Падрыхтоўка да алімпіяд

Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры, 5 клас

разгарнуць

Алімпіяда па беларускай  мове і літаратуры,  5 клас

                  

п/п

Змест задання

1.

Падкрэсліце граматычную аснову ў  сказах.

 

а) Парэчча – слаўная мясціна

б) Раніца выдалася сонечная, марозная

в) Пра што задумаўся, стары?

г) Некалькі качак узнялося з затокі

 

2.

Сярод прапанаваных спалучэнняў слоў адной лініяй падкрэсліце словазлучэнні.

 

Мы прыйшлі, брат і сястра, вельмі прыгожы, загадчык кафедры, учарашні дзень.

 

3.

Разбярыце наступныя словы па саставу.

 

Насценны,   галасісты,    зранку,    гліняны,    звонка

 

4.

Зрабіце фанетычны запіс слоў.

 

Сведка – ____________________________

Касьба – _____________________________

Экзамен – __________________________

Адцягнуць –___________________________

Збіраешся – ________________________

 

5.

У кожным радзе слоў падкрэсліце “пятае лішняе”.

 

1)страх, страха, страшыць, страхоцце, бясстрашны.

2)прывоз, прыезд, прызёр, прыліў, прыцэл.

3)бярэзнік, бярэзіна, бярэзіны, бярэзіне, бярэзінай.

6.

Згрупуйце словы па колькасці гукаў ў канчатках.

 

Агнём, гай, малюю, ноч, пішу, песня, сіняга, бярозавая.

0 гукаў – _______________________________________________

1 гук – ________________________________________________

2 гукі – ________________________________________________

3 гукі – ________________________________________________

7.

Тут пераблытаны часткі прыказак і прымавак. Знайдзіце пачатак і канец кожнай, пакажыце стрэлкамі.

1.Працаваць не любіш –…                         …што каго чакае.

 

2.Калі хочаш хлеба меці, …                    …папера – грунт.

 

3.Калі хлеб у возе, …                               …чалавекам не будзеш.

 

4.Слова – вецер, …                                   …то і цябе пашануюць.

 

5.З вялікага грому ...                                 …а той, хто дае.

 

6.Не той багаты, хто мае, …                    …сэрца ёсць.

  

7.От багат Цімошка: …                            …певень ды кошка.

 

8.Шануй людзей, ...                                   …то няма бяды ў дарозе.

 

9.Ніхто наперад не знае, …                    …малы дождж.

 

10.І ў вераб’я …                                      …трэба зямліцы глядзеці.

 

8.

Спалучыце прозвішча аўтара з назвай верша, пакажыце стрэлкамі.

 

Максім Багдановіч          “Зоры спяваюць”

Якуб Колас                        “Зімой”

Анатоль Грачанікаў         “На рэчцы” (урывак з паэмы “Новая зямля”)

 

9.

Напішыце  сачыненне-мініяцюру на тэму “Калі б я быў(ла) чараўніком…”

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (11 клас)

разгарнуць

Раённая алімпіяда  па беларускай мове

11 клас

 

Лінгвістычны конкурс

 

1.      Вызначыць, колькі гукаў у прыведзеным ніжэй тэксце:

а) зацвярдзелых;

б) заднеязычных;

в) й (ёт).

Паказаць праз транскрыпцыю месца гучання й (ёт) у словах тэксту:

Край беларускі, з матчынай калыскі

Да гэтых дзён мне дарагі і блізкі.

Я сын яго і ганаруся тым,

Што з ім паветрам дыхаю адным.

(Н. Гілевіч)

 

2.      Запісаць словы, у якіх гучаць наступныя гукі:

а) [а], [ц,], [дз,], [а], [к]

б) [з], [й], [ы], [к], [а]

в) [п], [с], [а], [й], [р], [т], [а]

г) [й], [т], [с], [а], [п], [э], [д]

д) [а], [у], [к], [л,], [й]

е) [л], [а], [дз,], [а], [м], [а], [б]

 

3.      Як называецца сімантычны прыём тыпу “звонкая цішыня”? Даць яму разгорнутае азначэнне.

Прывесці (запісаць) уласных 8-10 прыкладаў..

 

4.      У кожным са слупкоў знайсці “лішні” фразеалагізм. Растлумачыць, чым ён адрозніваецца ад іншых.

а)   Пальчыкі абліжаш.

      У роце растае.

      Расце ў роце.

      За вушы адцягнеш.

б)   Курам на смех.

      Як курыца лапай.

      За адным махам.

      Абы з рук.

 

в)   Даць жару.

      Зняць стружку.

      Намыліць шыю.

      Даць драпака.

 

г)   Адным скокам.

      Як на пажар.

      На адной назе.

      На шырокую ногу

Успомніць і запісаць беларускія фразеалагізмы са словам “галава”. Што вы ведаеце пра Івана Якаўлевіча Лепешава і яго працы?

 

  1. Словаўтварэнне – адзін з раздзелам мовазнаўства. Што вы ведаеце пра яго. Назваць асноўныя спосабы ўтварэння слоў (з прыкладамі).

Зрабіце поўны (праз злучок) словаўтваральны аналіз слоў: пераразмеркавальнасць, перабольшванне, давольна, прытуліўшыся, вадзяністасць, любіцельства.

 

  1. У 1991 годзе быў выдадзены факсімільна “Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік Вацлава Ластоўскага, упершыню выданне якога было ажыццёўлена яшчэ ў 1924 годзе ў тагачаснай сталіцы Літвы горадзе Каўнасе. Што вы ведаеце пра аўтара названага слоўніка? Растлумачыць, што сёння абазначаюць прапанаваныя словы з гэтага слоўніка (праз сінонім ці разгорнутае азначэнне):.

Асвер, братаніч, вогнік, двубой, жыццёпіс, коўцік, ківач, мітурга, мыйны, паляруш, показка, сачэнь, тхлань, хорт.

 

  1. З прапанаванага тэксту выпісаць займеннікі, вызначыць іх разрад паводле значэння, а таксама склон і лік:

Кожны год яно бывае – жніво. Цяпер хлебасею лягчэй: за яго працуюць магутныя камбайны. Сёння на ніве ніхто ўжо не ўбачыць жняю з сярпом. Ніхто не ўбачыць і тых рупліва састаўленых у бабкі снапоў, якія яшчэ нядаўна ўпрыгожвалі поле. Сёння ўсё поле жнуць камбайны, і мы радуемся, як хутка і як да душы яны ўсё гэта робяць.

                                                                    (Янка Брыль)

 

  1. З задання № 7 выпісаць словазлучэнні, у склад якіх уваходзяць падкрэсленыя словы. Зрабіць іх разбор паводле схемы, арыентуючыся на ўзор:

Словазлучэнне

Яго будова

Тып словазлучэння

Від сувязі

Якія сэнсавыя

адносіны выражаюць

Хутка ісці

Прыслоўе +

дзеяслоў

Дзеяслоўнае

Прымыканне

Акалічнасныя (спосабу дзеяння)

 

  1. Спісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, вызначыць тып сказа і пабудаваць яго схему (лінейную і ступеньчатую). У схеме адзначыць віды простых сказаў і пытанні, на якія яны адказваюць.

Сонца ўжо садзілася за лесам які сінеў на небасхіле доўгай растрапанай касою і над ракою падымаўся густы туман што паступова зацягваў прыбярэжныя лазнякі які даваў магчымасць вадзяным птушкам схавацца ад пільнага вока драпежніка але вечар не зусім уступіў у свае правы бо апошнія промні яшчэ напаміналі пра гарачы дзень які быў напоўнены сотняй малых і вялікіх спраў.

(Іван Чыгрынаў)

Зрабіць марфалагічны разбор падкрэсленых слоў.

 

Тэкст для водгуку

ПА-БЕЛАРУСКУ

 

 

Задумна стаяць на ўзлеску хвоі.

Вятры з бярозаў лісце замялі.

Нам дорага заўсёды ўсё жывое,

Што побач з намі дыша на зямлі.

 

Равуць зубры, як продкі навучылі.

Жывую пражу павукі прадуць.

Арол у хмарах распраўляе крылы,

Каб даляцець да мэты вольных дум.

 

І добра так бывае ў свеце, строга.

І нельга кідаць лёс на самацёк.

Свой шлях у кожнага, свая дарога.

Праверана вякамі і жыццём.

 

З дабром да роду, з ласкай да суседзяў –

Ад прадзедаў парадак на зямлі.

Шурпатасці, усе памылкі, беды

Вякі даўно нам з душаў саскраблі.

 

І гонар свой. Не трэба нам благога.

І звычай свой – па-людску жыць з людзьмі.

Дабро сваё. Не трэба нам чужога.

І будзе ўсё, бо з працавітых мы.

 

Зжынаем хлеб. Гадуем скібу – скварку.

Не ворагі, сябры ў нас навакол.

Умеем хораша разладзіць сварку:

- Сядайце, госцейкі, за наш гасцінны стол!.

 

 

                                                          (Ларыса Геніюш)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прыкладныя адказы

на заданні лінгвістычнага тура

 і крытэрыі ацэнкі ў балах 11 клас

 

№1. Зацвярдзелых: 7= К[р]ай, бела[р]ускі, мат[ч]ынай, да[р]агі, гана[р]уся, [ш]то, павет[р]ам.

Заднеязычных: 11= [к]рай, беларус[к’], [к]алыс[к’]і, [г]эты[х], дара[г’]і, бліз[к’]і, я[г]о, [г]анаруся, ды[х]а.

Й(ёта): 8= Кра[й], матчына[й], дарагі[йі] блізкі, [йа], [йа]го[йі], з[йі]м, дыха[йу].

На зацвярдзелыя і заднеязычныя 3 гукі на 1 бал = 6 балаў;

На й (ёт) – 2 гукі на 1 бал = 4 балы                                               Усяго 10 балаў

 

№2. Дзядзька [дз’ац’ка], язык [йазык], ястраб [йастрап], пад’езд [падйэст], Юлька [йул’ка], малацьба [маладз’ба].

1 слова – бал = усяго 6 балаў.

 

№ 3. Аксіомадан: Гэта стылістычны прыём, у якім спалучацца процілеглыя сэнсам паняцці, прыметы, дзеянні, якія ў рэальным жыцці адсутнічаюць ці не могуць існаваць.

Гарачы снег, пякучы мароз, горкая радасць, звонкая цішыня, разумны дурань, жывы труп, красалоўнае маўчанне, дзелавое гультайства, салодкая горыч і г.д.

За назоўн. і азначэнне – 2 балы. За прыклад – па 1 балу. Усяго – 6-7 балаў. Што звыш, можна прыбавіць 1-2 балы.

 

№ 4. «Лішнія» фразіалагізмы: а) расце ў роце – азначае ежу, якая не праглынаецца, мае непрыемны смак; астатнія азначаюць вельмі смачную, прыемную ежу.

б) за адным махам – адначасовасць, зрабіць нешта заадно; астатнія азначаюць справу, зробленную абыякава, нядбайна, нерадзічна.

в) даць драпака – хутка збегчы, уцячы, рэціравацца; астатнія азначаюць пакараць за нейкія ўчынкі, псварыцца на чалавека.

г) на шырокую ногу – жыць багата, раскошна, без абмежавання ў сродках; астатнія азначаюць вельмі хутка пабегчы, знікаць,  абярнуцца.

Кожны прыклад з тлумачэннем – 2 балы. Усяго 8 балаў.

Фразеалагізмы са словам «галава»: галава астыне, галава варыць, галава забіта, галава і два вухі, галава кругом ідзе, галава гуза шукае, галава расколваецца, галава садовая, галава дзіравая, свая галава на плячах, курыная галава, сам сабе галава, светлая галава, вецер у галаве, з царом у галаве, ходзіць на галаве, хоць кол на галаве чашы, як абухам па галаве, ручацца галавой, брацц за галаву, губляць галаву, дурыць галаву, ламаць галаву, на свежую галаву, браць да галавы, на 2 галавы і г.д.

4 прыклады – 1 бал.

Iван Якаўлевіч Лепешаў нарадзіўся ў 1924 г. у Дубровенскім раёне на Віцебшчыне. Скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут (1948 г.), Гродзенскі педінстытут (1959 г.), настаўнічаў у Шчучынскім раёне на Гродзеншчыне. З 1971 года працуе ў Гродзенскім універсітэте імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук (1985 г.), прафесар (1987г.)

Асноўныя навуковыя інстанцыі – фразеалогія;

            «Фразеалагічны слоўнік» для сярэдняй школы (1979г.), разам з Н.В.Гаўрош, і Ф.М. Янкоўскім

            Фразіалогія ў творчасці К. Крапівы. Стылістычная высказванне фразеалагізмаў (1976г.)

            Лінгвістычны аналіз літ твора (1981г.)

            Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (1ч. – 1981г., 2ч. – 1993г.)

            Моўныя самацветы (1985г.)

            Асновы культуры мовы і стылістыкі (1989г.)

Самая значная работа – 2-х томны «Фразеалагічны слоўнік бел. мовы» (1993г.)

За словы пра Лепешева максімум 3 балы; за кожную кнігу – 1бал.

 

№ 5. Спосабы словаўтварэння:

Прыставачны: дзед – прадзед, несці – занесці; суфіксальны: рука – ручка, добры – дабрыня; прыставачна – суфіксальны: зіма – зімак, акно – падаконнік; постфіксальны: хто – хтосьці, сустрэць – сустрэцца; бязафіксны: сіні – сінь, падносіць – паднос; асноваскладанне: зямлю капаць – землякоп, пяць год – пяцігодка; словаскладанне: жалеза і бетон – жалезабетон, вечны і зялёны – вечназялёны; абрэвіяцыя: Мінскі аўтамабільны завод – МАЗ, калгасная гаспадарка – калгас; семантызацыя (аманімія): кулак – згорнутыя пальцы рукі, кулак – заможны селянін, кулак – дэталь у механізме; журавель – птушка, журавель – частка калодзежа; субстантывацыя (перавод адной часціны мовы ў другую): марожанае – назоўнік, марожаная мяса – дзеяпрыметнік, сталовая – назоўнік, сталовая пасуда – прыметнік.

 

Пераразмеркавальнасць¬пераразмеркавальны¬пераразмеркаваць ¬размеркаваць ¬размерка---ка ¬мера.

 

Вадзяністасць¬вадзяністы ¬вадзяны ¬вада.

 

Перабольшванне ¬перабольшваць ¬перабольшыць ¬большыць ¬больш.

 

Любіцельства ¬любіцель¬любіць

 

Прытуліўшыся ¬ прытуліўшы ¬прытуліць ¬туліць.

 

Павольна¬павольны ¬паволі.

 

 

За кожны спосаб словаўтварэння з прыкладамі – 1б. =10б.

За словаўтвар. Разбор – 1б. на 1 слова.

Усяго – 16 балаў.

 

№ 6.Журавель у студні калодзежны; братаны – сын бацькавага брата (сястры) або матчынага брата (сястры), г.з дваюрадны брат; вогнік – гангрэна; двубой – дуэль, поядынак; жыццёпіс – біяграфіст; каўцік – кадык; ківач – маятнік; мітурга – ліхаманка, трасца, падучка; мыйня – лазня; паляруш – параліч; показка – анекдот; сачэнь – блін; хорт – сабака (борзы); тхлань – бездань, прорва.

 

            Вацлаў Стынавіч Вайтоўскі (1883-1938 г.г.) – выдатны бел. мовавед, літар., гісторык бел. літаратуры і культуры, адзін з дзячоў бел. нац. Адраджэння. Нарадзіўся ў Мірскім раёне Віцебская вобласці. Скончыў народную школу, вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. З 1909 па 1914 год працаваў у рэдакцыі газеты «Наша ніва». З 1916 – 1917 г. – рэдактар газеты «Гоман». Стаяў ля вытокаў  БНР у сакавіку 1918г. З 1919 па 1923г. узначаліваў урад БНР . У 1923-1927 – рэдактар часопіса «Крыві» (г. Коўна). Выдаў «Расійска-Краўскі (беларускі) слоўнік» і «Гісторыю бел. (Крыўская) кнігі». З 1927, жыве ў Беларусі, працуе дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. У 1928 г. абраны акадэмікам АНБ. У 1930 г. арыштаваны і высланы за межы Беларусі. У 1938 г. арыштаваны паўторна і растраляны.

За тлумачэнне слоў – 0,5 б.Усяго 7 балаў

За рассказ пра аўтара – максімум 3 балы.     Усяго 10 балаў.

 

№ 7. Кожны – азначальны, В., адз; яно – асабісты, Н., адз; за яго – асаблівы, В., адз; ніхто – адмоўны, Н., адз; ніхт. (другі раз) – адмоўны, Н., адз; тых – указальны, Р., мн.; якія – адносны, Н., мн.; усё – азначальны, В., адз.; мы – асобны, Н., мн.; яны – асабовы, Н., мн.; усё – азначальны, В., адз.; гэта – указальны, В., адз.

Два займеннікі на 1 бал, усяго 6 балаў

 

№ 8.

Кожны год

займеннік+назоўнік

назоўнікавае

дапасаванне

азначальныя

Лягчэй хлеб пасею

прыслоўе+назоўнік

прыназоўнае

кіраванне

аб’ектныя, дапа

Лягчэй цяпер

прыслоўе+прыслоўе

прыназоўнае

прымыканне

часовые

Магутныя камбайны

прыметнік+назоўнік

назоўнікавае

дапасаванне

азначальныя

Састаўных снапоў

дзеепрыметнік+назоўнік

назоўнікавае

дапасаванне

азначальные

Састаўленых у бабкі

дзеепрыметнік+назоўнік

дзеяпрыметнае

кіраванне

аб’ектныя, дапа

Састаўленых рупліва

дзеепрыметнік+прыслоўе

дзеяпрыметнае

прымыканне

акаліч. сп. дзеяпр

Хутка робяць

прыслоўе+дыяслоў

дзеяслоўнае

прымыканне

акаліч. сп. дзеяпр

Робяць да душы

дзеяслоў+назоўнік

дзеяслоўнае

кіраванне

акаліч. сп. дзеяпр

Робяць гэта

дзеяслоў+ займеннік

дзеяслоўнае

кіраванне

абратныя дапаўненні

Робяць усё

дзеяслоў+ займеннік

дзеяслоўнае

кіраванне

абратныя дапаўненні

 

№ 9. Сонца ўжо садзілася за лесам, які сінеў на небасхіле доўгай растрапанаю кассою, і над ракою падымаўся густы туман, што паступова зацягваў прыбярэжныя лазнякі, які даваў магчымасць вадзяным птушкам схавацца ад пільнага вока драпежніка, але вечар не зусім уступіў у свае правы, бо апошнія промні яшчэ напаміналі пра той дзень, які быў напоўнены сотняй малых і вялікіх спраў.

            Складаны сказ со злучэннем і падпарадкаваннем (складаная сінтаксічная канструкцыя).

 

                                   
     
       
   
 
 
 
         
 
     
 
     
         
 
       
 
 
     

 

[-=], (які…), і [=-], (што…), (які…), але [-=], (бо…), (які…).

 

 

                                    , і                                , але

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падпарадкаванне даданых сказаў  паслядоўнае

 

Падымаўся – дзеяслоў, п.ф. падымацца, непераходны, зваротны, незаконч-трыванне, I-спражэнне, асабовы, абвесны лад, прошлы час, адзіночны лік, мужчынскі род, у сказе з’яўляецца выказнікам,

 

марф. склад: пад – ым – а – ў – ся.

 

За знакі прыпынку  -1 б.

Вызначэнне тыпу сказа – 1б.

Лінейная схема – 2б.

Ступенчатая схема – 2 б.

Марфалагічны разбор за 1 слова – 2 б. = усяго 6 балаў

За ўсё заданне – 12 балаў

 

Лазнякі – назоўнік, нач. форма лазняк, агульны, неадушаўлёны, канкрэтны, зборны, муж. hоду, IIcкланення, В. скл., множны лік, у сказе з’яўляецца дапаўненнем.

 

марф. склад: лаз – няк- і.

 

№ 10. Урывак можна аднесці да мастацкай публіцыстыкі, таму стыль можна назваць публіцыстычным з элементамі мастацкага. Тып маўлення – разважанне.

Ацэнка тыпу – 0,5; стылю – 0,5 Абгрунтаванне – максімум 3 бала. Усяго 4 балы.

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (9-11 клас)

разгарнуць

ІХ клас

 

Заданне 1. Запішыце гукі, якія на пісьме перадаюцца падкрэсленымі літарамі ў словах.

Максімальная колькасць балаў — 3.

1) на рацэ Іслач, 2) звышіндустрыяльны, 3) сястра ідзе, 4) сіні, 5) у іхняй хаце, 6) баскетбаліст.

 

Заданне 2. Замяніце рускамоўныя словазлучэнні аднаслоўнымі беларускімі адпаведнікамі. Запішыце, пастаўце націскі.

Максімальная колькасць балаў — 6.

Жена кузнеца — …, участник застолья, званый гость — …, гребец на лодке — …, участник свадебного обряда — …, гребец на сенокосе — …, жена дяди — … .

 

Заданне 3. Спішыце сказы без арфаграфічных памылак.

Максімальная колькасць балаў — 7.

  1. Конязавод Л. Даватара спецыалізуецца па развядзенні Тракененскай пароды. Гэтая парода была выведзена ва ўсходняй Прусіі і з’яўляецца гордасцю Германіі. 2. У Статуце Вялікага княства Літоўскага ёсць артыкул, дзе ўзгаданы пакаранні за згубу ці забойства сабакі. 3. Сітуацыя імкліва змяняецца, мне патрэбны намеснік па экспарце — не па маркецінгу ці чамусці яшчэ, — але я ні магу ўвесці такую пасаду, — скардзіцца Мікалай Яфімчык. 4. Можа, не ўсе памятаюць, што калісці барэль нафты каштаваў дзесяць долараў. 5. У вёсцы зарэгістраваны прыход Святога вялікамучаніка Панцеляймона. 6. Для прапаганды ідэі па школах ездзіць Эміліо Амбрызі. 7. Падраздзяленні МНС дасталі пацярпелую з пад колаў «МАЗа» з дапамогай гідраўлічнага інструмента.

 

Заданне 4. Запішыце па-беларуску.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Приезжать каждое лето — …, забыть о родителях — …, прийти из любопытства — …, машина весом сто тонн — …, сеять рожь у леса — … .

 

Заданне 5. Складзіце слоўнікавыя артыкулы са словамі з’яўлены, з’яўнены, гасцёўня, гасцільня.

Узор: Галадоўшчык, -а, м. Той, хто галадуе. Двое сутак праседзелі галадоўшчыкі ў пастарунку.

Максімальная колькасць балаў — 8

 

Заданне 6. Пра каго ці пра што гаворыцца ў прапанаваных фразеалагізмах, прыказках, афарызмах? Запішыце.

Узор: Цяжка ўздыхаецца, чаго няма жадаецца – пра нязбытныя жаданні.

Максімальная колькасць балаў — 4

 

  1. Няма такой крамы, дзе купляюць мамы. 2. Цесна, што голку не ўваткнеш. 3. Ані шэлега. 4. Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Я. Купала). 5. Голаму за пазуху. 6. Аўчынка не варта вырабу. 7. Свет не без добрых людзей. 8. Хоць гаць гаці.

 

Заданне 7. Устанавіце памылкі, якія існуюць ў прыведзеных прыказках і прымаўках. Выпраўце іх і запішыце залацінкі народнай мудрасці ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай мовы.

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. У калгасе язык не ўзачот: хто працуе, таму і пачот. 2. Рай і ад трэба таму, хто багат. 3. За памылку даюць па затылку. 4. Калі карман сухі, то і суд глухі. 5. Сцеражом нашы граніцы, як вачэй зяніцы.

 

Заданне 8. Пастаўце назоўнікі, што ў дужках, у патрэбнай форме. Запішыце гэтыя формы.

