны бадзяга-звер знаходзіць сваю бярлогу.

Кожная рыба свайго трымаецца віру.

Дык ці ж магу я забыцца матчынага парогу? (Генадзь Бураўкін)

 

  1. Не мяняй свой кут на прастору чужую,

У прасторы чужой птушка гнёзды не ўе,

Пі ваду са свайго вадазбору і тую,

Што цячэ дамавіта са студні твае. (Рыгор Барадулін)

 

  1. Як цуд чужых вачэй не цешыў,

Душа шаптала мне сама:

Ёсць край цяплейшы, багацейшы,

Але раднейшага няма. (Генадзь Бураўкін)

 

ІV. Дамашняе заданне

Вывучыць верш А.Ставера на памяць

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Дзеепрыметнікавы зварот. Знакі прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце (7 клас)

разгарнуць

Тэма:  Дзеепрыметнікавы  зварот. Знакі  прыпынку  пры  дзеепрыметнікавым  звароце

Мэта : сфарміраваць  паняцце  пра  дзеепрыметнікавы  зварот,яго  структуру,  месца  і  сінтаксічную  ролю  ў  сказе , выпрацоўваць  уменне  заўважаць  у  маўленні  дзеепрыметнікі  з  залежнымі  ад  іх  словамі; фарміраваць  навыкі  інтанацыйнага  выдзялення  дзеепрыметнікавых  зваротаў  у  вусным  маўленні, а  таксама  выдзялення  коскамі  ў  залежнасці  ад  іх  месца  ў  сказе  ў  пісьмовых  тэкстах;  развіваць  вуснае  маўленне  вучняў; выхоўваць  пачуццё павагі  да  творцы , гонар  за  свой  народ  і  яго  багатыя  духоўныя  набыткі.

 

Ход  урока

  1. 1.   Псіхалагічны  настрой

Урок  пачынаецца  з  праслухоўвання  мелодыі  («Па-над  белым  пухам  вішняў»)

Настаўнік

-       Якое  ўражанне  зрабіла  на  вас  мелодыя ?

-        Якія  пачуцці  выклікала ?

-        Ці  ведаеце  вы, на вершы  якога  паэта  напісана  гэта  мелодыя?

Настаўнік

Аўтарам  з’яўляецца выдатны  беларускі  паэт , дзень  нараджэння  якога  прыпадае  на  снежань  месяц . У гэтым  годзе  мы  будзем  адзначаць  120  год  з  дня  нараджэння  М.Багдановіча. Лёс  адмераў  яму  вельмі  кароткі  жыццёвы  шлях . Жыццё  яго  падобна  зорцы , якая  праляцела  на  небасхіле  бел.  паэзіі.  Гэты  ўрок  мы прысвячаем  яму , таму  лінгвістычнай  тэмай  на  ўроку  будзе  “ Жыццё  і  творчасць  М.Багдановіча”

  1. 2. А  зараз  мы  з  вамі  правядзем   арфаграфічную  хвілінку  ,апіраючыся  на  словы , якія  былі  пакладзены  на  музыку , што вы зараз праслухалі…

Маёвая  песня

Па-над белым  пухам  вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б’ецца,уецца шпаркі ,лё…кі

Сін…крылы матылёк.

Навакол  усё  паветра

Ў струнах  сонца  залатых,

Ён дрыжачымі  крыламі

Звоніць ледз…ве чутна ў іх.

І ліецца хваляй песня-

Ціхі , ясны  гімн  вясне.

Ці  не  сэрца  напявае,

Нав…вае  яго  мне?

Ці  не  ве…ер  гэта  звонкі

Ў  тонкіх  зёлках  шапаці…ь?

Або  мо  сухі , высокі

Ля  ракі  чарот  шуміць ?

Не  паняць  таго  ніколі,

Не  разведаць , не  спазнаць:

Не даюць  мне  думаць  зыкі,

Што ляцяць , дрыжаць , звіняць.

Песня  рвецца  і ліецца

На раздольны  , вольны  свет.

Але  хто  яе  пачуе ?

Можа , толькі  сам  паэт.

Чарот, -у, М. –роце, мн. чараты , чаратоў,м.  Высокая  вадзяная  або  балотная  расліна  сямейства  асаковых , а  таксама  зараснік гэтай  расліны.

Чарот-камыш.

  1. Актуалізацыя  ведаў.

4.Арганізацыя  пошукавай  дзейнасці. Работа  з  тэкстам.

Заданне: прачытайце  тэкст, вызначце  яго тып  і  стыль, тэму.       Знайдзіце  сказ ,  які  выражае  асноўную  думку  твора.

( Стыль- публіцыстычны, тып-апавяданне. Тэма-творчасць    М. Багдановіча. Асноўная  думка  заключаецца ў  сказе  -  Паэт пакінуў  нас вельмі  маладым….   )

Максім  Багдановіч  завяшчаў  нам  сваю  любоў , адданасць , пяшчоту  да  роднага  краю. Яго  духоўны  запавет – вершы. Вершы  Багдановіча  напоўненыя  ўнутраным  агнём , глыбокім  сэнсам  дзівосна  напеўныя , меладычныя.  Хто  хаця  раз  прачытаў  яго “Зорку  Венеру”, або  ”Слуцкія  ткачыхі” , або “Маладыя  гады , маладыя жаданні…”, той  назаўсёды  будзе  зачараваны  імі

Сімвалам  паэзіі Максіма  Багдановіча  стала  слова “ зорка”.