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. Настаўнік быў добрым (прамоўца). 2. Паказаць гэтаму (зазнайка). 3. Яна нясмела называла яго (дзядзя). 4. Ішлі разам з (Вася). 5. Воўк з (сабака). 6. Не было толькі малога (кацяня). 7. Ткалі з (лён). 8. Ззяць (медзь). 9. Зграбаў (далоні). 10. Табун (коні).

 

Заданне 9. Што для паэта В. Жуковіча з’яўляецца «несмяротным дарам»? Прааналізуйце верш, запішыце адказ і абгрунтуйце сваё рашэнне.

Максімальная колькасць балаў – 3.

 

ДАР

Пятрарка, Пушкін, Багдановіч...

Ад Бога — несмяротны дар.

Эмоцый, думак рух у Слове,

Заўсёдная прысутнасць чар.

І вечная загадка-таямніца:

Як можа ў вершы цэлы свет змясціцца?

 

Х клас

 

Заданне 1. Устанавіце, якімі гукамі адрозніваецца слова сям’іска ад слова вятрыска. Запішыце ў квадратныя дужкі і ахарактарызуйце толькі тыя гукі, якія ёсць у першым слове, але няма ў другім.

Максімальная колькасць балаў — 4

 

Заданне 2. Запішыце, якія дарогі беларусы называюць наступнымі словамі. Для ўстанаўлення значэння выкарыстоўвайце кантэкст.

Максімальная колькасць балаў — 3.

Узор. Гасцінец — дарога, абсаджаная дрэвамі.

 

Межытока — …; мінавіца — …; паваротка — …; пагон — …; палазня — …; палявік — … .

 

  1. Калі мяжа ўперлася ў гасцінец, маці з сынам павярнулі ўлева (Я. Брыль). 2. Мой край, ад крушыны горкі, на беразе цёплы дымок, табун выпівае зоркі з паверхні лясных межыток (У. Караткевіч). 3. Шпакі вясною лятуць мінавіцай, буслы не прынясуць шчасця хатынцам (С. Кухараў). 4. Віктар знарок вылез не ля сваёй хаты, а на паваротцы, што вяла да абор (М. Стральцоў). 5. Жывёла ідзе з пагону ў хлеў (М. Чарот). 6. Шмат слядоў я пакінуў на дарогах гразкіх, на скрыпучых струнах белых палазін (М. Танк). 7. Стараюся, каб хаця да цемначы выбрацца на віднейшае, на палявік, але дзе там (С. Кухараў).

 

Заданне 3. Устаўце, дзе лічыце патрэбным, прапушчаныя літары, знакі прыпынку, раскрыйце дужкі, замяняючы рускамоўныя выразы беларускімі аднаслоўнымі адпаведнікамі. Запішыце.

Максімальная колькасць балаў — 5

  1. Ужо зусім на сконе быў жнів..нь бо тыя колькі дзён якія заставаліся ў ягоным кал..ндары ці маглі дадаць яшчэ што ва..кае на н..бачныя (чашечные весы). 2. На..піс бя..спрэчна атрымаўся (который легко читается) іначай муж-афіцэр н.. схапіў бы ўначы піст..лет. 3. Уваткну..шы канец кас..я ў мяк..ую з..млю трымаючы моцна рукой тупы край касы Васіль стаў (точить косу с помощью специальной наждачной лопатки). 4. Кленчаць набожныя кат..лікі рагорт..ваюць (сборники католических молитвенных песен). 5. Дрэвы на гэты час закупчасціліся, і Антон, стоячы на ніжніх прыступках ганка, бачыў вузкі кавалачак (вымощенной камнем дороги).

 

Заданне 4. Складзіце слоўнікавыя артыкулы са словамі паспаліты, наземіцца, лежава, спартовы.

Узор: Галадоўшчык, -а, м. Той, хто галадуе. Двое сутак праседзелі галадоўшчыкі ў пастарунку.

Максімальная колькасць балаў — 8

 

Заданне 5. Устанавіце, якімі членамі сказа з’яўляюцца інфінітывы. Адказ аформіце ў выглядзе табліцы

Максімальная колькасць балаў — 5

 

Інфінітыў

Член сказа

1.

 

 

2.

 

 

3.

 

 

4.

 

 

5.

 

 

 

  1. Ты думаеш – пісаць, дык гэта не работа? (Я. Колас) 2. Працаваць дык працаваць (К Чорны) 3. Рабіць, дык рабіў (М. Лынькоў) 4. Лясныя рэкі вучылі плаваць (П. Панчанка) 5. Каманду «стаяць» пачулі не ўсе (І. Шамякін)

 

Заданне 6. У сучаснай беларускай мове злучнік дык можа ўжывацца для сувязі састаўных частак у структуры як складаназлучаных, так і складаназалежных сказаў. Устанавіце, якія адносіны выражаюцца паміж часткамі, аб’яднанымі гэтым злучнікам. Запішыце сказы ў прапанаванай паслядоўнасці.

Максімальная колькасць балаў — 5

 

  1. Сказы, паміж часткамі якіх існуюць адносіны неадпаведнасці.
  2. Сказы, паміж састаўнымі часткамі якіх выражаюцца супраціўныя адносіны.
  3. Складаназлучаныя сказы з далучальна-супраціўнымі адносінамі, ускладненымі вылучальна-ўзмацняльным адценнем.
  4. Складаназалежныя сказы з умоўна-выніковымі адносінам.
  5. Складаназалежныя сказы з прычынна-выніковымі адносінамі.

 

  1. Была адна надзея, дык і тая сёння прапала (П. Пестрак). 2. Пара б і вучыцца, дык школы няма (Я. Колас). 3. Прадвесне гэта было, дык лёд на Нёмане ўздуўся і нават угінаецца (Я. Брыль). 4. Я яму кагадзе палажыў травы з балота, дык ён не есць (К. Чорны). 5. Меў бы ты халацік новы, дык які б ты быў жабрак (Я. Колас). 6. Хацеў выспацца, дык не даюць (К. Чорны). 7. Тут неяк так душна, дык я ўзяла ды пабегла на сенажаць (Я. Купала). 8. Дзве фурманкі прыехалі былі на вяселле, дык і тыя сёння рана паехалі дадому (К. Крапіва). 9. Частую добрай скваркай, дык не бяруць яны (М. Лужанін). 10. Крані хоць пальцам, дык з зямлёй змяшаю! (Я. Купала).

 

Заданне 7. Завяршыце сказ.

Максімальная колькасць балаў – 7.

Злучальныя словы адносяцца не да службовых, а да знамянальных часцін мовы і характарызуюцца тым, што

  • ___________________________________________________________
  • ___________________________________________________________
  • ___________________________________________________________
  • ___________________________________________________________
  • ___________________________________________________________
  • ___________________________________________________________
  • ___________________________________________________________

 

Заданне 8. Устанавіце памылкі, якія існуюць ў прыведзеных прыказках і прымаўках. Выпраўце іх і запішыце залацінкі народнай мудрасці ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай мовы.

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. Хто за правае дзела стаіць, той заўсёды пабядзіць. 2. Дзе лёгкая прыбыль, там цяжкая гібель. 3. Раз украў – навек славу замараў. 4. На злодзеі шапка гарыць. 5. З’еш почку, возьмеш папову дочку.

 

Заданне 9. Ажыццявіце перастаноўку і замену асобных слоў у творы, каб тэкст ператварыўся ў акраверш, прысвечаны Тані.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Наша Таня горка плача —

Закаціўся ў рэчку мячык.

— Ціха, Танечка, не плач,

Не затоне ў рэчцы мяч.

 

ХІ клас

 

Заданне 1. Падбярыце адпаведнікі. Размяркуце іх у два слупкі: у першым — з цвёрдым вымаўленнем зычнага перад [э]; у другім — з мяккім вымаўленнем зычнага. Запішыце.

Максімальная колькасць балаў — 5.

Тефлон, демон, плиссе, лазер, Одесса, диспансер, кегли, проект, фанера, леди, бассейн, индекс, сонет, маузер, буриме, депутат, бифштекс, нетто, фонетика, термос.

 

Заданне 2. Спішыце сказы без арфаграфічных памылак.

Максімальная колькасць балаў – 7

  1. 27 ліпеня выпала амаль палавіна сярэднемесячнай нормы апаткаў. 2. У самы разгар ягаднага сязону ў глухіх дрэтуньскіх лясах 16 каманд з Полацка і раёна паспаборнічаюць ва уменіі збіраць ягаду. 3. Сеў гароху пачыналі ў пэўныя дні. Найбольш спрыяльным лічыўся аўторак на Страстным тыдні. 4. Яўгенія рассказала, што яе сям’я вырашыла зэканоміць на забавах. 5. Другое і апошняе выданне заблудаўскай друкарні – «Псалтыр з Часасловам» – выйшла ў свет 23 сакавіка 1570 г. 6. Толькі ў чацвертым квартале 2009 года рост рэзерваў КНР склаў 126 міліярдаў доллараў. Рэзервы выраслі ў першую чаргу з-за гандлёвага прафіцыту КНР, а таксама прытоку інвесціцый у краіну. 7. У поўфінале кубка – без сэнсацый.

 

Заданне 3. Якім словам сінанімічныя па свайму значэнню прыметнікі з прэфіксам звыш-? Запішыце гэтыя словы замяняючы толькі прэфікс.

Максімальная колькасць балаў — 5.

Звышвысокі — …, звышмодны — … — … .  звышчалавечы — …, звышштатны — … .

 

Заданне 4. Суаднясіце агульныя значэнні прыметнікаў (А) са словамі, якімі прадстаўлены гэтыя значэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Максімальная колькасць балаў —4

 

А. ‘разумны, дасціпны’:

Б. ‘культурны, асвечаны’;

В. ‘таленавіты’;

Г. ‘неадукаваны, некультурны’

1) цывілізаваны,

2) цямлівы,

3) дзікі,

4) геніяльны,

5) талковы

6) абмежаваны,

7) творчы,

8) цікавы.

 

А____, Б____, В____, Г____.

 

 

Заданне 6. Запішыце словы ў адпаведныя слупкі табліцы.

Максімальная колькасць балаў — 6

 

Сфера сучаснага жыцця

Словы

Палітыка, сацыяльны лад, ідэалогія

 

Культура і шоу-бізнес

 

Быт

 

 

Арганайзер, байкер, гамбургер, інаўгурацыя, кабукі, перформанс, прадзюсар, саміт, спічрайтар, фаст-фуд, шэйкер, электарат.

 

Заданне 7. Запішыце лічбы словамі. Пастаўце іх у патрэбным склоне.

Максімальная колькасць балаў — 5

  1. Завяршаецца 2013 год. 2. Галерэя ўпрыгожана 546 каляровымі пейзажамі. 3. Колькасць удзельнікаў вагаецца паміж 457 і 502. 4. Прафесар убачыў у аўдыторыі 23 студэнтаў.

 

Заданне 8. Выпішыце і патлумачце лексічныя адзінкі, якія абыгрываюцца ў дыялогу з п’есы К. Крапівы «Канец дружбы».

Максімальная колькасць балаў — 4

Карнейчык. Не хочаш вітаць — чорт з табой! Раскажы, як у цябе там на вёсцы справа?

Лютынскі. Як справа, так і злева — кругом дрэнь.

 

Заданне 9. Якому паэту прысвяціў свой твор Р. Барадулін? Абгрунтуйце сваё рашэнне.

Максімальная колькасць балаў — 4.

Акраверш з нагоды юбілею.

Рыфма цягне пад ялей балею.

Калядуюць вобразы. Аднак

Аглядае ўзрыхленыя ляды

Дбалы сейбіт, шчодры на прыгады,

Заручоны з радасцю юнак.

Юбіляр трымае Сцяг брыгады.

Коціць хвалі акіян на звады,

Уладарыць акіян-бурлак.

Лепш, радок, не ткніся выпадкова!

Ямб слухмяна гнецца, як падкова.

Шэпча нешта Бесядзі дуброва.

Одум — не ачахлы крыгаход.

Восень, пакладзі зеленаброва

Умалот на шалі строгіх год!

Р. Барадулін

 

Даведкі

ІХ клас

 

Заданне 1

1) [йі], 2) [ы], 3) [й], 4) [і], 5) [йі], 6) [д].

Заданне 2

Жена кузнеца — кавалíха; участник застолья, званый гость — бясéднік; гребец на лодке — вясляр; участник свадебного обряда — вясéльнік; гребец на сенокосе — грабéльнік, жена дяди — дзядзіна.

Заданне 3

  1. КонЕзавод Л. Даватара спецыЯлізуецца па развядзенні тракененскай пароды. Гэтая парода была выведзена ва Усходняй Прусіі і з’яўляецца гордасцю Германіі. 2. У Статуце Вялікага Княства Літоўскага ёсць артыкул, дзе ўзгаданы пакаранні за згубу ці забойства сабакі. 3. Сітуацыя імкліва змяняецца, мне патрэбны намеснік па экспарце — не па маркеТЫнгу ці чамусьці яшчэ, — але я НЕ магу ўвесці такую пасаду, — скардзіцца Мікалай Яфімчык. 4. Можа, не ўсе памятаюць, што калісЬці барАль нафты каштаваў дзесяць долараў. 5. У вёсцы зарэгістраваны прыход Святога вЕлікамучаніка Панцеляймона. 6. Для прапаганды ідэі па школах ездзіць ЭміліА Амбрызі. 7. Падраздзяленні МНС дасталі пацярпелую з-пад колаў «МАЗа» з дапамогай гідраўлічнага інструмента.

 

Заданне 4

Приезжать каждое лето.

Прыязджаць кожнае лета / або: Прыязджаць штолета.

Забыть о родителях.

Забыцца на бацькоў / або: Забыцца пра бацькоў.

Прийти из любопытства.

Прыйсці дзеля цікавасці / або: Прыйсці з-за цікавасці.

Машина весом сто тонн.

Машына вагою ў сто тон / або: Машына вагою сто тон.

Сеять рожь у леса.

Сеяць жыта пад лесам / або: Сеяць жыта каля (ля) лесу.

 

Заданне 5

Заўвага. Прыклады ў вучняў могуць быць свае. Галоўнае, каб яны ілюстравалі значэнне слова.

З’яўлены, -ая, -ае. Які з’явіўся, паказаўся перад вачамі. З’яўленыя слёзы Марылі растрывожылі сэрца Міхася.

З’яўнены, -ая, -ае. Які стаўся яваю, рэальнасцю. Усё навокала мяне і ўва мне прайнялося нарэшце-такі сонцам, так з’яўненым, а невідомым (Н. Мацяш)

Гасцёўня, -і, ж. 1. Пакой для прыёму гасцей; гасціная. Сяброў у яго шмат, а гасцёўня — цеснаватая (М. Лужанін). 2. Памяшканне, дзе праводзяцца сустрэчы, культурныя мерапрыемствы для аматараў літаратуры і мастацтва. У гасцёўні Галубка.

Гасцільня, -і, ж. Гасцініца. Ноч… Гасцільня… Горад даўно апусцеў (У. Караткевіч).

 

Заданне 6

  1. Няма такой крамы, дзе купляюць мамы – пра неабходнасць беражлівага стаўлення (беражлівых адносін) да бацькоў. 2. Цесна, што голку не ўваткнеш – пра вялікую колькасць людзей. 3. Ані шэлега – пра адсутнасць грошай. 4. Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Я. Купала) – пра свабоду творчасці. 5. Голаму за пазуху – пра невялікую колькасць. 6. Аўчынка не варта вырабу – пра нявыгадную справу. 7. Свет не без добрых людзей – пра надзею на спачуванне і дапамогу. 8. Хоць гаць гаці – пра вялікую колькасць.

 

Заданне 7

  1. У калгасе язык не ўзачот: хто працуе, таму і пачот. – У калгасе язык не залічваецца: хто працуе, таму і пашана. 2. Рай і ад трэба таму, хто багат. – Рай і пекла трэба таму, хто багаты. 3. За памылку даюць па затылку. – За памылку (абмылку) даюць па патыліцы. 4. Калі карман сухі, то і суд глухі. – Калі кішэня сухая, то і суд глухі. 5. Сцеражом нашы граніцы, як вачэй зяніцы. – Сцеражом нашы граніцы, як вачэй зрэнкі.

 

Заданне 8

1) прамоўцам; 2) зазнайку; 3) дзядзем; 4) з Васем; 5) з сабакам; 6) кацяняці; 7) з ільну. 8) меддзю; 9) далонямі; 10) коней.

 

Заданне 9

Несмяротным дарам для паэта з’яўляецца паэзія. Пра гэта нам сведчаць першыя літары акраверша, з якіх складаецца слова.

 

 

Даведкі

Х клас

Заданне 1

[с’] — зычны, мяккі, свісцячы, парны па звонкасці/глухасці і па цвёрдасці/мяккасці;

[м] — зычны, цвёрды, губны, санорны, парны па цвёрдасці/мяккасці;

[й] — зычны, санорны, няпарны;

[і] — галосны, націскны;

Заданне 2

Межытока — дарога, якая злучае два возеры або балота; мінавіца — шлях або дарога, якая праходзіць міма чаго-небудзь; паваротка — дарога, якая адыходзіць у бок ад асноўнай магістралі; пагон — дарога, па якой гоняць скаціну на пашу; палазня — дарога, пракладзеная палазамі; палявік — палявая дарога.

Заданне 3

  1. Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі. 2. Надпіс, бясспрэчна, атрымаўся чытэльны, іначай муж-афіцэр не схапіў бы ўначы пісталет. 3. Уваткнуўшы канец касся ў мяккую зямлю, трымаючы моцна рукой тупы край касы, Васіль стаў мянташыць.4. Кленчаць набожныя католікі, рагортваюць кантычкі. 5. Дрэвы на гэты час закупчасціліся, і Антон, стоячы на ніжніх прыступках ганка, бачыў вузкі кавалачак брукаванкі.

Заданне 4

Заўвага. Прыклады ў вучняў могуць быць свае. Галоўнае, каб яны ілюстравалі значэнне слова.

Паспаліты, -ая, -ае. Звычайны, просты. Не ведаю, ці зразумее паспаліты глядач усю сімволіку спектакля (ЛіМ).

Наземіцца, -міцца; незак. Апускацца на зямлю. На жвір аблятаюць лісты, наземяцца з ціхай малітвай (У. Дубоўка).

Лежава, -а, н. Месца для часовага ляжання, знаходжання каго-небудзь. Шыгалле, якое ляжала тут скрозь, заставалася амаль сухое, яго можна было згрэбці ў яміну паміж карэнняў, каб зрабіць сабе лежава (І. Чыгрынаў).

Спартовы, -ая, -ае. Спартыўны. Збоч вуліцы выскачылі двое ў спартовых гарнітурах (В. Быкаў)

 

Заданне 5

Інфінітыў

Член сказа

1.

пісаць

дзейнік

2.

працаваць дык працаваць

выказнік

3.

рабіць

уваходзіць у склад выказніка (рабіць дык рабіць)

4.

плаваць

дапаўненне

5.

стаяць

азначэнне

 

Заданне 6

  1. Сказы, паміж часткамі якіх існуюць адносіны неадпаведнасці: Пара б і вучыцца, дык школы няма (Я. Колас); Хацеў выспацца, дык не даюць (К. Чорны). – Складаназлучаныя сказы з гэтымі адносінамі характарызуюцца тым, што паведамленае ў другой састаўной частцы не адпавядае таму, аб чым паведамленаму ў першай частцы.
  2. Сказы, паміж састаўнымі часткамі якіх выражаюцца супраціўныя адносіны: Я яму кагадзе палажыў травы з балота, дык ён не есць (К. Чорны); Частую добрай скваркай, дык не бяруць яны (М. Лужанін) – Сказы з такімі адносінымі характарызуюцца тым, што паведамленае ў адной састаўной частцы супрацьлегла паведамленаму ў другой.
  3. Складаназлучаныя сказы з далучальна-супраціўнымі адносінамі, ускладненымі вылучальна-ўзмацняльным адценнем: Была адна надзея, дык і тая сёння прапала (П. Пестрак); Дзве фурманкі прыехалі былі на вяселле, дык і тыя сёння рана паехалі дадому (К. Крапіва). – Такія сказы характарызуюцца тым, што далучаемая частка ўдакладняе папярэднюю (асноўную) частку шляхам вылучэння таго, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу. Тое, што патрабуе свайго вылучэння, абазначаецца ў далучаемай частцы ўказальным займеннікам той, перад якім заўсёды стаіць часціца і, якая і суправаджае падобнае вылучэнне ўзмацняльным адценнем.
  4. Складаназалежныя сказы з умоўна-выніковымі адносінамі: Меў бы ты халацік новы, дык які б ты быў жабрак (Я. Колас); Крані хоць пальцам, дык з зямлёй змяшаю! (Я. Купала). – Сказы характарызуюцца тым, што паведамляемае ў другой састаўной частцы можа ажыццявіцца толькі пры той умове, аб якой паведамляецца ў першай частцы.
  5. Складаназалежныя сказы з прычынна-выніковымі адносінамі: Прадвесне гэта было, дык лёд на Нёмане ўздуўся і нават угінаецца (Я. Брыль); Тут неяк так душна, дык я ўзяла ды пабегла на сенажаць (Я. Купала). – У першай састаўной частцы такіх сказаў указваецца прычына або даецца абгрунтаванне таму, што з’яўляецца вынікам і аб чым паведамляецца ў другой частцы.

Заданне 7

Злучальныя словы адносяцца не да службовых, а да знамянальных часцін мовы і характарызуюцца тым, што

1) не толькі звязваюць даданыя часткі з галоўнымі, але і захоўваюць сваё асноўнае значэнне;

2) заўсёды выконваюць ролю пэўных членаў сказа;

3) маюць указальнае значэнне і могуць іншы раз замяняцца словамі з галоўнай часткі;

4) могуць мець лагічны націск;

5) іх нельга апусціць са сказа;

6) злучальныя словы, якія паходзяць ад займеннікаў, могуць ужывацца з прыназоўнікамі;

7) злучальнае слова можна замяніць іншым злучальным словам (сінонімам)

Заданне 8

  1. Хто за правае дзела стаіць, той заўсёды пабядзіць. – Хто за справядлівую справу стаіць, той заўсёды пераможа. 2. Дзе лёгкая прыбыль, там цяжкая гібель. – Дзе лёгкі прыбытак, там цяжкая гібель. 3. Раз украў – навек славу замараў. – Аднойчы (раз) украў – навек славу запэцкаў. 4. На злодзеі шапка гарыць. – На злодзею шапка гарыць. 5. З’еш почку, возьмеш папову дочку. – З’еш нырку: возьмеш папову дачкý.

Заданне 9

Таня наша горка плача —

Апынуўся ў рэчцы мячык.

– Не ўзнімай, Танюша, плач,

Я дастану з рэчкі мяч.

 

ХІ клас

Заданне 1.

Словы з цвёрдым вымаўленнем зычнага перад [э]

Словы з мяккім вымаўленнем зычнага перад [э]

Тэфлон, дэман, плісэ, Адэса, лэдзі, індэкс, бурымэ, дэпутат, біфштэкс, тэрмас.

Лазер, дыспансер, кеглі, праект, фанера, басейн, санет, маўзер, нета, фанетыка.

 

Заданне 2.

  1. 27 ліпеня выпала амаль палавіна сярэднЯмесячнай нормы ападкаў. 2. У самы разгар ягаднага сезону ў глухіх дрэтуньскіх лясах 16 каманд з Полацка і раёна паспаборнічаюць ва ўменні збіраць ягаду. 3. Сяўба гароху пачыналі ў пэўныя дні. Найбольш спрыяльным лічыўся аўторак на Страсным тыдні. 4. Яўгенія расказала, што яе сям’я вырашыла сэканоміць на забавах. 5. Другое і апошняе выданне Заблудаўскай друкарні – “Псалтыр з Часасловам” – выйшла ў свет 23 сакавіка 1570 г. 6. Толькі ў чацвЁртым квартале 2009 года рост рэзерваў КНР склаў 126 мілЬярдаў доЛараў. Рэзервы выраслі ў першую чаргу з-за гандлёвага прЭфіцыту КНР, а таксама прытоку інвесТЫцый у краіну. 7. У пАўфінале кубка – без сЕнсацый.

 

Заданне 3.

Звышвысокі — ультравысокі, звышмодны — архімодны — супермодны звышчалавечы — надчалавечы, звышштатны — пазаштатны.

  1. Па свайму значэнню прыметнікі з прэфіксам звыш- сінанімічныя прыметнікам з запазычанымі прэфіксамі архі-, супер-, ультра, надзеленых такім жа значэннем ‘празмернай, крайняй ступенню праяўлення прыметы’: звышвысокі — ультравысокі, звышмодны — архімодны — супермодны.
  2. Прыметнікі з прыстаўкай звыш- могуць выражаць значэнне ‘перавышэнне мяжы, меры чаго-небудзь’. У такім выпадку яны блізкія па значэнні да прыметнікаў з прыстаўкамі над-, паза-: звышчалавечы — надчалавечы, звышштатны — пазаштатны.

 

Заданне 4.

А. 2 (цямлівы), 5 (талковы).

В. 4 (геніяльны), 7 (творчы).

Б. 1 (цывілізаваны), 8 (цікавы).

Г. 3 (дзікі), 6 (абмежаваны).

 

 

Заданне 6.

Сфера сучаснага жыцця

Словы

Палітыка, сацыяльны лад, ідэалогія

інаўгурацыя, саміт, спічрайтар, электарат.

Культура і шоу-бізнес

байкер, перформанс (тэатралізаванае выступленне з элементамі гульні і гратэску), прадзюсар, кабукі (від традыцыйнага японскага тэатра);

Быт

арганайзер, фаст-фуд (хуткае харчаванне), шэйкер (пасудзіна для змешвання кампанентаў, неабходных для прыгатавання кактэйляў), гамбургер.

 

Заданне 7.

  1. Завяршаецца дзве тысячы трынаццаты год. 2. Галерэя ўпрыгожана пяццюстамі сарака шасцю каляровымі пейзажамі. 3. Колькасць удзельнікаў вагаецца паміж чатырма стамі пяццюдзесяццю сямю і пяццюстамі двума. 4. Прафесар убачыў у аўдыторыі двацца тры студэнты.

 

Заданне 8.

Абыгрываюцца амаформы: справа — назоўнік ‘работа, становішча’ і справа як прыслоўе ‘з правага боку’.

 

Заданне 9.

Аркадзю Куляшову (1 бал). Гэта акраверш — па вертыкалі можна прачытаць каму ён прысвечаны (1 бал), Р. Барадулін згадвае творы А. Куляшова “Сцяг брыгады” (1 бал), назву ракі Бесядзь (1 бал), якую А. Куляшоў праславіў у сваім вершы “Мая Бесядзь”.

 

 

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (10 клас)

разгарнуць

Алімпіяда. Лінгвістычныя заданні. 10 клас

 

  1. Што вы прапанавалі б апрануць беларускай жанчыне, беларускаму мужчыну, а што падышло б і жанчыне, і мужчыну?

Андарак, бекеша, бравэрка, бурнос, вэлюм, магерка, намітка, паддзёўка, паланцін.

  1. Абазначце ў словах корань і ўкажыце колькасць гукаў, з якіх ён складаецца.

дагульваць, праяўленне, залеплены, краіна, сталічны, расплаўляць, патроены, уваскрашэнне, распазнаваць

  1. Вызначце тып даданай часткі ў наступных сказах.

1) Я не заўважыў, калі мая сталасць настала. 2) Добра, калі ў хаце чысціня і парадак. 3) Не аслабяцца рукі на полі, калі поўна надзеі душа. 4) Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела і выпраг коніка сівога, свайго памочніка старога.

  1. Дакажыце, што кожная з прыведзеных прыказак і прымавакадзінкамі свайг лексіка-семантычнага складу адлюстроўвае нацыянальную культуру Беларусі.

1) Ад жыгучкі трымай далей ручкі. 2) Не заўсягды, як на Дзяды, а працы, як у нядзелю. 3) Пазнаюць нашу дачку і па андарачку. 4) Хіцер Зміцер, але і Саўка не дурны. 5) Каму па каму, а каму два камы.

  1. Выпішыце СА сказаў перыфразы. Растлумачце іх значэнне. Вызначце сінтаксічную ролю. Адказ аформіце ў выглядзе табліцы.

1) Скажы мне, варажбітка баравая, / Мо чула дзе, ці, можа, знаеш ты: / Калі да нас свабода завітае, / Калі з астрогаў вернуцца браты? (М. Танк).

2) Хай раніца жыцця майго ўскрэсне, / Хай вечар мне жыцця ноч дапяе (Я. Купала).

3) Шумна прайшлі каля ўзлесся / Жніўныя тры караблі (А. Астрэйка).

4) Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу (У. Караткевіч).

Перыфраза / Значэнне / Сінтаксічная роля

  1. Пісьмова адкажыце на пытанні.

1) Якое слова ва ўсходнеславянскай (старажытнарускай) мове абазначала 10 000?

2) Якая моўная з’ява назіраецца ў наступным сказе?

Нязнайка на печы ляжыць, а знайка па дарожцы бяжыць (прыказка).

3) Якую памылку не  заўважылі рэдактары Збору твораў  Уладзіміра Караткевіча ў наступным сказе?

На бярвеннях дзяўчаты запелі пра вячэрнюю стому сваю.

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (9 клас)

разгарнуць

 

 

Алімпіяда - 9 клас

 

Заданне 1. Затранскрыбіруйце тэкст. Растлумачце, што такое фанетычнае слова.

Сагрэўшыся на сонцы, весялей заспявалі сініцы і снегіры. Па галінах дрэў зашмыгалі малюсенькія каралькі з прыгожымі аранжаватымі губкамі. Шчабечуць, збіраючыся ў чародкі, вераб’і. Мацней, званчэй застукаў дзяцел (У.Аляхновіч).

 

Заданне 2. Прачытайце верш і паспрабуйце вызначыць значэнні дзеяслова “ісці”, запісаўшы адпаведныя сінонімы (сінанімічныя выразы), не паўтараючы аднолькавых слоў.

 

Падарожнік ідзе

(Шмат дарог ён прайшоў),

I машына ідзе

3 поўным кузавам дроў.

А дарога ідзе

То праз лес, то праз поле.

На дарогу ж ідзе

I гадзіна, і болей.

Турой Костусь ідзе

(Шахматыст ён заўзяты).

Жыта ў колас ідзе —

Будуць скора зярняты.

 

Самалёт жа ідзе

На ўзлёт ці пасадку.

Ну, а дожджык ідзе,

Каб паліць нашу градку.

Фарба ў краме ідзе:

Фарбы просяць багата.

Прадаўцам жа ідзе

Кожны месяц зарплата.

I размова ідзе

Валянціна з Антонам.

Час таксама ідзе

(Год праходзіць за годам).

А.Солахаў

 

 

Заданне 3. Назавіце граматычныя тэрміны, створаныя пры дапамозе якасных прыметнікаў.

 

Заданне 4. Вызначце, якой часцінай мовы з'яўляюцца падкрэсленыя словы.

Ужо ў дзвярах ён азірнуўся. Паблізу тоўпіліся людзі. Пасля дажджу добра растуць грыбы. Стары ледзь ішоў. Роўна ў поўнач адбіў гадзіннік. Яму хацелася сустрэцца з бацькам яшчэ. Як зробіш шпакоўню, чакай гасцей з выраю. Ён пайшоў насустрач мне. На ўсёй чыста вуліцы былі людзі. Што там ні кажы. а вясны ўсе чакаюць.

 

Заданне 5. Вызначце ў кожным радзе памылковую склонавую форму назоўніка і запішыце правільную форму. Растлумачце свой выбар.

1) Давяраць старасце,сіраце, Міколе;

2) сумаваць па бацьку, па нябозе, па Віці;

3) пайсці з заікай, са служакам, са слугой;

4) ганарыцца цеслем, дарадцам, Алёшай;

5) Дзіма з Колем, з Санькай, з Гошам.

 

Заданне 6. Вызначце і запішыце спосаб утварэння слоў. Запішыце слова ад якога яно ўтварылася.

Акраец, квакаць, бег, прыбегчы, нарысіст, рэферат.

 

Заданне 7. Падкрэсліце выказнік у прыведзеных сказах. Вызначце і запішыце справа яго тып паводле структуры.

Начны зімовы холад пачынаў прабіраць дзеда Талаша (Я. Колас). Святлейшымі сталі нябёсы ад празрыстых кропелек расы (П. Прыходзька). Будуць свежым лісцем шалясцець бярозы, будзе рунь кусціцца пышна па вясне (М.Васілёк). Лес быў ахутаны вячэрнім спакоем (Т.Хадкевіч). Персідскі бэз, у вішняку ўлюбёны, буяе цветам кожнаю вясной (П.Прыходзька). Задушэўная песня можа кожнага заваражыць (П.Панчанка).

 

Заданне 8. Складзіце 2 простыя неразвітыя сказы, выкарыстаўшы як мага больш слоў.

 

Заданне 9. Укажыце "лішняе" паняцце з прыведзенага пераліку. Свой выбар абгрунтуйце.

А) інверсія, рыфма, гіпербала, асананс            

Б) трыялет, актава. элегія, ронда

В) летапіс, жыціе, казанне, малітва

 

Заданне 10. Узнавіце прапушчаныя ў табліцы пазіцыі.

 

аўтар

псеўданім

твор

жанр

Вінцэнт Дунін- Марцінкевіч

 

 

камедыя

Іван Неслухоўскі

 

“Паляўнічыя акварэлькі

 з Палесся”

 

 

Якуб Колас

“Хмарка”

 

 

Кузьма Чорны

 

аповесць

Аркадзь Куляшоў

 

“Маці”

 

ДАВЕДКІ

Заданне 1

 [сагрэўшыс’а на^сонцы / в’эс’ал’эй зас’п’авал'і с’ін’іцы^й^с’н’эг’іры // па^гал’інах дрэў зашмыгал’і мал’ус’эн’к’ійа карал’к’і с^прыгожым і аранжаватым’і гупкам'і // шчаб’эчуц’ /             

з’б’ірайучыс’а ў^чаротк’і / в’эрабйі // мацн’эй / званчэй застукаў дз’ац’эл //]

Службовыя словы самастойнага націску не маюць і ўваходзяць у адно фанетычнае слова разам з самастойнай часцінай мовы.

 

Заданне 2

Падарожнік ідзе - крочыць; машына ідзе – едзе;     дарога ідзе  - цягнецца, пралягае; на дарогу ідзе - pacxoдyeцца, траціцца; турой ідзе - робіць ход у гульні; у колас ідзе - развіваецца, расце; самалёт ідзе -ляціць; дожджык ідзе – капае, цячэ; фарба ідзе – знаходзіць збыт, пакупніка;  зарплата ідзе – рэгулярна налічваецца;  размова ідзе –вядзецца.

 

Заданне 3

Напрыклад: галосны, зычны, свісцячы, шыпячы, мяккі, цвёрды,вышэйшая / найвышэйшая (ступені параўнання), свободны (корань), поўная і короткая (формы), прамы (склон), моцнае і слабое (кіраванне), поўнае і няпоўнае (дапасаванне), свабоднае (словазлучэнне), развіты і неразвіты (сказ), галоўны і даданы (член сказа), актыўны (слоўнік), мёртвыя (мовы), просты і складаны (сказы), чужая (мова), падоўжаныя (зычныя) і інш.

 

Заданне 4

1)часціца; 2)прыслоўе; 3)прыназоўнік; 4)прыслоўе; 5)часціца; 6)прыслоўе; 7)злучнік; 8)прыназоўнік; 9)часціца; 10)часціца.

 

Заданне 5

1.Старасту: аснова на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім зычным.

Д. скл., канчатак –у.

2.Па Віцю: аснова на мяккі зычны. М. скл., канчатак –ю.

3.З заікам: аснова на к, націск на аснове. Т.скл., канчатак –ам.

4.Алёшам: аснова на зацвярдзелы зычны. Т.скл., канчатак –ам.

5.З Санькам: аснова на к, націск на аснове. Т.скл., канчатак –ам.

 

Заданне 6

 

 

Адказ

 

1.

акраец

прыставачна-суфіксальны, ад край-

 

2.

квакаць

суфіксальны,ад ква (гукапераймальнае слова)

 

3.

бег

бяссуфікны (нульсуфіксальны), ад бег/а/-(ць)

 

4.

прыбегчы

прыставачны, ад бег-(чы)

 

5

6.

нарысіст

суфіксальны, ад нарыс-

 

 

рэферат

 суфіксальны, ад рэфер/ырава/ - (ць)

 

Заданне 7

  • састаўны дзеяслоўны; 2) састаўны іменны: 3) просты дзеяслоўны; 4) састаўны іменны: 5)просты дзеяслоўны; 6) састаўны дзеяслоўны.

Заданне 8

Напрыклад: Я стаю, і иярплю, і малю. і злую...

аводле А. Бачылы)

             Відаць, раніца, дружа мой, была росная.

             Неба, відаць, мае дзяўчаткі, пачало праясняцца.

 

Задание 9

А) рыфма Б) элегія В) летапіс

 

Заданне 10

Аўтар

Псеўданім

Твор

Жанр

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Навум Прыгаворка

Пінская шляхта

Камедыя

Іван Неслухоўскі

Янка Лучына

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся

Паэма

Канстанцін Міцкевіч

Якуб Колас

Хмарка

Апавяданне

Мікалай Раманоўскі

Кузьма Чорны

Насцечка

Аповесць

Аркадзь Куляшоў

-

Маці

Балада

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алімпіяда 9 клас

Заданне 1. Запішыце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова.

          Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Раманкевiч якую хвiлiну паўзiраўся туды, куды меўся iсцi.

(У. Ягоўдзік)

 

2. Не, жыць, брат, трэба і жыць – многа!.. (Якуб Колас)

 

3. З гэтага «я табе аддзякую» заўсёды смяяліся ўсе яго таварышы. (К.Чорны)

 

4. Вяль Музыку так гаворыць: – Мы гасцей з-за сіня мора без цябе тут прывітаем. (М.Танк)

 

5. Не кажы мне “бывай”, “да спаткання” скажы. (А.Бялевіч)

 

 

Заданне 2. Прааналізуйце прыведзеныя сказы па мэце выказвання і адзначце сярод іх пятае «лішняе». Выбар абгрунтуйце.

 Максімальная колькасць балаў – 3.

  1. Людзі, ды паглядзіце вы на чалавека! (Л. Галубовіч)
  2. Няхай былое душу бяссоніць, Хай ачышчае і лечыць нас. (С. Давідовіч)
  3. Гэй, пара запаліць каганец! (У. Жылка)
  4. Хай бы дзеці пагулялі. (А. Жук)
  5. – Гаварыце так, як думаеце... (Г. Далідовіч)

Заданне 3. Закончыце выказванні. Запішыце 1) нумары складаназлучаных сказаў; 2) нумары складаназалежных сказаў.

Максімальная колькасць балаў – 7

Сярмяга – не знявага, а жупан – ____________________________.

Каб __________________________________, трэба ёй пакланіцца.

  1. Усе бабры дабры, адно выдра – _____________________________.
  2. _____________________________ – не здарова.
  3. Ці міла, ці няміла, але грошы плаціла – _______________________.

Складаназлучаныя сказы _________

Складаназалежныя сказы _________

Заданне 4. Адзначце сказ, які не адпавядае агульнаму характару адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа. Адказ абгрунтуйце.

Максімальная колькасць балаў – 3.

  1. Пракрычаў удод і змоўк, толькі вые недзе воўк. (С. Грахоўскі.
  2. Над жытамі песні льюцца, Толькі сонца ўстане.. (Я. Колас)
  3. У хаце пакуль што ціха, адно чуецца бясконцая малітва старога Максіма... (Л. Дранько-Майсюк)
  4. Гадзюка не рухалася, як здранцвела, толькі доўгі хвост ледзь заўважна ўздрыгваў, выдаваў нервознасць злой істоты. (А. Бароўскі)
  5. Было быццам ціха, адно мерна гуў пад столлю вялізны трохлопасны вентылятар. (В. Быкаў)

Заданне 5. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і растлумачце Ваш выбар.

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. Узмах вясла і човен нячутна і доўга слізгае па вадзе, спрэс пакрытай шыгаллем і струхлелай карой. (А. Бароўскі)
  2. Дзесьці песня лунае і не музыкай лесавою поўняцца вокны светлых хат над ракою. (М. Лынькоў)
  3. Шапка зляцела ў таго з галавы і сам ён захістаўся і паляцеў потырч носам на гэты пень. (Якуб Колас)
  4. На свеце ўсякага жыцця даволі і чалавечае долі шмат... (К.Чорны)
  5. Перад вечарам пабыў спорны дождж і цяпер пад нагамі адчувалася сырасць. (І.Чыгрынаў)

Заданне 6. Аднавіце зашыфраваныя ў выказваннях сімвалічныя асобы, прадметы, паняцці і з’явы з традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў. Укажыце, які тып сказа пры гэтым выкарыстоўваецца.

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. Дух, які змушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага месца.

Гэта ____________________.

  1. Апошнія каласы, пакінутыя на полі для таго, каб забяспечыць ураджай наступнага года.

Гэта ____________________.

  1. Дэталь ткацкага варштата, з дапамогай якой раздзялялі ніткі асновы.

Гэта ____________________.

  1. Печыва, якое звязваецца з ідэяй ахвяравання продкам.

Гэта ___________________.

ТЫПЫ СКАЗАЎ:_______________________________

 

Заданне 7. Запоўніце табліцу, указаўшы ролю слова калі і тып сказаў, у якіх яно ўжываецца.

Максімальная колькасць балаў – 6.

Сказ

Тып сказа

Роля слова калі

1. У той дзень, калі яны сустрэліся,

зацвіла чаромха.

 

Злучальнае слова

2.

Складаназалежны з даданай дапаўняльнай.

 

3. Яму было вядома, калі прывязуць новыя падручнікі

 

 

4.

Складаназалежны з даданай акалічнаснай умовы.

Злучнік

Заданне 8. Складзіце і запішыце сказы, якія адпавядаюць прыведзеным схемам. Укажыце тыпы гэтых сказаў.

Максімальная колькасць балаў – 10.

СХЕМА 1. [Пачулася], (быццам…).

 

СХЕМА 2. […], (дарма што…).

 

СХЕМА 3. […], (дык…).

 

СХЕМА 4. [..такая], (што…).

 

СХЕМА 5. […. прыслухоўваецца], (ці…).

 

Заданне 9. Запішыце, якімі знакамі  (спосабамі) абазначаецца мяжа паміж:

а) часткамі сказа; б) сказамі; в) часткамі тэксту.

Максімальная колькасць балаў – 3.

а) _________________________________________

б) _________________________________________

в) _________________________________________

Заданне 10. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:

                                Максімальная колькасць балаў – 3.

Род літаратуры

Аўтар

Твор

Жанр

Ідэя і яе ўвасабленне

Лірыка

 

“Слуцкія ткачыхі”

Грамадзянская лірыка

Любоў да Радзімы і волі праз вобраз васілька

Эпас

Генрых Далідовіч

“Губаты”

 

Дабрыня і міласэрнасць да прыроды, шматфарбнасць навакольнага свету, лірычнасць аповеду

Драма

Янка Купала

 

Камедыя  з элементамі драмы

Канфлікт новага і старога пакаленняў, высмейванне пыхлівасці і духоўнай абмежаванасці, індывідуалізацыя мовы персанажаў

Заданне 11. Знайдзіце лішні элемент у пераліку і растлумачце свой выбар:

                                                                                          Максімальная колькасць балаў – 3.

Экспазіцыя, развязка, лірызм, завязка, эпізод, кульмінацыя.

Заданне 12. Устаўце прапушчаныя словы:

Максімальная колькасць балаў – 3.

Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не _____________-, Каб не страціць святое штосьці.

 

He забыць, як падвялы аер На памытай падлозе пахне, Як у студню ________ асвер Запускае руку да пахі.

 

He забыць сцежкі той, што цябе На дарогу выводзіла з дому, Што у хаце там быў рубель У цане і па курсу старому.

 

He забыць, як марозам злым ________ пальцы пячэ балюча I адкуль на стале тваім Бохан свежага хлеба пахучы.

Заданне 13. Запішы назву вышэй цытаванага твора і яго аўтара.

Максімальная колькасць балаў – 2.

Заданне 14. Вызначце назву твора, пра які ідзе гаворка, яго аўтара і жанр:

Максімальная колькасць балаў – 3.

       Выдатны твор беларускай літаратуры эпохі Адраджэння на лацінскай мове. Увасабленне рэнесансавых ідэй у вобразе Вітаўта. Сімвалічнае значэнне цэнтральнага вобраза і сцэн вялікакняскага палявання. Гуманізм, агульначалавечыя каштоўнасці ў аснове твора.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАВЕДКІ

Заданне 1.

1. Раманкевiч якую хвiлiну паўзiраўся туды, куды меўся iсцi

(У. Ягоўдзік)

акалічнасцю

2. Не, жыць, брат, трэба і жыць – многа!.. (Якуб Колас)

дзейнікам

3. З гэтага «я табе аддзякую» заўсёды смяяліся ўсе яго таварышы (К.Чорны)

дапаўненнем

4. Вяль Музыку так гаворыць: – Мы гасцей з-за сіня мора без цябе тут прывітаем (М.Танк).

азначэннем

5. Не кажы мне “бывай”, “да спаткання” скажы (А.Бялевіч).

дапаўненнем

Заданне 2.

ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: 4 сказ.

КАМЕНТАРЫЙ:

      Даволі выразна ва ўсіх сказах праяўляецца пабуджальнасць – выражэнне волевыяўлення таго, хто гаворыць. Аднак 4 сказ адрозніваецца больш «мяккім» характарам выражэння гэтага значэння, бо ўтрымлівае ў сабе значэнне пажадання, а не пабуджэння. У навуковай літаратуры такія сказы называюць аптатыўнымі.

Заданне 3.

  1. Сярмяга – не знявага, а жупан – не вялікі пан.
  2. Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца.
  3. Усе бабры дабры, адно выдра – ліха яе бяры.
  4. Што задужа – не здарова.

 

Складаназлучаныя: 1, 3.

Складаназалежныя: 2, 4.

Заданне 4.

ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: 2 сказ.

КАМЕНТАРЫЙ:

Сказы 1, 3, 4, 5 – складаназлучаныя з супастаўляльнымі адносінамі паміж часткамі.

Сказ 2 – складаназалежны з даданай акалічнаснай.

Заданне 5.

КАМЕНТАРЫЙ:

  1. Узмах вясла – і човен нячутна і доўга слізгае па вадзе, спрэс пакрытай шыгаллем і струхлелай карой (А. Бароўскі).

[Пры хуткай змене падзей паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік.]

  1. Дзесьці песня лунае, і не музыкай лесавою поўняцца вокны светлых хат над ракою (М. Лынькоў).

[Перад злучнікам і паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска. Акалічнасць дзесьці адносіцца толькі да першай часткі.]

  1. Шапка зляцела ў таго з галавы, і сам ён захістаўся і паляцеў потырч носам на гэты пень (Якуб Колас).

[Перад злучнікам і паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска.]

  1. На свеце ўсякага жыцця даволі і чалавечае долі шмат... (К.Чорны)

[Перад злучнікам і паміж часткамі складаназлучанага сказа коска не ставіцца, бо ў першай ёсць агульны член на свеце, які адносіцца да першай і другой частак.]

  1. Перад вечарам пабыў спорны дождж, і цяпер пад нагамі адчувалася сырасць (І.Чыгрынаў).

[Перад злучнікам і паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска. Акалічнасць перад вечарам адносіцца толькі да першай часткі.]