Паэт  пакінуў  нас  вельмі  маладым  , але  яго  талент яркай  зоркай  свеціць  людзям , улюбёным у  жыццё  і  прыгажосць.

Пытанні  і  заданні

  • Выпішыце дзеепрыметнікі  з  тэксту
  • На  вашу  думку ,  ці  ёсць  у  гэтым  тэксце  дзеепрыметнікавы  зварот ? Чаму  вы  так  лічыце ?
  • Што  такое  дзеепрыметнікавы  зварот ?

Настаўнік. На пытанне , што  такое  дзеепрыметнікавы  зварот , можа  быць  некалькі  адказаў .Адны  гавораць , што  дзеепрыметнікавы  зварот  -  гэта  звычайны  зваротак , які  паясняецца  дзеепрыметнікам , напрыклад:  Незабыўны  Максім ,  ты  назаўсёды  застанешся  ў   нашай  памяці . Другія  сцвярджаюць , што  дзеепрыметнік  з  залежнымі  ад  яго  словамі  і  ўтварае  дзеепрыметнікавы  зварот .  З  якім  меркаваннем  пагаджаецеся  вы ?

  • Зверце  вашы  разважанні  і  меркаванні  з  азначэннем  у  вучэбным  падручніку ( с. 30 – 31 )
  • Што  такое  дзеепрыметнікавы  зварот ?
  • Якім  членам  сказа  з’яўляецца  дзеепрыметнікавы  зварот ?
  • Якія  знакі  прыпынку  ставяцца  пры  дзеепрыметнікавым  звароце ?
  1. Замацаванне.
  2. Работа  ля  дошкі. Праца  са  сказам  з  тэксту.

Заданне:выпісаць  сказ з  тэксту ,  у  якім  ёсць дзеепрыметнікавы  зварот , абазначыць  межы  дзеепрыметнікавага  звароту, зрабіць  сінтаксічны  разбор  сказа.

Паэт  пакінуў  нас  вельмі  маладым  , але  яго  талент яркай  зоркай  свеціць  людзям , улюбёным у  жыццё  і  прыгажосць.

2.Праца  з  вучэбным  падручнікам. ( Пр. 55 )

3.Вуснае  выкананне  пр. 56

4.Заданне па  радах (праца  з  вершамі)

1 Варыянт

  1. Прачытайце  выразна  верш “Возера”.

Вызначце  яго  галоўную  думку.

Возера

Стаяў  калісь  тут  бор  стары,

І  жыў  лясун  ў  тым  бары.

Зрубалі бор – лясун  загінуў,

Во след  яго  ад  той  пары:

Сваё  люстэрка  ён  пакінуў.

Як  у  нязнаны  свет  акно,

Ляжыць , халоднае , яно,

Жыццё  сабою  адбівае

І  ўсё , што  згінула  даўно,

У  цёмнай  глыбіні  хавае.

Знайдзіце  дзеепрыметнікі , ахарактарызуйце іх.

  1. Варыянт

1.Прачытайце  выразна  верш “ Перад  паводкай”.

Вызначце  яго  тэму.

Перад  паводкай

Праясняецца  пагода,

Бо вярнулася  вясна.

Усё  чакаеш , што  прырода

Ўстрапянецца  ада  сна.

І пад птушы  крык  і  гоман,

Даўшы  хвалям  вольны  ход,

Прыпадыме  бацька-Нёман

На  хрыбце  магутным  лёд.

Зазвіняць  жалобна  крыгі

І  бурлівая  вада

Снег  размоклы  ў  час  адлігі

Змые  з  луга  без  сляда.

Дык  разлійся  жа  раздольна

Ў  чыстым  полі  і гаю

І  красой  паводкі  вольнай

Душу  выпрастай  маю!

2.Выпішыце  сказ  з  дзеепрыметнікавым  зваротам,

Расстаўце  знакі  прыпынку.

3.Раскажыце  пра  пастаноўку  знакаў  прыпынку

пры  дзеепрыметнікавым  звароце.

3.Варыянт

1.Прачытайце  выразна  верш “ Санет “.

Вызначце , якое  пытанне  хвалюе  паэта.

Санет

Паміж  пяскоў  Егіпецкай  зямлі,

Над  хвалямі  сінеючага  Ніла,

Ўжо  колькі  тысяч  год  стаіць магіла:

Ў  гаршку  насення  жменю  там  знайшлі.

Хоць  зернейкі  засохшымі  былі,

Усё  ж  такі  жыццёвая  іх  сіла

Збудзілася  і  буйна  ўскаласіла

Парой  вясенняй  збожжа  на  раллі.

Вось  сімвал  твой, забыты  краю  родны!

Зварушаны  нарэшце  дух  народны,

Я  верую , бясплодна  не  засне,

А  ўперад  рынецца , маўляў  крыніца,

Каторая  магутна , гучна  мкне,

Здалеўшы  з  глебы  на  прастор  прабіцца.

2.Выпішыце  дзеепрыметнікі , абазначце  іх  суфіксы.

6.Падагульненне  і  выстаўленне  адзнак (выніковы  кантроль )

6.Рэфлексія.

Выберыце  смайлік , які  адпавядае  вашаму  настрою і прымацуйце  яго  на дошку.

  1. Дамашняе  заданне.

Параграф  7, пр.  64

 

 

 

згарнуць