Заданне 6.

  1. Дух, які змушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага месца (Бадзюля).
  2. Апошнія каласы, пакінутыя на полі для таго, каб забяспечыць ураджай наступнага года (барада).
  3. Дэталь ткацкага варштата, з дапамогай якой раздзялялі ніткі асновы (бёрда).
  4. Печыва, якое звязваецца з ідэяй ахвяравання продкам (бліны).

ТЫП СКАЗАЎ: Складаназалежныя

Заданне 7.

Сказ

Тып сказа

Роля слова калі

1. У той дзень, калі яны сустрэліся,зацвіла чаромха.

Складаназалежны з даданай азначальнай.

Злучальнае слова

2. Я не ведаю, калі скончыцца гэты дождж.

Складаназалежны з даданай дапаўняльнай.

Злучальнае слова

3. Яму было вядома, калі прывязуць новыя падручнікі

Складаназалежны з даданай дзейнікавай.

Злучальнае слова

4. Калі падрыхтуешся, здасі экзамен на выдатна.

Складаназалежны з даданай акалічнаснай умовы.

Злучнік

Заданне 8.

СХЕМА 1. [Пачулася], (быццам…).

СКАЗ: . [Пачулася], быццам нехта заспяваў.

ТЫП: Складаназалежны з даданай дзейнікавай.

СХЕМА 2. […], (дарма што…).

СКАЗ: [Хлопчык разумны], дарма што малы.

ТЫП: Складаназалежны з даданай уступальнай.

СХЕМА 3. […], (дык…).

СКАЗ: [Прайшоў добры дождж], дык за ноч грыбоў нарасце.

ТЫП: Складаназалежны з даданай выніковай.

СХЕМА 4. [..такая], (што…).

СКАЗ: [Радасць такая], што сэрца выскоквае.

ТЫП: Складаназалежны з даданай выказнікавай.

СХЕМА 5. […. прыслухоўваецца], (ці…).

СКАЗ: [Бабуля прыслухоўваецца], ці не пастукае ў дзверы хто.

ТЫП: Складаназалежны з даданай дапаўняльнай.

Заданне 9.

а) (,), (:), (–), (;)

б) (.), (!), (?), (…)

в) чырвоны радок

 

Заданне 10.

Правільныя адказы:

Максім Багдановіч,

апавяданне,

“Паўлінка”.

Заданне 11.

Каментарый: за вызначэнне слова 1 бал, за тлумачэнне 2 балы.

Правільны адказ: Лірызм.

 Характарыстыка настраёвасці, спосабу пабудовы дыялога паміж аўтарам і чытачом; усе іншыя тэрміны абазначаюць элементы сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора.

 

Заданне 12.

Правільныя адказы:

ачарсцвець,

 цыбаты,

 клямка.

Заданне 13.

Правільныя адказы:

 “Трэба дома бываць часцей”,

Рыгор Барадулін.

 

Заданне 14.

Правільныя адказы:

“Песня пра зубра",

Мікола Гусоўскі,

паэма

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алімпіяда 9 клас

Заданне 1. Якія гукі абазначаюць падкрэсленыя літары? Запішыце гукі ў квадратныя дужкі.

                                                                                                 Максімальная колькасць балаў – 4

1) бярозка [      ]

5) не ведалі [        ]

2) мундзір [      ]

6) супрацьдымны [       ]

3) перабежчык [      ]

7) хрэсьбіны [      ]

4) каўказскі [      ]

8) cпартсмен [      ]

 

Заданне 2. Утварыце і запішыце прыметнікі.

Максімальная колькасць балаў – 4    

1. без + бровы =

 

2. без + верх =

 

3. без + пошліна =

 

4. без + выезд =

 

5. не + важнасць =

 

6. не + спадзяванасць =

 

7. без + сорам =

 

8. не + цот =

 

Заданне 3. Утварыце пяць словазлучэнняў  лічэбнік + палавіна (назоўнік). Запішыце.

Максімальная колькасць балаў – 5

____________________ палаві́на

____________________ палаві́на

____________________ палаві́ны

____________________ палаві́на

____________________ палаві́ны

 

Заданне 4. Запішыце, з якім значэннем ужываюцца прыведзеныя ўстойлівыя выразы ў сучаснай моўнай практыцы.

Максімальная колькасць балаў – 6.

1.

Пусцiць чырвонага пеўня

 

2.

Пяро ўставiць

 

3.

Ранняя птушка

 

4.

Распраўляць крылы

 

5.

Сабакам сена касiць

 

6.

Сабака на сене

 

Заданне 5. У правы слупок табліцы запішыце словы-паронімы, якія адрозніваюцца ад дадзеных слоў толькі адной літарай.

                                                                                                                     Максімальны бал – 5.

адвячорак

 

бацькаўскі

 

гумар

 

бялізна

 

адолець

 

вечка

 

пачуванне

 

вышка

 

акраец

 

газ

 

 

 

 

Заданне 6. Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

Максімальная колькасць балаў – 5.

 

Пуцявіны песняра

         Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым л__сным кутку дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі па__піралі неба а побач бруіліся хвалі н__стомнага Н__мана.

        Акінчыцы а потым Ласток  гэта ціхія і прыгожыя м__сціны чароўнага роднага краю дзе праляглі пуц__віны паэта. Але найбольш уражанняў юна__тва было звязана з л__снічоўкай Альбуць дзе ён прачытаў першае слова склаў першы свой верш слухаў песні л__сных жаваранкаў радаваўся гулкім в__сновым навальніцам.

        Апрача д__рэктараў быў у л__снічоўцы і яшчэ адзін настаўнік дзядз__ка Антось. Натура паэтычная і шматгран__ая ён многае зрабіў каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага плям__нніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды складанае і н__лёгкае с__лянскае жыццё.

        Тут у Альбуці  загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра і ніякія ліхалецці жыцця не__маглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт свой п__сняр с__лянскай н__долі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана гоман лес__ лугавое раздол__е дзядз__кавы ка__кі ма__чыны песні і само жыццё якое настойліва стукалася ў акенца глухой л__снічоўкі. (Паводле С. Александровіча)

 

Заданне 7. Выпішыце з тэксту задання 6 па два сінонімы да наступных слоў:

Максімальная колькасць балаў – 4.

Эфектны – ________________________________________________.

Натхніцель – ______________________________________________.

Гора – ___________________________________________________.

Мастак слова – ____________________________________________.

 

Заданне 8. Запішыце беларускія адпаведнікі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

В течение зимы

 

Прислониться к стене

 

Обеих старых берёз

 

Не говорить об этом

 

Благодарить маму

 

 

Заданне 9. Запоўніце, дзе лічыце патрэбным, пустыя клеткі табліцы.

Максімальная колькасць балаў – 4.

         Апошні сказ тэксту задання 6 з’яўляецца:

1. Паводле структуры сказ –

 

2. Тып сказа –

 

3. Сродак сувязі частак –

 

4. Адносіны паміж часткамі

 

 

Заданне 10. Пададзены прозвішчы беларускіх пісьменнікаў. Замест пропускаў запішыце іх імёны.

Максімальная колькасць балаў – 5

Імя

Прозвішча

Імя

Прозвішча

 

Багдановіч

 

Рымша

 

Гілевіч

 

Пашкевіч

 

Дудараў

 

Шамякін

 

Барадулін

 

Быкаў

 

Дубоўка

 

Атраховіч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даведкі і каментарыі

 

Заданне 1.                                                           

1) бярозка [ск]

5) не ведалі [н’а]

2) мундзір [н’дз’]

6) супрацьдымны [дз’д]

3) перабежчык [шч]

7) хрэсьбіны [з’б’]

4) каўказскі [с]

8) cпартсмен [ц]

 

Заданне 2.

 

бязбровы, 2) бязверхі, 3) бяспошлінны, 4) бязвыезны, 5) няважны, 6) неспадзяваны,

7) бессаромны, 8) няцотны.

 

Заданне 3.

      Адна палавіна, дзве палавіны, абедзве палавіны, першая палавіна, другая палавіна.

 

Каментарый. Пры слове палавіна ўжываюцца толькі лічэбнікі адна, дзве, абедзве, першая, другая. Гэта абумоўлена самім значэннем слова палавіна – адна з дзвюх роўных частак, якія разам складаюць цэлае. Таму няправільна пісаць і гаварыць: тры палавіны, чацвёртая палавіна і г. д.

 

Заданне 4.

 

1.

Пусцiць чырвонага пеỳня

Зламысна падпалiць што-небудзь

2.

Пяро ỳставiць

Пакараць каго-небудзь, прагнаỳшы адкуль-небудзь

3.

Ранняя птушка

Дбайны чалавек, якi рана ўстае.

4.

Распраўляць крылы

Пачынаць дзейнiчаць на поỳную сiлу сваiх здольнасцей, магчымасцей.

5.

Сабакам сена касiць

Бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой справай  або знаходзiцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’i.

6.

Сабака на сене

Чалавек, якi сам не карыстаецца i iншым не дае карыстацца чымсьцi.

 

Заданне 5.

адвячорак

падвячорак

бацькаўскі

бацькоўскі

гумар

гумор

бялізна

белізна

адолець

здолець

вечка

вейка

пачуванне

спачуванне

вышка

вышкі

акраец

акраек

газ

газа

 

Заданне 6.

 

Пуцявіны песняра

Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным кутку, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі неба, а побач бруіліся хвалі нястомнага Нёмана.

Акінчыцы, а потым Ласток – гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю, дзе праляглі пуцявіны паэта. Але найбольш уражанняў юнацтва было звязана з леснічоўкай Альбуць, дзе ён прачытаў першае слова, склаў першы свой верш, слухаў песні лясных жаваранкаў, радаваўся гулкім вясновым навальніцам.

Апрача дарэктараў, быў у леснічоўцы і яшчэ адзін настаўнік – дзядзька Антось. Натура паэтычная і шматгранная, ён многае зрабіў, каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага пляменніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды, складанае і нялёгкае сялянскае жыццё.

Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра, і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт, свой пясняр сялянскай нядолі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана, гоман лесу, лугавое раздолле, дзядзькавы казкі, матчыны песні і само жыццё, якое настойліва стукалася ў акенца глухой леснічоўкі. (Паводле С. Александровіча)

 

Каментарый. За няправільна пастаўлены знак прыпынку, няправільна ўстаўленую літару  мінус 0,1 бала

Заданне 7.

Эфектны – маляўнічы, прыгожы, чароўны.

Натхніцель – дарэктар, настаўнік.

Гора – ліхалецце, нядоля.

Мастак слова – паэт, пясняр, Якуб Колас.

 

Каментарый. Усяго 8 слоў. 0,5 бала за правільна выпісанае слова.

 

Заданне 8.

В течение зимы

На працягу зімы.

Прислониться к стене

Прыперціся (прытуліцца, прыхіліцца, прыхінуцца) да сцяны

Обеих старых берез

Абедзвюх старых бяроз.

Не говорить об этом

Не гаварыць пра гэта.

Благодарить маму

Дзякаваць маме.

 

Каментарый. За кожны правільна запісаны (без арфаграфічных і граматычных памылак) адпаведнік налічваецца 0,5 бала. Калі ў адказе ёсць недакладнасці або памылкі, балы не налічваюцца.

Заданне 9.

Апошні сказ тэксту задання 6 з’яўляецца:

 

1. Паводле структуры сказ –

складаны

2. тып сказа –

складаназалежны

3. Сродак сувязі частак –

злучальнае слова  якое

4. Адносіны паміж часткамі

азначальныя

 

Заданне 10.

 

Імя

Прозвішча

Імя

Прозвішча

Максім

Багдановіч

Андрэй

Рымша

Ніл

Гілевіч

Алаіза

Пашкевіч

Аляксей

Дудараў

Іван

Шамякін

Рыгор

Барадулін

Васіль

Быкаў

Уладзімір

Дубоўка

Кандрат

Атраховіч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алімпіяда 9 клас

Заданне 1. Знайдзіце ў кожнай пары радкоў з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» розныя словы, якія складаюцца з адных і тых жа гукаў. (Максімальная колькасць балаў — 3.)

1) Гракі, вароны чарадою

За свежай ходзяць баразною.

Вясёлы шум і пануканне

Чутны да самага змяркання.

1) Ды гэта ж — свята, ягамосці!

Набок тут норавы і злосці!

І мяккім робіцца паганы —

Хоць ты яго кладзі да раны.

2) О, дзядзька спосабаў меў многа

Даняць праціўніка малога!

2) Грыбоў улетку тут цьма-цьмушча,

Народ сюды йдзе — гушчай-гушча.

Тут шум, тут крык, тут гоман, спевы,

Аж разлягаюцца ў ёй дрэвы.

3) І хто з двара ў дом ні прыходзіць,

Пра холад гутарку заводзіць:

— Ну ж і мароз — аж нос зрывае!

3) …Лажысь — пасцелька пухавая

І ўся агоньчыкамі ззяе!

Засні, сагрэйся, мой пахілы,

Пакуль табе прыбудуць сілы,

А я салодкі сон навею

І гожай казкаю сагрэю.

Заданне 2. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная колькасць балаў — 4.)

Узор: за́ячий — зае́чы.

Баловать — балаваць, вымерзший — вымерзлы, малый — малы, ослабление — паслабленне, переизданный — перавыданы, удить — вудзіць, усы — вусы.

Заданне 3. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых сінонімам. (Максімальная колькасць балаў — 4.)

1) Адрозніваюцца націскам;

2) выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю;

3) могуць быць рознага паходжання;

4) паходзяць з грэчаскай мовы;

5) здольныя ўтвараць рады;

6) выконваюць сэнсаадрознівальную функцыю;

7) маюць розную часцінамоўную прыналежнасць.

Заданне 4. Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -іх-/-ых- і маюць значэнне ‘найменні самак жывёл і птушак’. (Максімальная колькасць балаў — 5.)

№ п/п

Словы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 5. Запоўніце табліцу, размеркаваўшы словы батэрфляй, бейсбол, гравюра, гросмайстар, джаз, джунглі, дызель, камюніке, картэж, ландшафт, медальён, паштамт па адпаведных групах запазычанай лексікі. (Максімальная колькасць балаў — 6; 0,5 бала за кожнае правільна вызначанае слова.)

Запазычанні з англійскай мовы

Запазычанні з нямецкай мовы

Запазычанні з французскай мовы

 

 

 

Заданне 6. Запоўніце пропускі ў табліцы. Запішыце індывідуальнае значэнне зыходных фразеалагізмаў. (Максімальная колькасць балаў — 5.)

Фразеалагізм і яго індывідуальнае значэнне

Фразеалагізм-антонім

1) белая костка (‘_____________________________________________

        ’)

 

2) хоць на воўка ўзлезь (‘_______________________________________

        ’)

 

3) за маліну (‘________________________________________________

       ’)

 

4) пападаць пальцам у неба (‘___________________________________

        ’)

 

5) адкрытым тэкстам (‘______________________________________

       ’)

 

Заданне 7. Вызначце тып даданых частак складаназалежных сказаў. Укажыце, што выступае сродкам сувязі паміж даданай і галоўнай часткамі (злучнік ці злучальнае слова). (Максімальная колькасць балаў — 6; 1 бал — за тып сказа, 0,5 — за сродак сувязі.)

1) Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! (Ф. Багушэвіч).

2) Якая справа, такая і слава (Прыказка).

3) Ніякая навука не дае агню вачам і жывога румянцу шчокам, калі халодная душа дрэмле ў прамоўцы (М. Кашанскі).

4) Сапраўдным настаўнікам можа быць толькі чалавек, які самаахвярна аддае душэўныя багацці і веды людзям (Паводле В. Віткі).

Заданне 8. Запішыце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. (Максімальная колькасць балаў — 3.)

А) Невялікая «ка́зачка» павучальнага характару, у якой героямі выступаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага або маральнага правіла.

Б) Гэтыя вершы можна не толькі чытаць, але і разглядваць, як разглядваюць будынак або карціну. Менавіта Сімяон Полацкі «маляваў» такія вершы.

В) Найстаражытнейшы жанр драматычнай літаратуры. Бярэ пачатак у антычных абрадах, звязаных з культам бога вінаградарства і віна Дыяніса, які выяўляўся ў вобразе сатыра з невялікімі рожкамі і барадой. У часе рытуальнага прадстаўлення ў ахвяру Дыянісу прыносілі казла — адсюль і назва.

Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць балаў — 6; 2 — за правільны адказ, 4 — за абгрунтаванне.)

Светлыя хмаркі — дзеткі прастору —

         Ціха па небе плывуць.

Ім незнаёмы слёзы і гора,

         Смутак і жаль іх не рвуць.

 

Ціха і згодна ідуць, небажаткі,

         Ўсюды ім сцежкі ляжаць.

Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі,

         Скрозь іх валокны глядзяць.

Золатам сонца іх аблівае,

         Месяц ім срэбра дарыць,

Грозную песню ім гром напявае,

         Вецер на крыллях імчыць.

 

Светлыя хмаркі, рунь залатая,

         Дум небясоў чарада!

Вам незнаёма нядоля людская,

         Клопат, згрызоты, нуда.

 

Стэп неаглядны, шыр нелюдзіма,

         Вольнае царства вятроў, —

Там вашы сцежкі, там і радзіма,

         Дзеткі блакітных стэпоў!

 

Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі

         Нашых палеткаў, шнуроў,

Ў сэрца людское закіньце з дажджамі

         Думкі іх верных сыноў.

А) Янка Купала;

Б) Цётка;

В) Якуб Колас;

Г) Максім Багдановіч.

Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)

Подруга дней моих суровых,

Голубка дряхлая моя!

Одна в глуши лесов сосновых

Давно, давно ты ждёшь меня.

Ты под окном своей светлицы

Горюешь, будто на часах,

И медлят поминутно спицы

В твоих наморщенных руках.

Глядишь в забытые вороты

На чёрный отдалённый путь:

Тоска, предчувствия, заботы

Теснят твою всечасно грудь.

То чудится тебе...

А. С. Пушкін. «Няньцы».

 

Сяброўка дзён маіх суровых,

Галубка, ты, нібыта ў сне,

Сярод глушы лясоў сасновых

Даўно счакалася мяне.

Ты пад акном _____________

Вартуеш час, нібыта страх,

Марудзяць кожнае хвіліны

Пруткі ў наморшчаных руках.

І на забытыя вароты

Глядзіш з маркотай у вачах;

_________________________

Кладуцца гнётам у грудзях.

То __________________...

Пер. Максіма Танка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Даведкі

Заданне 1: 1) вароны [вароны] — норавы [норавы]; 2) многа [многа] — гоман [гоман]; 3) нос [нос] — сон [сон].

Каментарый. Прыведзеныя словы, як паказвае транскрыпцыя, складаюцца з адных і тых жа гукаў. Адрозненне — у паслядоўнасці гэтых гукаў.

Заданне 2: балова́ть — ба́лаваць, ма́лый — малы́, уди́ть — ву́дзіць, усы́ — ву́сы.

Заданне 3: 2, 3, 5, 6.

Заданне 4: бусліха, жураўліха, вераб’іха, зубрыха, бабрыха…

Заданне 5

Запазычанні з англійскай мовы

Запазычанні з нямецкай мовы

Запазычанні з французскай мовы

батэрфляй

бейсбол

джаз

джунглі

гросмайстар

дызель

ландшафт

паштамт

гравюра

камюніке

картэж

медальён

Заданне 6

Фразеалагізм і яго індывідуальнае значэнне

Фразеалагізм-антонім

1) белая костка (‘чалавек дваранскага паходжання’)

чорная костка

2) хоць на воўка ўзлезь (‘зусім нічога не відаць з-за цемры’)

хоць іголкі збірай

3) за маліну (‘есці з вялікай ахвотай, са смакам’)

як на плот вешаць

4) пападаць пальцам у неба (‘гаварыць ці рабіць што-н. неўпапад, недарэчна’)

пападаць у цэль; пацэліць у дзясятку; як у сук уляпіць

5) адкрытым тэкстам (‘гаварыць проста, шчыра, без хітрыкаў, не тоячыся’)

за вочы

Заданне 7: 1) з даданай мэты, злучнік; 2) з даданай выказнікавай, злучальнае слова; 3) з даданай умовы, злучнік; 4) з даданай азначальнай, злучальнае слова.

Заданне 8: А) байка; Б) фігурныя вершы; В) трагедыя (грэч. tragōdia літаральна азначае казліная песня, ад tragos — казёл і ōdē — песня). Адсюль і назва.

Заданне 9: Аўтарам верша «Хмаркі» з’яўляецца ЯКУБ КОЛАС.

Каментарый. Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, якія можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша менавіта Якубу Коласу: вобраз хмарак — адзін з любімых вобразаў і паэтычнай (у яго ёсць тры вершы пад адной назвай: «Хмары» (1907), «Хмаркі» (напісаны ў 1908 г., надрукаваны ў 1913 г.), «Хмарка» (напісаны ў 1910 г., надрукаваны ў «Нашай ніве» ў 1914 г.), а таксама вершы «Восень», «Думкі», «Журба палёў» і г. д.), і празаічнай творчасці пісьменніка (алегарычнае апавяданне «Хмарка»); хмаркі, як і вецер, «прастору дзеці», «сонца, неба дзеці», — з імі звязаны вольналюбівыя мары паэта. Можна трымаць чалавека за кратамі, можна турмою зрабіць цэлую краіну, але нельга скаваць думку чалавека. Вось чаму так часта сустракаюцца ў творчасці Якуба Коласа «нашаніўскага» часу аналогіі: хмаркі — думкі, хмары — воля.

Заданне 10

Сяброўка дзён маіх суровых,

Галубка, ты, нібыта ў сне,

Сярод глушы лясоў сасновых

Даўно счакалася мяне.

Ты пад акном сваёй хаціны

Вартуеш час, нібыта страх,

Марудзяць кожнае хвіліны

Пруткі ў наморшчаных руках.

І на забытыя вароты

Глядзіш з маркотай у вачах;

Сум, прадчуванні і турботы

Кладуцца гнётам у грудзях.

То мроіцца табе...

Пер. Максіма Танка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алімпіяда 9 клас

На выкананне заданняў адводзіцца: 1 гадзіна.

№ 1. Адзначце радкі, дзе ўсе словы можна скласці, выкарыстоўваючы асобныя з пералічаных гукаў:

[а ] [б ] [ав] [г] [д ] [о ] [р ] [м ] ( 4 балы ):

1) дар,бор, дарога;

2) вораг, горб, град;

3) багор, раб, горад;

4) бягом, Рома, мёд;

5) вада, мора, дом.

№ 2. У якіх сказах словазлучэнні з азначальнымі займеннікамі ўказваюць на плошчу ( 6 балаў )?

1) З усяго павета з’язджаліся сюды сяляне (Кузьма Чорны).

2) Зазвані моцна, звон, загудзі, каб пачулі цябе на ўвесь край (Міхась Чарот).

3) Блізкая страляніна ўзрушыла ўсіх, зблытала ўсе планы, усе наметкі на бліжэйшую дарогу   (М.Лынькоў).

4) Амаль усе сцены і платы ў вёсцы размалёваны яго рукой (Змітрок Бядуля).

5) Ад самае раніцы рэспубліканцы маўчалі (Э.Самуйлёнак).

№ 3. Адзначце сказы з арфаграфічнымі памылкамі ( 4 балы ).

1) Месяц дугу паласкаў, выехаўшы на азёры.

2) Як ратавацца ад зладзеяў часу-мнагасерыйных фільмаў.

3) Жоўталісце гарэла ў вішнёвых садах.

4) З поўначы-Шыпаўка быстрая і паўнаводная ў’ецца.

5) А для ворагаў нашых была тая вестка, быццам з яснага неба удар Пяруна.

№ 4. Адзначце прыказкі, дзе прапушчаны працяжнік ( 3 балы ).

1) Запас есці не просіць.

2) Не печ корміць а рукі.

3) Гаспадарку весці не кашу есці.

4) Хто не дбае той нічога не мае.

5) Хмары не будзе гром не ўдарыць.

№ 5. Адзначце сказы, у якіх ёсць сінанімічныя словы ( максімальная колькасць балаў-4).

1) Хлопец падняўся, а за ім устаў і гаспадар ( І.Новікаў).

2) Ісціна, адвечная як свет: шчасце ходзіць толькі ў пары з горам (Н.Гілевіч).

3) Шуміць бярозка над Бярозай-ракой, шапоча шаўкавістым лісцем (А. Стаховіч).

4) І чаруе, і варожыць шаўкавістая трава ( М.Хведаровіч).

5) Зайграю на дудцы, вытну на гармоні, заплачу на скрыпцы аб мужыцкай долі (Цётка).

№ 6. Запішыце слова “среднесуточный” па-беларуску (3балы).

№ 7. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку расстаўлены няправільна ( 4 балы ).

1) Усё пакінуць след павінна, бо як пачаўся белы свет, прамень, пясчынка і расліна нязменна пакідаюць след.

2) Беларускія лясы, багатыя на ягады.

3) Прайшло некалькі хвілін, і ў начным паветры пачуўся гучны трэск.

4) Дрэва захісталася, зашумела галлём, і падмінаючы лазняк, рухнула ў ваду.

5) Мабыць, памыляюцца пісьменнікі, якія бачаць у восені адно заміранне жыцця.

№ 8. Устанавіце агульную колькасць глухіх зычных гукаў у словах бездараж, вынаходства, адказчык, жаніцьба. Запішыце гэты лічэбнік словам у форме творнага склону адзіночнага ліку. ( 4 балы ).

№.9. Запішыце ў пачатковай форме разрад, да якога адносіцца прыметнік у словазлучэнні “свінцовыя хмары”. ( 4 балы ).

№ 10. У якіх словах правільна падкрэслены дзейнікі? Адзначце ( 3 балы ).

1) Шасцікласнік Сяржук любіць спяваць пад гітару.

2) Добрая птушка бусел.

3) Уменне слухаць – няпростая справа.

4) Дзед з унукам пайшлі на возера.

5) Няхай кожны з прысутных напіша колькі слоў.

№ 11. Адзначце алфавіты, якія выкарыстоўваліся для кніганапісання на тэрыторыі Беларусі ў XIV – XVIII стст. ( 3 балы ):

1) арабская вязь;

2) кітайскія іерогліфы;

3) кірыліца;

4) лацініца;

5) фінікійскія знакі.

№ 12. Запішыце назву моўнай з’явы з дзевяці літар, якая назіраецца ў наступных вершаваных радках ( 3 балы ):

Скажу я словачка

Высока,

А ты адкажаш

… .

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даведкі

№ 1. - 1, 5.

№ 2.- 1, 2, 4.

№ 3.- 2, 3, 4, 5.

№ 4.- 3, 5.

№ 5.- 1, 3, 4, 5.

№ 6.- сярэднясутачны

№ 7.- 2, 4.

№ 8.- дзевяццю

№ 9.- якасны

№ 10.- 2, 3, 5.

№ 11.- 1, 3, 4.

№ 12.- антанімія

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алімпіяда 9 клас

№ 1. Адзначце сказы, у якіх няма дзейнікаў ( 6 балаў).

1) Падарыць кветкі – гэта значыць выказаць чалавеку шчырыя пачуцці павагі і кахання.

2) На вуліцы мокра, а на ганку суха.

3) Не рэкамендуецца дарыць кветкі “халоднага” колеру – сінія, фіялетавыя.

4) Нікому не прынясуць радасці кветкі, у якіх могуць апасці пялёсткі.

5) Дзеду Талашу не спіцца.

№.2. Адзначце прыказкі, якія ўжываюцца са значэннем “без прычыны нічога не бывае” ( 4 балы ).

1) Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка.

2) Дыму без агню не бывае.

3) Каб пазнаць чалавека, трэба з’есці з ім пуд солі.

4) Каб ведаў, дзе павалішся, там саломкі падаслаў бы.

5) Каб не было снегу, не было б і следу.

№ 3. Адзначце назвы прафесій, якія маюць толькі адну родавую форму незалежнага ад полу асобы ( 3 балы):

1) настаўнік;

2) акцёр;

3) рэжысёр;

4) інжынер;

5) качагар.

№ 4. Адзначце словазлучэнні, правільна перакладзеныя на беларускую мову ( 2 балы ):

1) брат – старший лейтенант = брат – старэйшы лейтэнант;

2) Вера младше Виктора = Вера маладзей Віктара;

3) Клюква крупнее брусники = журавіны буйнейшыя за брусніцы;

4) Собака смелее котёнка = сабака смялейшы за кацяня;

5) Дуб выше дома = дуб вышэй хаты.

№ 5. Адзначце правільныя сцвярджэнні ( 4 балы ):

1) аднолькава напісаныя словы ў словазлучэннях смачны гасцінец – шырокі гасцінец з’яўляюцца мнагазначнымі;

2) аднолькава напісаныя словы ў словазлучэннях выпрабавальны тэрмін – музычны тэрмін з’яўляюцца амонімамі;

3) аднолькава напісаныя словы ў словазлучэннях хвост рыбы – хвост чаргі з’яўляюцца амонімамі;

4) аднолькава напісаныя словы ў словазлучэннях мора кветак – бурлівае мора з’яўляюцца мнагазначнымі;

5) аднолькава напісаныя словы ў словазлучэннях акцыі пратэсту - акцыі прадпрыемства з’яўляюцца мнагазначнымі.

№6. Адзначце сказы без граматычных памылак ( 6 балаў ).

1) Летнія дні даўжэйшыя за зімовыя.

2) За сталом сядзеў самы глухі дзед.

3) Самае найпрыгажэйшае лісце бывае ўвосень на асінах.

4) Гэта самы горшы дзень ў жыцці Андрэйкі.

5) Свіцязь – самае прыгожае возера на тэрыторыі Беларусі.

№ 7. Вызначце тыя словы, дзе дапушчаны памылкі, і запішыце іх правільна ( 4 балы ).

Адрэналін, галалёдзіца, дабраякасны, біліцёр, вакуум-камера, геадэзія, дыскамфорт, лінолеум, метровы, бугалтэр, почырк, пясчаны, блішчасты.

№ 8. Выпішыце словы з прыстаўкай  а- ( 4 балы ).

Алёс, акунацца, азімут, адхіліць, адрас, адзенне, аповесць, аркуш, асветны, ашчаджаць.

№ 9. Запішыце ў пачатковай форме, якім членам сказа з’яўляюцца падкрэсленыя назоўнікі ( 4 балы ).

Прыемнасць – пазнаёміцца з чалавекам ветлым, радасць – пагутарыць з разумным , удача – знайсціся ў патрэбе са смелым, шчасце – жыць і працаваць з чалавекам сумленным.

№ 10. Адзначце сказы, у якіх Якуб Колас выкарыстаў фразеалагізмы ( 4 балы ).

1) Тады, калі Сцёпка віхрыцца на вуліцы, яму кожны раз пападзецца на вочы гэта Аленка, дачка Андрэева.

2) Калі рабіць, дык трэба зрабіць гладка, каб камар носа не падтачыў.

3) Бор стары завые нудна, зашуміць галлём лаза.

4) Ды можа гэта – яшчэ плёткі, а праўды ўсёй – наплакаў кот.

5) Каму ты міл, скажы, у бядзе? Эх, не прыхілішся нідзе! Паскачаш дроздзіка, бы скочка, калі няма свайго куточка.

№ 11. Якія кнігі ў старажытнасці называліся “книги ратушные” ( 4 балы )

1) Зборнікі юрыдычных дакументаў;

2) Метрычныя кнігі;

3) Кнігі запісаў, звязаных з гарадскім самакіраваннем;

4) Зборнікі дакументаў аб уладанні маёмасцю;

5) Судовыя кнігі, у якіх уносіліся звесткі пра крадзяжы.

№ 12. Вядомы мовазнавец Алесь Каўрус сцвярджае, што ў вуснай і пісьмовай мове нярэдкія выпадкі празмернасці выражэння (таўталогія, плеаназм). Адзначце сказы, у якіх маюцца неабавязковыя, лішнія словы ( 6 балаў ).

1) Выдавецтва планавала сваю работу і выпускала падручнікі і вучэбныя дапаможнікі выключна на рускай мове.

2) Марыля шчаслівымі вачыма глядзела на сваіх дзетак.

3) На старой ліпе з усіх сіл шчыравалі буслы.

4) Старанная праца кіпіць на заводзе.

5) Дзядзька Антось безвынікова стукаўся ў дзверы розных службовых інстанцый і не мог ніяк адчыніць іх.

 

 

 

 

 

 

 

Даведкі

№ 1.- 2, 3, 5.

№ 2. -2, 5.

№3. - 3, 4, 5.

№ 4. – 3, 4.

№ 5. - 2, 4.

№ 6. - 1, 5.

№ 7. – білецёр, бухгалтар.

№ 8. -  а-кунацца, а-дзенне.

№ 9.-  выказнік.

№ 10. – 1, 2, 4, 5.

№ 11. - 3.

№ 12. 3, 4, 5.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алімпіяда  9 клас

№ 1. Падкрэсліце словы, у якіх адсутнічае прыстаўка. ( Максімальная колькасць балаў – 5. )

Акоп, акругласць, акруга, акунь, алей, апаліць, апалонік, аплата, апоўдні, апорт.

№ 2. Растлумачце значэнне словазлучэнняў. ( Максімальная колькасць балаў – 5.)

Словазлучэнне

Значэнне

1) чорнае золата

 

2) у чорным целе

 

3) чорны дзень

 

4) чорная костка

 

5) чорным па белым

 

 № 3. З галоўнай часткай Прыйдзе вясна складзіце і запішыце складаназалежныя сказы са значэннем прычыны, мэты, умовы, уступкі, параўнання. ( Максімальная колькасць балаў – 5.)

 № 4. Падкрэсліце словы, правільна падзеленыя на марфемы. ( Максімальная колькасць балаў – 5.)

 Да-вяр-а-ц-ца, да-дум-ва-ць, да-і-ць, да-кор, дакуль, дакук-а, далё-к-і, дал-і-н-а, дал-онь, дал-оў.

 № 5. Перакладзіце фрагмент з пасляслоўя Францыска Скарыны да кнігі “Эсфір” на сучасную беларускую мову. ( Максімальная колькасць балаў – 5.)

 Доконана ест книга Есфер, Божией помощию и его пречистое матери Марии к научению людем посполитым рускаго языка. Выложена працею и вытиснена повелением ученаго мужа Франциска Скорины из славнага града Полоцька, в науках и в лекарстве учителя, у великом месте Празском по летех нарожения нашего спасителя господа Іисуса Христа тысещи пятистех и девятинадесять.

 № 6. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. ( Максімальная колькасць балаў – 4.)

Годовщина – гадавіна, грабёж – грабёж, губчатый – губчаты, дочиста – дачыста, засветло – завідна, индустрия – індустрыя, осока – асака.

 

№ 7. Запішыце 5 назоўнікаў мужчынскага роду, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў – чык/-шчык і маюць значэнне асобы паводле роду заняткаў, сацыяльнага стану. ( Максімальная колькасць балаў – 5.)

№ 8. Вызначце тып даданых частак складаназалежных сказаў. Укажыце, што выступае сродкам сувязі паміж даданай і галоўнай часткамі ( злучнік ці злучальнае слова). ( Максімальная колькасць балаў – 6; 1 бал – за тып сказа, 0,5 – за сродак сувязі. )

1) Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! ( Ф. Багушэвіч )

2) Якая справа, такая і слава. ( Прыказка ).

3) Ніякая навука не дае агню вачам і жывога румянцу шчокам, калі халодная душа дрэмле ў прамоўцы

( М. Кашанскі).

4) Сапраўдным настаўнікам можа быць толькі чалавек, які самаахвярна аддае душэўныя багацці і веды людзям (Паводле В.Віткі).

№ 9. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых фразеалагізмам. ( Максімальная колькасць балаў – 4.)

1) Выступаюць у ролі аднаго члена сказа;

2) кампаненты фразеалагізма незамяняльныя;

3) вывучаюцца тэрміналогіяй;

4) кожны раз у тэксце ствараюцца нанова;

5) не выконваюць сінтаксічную функцыю;

6) устойлівыя;

7) складаюцца з двух ці болей слоў.

 

№ 10  Укажыце нумары характарыстык, уласцівых навуковаму стылю. ( Максімальная колькасць балаў – 4.)

 1) Сфера выкарыстання – навука і тэхніка;

2) дакладнасць;

3) наяўнасць аргументацыі;

4) наяўнасць канцылярызмаў;

5) асноўная функцыя – пабуджальная;

6) ужываецца размоўная лексіка;

7) аб’ектыўнасць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даведкі

№ 1. А-коп, а-кругласць, акруга, акунь, алей, а-паліць, апалонік, а-плата, а-поўдні, апорт.

№2.

Словазлучэнне

Значэнне

1) чорнае золата

нафта

2) у чорным целе

а) надгаладзь, без дастатковага харчавання; б) вельмі строга, сурова, абмяжоўваючы свабоду дзеянняў

3) чорны дзень

цяжкі, змрочны час для каго-небудзь

4) чорная костка

чалавек простага, нязнатнага (нізкага) паходжання

5) чорным па белым

вельмі дакладна, выразна, зусім пэўна, недвухсэнсава

 №3.

Сказ

значэнне

Прыйдзе вясна, бо зямля чакае аднаўлення.

прычыны

Прыйдзе вясна, каб апрануць усе дрэвы ў далікатнае лісце

мэты

Прыйдзе вясна, калі не затрымаюць яе зімовыя вятры

умовы

Прыйдзе вясна, хоць злы мароз і шчыпле вушы.

уступкі

Прыйдзе вясна, нібы першае каханне ў нашае жыццё - раптоўна і нечакана

параўнання

 

№ 4.

Да-вяр-а-ц-ца, да-дум-ва-ць, да-і-ць, да-кор, (правільна дакор), дакуль (правільна да-куль), дакук-а, далё-к-і (правільна далёк-і), дал-і-н-а (правільна дал-ін-а), дал-онь, (правільна далонь), дал-оў.

№ 5. ( прыкладны варыянт перакладу)

Скончана кніга Эсфір, з Божай дапамогай і яго прачыстай Маці для навучання людзей простых (звычайных) рускай мовы (якія гавораць рускай / старажытнай мовай). Выкладзена і выціснена па жаданні вучонага мужа Францыска Скарыны са слаўнага горада Полацка, у навуках і ў лекарстве настаўніка, у вялікім горадзе Празе ў 1519 годзе ад нараджэння збавіцеля /спаса/ нашага Ісуса Хрыста.

 № 6. ГУбчатый – губчАты, дОчиста – дачЫста, индустрИя – індУстрыя, осОка – асакА.

 № 7.  ( варыянты магчымых адказаў)

 Газетчык, канторшчык, паромшчык, пайшчык, дакладчык.

№ 8.

1) з даданай мэты, злучнік;

2) з даданай выказнікавай, злучальнае слова;

3) з даданай умовы, злучнік;

4) з даданай азначальнай, злучальнае слова.

 № 9.     1, 2, 6, 7.

 № 10.   1, 2, 3, 7.

 

 

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (9 клас)

разгарнуць

Алімпіяда 9 клас

  1. Запішыце ў транскрыпцыі словы, у якіх ёсць прыстаўны (устаўны) гук [j] ([й]).

Алімпіяда, гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, яны ад іскры, іхні, іржышча, кліент.

 

  1. Успомніце беларускія словы і словазлучэнні, эквівалентныя наступным запазычаным. Запішыце.

Адэкватны – …       , індыферэнтны – …    , маніторынг – …       , кампетэнцыя – …        , баталія – …       , дыскусія – …       , антыпатыя – ...                       , рандэву – … .

 

  1. Запішыце фразеалагізмы, семантычна суадносныя з наступнымі словамі.

Забыцца – …                           ; насміхацца – …                  ; заблытать – …                 ; перабольшваць – …                    ; бессаромна – …                      ; недарэчнасць – …           ; нечакана – …                ; моцна (спаць) – …               .

 

  1. Перакладзіце на беларускую мову.

За несколько минут, с некоторых пор, красная гвоздика, притяжательное местоимение, встретиться на рассвете, поблагодарить учеников старших классов, смеяться над бездельником, ароматное яблоко, идти по полям, не пришёл из-за болезни.

 

 

 

 

 

  1. Падкрэсліце неразвітыя сказы.
  2. Пачнём чытаць. 2. Жыта як сцяна. 3. Усе ў полі. 4. Дачакаліся жніва. 5. Пачнём з усходам сонца. 6. Буду камбайнёрам. 7. Ціхая раніца. 8. Ясь не ў гуморы. 9. Праца ў полі ўсім была ў радасць. 10. Зелянеюць луг і поле.

 

 

  1. Падкрэсліце канструкцыі, якія знаходзяцца па-за межамі сістэмы словазлучэнняў.

Па-юнацку бадзёра, лататы даваць, рыхтавацца да алімпіяды, уздоўж лесу, горад Мінск, бадай поўны, іскрысты снег, паварот направа, адказваць на пытанні, дзень марозны, пайшлі адпачываць, жменя ягад.

 

 

 

 

  1. Выпішыце толькі імёны і прозвішчы вядомых вам беларускіх мовазнаўцаў.

Міхал Клеафас Агінскі, Заір Ісакавіч Азгур, Любоў Адамаўна Антанюк, Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч, Анатоль Сцяпанавіч Вялюгін, Яўхім Фёдаравіч Карскі, Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, Галіна Мікалаеўна Малажай, Васіль Дзянісавіч Старычонак, Уладзімір Андрэеевіч Калеснік, Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі.

 

  1. Якога чалавека называюць “персона нон грата”?

 

 

 

 

 

  1. Запішыце, як называюцца:
  2. Пальцы на руцэ.

 

 

  1. Асноўныя роды літаратуры.
  2. Стылістычная фігура або мастацкі прыём, заснаваны на перабольшанні якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета ці з’явы з мэтай звярнуць на гэтыя ўласцівасці асаблівую ўвагу.

 

 

 

  1. Агульнае найменне для ўсёй сям’і, якое дзеці атрымліваюць звычайна ад бацькі.

 

 

 

  1. Наступны дзень пасля сягонняшняга.

 

 

 

  1. Асобны лісток з вяночка кветкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алімпіяда 9 клас

 

Заданне 1. Запішыце, які гук абазначаецца літарай з у прыведзеных словах.

1. заяц

[   ]

6. звер

[   ]

2. казка

[   ]

7. зжаваць

[   ]

3. зорка

[   ]

8. зіма

[   ]

4. лаз

[   ]

9. згінаць

[   ]

5. змена

[   ]

10. зжыць

[   ]

Заданне 2. Запоўніце табліцу, аднавіўшы адносіны паміж перыфразамі і іх сінонімамі.

Перыфраза

Сінонім

зямля прадзедаў

 

сынаў сын

 

беларускі шоўк

 

блакітны дах

 

блакітнае паліва

 

 

Заданне 3. Пры вызначэнні месца падзеі мы ўжываем варыянты на Беларусі і ў Беларусі:

      У 1596 г. у Вільні Зізаній надрукаваў першы на Беларусі буквар  з малюнкамі ў тэксце; У VII ст. да н.э. на Беларусі бронзавы век змяніўся жалезным – Ужо ў 2011-м у Беларусі запланавана ўзвесці 9 мільёнаў квадратных метраў жылля; Помнік цэгле адкрыты ў Беларусі. Абодва яны адпавядаюць літаратурнай норме, але маюць розныя сэнсавыя адценні. Назавіце іх.

 

АБГРУНТАВАННЕ

 
 
 
 
 
 
 

Заданне 4. Запішыце па два прыклады назоўнікаў і ўтвораных ад іх пры дапамозе ўказаных суфіксаў якасных прыметнікаў.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Суфіксы

Пары слоў

-н-

надзея → надзейны;

-ов- (-ав-)

 

-ават- (-яват-)

 

-аст- (-яст-)

 

-іст- (-ыст-)

 

-ів- (-ыв-)

 

 

 

Заданне 5 У якім з прыведзеных сказаў дапушчана памылка: 1) У кухоннай шафе стаялі салатніцы, пакеты, маслёнкі, каробкі, банкі, бутэлькі і іншы посуд; 2) На стале стаяла ўжо вячэра: каўбаса, сыр, хатняя вяндліна, чорная кава. Патлумачце прычыну гэтай памылкі.

 
 
 
 
 
 

 

 

 

 

 

 

Заданне 6

      Літаратура – мастацтва слова. Літаратурныя творы, як і творы іншых відаў мастацтва, ствараюць таленавітыя людзі. Што з ніжэй пералічанага характарызуе літаратурны талент?

                                                                                                         Максімальная колькасць балаў -  3

                                                                                         

а) уменне будаваць яркія, эфектныя фразы;

б) уменне бачыць звычайныя рэчы незвычайнымі, ствараць вобразы;

в) дасканалае веданне сістэмы родаў, відаў, жанраў, тэрмінаў і паняццяў тэорыі літаратуры;

г) уменне дакладна пераказваць уласныя назіранні іншым людзям;

д) уменне бачыць жыццё ў яго паўнаце і багацці, дакладна перадаваць думкі і пачуцці людзей сродкамі мовы;

е) дакладнае веданне граматычных і сінтакічных законаў мовы, арфаграфічных правілаў;

ж) уменне бачыць звычайныя рэчы прыгожымі.

                                                           

Заданне 7

      Беларусь як краіна і беларусы як народ – асноўныя вобразы нашай літаратуры. Вам вядомы ўзоры грамадзянскай лірыкі Янкі Купалы (“Спадчына”), Якуба Коласа (“О край родны, край прыгожы!” – урывак з паэмы “Сымон-музыка”), Максіма Багдановіча (“Слуцкія ткачыхі”), Уладзіміра Караткевіча (“Беларуская песня”), іншых аўтараў. Што з пералічанага ніжэй яднае ўсе гэтыя творы?

                                                                                          

 

а) Думка, што помніць, любіць бацькоў, дапамагаць ім у штодзённых справах — святы

    абавязак дзяцей.

б) Усе без выключэння беларускія пісьменнікі любяць апісваць родныя краявіды,

    прыроду, стыхіі.

в) Праз выяўленае ў творах абвостранае пачуццё любові да Бацькаўшчыны літаратура

    непасрэдна ўплывала і ўплывае на фарміраванне беларускай нацыі.

г) Беларускія чытачы не хочуць чытаць ні пра што іншае, акрамя як пра Беларусь

д) Сімвалічныя вобразы гусляў, дудкі, жалейкі, піяніна, скрыпкі – увасабленне мастацтва 

     і паэзіі ў цэлым.

е)  Герой беларускай літаратуры цесна звязаны з навакольным светам, прыродай

ж) Высокі патрыятычны пафас, урачыстасць інтанацыі, эмацыянальнасць выказвання,

     метафарычнасць мовы.

 

Заданне  8 Устаўце прапушчаныя словы. Назавіце аўтара, жанр, твор.

            Бывае, праўда вочы коле...

            Раз гнаў пастух свіней у поле.

                        Адзін вялізарны _________,

                        Які аббегаў вёску ўсю,

            За раніцу ________________ завуголле,

            Цяпер такі меў выгляд важны,      

            Што носа не дастаць і сажнем –

            Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў.

                        А што ў самога _____________,

                        Не бачыў гэтага, аднак. <…>

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

  1. 1.РАЗМЯРКУЙЦЕ СЛОВЫ НА ЧАТЫРЫ ГРУПЫ І ЗАПІШЫЦЕ Ў ТАБЛІЦУ.

Адказ, перабежчык, сцежка, дзверы, на дарожцы, носішся, цвёрды, счарсцвець, плацдарм, звечарэла, езджу, адвесці, айсберг, сшыць, стажкі, носьбіт, у печцы.

Асіміляцыя па глухасці і звонкасці

Асіміляцыя па мяккасці

Асіміляцыя свісцячых да шыпячых

Асіміляцыя шыпячых да свісцячых

 

 

 

 

 

 

 

     
       
       
       
       
       
       
       

 

  1. ЗАПОЎНІЦЕ ТАБЛІЦУ.

Жыць, жылец, абязводжаны, недасаліць, здзіўляцца, прачытаў, здавалася, безумоўна, пішучы, прыслоўе.

 

 

прыстаўка (прыстаўкі)

корань

суфікс (суфіксы)

Канчатак

постфікс

1

         

2

         

3

         

4

         

5

         

6

         

7

         

8

         

9

         

10

         

 

  1. РАСКРЫЙЦЕ СЭНС ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ.

 

Як май змаяваў

 

Варона загуменная

 

Рассыпацца дробным макам

 

Паскакаць дроздзіка

 

Даваць гарбуз

 

Як пугай па вадзе

 

 

 

  1. ПАДКРЭСЛІЦЕ МАТЫВАВАНЫЯ СЛОВЫ.

 

Абшыўка, аб’ява, агрэст, бераг, бярэзнік, вера, вочнік, груда, дворнік, жывіца.

 

  1. УТВАРЫЦЕ АД НАЗОЎНІКАЎ ПРЫНАЛЕЖНЫЯ ПРЫМЕТНІКІ.

.

Жэня (м. р.)

 

Жэня (ж. р.)

 

Бабуля

 

Дзядуля

 

Сябар

 

Сяброўка

 

Маці

 

Удава

 

 

  1. АД ДЗЕЯСЛОВАЎ УТВАРЫЦЕ УЛАСЦІВЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКІ.

 

Змалоць

 

Абмалаціць

 

Зашкліць

 

Зберагчы

 

Распароць

 

Застыць

 

 

  1. ПАДКРЭСЛІЦЕ СПАЛУЧЭННІ СЛОЎ, ЯКІЯ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА СЛОВАЗЛУЧЭННЯМІ.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Наперадзе калоны, недалёка ад нас, давайце пазнаёмімся, луг і поле, толькі вучні, самы добры, поле ўзарана, вельмі моцны, нягледзячы на надвор’е, ні рыба ні мяса, пятнаццаць чалавек, сходзім заўтра.

 

 

  1. ВЫЗНАЧЦЕ ТЫП СКАЗА. ПАСТАЎЦЕ Ў ДУЖКАХ АДПАВЕДНУЮ ЛІЧБУ: 1 – СКАЗ ДВУХСАСТАЎНЫ, ПОЎНЫ; 2 – СКАЗ ДВУХСАСТАЎНЫ, НЯПОЎНЫ; 3 – СКАЗ АДНАСАСТАЎНЫ.
  2. Але гэта не ўзрушыла яго. ______
  3. За ноч падкінула сняжку. ______
  4. А ў зубах яго шчупак. ______
  5. Дзверы зноў адчыніліся. ______
  6. А выйшла наадварот. ______
  7. Там лес. ______
  8. У Беларусі бульбу называюць другім хлебам. ______
  9. Сёння сход аматараў рэдкай кнігі. ______
  10. Будзьце ласкавы, перадайце мне тую газету. ______
  11. Вечар быў цёмны.  ______

 

 

  1. АФОРМІЦЕ ТЭКСТ У АДПАВЕДНАСЦІ З АРФАГРАФІЧНЫМІ І ПУНКТУАЦЫЙНЫМІ НОРМАМІ.

 

Вось гісторыя твая Беларусь. Па земл... тваіх праходзілі з агнём і мячом т…ўтонскія рыцары мангола-татарскія орды шведы Карла ХІІ  палкі Напал...она. Разбуралі і нішчылі цябе свае ж князькі і магнаты  а…аючы твае гарады і сёлы ў пасаг ці прагульваючы ў карты а пасля а...ваёўваючы і дзелячы іх зноў паміж сабою. Не пыталі ў цябе у народа твайго, з кім ён хоча быць, а палілі спусташалі знішчалі аж да таго, што ад гарадоў і сёл тваіх не заставалася і знаку. Гэта ж напэўна  толькі пасля карэ…ага вынішчэння, калі ад паселішчаў заставаліся адны пап…лішчы, можна было на месц... колішніх могілак рабіць базарную плошчу не баючыся грах... перад Богам а на касцях людзей засаджваць сады. А колькі па земл... тваіх пра..шло вялікіх і малых войнаў калі крамсалі і ...рвалі цела тваё на кавалкі. І кожны прышлец стараўся скарыць цябе. Колькі ж сыноў тваіх загубле...а з пахаваннем і без пахавання невядома кім і калі колькі  …церлася іх слядоў.

І я люблю цябе маці мая. І …хіляю галаву перад усімі тваімі пап...лішчамі курганамі магіламі. І тымі, старадаўнімі, і ўчарашнімі, што асталіся як пам...ць найлюцейшага змагання з самай страшнай пачварай чорнай свастыкай. Гэтыя ахвяры святыя. Лепшыя людзі твае прынялі смерць каб жыць нам далей Бацькаўшчына!  (Паводле Я. Скрыгана)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Алімпіяда 9 клас

  1. Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гукі ў квадратных дужках.

 

Валы – вялі

Раён – радон

Азбест – айсберг

Маса – мяса

Валы – вялы

Бочцы – лодцы

 

 

  1. Паставіць націск. Указаць словы з варыятыўным націскам.

Аб’інелы, валавы (даход), вусы, дэфіс, засцежка, межавы, на працягу, пісьменнасць, абыграны, дасуха, дачырвана, трызненне.

 

  1. Падбярыце да рускіх фразем беларускія адпаведнікі. Растлумачце іх значэнне.

Задавать тон,

 к морковкину заговенью,

от горшка два вершка,

турусы на колесах,

и вся музыка.

 

  1. Назавіце слова, ад якога ўтвораны дадзеныя словы,назавіце спосаб утварэння.

Двоечнік,                            палкоўнічак,                     другагоднік, наслухаўшыся,                   непрыемны,                      хвалявацца.

 

  1. Утварыце словазлучэнні назоўнікаў з прыматнікамі, згрупуйце па роду назоўніка.

Фальш,                  Сож,                   бэр,                  балеро,                      папуры,                            лістаноша,                     Пціч,                       мікада, Мэры,                     бацька.

 

 

  1. Утварыце словазлучэнні, захоўваючы спецыфіку сувязі паміж словамі.

Паліць (печ),                 старэйшы (сястра),                        завесці (млын),                    бавіцца (цацкі),                смяяцца (ён),                       дзівіцца (ён).

 

  1. Да слоў падбярыце беларускія адпаведнікі:

Абсурд (лац.),                       ядваб (польск.),                    ваяж (фр.), фартуна (фр.),                        азарт (фр.),              апатыя (грэч.),                          скепсіс (грэч.).

 

  1. Выпішыце выдзеленыя словазлучэнні, перадаўшы лічэбнікі словамі. Дапасуйце да іх назоўнікі.

 

У 1895 (год)

3,4 (тысяча рабочых)

1,9 (мільён рублёў)

У 1913 (год)

У пачатку ХХ (стагоддзе)

1,5-2 (рубель)

11,5 (мільён рублёў)

70 (рубель)

Да 120 (рубель)

Не болей 1,5 (рубель)

 

 

  1. Падкрэсліце канструкцыі, якія знаходзяцца па-за межамі сістэмы словазлучэнняў.

Па-юнацку бадзёра, лататы даваць, рыхтавацца да алімпіяды, уздоўж лесу, горад Мінск, бадай поўны, іскрысты снег, паварот направа, адказваць на пытанні, дзень марозны, пайшлі адпачываць, жменя ягад.

 

  1. Раскрыйце дужкі і запішыце словазлучэнні.

 

Іграць на (раяль)

Цвіценне (рапс)

Па (вуліцы) гарадоў

Не было (адказ)

Пастроіцца па (ранжыр)

Выпечка (рахат-лукум)

З генералам (Марэсьеў)

Перамог у (сутычка)

Сустрэліся ў (тыл) ворага

Аб вядомым (цясляр)

Алімпіяда па беларускай мове

9 клас

Ключы да заданняў

 

  1. Валы – вялі [в], [л], [ы] - [в’], [л’], [і]

Раён – радон [й] - [д]

Азбест – айсберг [с], [т] - [й], [р], [х]

Маса – мяса [м] - [м’]

Валы – вялы [в] - [в’]

Бочцы – лодцы [б] - [л].  

 

3 балы (0,5 бала за слова)

 

  1. Аб’Інелы, валавЫ (даход), вУсы, дэфІс, зАсцежка, межавЫ, на працЯгу, пІсьменнасць/пісьмЕннасць, абыгрАны, дасУха, дачЫрвана, трЫзненне.

6 балаў (0,5 бала за слова)

 

  1. Задавать тон– весці рэй (быць завадатарам, верхаводзіць, аказваць уплыў на ход чаго-небудзь.

К морковкину заговенью – на святыя ніколі; на святыя Міколы; на тое лета, пасля абеда; гэткаю парою і інш. (невядома калі, ніколі).

От горшка два вершка – кату па пяту; раку па вусы; на раз аблізаць; кавалер – кату па каўнер і інш. (малы).

Турусы на колесах – журавель на хвойцы; мож і балота; лухта непадсяваная; смаляны дуб; смаляная кабыла; плот з лебяды; казаў Халімон рабой кабыле сон і інш. (недарэчнасць, небыліцы).

И вся музыка – і скрыпкі ў торбу; дуды ў мех і квіта; і квіта, дзядзька Мікіта; ужо і па клёцках; дый годзе і інш. (на гэтым усё скончана).

5 балаў (0,5 бала за фразему, 0,5 – за тлумачэнне)

 

  1. Двоечнік ← двойка, суфіксальны спосаб утварэння.

Другагоднік ← другі год, складана-суфіксальны

Палкоўнічак ← палкоўнік, суфіксальны

Наслухаўшыся ← наслухацца, суфіксальны.

Непрыемны ← прыемны, прэфіксальны

Хвалявацца ← хваляваць, постфіксальны.

3 балы (0,5 бала за слова)

 

  1. а) абразлівы фальш, паўнаводны Сож, недапушчальны бэр, вялікасны мікада, справядлівы бацька – назоўнікі мужчынскага роду;

б) прыгожая Мэры, ласкавая Пціч – назоўнікі жаночага роду;

в) палымянае балеро, любімае папуры – назоўнікі ніякага роду;

г) адказны лістаноша, адказная лістаноша – назоўнік агульнага роду.

  1. Паліць у печы, адказны за сястру, завезці ў млын, бавіцца з цацкамі (у цацкі), смяяцца з яго, дзівіцца з яго.

3 балы (0,5 бала за словазлучэнне)

 

  1. Абсурд (лац.) – недарэчнасць, бязглуздзіца.

Ядваб (польск.) – шоўк.

Ваяж (фр.) – падарожжа, паездка.

Фартуна (фр.) – удача, поспех.

Азарт (фр.) – задор, запал

Апатыя (грэч.) – абыякавасць, раўнадушша, вяласць.

Скепсіс (грэч.) – сумненне, недавер’е.

7 балаў (1 бал за слова)

 

  1. У тысяча восемсот дзевяноста пятым годзе

Тры цэлыя і чатыры дзесятыя тысячы рабочых

Адна цэлая і дзевяць дзесятых мільёна рублёў

У тысяча дзевяцьсот трынаццатым годзе

У пачатку дваццатага стагоддзя

Паўтара-два рублі

Адзінаццаць цэлых і пяць дзесятых мільёна рублёў

Семдзесят рублёў

Да ста дваццаці рублёў

Не болей паўтара рубля

5 балаў (0,5 бала за словазлучэнне)

  1. Лататы даваць – фразеалагізм

Уздоўж лесу – прыназоўнік з назоўнікам

Бадай поўны – часціца з прыметнікам

Дзень марозны – дзейнік і выказнік

(0,5 бала за правільна падкрэсленую канструкцыю,

мінус 0,5 бала за няправільна падкрэсленую канструкцыю)

 

  1. Іграць на раялі, цвіценне рапсу, па вуліцах гарадоў, не было адказу, растроіцца па ранжыру, выпечка рахат-лукуму, з генералам Марэсьевым, у сутычцы перамог, сустрэліся ў тыле ворага, аб вядомым цесляру.

5 балаў (0,5 бала за кожнае слова)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (8 клас)

разгарнуць

Алімпіядныя заданні (8 клас)

разгарнуць

Раённая алімпіяда па беларускай мове  (8 клас)

                                         

Заданне 1. Згрупуйце словы па колькасці гукаў у канчатках.

 

Агнём, гай, малюю, ноч, партыя, пішу, песня, праца, свет, сіняя, стол, пень, сябрамі, шчырая.

Максімальна 7 балаў: па 0,5 б. за кожнае правільна аднесенае слова.

 

0 гукаў

1 гук

2 гукі

3 гукі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 2. Размяркуйце словы на групы паводле месца націску.

 

Крапіва, бульбяны, гліняны, інструмент, камбала, спіна, вярба, каменны, выпадак, адзінаццаць, малы, стары, імя, арышт.

 

Максімальна 7 балаў: па 0,5 б. за кожнае правільна аднесенае слова.

1-ы націскны склад

2-гі націскны склад

3-ці націскны склад

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 3. Праз сінонімы або апісальна патлумачце значэнне наступных слоў.

Алегорыя – …

дойлід – …

фрагмент – …

атэлье – …

кашнэ – …

іронія – …

атрамант – …

батлейка – …

зёлкі – …

знічка – ...

Максімальна 5 балаў: па 0,5 б. за кожнае правільна патлумачанае слова.

 

 

Заданне 4. Выпішыце словазлучэнні.

Чытаць апавяданне, чытаць выразна, вучань чытае, чытаць і думаць, кніжная паліца, на паліцы, цікавая кніга, кніга была цікавая, буду чытаць, кнігі і сшыткі;  чытае, але не разумее; рашаць задачу, рашаць хутка, рашаць і запісваць, вучань рашае, не рашыць, адказ каля дошкі, задачы і прыклады, настаўнік правярае, без памылак, жаданне ўбачыць, буду рашаць.

Максімальна 4 балы: па 0,5 б. за кожнае правільна выпісанае словазлучэнне.

 

 

Заданне 5. Выпішыце нарматыўныя словазлучэнні.

Густая шампунь – густы шампунь

ружовае фламінга – ружовы фламінга

зялёнае Сочы – зялёны Сочы

пакрыць дах толем – пакрыць дах толлю

дагледжаная бакенбарда – дагледжаны бакенбарда

салёнае івасі – салёны івасі – салёная івасі

малады жырафа – маладая жырафа

смачны жэле – смачная жэле – смачнае жэле

Максімальна 4 балы: па 0,5 б. за кожнае правільна выпісанае словазлучэнне

 

 

Заданне 6. Адзначце, якія з прыведзеных сказаў з’яўляюцца аднасастаўнымі. Вызначце іх тып.

1. Зямлю беражом, нібы родны свой дом!..

 

2. Па нітачцы і клубок знойдзеш.

 

3. Песня коціцца ў прасторы, замірае ў лузе.

 

4. Цішыня.

 

5. Шумна і гучна ўлетку на беразе Нёмана.

 

6. У Беларусі бульбу называюць другім хлебам.

 

Максімальна 5 балаў: па 1б. за кожны правільна вызначаны сказ

 

Заданне 7. Запішыце фразеалагізмы, семантычна суадносныя з наступнымі словамі:

№ п/п

Словы

Фразеалагізмы

1.

Забыцца

 

2.

Насміхацца

 

3.

Заблытаць

 

4.

Перабольшваць

 

5.

Бессаромна

 

6.

Недарэчнасць

 

7.

Нечакана

 

8.

Моцна (спаць)

 

Максімальна 4 балы: па 0,5 б. за кожны фразеалагізм

 

 

 

Заданне 8. Падкрэсліце выдзеленыя словы як члены сказа.

1. Дазваляйце дзецям быць самімі сабой.

 

2. Будзьце заўсёды і перш за ўсё людзьмі.

 

3. Быць каханай – гэта вялікая радасць жыцця.

 

4. Вы нарадзіліся быць героямі.

 

5. Камандзір перадаў загад спыніцца.

 

Максімальна 5 балаў: па 1 б. за правільна вызначаны член сказа.

 

 

Заданне 9. Патлумачце значэнне слоў, выпісаных з вучэбнага дапаможніка “Беларуская літаратура” для 8 класа.

Інсургент – …

сепаратыст – …

брэцёр – …

старык – …

нерат – …

віціна – …

ягдташ – …

прысак – …

Максімальна 8 балаў: па 1 б. за кожнае правільна патлумачанае слова.

 

 

Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара.

Максімальная колькасць балаў – 7 .

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла…

Помніш, калі я ___________з табою,

Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное і зорку шукаў.

_________каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ужо доля такая ў нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

У сэрцы любоў __________сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

Глянь_________ раз на яе, у расстанні

Там з ёй зліём мы _______________свае…

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе…

 

Назва твора: _______________

Аўтар твора: _______________

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раённая алімпіяда па беларускай мове ў  8 класе. Адказы

Заданне 1. Згрупуйце словы па колькасці гукаў у канчатках.

Агнём, гай, малюю, ноч, партыя, пішу, песня, праца, свет, сіняя, стол, пень, сябрамі, шчырая.

Максімальна 7 балаў: па 0,5 б. за кожнае правільна аднесенае слова.

0 гукаў

1 гук

2 гукі

3 гукі

гай

малюю [мал'уй'у]

агнём

сіняя

ноч

партыя [партый'а]

 

сябрамі

свет

пішу

 

шчырая

стол

песня

 

 

пень

праца

 

 

 

Заданне 2. Размяркуйце словы на групы паводле месца націску.

Крапіва, бульбяны, гліняны, інструмент, камбала, спіна, вярба, каменны, выпадак, адзінаццаць, малы, стары, імя, арышт.

Максімальна 7 балаў: па 0,5 б. за кожнае правільна аднесенае слова.

1-ы націскны склад

2-гі націскны склад

3-ці націскны склад

камбала

гліняны

крапіва

спіна

вярба

бульбяны

выпадак

каменны

інструмент

арышт

малы

адзінаццаць

 

стары

 

 

імя

 

 

Заданне 3. Праз сінонімы або апісальна патлумачце значэнне наступных слоў.

Алегорыя – іншасказанне

дойлід – архітэктар

фрагмент – урывак

атэлье – майстэрня

кашнэ – шалік

іронія – насмешка

атрамант – чарніла

батлейка – лялечны тэатр

зёлкі – лекавыя травы

знічка – зорка (якая падае)

Максімальна 5 балаў: па 0,5 б. за кожнае правільна патлумачанае слова.

Заданне 4. Выпішыце словазлучэнні.

Чытаць апавяданне, чытаць выразна, вучань чытае, чытаць і думаць, кніжная паліца, на паліцы, цікавая кніга, кніга была цікавая, буду чытаць, кнігі і сшыткі;  чытае, але не разумее; рашаць задачу, рашаць хутка, рашаць і запісваць, вучань рашае, не рашыць, адказ каля дошкі, задачы і прыклады, настаўнік правярае, без памылак, жаданне ўбачыць, буду рашаць.

Максімальна 4 балы: па 0,5 б. за кожнае правільна выпісанае словазлучэнне.

Чытаць апавяданне, чытаць выразна, кніжная паліца, цікавая кніга, рашаць задачу, рашаць хутка, адказ каля дошкі, жаданне ўбачыць.

Заданне 5. Выпішыце нарматыўныя словазлучэнні.

Густая шампунь – густы шампунь

ружовае фламінга – ружовы фламінга

зялёнае Сочы – зялёны Сочы

пакрыць дах толем – пакрыць дах толлю

дагледжаная бакенбарда – дагледжаны бакенбарда

салёнае івасі – салёны івасі – салёная івасі

малады жырафа – маладая жырафа

смачны жэле – смачная жэле – смачнае жэле

Максімальна 4 балы: па 0,5 б. за кожнае правільна выпісанае словазлучэнне.

Заданне 6. Адзначце, якія з прыведзеных сказаў з’яўляюцца аднасастаўнымі. Вызначце іх тып.

1. Зямлю беражом, нібы родны свой дом!..

аднасастаўны, пэўна-асабовы

2. Па нітачцы і клубок знойдзеш.

аднасастаўны, абагульнена-асабовы

3. Песня коціцца ў прасторы, замірае ў лузе.

двухсастаўны (не выпісваем)

4. Цішыня.

аднасастаўны, назыўны

5. Шумна і гучна ўлетку на беразе Нёмана.

аднасастаўны, безасабовы

6. У Беларусі бульбу называюць другім хлебам.

аднасастаўны, няпэўна-асабовы

Максімальна 5 балаў: па 1б. за кожны правільна вызначаны сказ.

 

Заданне 7. Запішыце фразеалагізмы, семантычна суадносныя з наступнымі словамі:

№ п/п

Словы

Фразеалагізмы

1.

Забыцца

З галавы вылецець

2.

Насміхацца

Строіць кпіны

3.

Заблытаць

Збіць з панталыку

4.

Перабольшваць

Рабіць з мухі слана

5.

Бессаромна

У сабакі вачэй пазычыўшы

6.

Недарэчнасць

Грушы на вярбе

7.

Нечакана

Як снег на галаву

8.

Моцна (спаць)

Як пшаніцу прадаўшы

 

Максімальна 4 балы: па 0,5 б. за кожны фразеалагізм.

Заданне 8. Падкрэсліце выдзеленыя словы як члены сказа.

1. Дазваляйце дзецям быць самімі сабой.

дапаўненне

2. Будзьце заўсёды і перш за ўсё людзьмі.

састаўны іменны выказнік

3. Быць каханай – гэта вялікая радасць жыцця.

дзейнік

4. Вы нарадзіліся быць героямі

акалічнасць

5. Камандзір перадаў загад спыніцца

азначэнне

Максімальна 5 балаў: па 1 б. за правільна вызначаны член сказа.

Заданне 9. Патлумачце значэнне слоў, выпісаных з вучэбнага дапаможніка “Беларуская літаратура” для 8 класа.

Інсургент – паўстанец

сепаратыст – прыхільнік адасаблення нацыянальнай меншасці

брэцёр – заўзяты дуэлянт

старык – старое перасохлае рэчышча

нерат – рыбалоўная снасць

віціна – крытае судна для перавозкі збожжа

ягдташ – паляўнічая сумка

прысак – гарачы попел

Максімальна 8 балаў: па 1 б. за кожнае правільна патлумачанае слова.

Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара.

Максімальная колькасць балаў – 7 .

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла…

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное і зорку шукаў.

Ціхім каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ужо доля такая ў нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

У сэрцы любоў затаіўшы сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае…

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе…

Назва твора: верш “Раманс”

Аўтар твора: Максім Багдановіч

1 \\\Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры  9 клас

 

1 Колькі зычных гукаў у кожным ланцужку? Запішыце словамі адпаведную лічбу.

Мяккіх __________

Раз’юшаны, счарсцвелы, скірда, рэвалюцыя.

Глухіх___________

Бездараж, вынаходства, адказчык, жаніцьба.

Шыпячых__________

Прыязджаць, нарэшце, нясвіжскі, пагрузчык.

 

2 Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага

апарату. Растлумачце сэнс прыказак.

1 Знаеш ты толькі, што з _____________ў ___________ .

2 Міл жабе арэх, ды __________Бог не даў.

3 Сказанага слова да ___________ не вернеш.

4 Еш капусту з грыбамі, трымай __________за зубамі.

 

3 Успомніце беларускія словы і словазлучэнні, эквівалентныя наступным

запазычанням. Запішыце.

Адэкватны - ……….., індыферэнтны - …………., маніторынг - …………., індыкатыў -

…………….., экспансія -……….., кампетэнцыя -………………, электарат -…………..,

элегантны - ……………. .

 

4 Ад прапанаваных слоў утварыце новыя:

а) прыставачным спосабам:

1) увага –

2) дзядуля –

3) славуты

4) віднець –

б) шляхам асноваскладання + суфіксацыі

1) варыць соль –

2) вострае слова –

3) дзеяць дабро –

4) кароткая шэрсць –

 

5 Замяніце адным словам наступныя фразеалагізмы:

Мазоліць вочы, тачыць лясы, кляваць носам.

 

6 Укажыце, да якой часціны мовы належаць падкрэсленыя ў сказах словы.

1 Сустрэча сяброў адбылася ў раёне вакзала.

2 Аднаму з іх было ўсяго пятнаццаць год.

3 Нічыіх кніг не бывае – у кожнай ёсць аўтар ці аўтары.

4 “Як я рада вас бачыць, Сямён Пятровіч!” – загаварыла Верачка.

5 Кожны раз, калі ідзе дождж, мой сусед любіць выходзіць на прагулку.

 

7 Якія літары ніколі не бываюць вялікімі ў імёнах людзей, а таксама ў мянушках

жывёл?

 

8 Выпішыце неразвітыя сказы.

1 Пачнём чытаць. 2 Жыта як сцяна. 3 Усе ў полі. 4 Дачакаліся жніва. 5 Пачнём з

усходам сонца. 6 Буду камбайнёрам. 7 Ціхая раніца. 8 Ясь не ў гуморы. 9 Праца ў полі

ўсім была ў радасць. 10 Зелянеюць луг і поле.

 

9 Запішыце імёны і прозвішчы пісьменнікаў, якім належаць псеўданімы:

1)Янка Лучына; 2) Янка Купала; 3) Цішка Гартны; 4) Якуб Колас; 5) Мацей

Бурачок, 6) Цётка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

9\\\ Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры   9 клас

Адказы

1 Максімальная колькасць балаў – 3, кожны правільна напісаны лічэбнік – 1

бал.

Мяккіх: восем.

Глухіх: дзевяць.

Шыпячых: чатыры.

2 Максімальная колькасць балаў – 6,5; кожнае правільна ўстаўленае слова –

0,5 бала, правільна растлумачаны сэнс прыказкі – 1 бал.

1 Знаеш ты толькі, што з носа ў рот. (Кажуць падлетку, калі той

умешваецца ў гутарку старэйшых).

2 Міл жабе арэх, ды зубоў Бог не даў. ( Кажуць, калі зайздрослівы

квапіцца на што-небудзь завіднае, але не мае магчымасці скарыстаць яго).

3 Сказанага слова да губы не вернеш. (Кажуць, калі захочуць

падкрэсліць, што перш, чым штосьці сказаць, трэба добра падумаць).

4 Еш капусту з грыбамі, трымай язык за зубамі. (Напамінаюць, каб за

ядой пустога не гаварылі, а таксама нічога лішняга, каб не выдаць сакрэт).

3 Максімальная колькасць балаў – 4, адно слова – 0,5 бала.

Адэкватны – раўназначны, тоесны.

Індыферэнтны – абыякавы, раўнадушны; які не дзейнічае, не рэагуе на

знешнія ўмовы.

Маніторынг – сістэматчнае назіранне і кантроль; збор інфармацыі,

звестак.

Індыкатыў – абвесны лад (дзеяслова).

Экспансія – пашырэнне, распаўсюджванне.

Кампетэнцыя – дасведчанасць, вопытнасць у якой-небудзь галіне; кола

Паўнамоцтваў, правоў якой-небудзь установы, асобы.

Электарат – кола выбаршчыкаў, што галасуе за якую-небудзь

палітычную партыю на парламенцкіх, прэзідэнтцкіх, муніцыпальных

выбарах.

Элегантны – зграбны, прыгожы, з густам.

4 Максімальная колькасць балаў – 4, кожнае правільна ўтворанае слова – 0, 5

бала.

А) прыставачным спосабам: 1) увага – ня-ўвага; 2) дзядуля – пра-

дзядуля; 3) славуты – пра-славуты; 4) віднець – раз-віднець.

Б) шляхам асноваскладання + суфіксацыі: 1) варыць соль – сал-я-вар-н-

(ы), саляварня, саляварніцтва; 2)вострае слова – вастр-а-слов-і-(ць); 3) дзеяць

дабро – дабр-а-дзей-ства, дабрадзейны; 4) кароткая шэрсць – каратк-а-шэрс-

н-ы.

5 Максімальная колькасць балаў – 3, 1 фразеалагізм – 1 бал.

Мазоліць вочы – надакучваць; тачыць лясы – балбатаць, гаварыць;

кляваць носам – засынаць, драмаць.

6 Максімальная колькасць балаў – 5, адно слова – 1 бал.

1) У раёне – прыназоўнік;

2) усяго – часціца;

3) нічыіх – адмоўны займеннік;

4) як – азначальнае прыслоўе.

5) калі – злучнік.

7 Максімальная колькасць балаў – 1,5, па 0,5 бала за кожную літару.

Літары ў, ь, ы.

8 Кожны правільны сказ – 0,5 бала; няправільны – мінус 0,5 бала.

Пачнём чытаць. (састаўны дзеяслоўны выказнік).

Жыта як сцяна (выказнік “як сцяна” характарызуе прадмет шляхам

параўнання).

Буду камбайнёрам (састаўны іменны выказнік).

Ясь не ў гуморы. ( выказнік “не ў гуморы” характарызуе дзейнік

шляхам указання на ўнутраны стан).

Зелянеюць лкг і поле. (дзейнік і выказнік).

9 Максімальная колькасць балаў – 3, па 0,5 бала за кожны правільны адказ.

1) Янка Лучына – Іван Неслухоўскі;

2) Янка Купала – Іван Луцэвіч;

3) Цішка Гартны – Зміцер Жылуновіч;

4) Якуб Колас – Канстанцін Міцкевіч;

5) Мацей Бурачок – Францішак Багушэвіч;

6) Цётка – Алаіза Пашкевіч.

 

 

 

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (7 клас)

разгарнуць

Алімпіяда па беларускай мове 7 клас

Заданне 1. Упішыце ў квадратныя дужкі гукі, якія чаргуюцца ў корані наступных слоў.

дарога-дарожачка

 

[ ] - [ ]

роўнядзь – пароўну

[ ] - [ ]

памажу – мазь

 

[ ] - [ ]

дзень – дзённы

[ ] - [ ]

пазбавіць – збаўленне

[ ] - [ ]

маштабнасць – маштаб

[ ] - [ ]

даць ільготы – з ільготным

[ ] - [ ]

загароджваць - загародка

[ ] - [ ]

 

Заданне 2. Дадзены словы з прапушчанымі літарамі: аб..ры, адр..на, бэл..ка, гарм..нік, д..да, заг..н, каж..х, л..пці, л..ра, пр..зба, св..ран, с..ні, стр..ха, сурм..,  с..рмяга, т..к. Устаўце прапушчаныя літары і ўпішыце словы ў адпаведныя рады.

1.     Сяліба і яе часткі

 

 

 

2.     Музычныя інструменты

 

 

 

3.     Гаспадарчыя пабудовы

 

 

 

4.     Адзенне і абутак

 

 

 

Заданне 3.  Запішыце марфемы, з якіх складаюцца словы.

Слова

Прыстаўка

Корань

 

Суфікс

Канчатак

Постфікс

1

Створаная

 

 

 

 

 

2

Супастаўляючы

 

 

 

 

 

3

Дасціпна

 

 

 

 

 

4

Звычкі

 

 

 

 

 

5

Высмейваецца

 

 

 

 

 

6

Замежным

 

 

 

 

 

7

Накіраваны

 

 

 

 

 

Заданне 4. Дапішыце прыказкі аб вучобе, мове і маўленні ( заключнае слова павінна рыфмавацца з адным са слоў у першай частцы прыказкі).

  1. Узяўся за гуж, не кажы, кажы, што не… . 2. Лепш вучоны, як … .
  2. Навука хоць намучыць, але жыць… . 4. Каб вады напіцца, трэба ёй… .
  3. Цікаўнай Амілі нос… . 6. І да булавы трэба… . 7. Вучыся, нябожа, вучэнне… . 8. Слова давай, дык яго і … .  Перш папрацуй, а тады й … .

Заданне 5. Ад падкрэсленых назоўнікаў утварыце адпаведныя прыметнікі. Словазлучэнні запішыце.

Творы Дубоўкі – …, смерць без славы – …, начлегі ля Свіцязі – …, спевы птушак – …, званы Хатыні – …, школа ў Бешанковічах – …, перапынак на абед –..., прыход Сярожы – …, усмешка Аляксандры – …, адзенне сезона –…

Заданне 6. Якія з падкрэсленых слоўз’яўляюцца прыслоўямі?

  • Сяброўкі не вярнуліся дадому, пакуль не закончылі працу.
  • Ні вучням, ні настаўнікам пра асаблівасці тэсціравання пакуль нічога не вядома.
  • Васіль стаў наўколенцы поруч з Ганнай.
  • Пункт гэты быў у баку ад гасцінца кіламетраў за сорак.
  • Злева ўгору падымалася нагрувашчванне скал.
  • Калі ўзышло сонца, дзеці вярнуліся ўжо дадому.
  • Што мілей у свеце божым гэтых светлых берагоў, дзе бруяцца срэбрам рэчкі, дзе бары-лясы гудуць, дзе мядамі пахнуць грэчкі…
  • Калі ж ты забабонаміпакінеш нас карміць, над роднымі загонамі пятлю крутую віць?!
  • З усім класам настаўніца пайшла ў тэатр.

Заданне7. Прачытайце тэкст, пастаўце неабходныя знакі прыпынку.

Запішыце словы з тэксту, раскрыўшы дужкі.

Вясна

Вясна пачалася (не)як раптоўна. Раніцай падзьмуў паўднёвы вецер. Ён прынёс (па)вясноваму мяккую цяплынь безліч забытых за зіму пахаў. Апоўдні пад несціханы крык пеўняў з-за лесу выпаўзла густая (блакітна)шэрая хмара.

Ноччу секануў буйны цёплы дождж. У непрасветнай цемры ён глуха лапатаў сіпеў растапляючы снег. Усё навокалнабрыняла вадой і цеплынёй.

А (на)заўтра  (не)прывычна зачарнелі палі абмытыя дажджом. За ноч снег нібы злізала. Ажылі зачарнелі свежай раллёй палеткі якія яшчэ (з)вечара аднолькава шэра прасціраліся (у)далячынь.

Набліжалася цяпло.

 

Заданне 8. Пацікаўся, як сказаў пра родную мову Рыгор Барадулін.

 

Ты ад маці, ты матчына,

Беларуская мова.

Зорамі растлумачана

Сэрцу  кожнае слова.

 

Ты, як раніца, шчырая,

Маеш цёплыя рукі.

І вяртаюцца выраі –

Толькі б чуць твае гукі.

 

Там, дзе ёсць ты, - пагодліва,

Дзе няма -  там зімова.

Будзь для ўдзячных паходняю,

Беларуская мова!

Мова ўяўляецца тут жывой, адухоўленай істотай, ці не так?

Якія тропы дапамагаюць уявіць яе такой? Запішы прыклады.

а) эпітэты: ____________________________________________________

б) параўнанне: _________________________________________________

в) увасабленне: ________________________________________________

Ці не будзе перабольшаннем  выраз “І вяртаюцца выраі – толькі б чуць твае гукі”? Няўжо, праўда, за гэтым вяртаюцца на радзіму птушкі?

а) так, будзе, бо птушак прыцягвае не мова, а прырода;

б) не, усё правільна, бо прырода і мова – адно цэлае.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адказы 7 клас

Заданне 1. Упішыце ў квадратныя дужкі гукі, якія чаргуюцца ў корані наступных слоў.

дарога-дарожачка

 

[г] - [ж ]

роўнядзь – пароўну

[н’] - [н]

памажу – мазь

 

[ж ] - [с’]

дзень – дзённы

[э] - [о]

[н’] - [н]

пазбавіць – збаўленне

[в’] - [ўл’]

маштабнасць – маштаб

[б] - [п]

даць ільготы – з ільготным

[і ] - [ ы]

загароджваць - загародка

[дж] - [т]

 

Заданне 2.

1.      Сяліба і яе часткі

бэлька, прызба, сені, страха

2.      Музычныя інструменты

гармонік, дуда, ліра, сурма

3.      Гаспадарчыя пабудовы

адрына, загон, свіран, ток

4.      Адзенне і абутак

аборы, кажух, лапці, сярмяга

 

Заданне 3.  Запішыце марфемы, з якіх складаюцца словы.

Слова

Прыстаўка

Корань

 

Суфікс

Канчатак

Постфікс

1

Створаная

с-

-твор-

-ан-

-ая

-

2

Супастаўляючы

су-, па-

-стаўл-

-я-,

-ючы

-

-

3

Дасціпна

-

дасціп-

-н-, -а

-

-

4

Звычкі

з-

-выч-

-к-

-

5

Высмейваецца

вы-

-смей-

-ва-

-е-

-цца

6

Замежным

за-

-меж-

-н-

-ым

-

7

Накіраваны

на-

-кір-

-ав-,

-а-, -н-

-

Заданне 4. Дапішыце прыказкі аб вучобе, мове і маўленні (заключнае слова павінна рыфмавацца з адным са слоў у першай частцы прыказкі).

1.Узяўся за гуж, не кажы, кажы, што недуж. 2. Лепш вучоны, як залачоны. 3. Навука хоць намучыць, але жыцьнавучыць. 4. Каб вады напіцца, трэба ёйпакланіцца. 5.Цікаўнай Амілі носпрышчамілі. 6. І да булавы трэбагалавы. 7. Вучыся, нябожа, вучэннепаможа. 8. Слова  давай, дык яго і трымай.  9. Перш папрацуй, а тады й патанцуй.

Заданне 5. Ад падкрэсленых назоўнікаў утварыце адпаведныя прыметнікі. Словазлучэнні запішыце.

Творы Дубоўкі – Дубоўкавы творы, смерць без славы – бясслаўная смерць, начлегі ля Свіцязі – свіцязянскія начлегі, спевы птушак – птушыя спевы, званы Хатыні – хатынскія званы, школа ў Бешанковічах – Бешанковіцкая школа, перапынак на абед – абедзенны перапынак, прыход Сярожы – Сярожаў прыхож, усмешка Аляксандры – Аляксандрына ўсмешка, адзенне сезона – сезоннае адзенне.

Заданне 6. Якія з падкрэсленых слоў з’яўляюцца прыслоўямі?

  1. Сяброўкі не вярнуліся дадому, пакуль не закончылі працу.

2.Ні вучням, ні настаўнікам пра асаблівасці тэсціравання пакуль нічога не вядома.

3.Васіль стаў наўколенцы поруч з Ганнай.

4.Пункт гэты быў у баку ад гасцінца кіламетраў за сорак.

5.Злева ўгору падымалася нагрувашчванне  скал.

6.Калі ўзышло сонца, дзеці вярнуліся ўжо дадому.

7.Што мілей у свеце божым гэтых светлых берагоў, дзе бруяцца срэбрам рэчкі, дзе бары-лясы гудуць, дзе мядамі пахнуць грэчкі…

8.Каліж ты забабонаміпакінеш нас карміць, над роднымі загонамі пятлю крутую віць?!

9.З усім класам настаўніца пайшла ў тэатр.

 

Заданне7. Прачытайце тэкст, пастаўце неабходныя знакі прыпынку.

Запішыце словы з тэкту, раскрыўшы дужкі.

Вясна

Вясна пачалася неяк раптоўна. Раніцай падзьмуў паўднёвы вецер. Ён прынёс па-вясноваму мяккую цяплынь, безліч забытых за зіму пахаў. Апоўдні пад несціханы крык пеўняў з-за лесу выпаўзла густая блакітна-шэрая хмара.

Ноччу секануў буйны цёплы дождж. У непрасветнай цемры ён глуха лапатаў, сіпеў, растапляючы снег. Усё навокалнабрыняла вадой і цеплынёй.

А назаўтра  непрывычна зачарнелі палі, абмытыя дажджом. За ноч снег нібы злізала. Ажылі, зачарнелі свежай раллёй палеткі, якія яшчэ звечара аднолькава шэра прасціраліся ўдалячынь.

Набліжалася цяпло.

 

Заданне 8.

  1.  

а) эпітэты: матчына, шчырая, пагодліва, зімова

б) параўнанне: як раніца

в) увасабленне: зорамі растлумачана

  1.  

б) не, усё правільна, бо прырода і мова – адно цэлае.

 

 

 

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (7 клас)

разгарнуць

Алімпіяда. 7 клас 

Заданне 1. Зрабіце фанетычны запіс слоў.  Сцежка, насенне, Юлія, салаўі, снег, зберагчыся, вучышся, свісцячы. 

Заданне 2. Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з дапамогай суфікса –ск-. Запішыце іх.  Смаргонь –  Марсель –  Чэрвень –  Любань –  Хатынь –  Брэтань –  Казань –  Тайвань –  Скідаль –  восень –  верасень –  конь – 

Заданне 3. Запішыце прапанаваныя словы па-беларуску.  Софья –  Касьян –  Обь –  Пьер –  семьсот –  третьекурсник –  четырёхъярусный –  степь –  консьерж –  пьедестал –  здоровье –  семьянин – 

Заданне 4.Са слоў, якія знаходзяцца ў дужках, выберыце патрэбнае, каб утварыць словазлучэнне, запішыце.  1) Гартаць (сена, зямлю, часопісы); 2) варочаць (горы, сена, сшыткі); 3) адчыніць (школу, сход, дзверы); 4) адкрыць (канферэнцыю, кнігу, акно); 5) статак (акунёў, сабак, кароў); 6) чарада (людзей, гусей, ваўкоў); 7) табун (тараканаў, курэй, коней); 8) касяк (дарослых, акунёў, грыбоў); 9) гайня (сабак, птушак, змей); 10) неруш (грыбоў, пісьменнікаў, гарадоў). 

Заданне 5. Замяніце дзеясловы дзеепрыметнікамі залежнага стану і ўтварыце словазлучэнні.  Прынесці (вада), сказаць (фраза), прывезці (амуніцыя), змалоць (зерне), збудаваць (дом), адрамантаваць (памяшканне), забрукаваць (дарога), вымыць (падлога). 

Заданне 6. Запішыце сказы. Расстаўце неабходныя знакі прыпынку.  А) Вецер сціх і ўгрэтае за дзень паветра напоенае густымі пахамі хвоі навісла шызаватай смугой.  Б) Абудзіўся цыбаты бусел у гняздзе змайстраваным на баране прымацаванай на верхавіне купчастай ліпы.  В) Нерухома стаяў густы лес шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін пераплёўшы галіны акрыўшыся белымі шатамі крохкай шэрані. 

Заданне 7. Вызначце, якой часцінай мовы з'яўляюцца падкрэсленыя словы.  Ужо ў дзвярах ён азірнуўся. Паблізу тоўпіліся людзі. Пасля дажджу добра растуць грыбы. Стары ледзь ішоў. Роўна ў поўнач адбіў гадзіннік. Яму хацелася сустрэцца з бацькам яшчэ. Як зробіш шпакоўню, чакай гасцей з выраю. Ён пайшоў насустрач мне. На ўсёй чыста вуліцы былі людзі. Што там ні кажы. а вясны ўсе чакаюць. 

Заданне 8. Пра што інфармуюць чалавека наступныя знакі?  1. На дрэвах з’явіліся жоўтыя лісты – значыць, наступіла...  2. Ластаўкі лётаюць нізка над зямлёй – значыць...  3. Камп’ютар не выконвае каманду, “завіс” – ....  4. У печы слабая цяга, аканіцы рыпяць, шкло на вокнах запацела – ....  5. Заяц вясной доўга не ліняе – да ...  6. На вуліцы духата – значыць, будзе ....  7. Раніцай туман ад зямлі і вады падымаецца ўверх і паступова рассейваецца – днём будзе...  8. Белыя лілеі прыкрылі бутоны – праз дзень-два будзе... .  9. Калі ў час дажджу ў лужынах з’яўляюцца бурбалкі і доўга не лопаюцца, ....  10. Салавей спявае ўсю ноч – чакай ....дня. 

Заданне 9. Успомніце прыказкі. 

1. Жыццё пражыць…  2. Гультай за работу…  3. Лес сякуць…  4. Любіш ездзіць…  5. Лепш сто сяброў…  6. Не плюй у крыніцу…  7. Салдат спіць…  8. Адна галава добра…  9. Чаго не хочаш самому…  10. Чым багаты…  11. Чым у лес далей…  12. Хто рана ўстае 

Заданне 10. Прачытай урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.

Парэчча — слаўная мясціна,  Куток прыгожы і вясёлы:  Як мора — лес, як неба — долы,  Зіхціць у кветках лугавіна...  А колькі ягад і парэчак!  Як пахне мёдам поле грэчак…  На гэты дзень і сама хата  Была прыбрана зухавата:  Памыты лавы, стол, падлога,  А каля покуця святога  Дзве сцены клёнамі ўбраны;  Абрусам белым стол засланы,  Святых паперай агарнулі —  Яны лагодней нейк зірнулі,  Як бы ім вельмі падабалась,  Што ім увага аддавалась.  Якуб Колас. “Новая зямля”  Выпішыце прыклады вобразна-выяўленчых сродкаў мовы(тропаў), якімі найчасцей карыстаецца аўтар, і вызнач тэму тэксту.  Эпітэты: —-------------------------------------------------------------------------------------—  Параўнанне: —------------------------------------------------------------------------------------—  Метафары: —-------------------------------------------------------------------------------------—  а) Святочны дзень у Парэччы; б) прырода ўлетку; в) упрыгожаная хата.  

 

згарнуць

Алімпіядныя заданні (6 клас)

разгарнуць

Алімпіяда. 6 клас

 1.Спісаць, падзяляючы тэкст на сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. У сярэдзіне, дзе неабходна, і ўканцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прыпынку.

Самая цікавая кніга

Якая самая цікавая кніга на с..ве..е гэта кніга – зямля, на якой мы ж..вём яна з ран..яга маленства вучыць нас ..історыі мове адкр..вае нам усё новыя і новыя словы кожны ..ень мы вуч..мся спазнаваць і разуме..ь значэ..е гэтых слоў усё, што акружае нас, мае свае імёны тыс..чы і міл..ёны назва.. існуюць на з..млі кожная яе м..сціна мае сваю назвуч..лавеку дорага ўсё што пакінулі аб сабе яго про..кі пам..ць з..млі бераж.. гэта як найдараж..йшую спа..чыну і н..се праз в..кі ў імёнах у назвах у словах у пада..ях і л..г..ндах.

  1. Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца.

Грузчык, грыбкі, дзядзька, касьба, малацьба, мароз, незабудка, перапісчык, склад, стог, указка, футбол.

------------------------------

-----------------------------

  1. Паставіць націскі ў словах.

Крапіва, вусы, адзінаццаць, прызыўнік, прадзед, фартух, спіна, сантыметр, грамадзянін, навіна.

  1. Падабраць сінонімы са значэннем станоўчых рыс характару чалавека.

а) чалавек, надзейны ў сяброўстве; б) чалавек, упарты ў дасягненні мэты; в) чалавек працавіты; г) чалавек смелы.

Словы для даведак: адважны, настойлівы, працавіты, шчыры, мужны,  упарты, добры, бясстрашны, стойкі, прыяцельскі, геройскі, старанны, смелы, сяброўскі, рашучы.

 

 

 

 

  1. У наступных словах абазначыць марфемы. 

Жытні, асілак, засуха, пладовы, разгром, сход, прырэчны, пасылка.

 

  1. Вызначыць, да якой часціны мовы адносяцца выдзеленыя ў тэксце (заданне 1) словы.

Узор запісу.

Назоўнік: сонца, паветра, ... .

 

 

  1. Вызначыць род назоўнікаў і дапісаць канчаткі прыметнікаў.

Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака, гумав.. галёш, сучасн.. моладзь, народн.. суддзя, балюч.. мазоль, калгасн.. шафёр, мал.. дзіця, цудоўн.. настрой, паветран.. струмень, вялік.. зала, каротк.. запіс, залат.. медаль.                              

8.Перакласці словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Два завода, четыре новых стихотворения, шесть зданий, одиннадцать переводчиков, двадцать три года, пятьдесят отрядов, сорок четыре ученика.

 

 

9.Тут пераблытаны часткі прыказак і прымавак. Знайдзіце пачатак і канец кожнай з іх і запішыце.

Як гукнеш,                                                 што каго чакае.

Згода будуе,                                                     певень ды кошка.

З вялікага грому                                              а той, хто дае.

Як ляжа спаць,                                                 то і цябе пашануюць.       

Слоў мяшок,                                                     нязгода руйнуе.

Не той багаты, хто мае,                                  малы дождж.

От багат Цімошка:                                           так і адгукнецца.                

Шануй людзей,                                                а спраў на вяршок.

Ніхто наперад не знае,                                   то забудзецца ўстаць.

І ў вераб’я                                                          сэрца ёсць.       

  1. Вызначце жанр запісаных твораў.
  2. “Прыехала Каляда на белым кані…”;           6. “Палешукі і палевікі”;                         
  3. А.Ставер.”Жураўлі на Палессе ляцяць”;      7. Якуб Колас “Жывая вада”;                           
  4. “Цар Ірад”;                                                            8. “Прытча пра блуднага сына”.
  5. Кузьма Чорны “Насцечка”;
  6. Якуб Колас. “Конь і сабака”

6/Даведкі.

1.Самая цікавая кніга

Якая самая цікавая кніга на свеце? Гэта кніга – зямля, на якой мы жывём. Яна з ранняга маленства вучыць нас гісторыі, мове, адкрывае нам усё новыя і новыя словы. Кожны дзень мы вучымся спазнаваць і разумець значэнне гэтых слоў. Усё, што акружае нас, мае свае імёны. Тысячы і мільёны назваў існуюць на зямлі. Кожная яе мясціна мае сваю назву. Чалавеку дорага ўсё, што пакінулі аб сабе яго продкі. Памяць зямлі беражэ гэта як найдаражэйшую спадчыну і нясе праз вякі ў імёнах, у назвах, у словах, у паданнях і легендах.

  1. 1.Грузчык, грыбкі, дзядзька,  мароз, незабудка, перапісчык, склад, стог, указка. 2. Касьба, малацьба, футбол.
  2. Крапіва, вусы, адзінаццаць, прызыўнік, прадзед, фартух, спіна, сантыметр, грамадзянін, навіна.
  3. а) шчыры, добры, прыяцельскі, сяброўскі; б) настойлівы, упарты; в)  працавіты, старанны; г) адважны, мужны, бясстрашны, стойкі, геройскі, смелы, рашучы.
  4. Жыт-н-і, а-сіл-ак- , за-сух-а, плад-ов-ы, раз-гром- , с-ход- , пры-рэч-н-ы, па-сыл-к-а.
  5. Назоўнік: маленства, зямлі, чалавеку, продкі, паданнях; прыметнік: цікавая, найдаражэйшую, новыя; дзеяслоў: жывём, спазнаваць, акружае, беражэ; лічэбнік: тысячы, мільёны.  
  6. Беларускі жывапіс (м.р.), вугальны пыл (м.р.), шырокая далонь (ж.р.), калматы сабака (м.р.), гумавы галёш (м.р.), сучасная моладзь (ж.р.), народны суддзя (м.р.), балючы мазоль (м.р.), калгасны шафёр (м.р.), малое дзіця (н.р.), цудоўны настрой (м.р.), паветраны струмень (м.р.), вялікая зала (ж.р.), кароткі запіс (м.р.), залаты медаль (м.р.).
  7. Два заводы, чатыры новыя вершы, шэсць будынкаў, адзінаццаць перакладчыкаў, дваццаць тры гады, пяцьдзесят атрадаў, сорак чатыры вучні.
  8. Як гукнеш, так і адгукнецца.  Згода будуе, нязгода руйнуе.З вялікага грому малы дождж.Як ляжа спаць, то забудзецца ўстаць.Слоў мяшок, а спраў на вяршок.Не той багаты, хто мае, а той, хто дае.От багат Цімошка: певень ды кошка. Шануй людзей, то і цябе пашануюць. Ніхто наперад не знае, што каго чакае. І ў вераб’я сэрца ёсць.
  9. 1. Народная песня. 2. Верш (літаратурная песня). 3. П’еса для батлейкі. 4. Аповесць. 5. Байка. 6. Легенда. 7.  Літаратурная казка.  8. Біблейскі аповед.

 

 

 

 

 

 

6/Алімпіяда

  1. Пазначыць, у якіх раздзелах навукі пра мову вывучаюцца гук, марфема, слова, словазлучэнне, сказ.

Гук - _____

Марфема -_____

Слова - ____

_Словазлучэнне -_____

Сказ -_____

  1. Падкрэсліць гукавыя абрэвіятуры. 

ГУМ, БДУ, ВКЛ, ААН, МУС, СНІД, АТК,МТЗ, ЗАГС, БДТУ, СНД, ЕШКА, МАЗ, БАМ, МГЛУ.

  1. Падкрэсліць зборныя назоўнікі

Вінегрэт, садавіна, пушніна, лазняк, куп’ё, апілкі, студэнцтва, варэнне, маліннік,  асака, калоссе, сыр, бярвенне, валакно, люд, галлё.

  1. Запісаць лічбы словамі

З 253 рублямі - _________

каля 38 абітурыентаў -__________

 перад 86 вучнямі - __________

 каля 42 кніг - _______

 пад 59 дрэвамі - _______

звыш 560 аркушаў - ___________

  1. Выпісаць асобна з кожнага сказа займеннікі і вызначыць іх разрад.
  2. Хто людзям не верыць, той і сабе веры не дасць.2. Жаласць да самога сябе агарнула Пракопа.  3.Такому чалавеку можна верыць, можна было б і даручыць што-небудзь важнае, неабходнае.

 

6.Некаторыя ўласныя назоўнікі сёння ўжываюцца ў значэнні агульных. Напрыклад: мартэн - печ, у якой атрымліваюць сталь (мартэнаўская печ). Названа іменем французскага мелалурга Мартэна. Патлумачце значэнне і паходжанне слоў мецэнат,фартуна,вулкан. 

Мецэнат - ________,

 фартуна -________,

вулкан - __________.

7.Замяніць словазлучэнні адным словам-адпаведнікам. 

Наведавальнік тэатра - ___________, наведвальнік магазіна - ____________, наведвальнік паліклінікі - _____________, наведвальнік бібліятэкі - _____________,   асоба, якая гуляе ў футбол, - ______________, асоба, якая займаецца барацьбой сумо, - ______________, асоба, якая аб’яўляе і вядзе праграму канцэрта, - _______________, асоба, якая займаецца паслугамі каго-небудзь або чаго-небудзь, - ________________, асоба, якая карыстаецца якім-небудзь абанементам, - __________________, асоба, якая робіць паездку на грамадскім транспарце, - __________________.

  1. Уставіць у прыказкі патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату. Растлумачыць сэнс прыказак.
  2. Чужы кусок дзярэ _____________.
  3. ______________ да Кіева давядзе. 
  4. У каго згуба, у таго граху поўна __________________.
  5. Не вер ________________ - палажы на ______________.         

5.Сказанага слова да ____________ не вернеш.      

  1. Казаў бы па-нямецку, дык __________грэцкі.    

9.Са слоў, якія знаходзяцца ў дужках, выберы патрэбнае, каб утварыць словазлучэнне, і падкрэслі яго. 

Гартаць (сена, зямлю, часопісы), варочаць (горы, сена,сшыткі),  адчыніць (школу, сход, дзверы), адкрыць (канферэнцыю, кнігу,акно), статак (акунёў, сабак, кароў), чарада (людзей, гусей, ваўкоў), табун (тараканаў, курэй, коней), касяк (дарослых, акунёў, грыбоў), гайня (сабак, птушак, змей), неруш (грыбоў, пісьменнікаў,гарадоў).

  1. Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам

Пребывание в гостях - _____, впасть в детство - _____, напиток из берёзового сока - _____,  детёныш белки - _____, католический  монастырь - _____, потерять сознание - ______, гнездо аиста - _____, детёныш медведицы - _____.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6 /Даведкі

 

  1. Гук – фанетыка , марфема – марфеміка, слова - лексіка, словаўтварэнне, марфалогія, словазлучэнне – сінтаксіс, сказ – сінтаксіс.
  2. ЦУМ, ААН, МУС, СНІД, ЗАГС, ЕШКА, МАЗ, БАМ.
  3. Садавіна, лазняк, куп’ё, студэнцтва, маліннік, асака, калоссе, бярвенне, люд, галлё.
  4. З двумастамі пяццюдзесяццю трыма рублямі, каля трыццаці васьмі абітурыентаў, перад васьмюдзесяццю шасцю вучнямі, каля сарака дзвюх кніг, пад пяццюдзесяццю дзевяццю дрэвамі, звыш пяціста шасцідзесяці аркушаў.
  5. 1.Хто - адносны, той - указальны, сабе - зваротны.2.Самога - азначальны, сябе - зваротны.3. Такому - указальны, што-небудзь - няпэўны (неазначальны)
  6. Мецэнат - багаты апякун навукі і мастацтва.Такім быў Гай Мецэнат, які жыў у Рыме ў І ст.да н.э. і дапамагаў паэту Гарацыю. Фартуна - шчаслівы выпадак, удача, поспех.Так звалі рымскую багіню шчасця і ўдачы. Вулкан - гара з кратэрам на вяршыні, праз які вывяргаецца лава, агонь і попел. Вулкан атрымаў сваю назву па імені старажытнарымскага бога агню і кавалёў.
  7. Глядач, пакупнік, пацыент, чытач, футбаліст, суматоры, канферансье, кліент, абанент, пасажыр.
  8. Чужы кусок дзярэ раток. Чужое дабро не ідзе на карысць. Язык да Кіева давядзе. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, усё знойдзеш. У каго згуба, у таго граху поўна губа. Хто згубіў, страціў, той лаецца. Не вер губе - палажы на зуб. Толькі пакаштаваўшы, можна ацаніць ежу. Сказанага слова да губы не вернеш. Перш,  чым  штосьці сказаць, трэба добра падумаць. Казаў бы па-нямецку, дык язык грэцкі. Гавораць пра чалавека, які не ведае замежнай мовы.

9.Часопісы, сена, дзверы, канферэнцыю,  кароў, гусей,  коней, акунёў, сабак, грыбоў.

  1. Гасцяванне, здзяцінець, бярозавік, ваверчаня, кляштар, знепрытомнець, буслянка, медзведзяня.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6 / Алімпіяда

  1. Замяніце лічбы словамі. Дзе магчыма, выкарыстайце зборныя лічэбнікі. Назоўнікі пастаўце ў адпаведнай форме:

6 (студэнт), 67 (кілаграм), 1,5 (вядро), 8 (вясёлыя дзяўчаты), 5 (цяляты), 4 (чалавек), 7 ( сані), 173 (тона), 9 (ягня), 2 ( суткі)

 

 

 

 

  1. Падкрэсліце словы, у якіх літары дз і дж абазначаюць адзін гук:

Падземны, ураджай, дзеці, адзвінець, падзорны, джэм, джунглі, дзесьці, дзяўчына

 

 

 

  1. Знайдзіце ў кожным радзе чацвёрты “лішні” прыметнік. Абгрунтуйце сваю думку.

а) прыгожы, шкляны, вялікі, добры

б) жалезныя ( нервы), драўляны, зімовы, шаўковы

в)мядзведжы (след), братаў, вавёрчын, качыны

 

4.Праскланяйце займеннікі ніхто, само. Вызначце іх разрад.

 

 

 

 

 

5.Запішыце антонімы да выдзеленых слоў

Лёгкая задача,

лёгкі мароз,

лёгкія адносіны да жыцця

6.Дапішыце беларускія прыказкі. 

З міру па нітцы…

Сем разоў адмерай…

Новых сяброў нажывай…

Дзе гаспадар ходзіць…

Слова як птушка…

Есць – пацее,…

Не вер казлу ў капусце,…

Са свайго языка спусціш - ….

 

7.Падкрэсліце абстрактныя назоўнікі.

Памяць, кветка, характар, дарога, каханне, жаданне, хвароба, чарната, клімат, смех.

 

 

8.Запішыце назоўнікі ў творным склоне.

Сібір, Об, верф, гар, ноч, В. Быкаў, Брэст, палі, кураняты, стараста

 

9.Спішыце, замяняючы лікі словамі

1.123+456=579

2.345+237=582

3.982 – 768=214

 

10.Пералічыце сродкі мастацкай выразнасці мовы. Запішыце прыклады да іх.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6 / Даведкі.                                           

  1. Шасцёра студэнтаў, шэсцьдзясят сем кілаграмаў, паўтара вядра, восем вясёлых дзяўчат, пяцёра цялят, чатыры чалавекі, сямёра саней, сто семдзясят тры тоны, дзевяцера ягнят, двое сутак.
  2. Ураджай, дзеці, джэм, джунглі, дзесьці, дзяўчынка.
  3. а)шкляны – адносны, астатнія прыметнікі – якасныя

б) жалезныя (нервы) – якасны, астатнія прыметнікі адносныя

в)мядзведжы (след) – прыналежны ў значэнні адноснага, усе астатнія прыметнікі прыналежныя.

  1. Н. Ніхто ( адмоўны)                                              Н.  само ( азначальны)

 Р. нікога                                                                 Р. самога

Д. нікому                                                               Д. самому

 В. нікога                                                                 В.  як Н. або Р.

Т. нікім                                                                   Т. самім

М. (пры) нікім                       М. (пры) самім

  1. Лёгкая задача – цяжкая задача, лёгкі мароз – моцны мароз, лёгкія адносіны да жыцця – сур’ёзныя адносіны да жыцця.
  2. З міру па нітцы, а голаму –сарочка

Сем разоў адмерай, адзін раз – адрэж

Новых сяброў набывай, але і старых не забывай

Дзе гаспадар ходзіць, там хлеб (жыта) родзіць

Слова як птушка: вылеціць – не зловіш

Есць – пацее, а працуе – мёрзне

Не вер казлу ў капусце, а ваўку сярод авечак

Са свайго языка спусціш – на чужым не зловіш

  1. Памяць, характар, каханне, жаданне, хвароба, чарната, клімат, смех
  2. Сібір’ю, Об’ю, верф’ю, гарам, ноччу, В. Быкавым, Брэстам, палямі, куранятамі, старастам.
  3. 1. Да ста дваццаці трох дадаць чатырыста пяцьдзясят шэсць – будзе пяцьсот семдзесят дзевяць. 2. Да трохсот сарака пяці дадаць дзвесце трыццаць сем – будзе пяцьсот восемдзесят два. 3. Ад дзевяцісот васьмідзесяці двух адняць семсот шэсцьдзясят воосем – будзе дзвесце чатырнаццаць.

10.Эпітэт, параўнанне, метефара, увасабленне, алегорыя, паўтор, вобраз-сімвал.

6 / Алімпіяда

  1. Выпішыце абстрактныя назоўнікі.

Памяць, кветка, характар, дарога, каханне, жаданне, хвароба, чарната, клімат, смех.

 

  1. Вызначце ў кожным радку лішняе слова.  Дайце тлумачэнне. Тлумачэнне

1) Свежы, новы, белы, дзіцячы;

 2) цукар, асіннік, кісларод, цэмент;

3) восемдзесят тры, тысяча восемсот пяцьдзясят   два, дзевяцьсот семдзясят чатыры, шэсцьдзясят;

 4) працую, будуем, рамантуем, світае.

  1. Выпішыце спачатку словы, у якіх1) звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля –2) словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца.

Грыбкі, дзядзька, касьба, малацьба, мароз, незабудка, склад, стог, указка, футбол.

 

 

4.Перакладзіце словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Два завода; четыре новых стихотворения; одиннадцать переводчиков; двадцать три года; пятьдесят отрядов; сорок четыре ученика;  яблоки вкуснее груш;  мёд слаще сахара;  клюква крупнее брусники;  Дима старше своего брата.

5.Перапішыце словазлучэнні, замяніўшы лічэбнікі словамі.

1) Энцыклапедыя з (888 + ілюстрацыя) ;

 2) паход працягваўся (4 + суткі) ;

3)  дамова з (98 + краіна) ;

4) з  (978 + карыстальнік  інтэрнэта);

5) горад з (300 000 + насельніцтва)

  1. Запішыце  назоўнікі ў форме Р. склону.

Талент, мёд, дэсерт, вобраз, хлеб, гурток, мільён, уздым.

 

 

7.Ад назоўнікаў, што ў  дужках, утварыце  прыналежныя прыметнікі.

( Старшыня) пасада,                      (Антось) кніга,                          (зязюля) гняздо,                         (Купала) рука,                     (Міця) сшытак,                                     (Ганна) апавяданне,                                 ( Хамёнак) хутар,

 (Наташа) сяброўка,                           (мядзведзь) лапа,                      (вавёрка) лапа.

 

 

 

  1. Выпішыце назоўнікі, якія можна скласці з гукаў [а], [б], [в], [г], [р], [о], [ы], [т], выкарыстоўваючы любыя камбінацыі гэтых гукаў.

Герой, горы, вораг, роў, Рыг, раб, бор, Бог, багор, горб, горад, рот, торг, брыво, рог, вароты, грады.

 

 

 

 

9.Растлумачце значэнні фразеалагізмаў адным словам. 

Абуць у лапці –                            Лёгкі на язык –                                 Мазоліць вочы –                                       Насіць на руках –                         Рукой падаць –                                 Хоць вока выкалі –            

Кляваць носам –                          Навастрыць вушы –

 

 

  1. Назваць аўтара і твор, з якога ўзяты радкі.

1.Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… 

  1. Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч вучыліся ў адным класе… У школе ўсе казалі, што іх вадой не разальеш.                

3.… А вясна даганяла зіму;

Заяц скочыў у лужу блакіту,

Бо на хвост наступіла яму,

І пралескі распырскаў, раскідаў.                   

4.Каб любіць Беларусь нашу мілую,Трэба ў розных краях пабываць.                

5.Белай істужкай цягнуліся лебядзіныя стаі  над багнамі, лясамі, сінімі азёрамі, лугамі, над усёй мілай зямлёй сваёй, дзяліліся, ляцелі ў розныя бакі.             

 

 

 

6 /Даведкі

 

  1. Памяць, характар, каханне, жаданне, хвароба, чарната, клімат, смех.
  2. 1. Дзіцячы  (адносны прыметнік, астатнія – якасныя).
  3. Асіннік (зборны назоўнік, астатнія – рэчыўныя).
  4. Шэсцьдзясят ( складаны лічэбнік, астатнія – састаўныя).
  5. Світае ( безасабовы дзеяслоў, астатнія -  асабовыя).

3.1)грыбкі, дзядзька, мароз, незабудка, склад, стог, указка.

2) касьба, малацьба, футбол.

  1. Два заводы; чатыры новыя вершы; адзінаццаць перакладчыкаў; дваццаць тры гады; пяцьдзясят атрадаў; сорак чатыры вучні; яблыкі смачнейшыя за грушы;  мёд саладзейшы за цукар; журавіны буйнейшыя за брусніцы; Дзіма старэйшы за свайго брата.
  2. 1. Энцыклапедыя з васьмюстамі васьмюдзесяццю васьмю  ілюстрацыямі. 2. Паход працягваўся чацвёра сутак . 3. Дамова з дзевяноста васьмю краінамі. 4. Дзевяцісотсямідзесяцівасьмітысячны  карыстальнік інтэрнэта. 5)            Горад з трымастамі тысячамі  насельніцтва.
  3. Таленту, мёду, дэсерту, вобраза, хлеба, гуртка, мільёна, уздыму.
  4. Старшынёва пасада, Антосева кніга, зязюліна гняздо, Купалава рука, Міцеў сшытак, Ганніна апавяданне, Хамёнкаў хутар, Наташына сяброўка, мядзведзева лапа, вавёрчына лапа.
  5. Горы, Рыга, бор, багор, горад, рот, брыво, вароты.
  6. Абуць у лапці –  падмануць; лёгкі на язык –  гаваркі; мазоліць вочы –  надакучваць; насіць на руках –  абагаўляць; рукой падаць –  блізка; хоць вока выкалі –  цёмна; кляваць носам –  драмаць; навастрыць вушы -  прыслухацца.
  7. Кузьма Чорны “Насцечка”; Алена Васілевіч      “Сябры”; Рыгор Барадулін  “Уцякала зіма ад вясны”; Алесь Ставер         “Жураўлі на Палессе ляцяць”; Уладзімір Караткевіч     “Лебядзіны скіт”

 

згарнуць

Алімпіяда (5 клас)

разгарнуць

Алімпіяда. 5 клас

Заданне 1.Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу.

Цуда

 

гарбуз

 

раз’езджаны

 

Лічба

 

дождж

 

знаходка

 

Жолуд

 

жаніцьба

 

падказка

 

Абход

 

завадзь

 

просьбіт

 

Заданне 2.Утварыце і запішыце словы, значэнне якіх пададзена ў дужках.

Кароль - ………………(жонка караля);………………(сын караля); ………………. (дачка караля).

Цар - ……………….(жонка цара); ……………(сын цара); ………………(дачка цара).

Князь - ……………(жонка князя); …………….(сын князя); ………………(дачка князя).

Поп - ……………….(жонка папа); …………….(сын папа); ……………….(дачка папа).

Заданне 3. Уставіць у прыказкі патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату.

1)Знаеш ты толькі, што з ______________ ў ____________

2)Еш капусту з грыбамі, трымай _____________ за зубамі.

3)Міл жабе арэх, ды _______________________Бог не даў.

4)На галодны __________________ добра і гэтак.

5)Нікому _______________________ не завяжаш.

6)Не сунь ____________________ ў чужое проса.

7)Хто з _____________________, той з піражком.

Заданне 4.Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад.

Вопросительный знак-_______________, берёзовый сок-_______________________, печная труба-_____________, белый гриб-_________________, восклицательный знак-_______________, кукурузный початок-_________________, летучая мышь-____________, носовой платок-______________, тёплые края-_________________.

Заданне 5. Падабраць пару.

Авечка -___________, асёл-______________, індык-____________,гусь-_________, вярблюд-____________,курыца-_____________,качка-_______________,кот-____________, ліса-__________, леў-_____________, паўлін-____________, мядзведзь-________________.

Заданне 6.Падабраць антонімы да прыметніка ў наступных выразах.

Свежы (ая) (вецер, газета, думка, след, трава, чалавек).

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 7.Запісаць адным словам.

1.Прылада для дыхання чалавека пад вадою-____________________________

2.Цыркавая гімнастыка-_____________________________________________

3.Від збана з вузкім горлам-__________________________________________

4.Аўтар музычных твораў-____________________________________________

5.Павелічальнае шкло ў аправе-________________________________________

6.Неадукаваны, недасведчаны чалавек-__________________________________

7.Пластычная маса____________________________________________________

8.Прыступкі лесвіцы___________________________________________________

Заданне 9.Адгадаць шарады (у якасці падказкі можна паведаміць, што тут зашыфраваны гарады Беларусі).

воск+гарт+лес=________________________________

града+ кавун=__________________________________

тара + мыла=__________________________________

ліс + сок гар =________________________________

сава + тып=___________________________________

ачаг + роў=____________________________________

 

 

 

Ключы . 5 клас  Адказы: 

 

цуда 

гарбуз 

раз’езджаны 

3

лічба 

дождж 

знаходка 

1

жолуд 

жаніцьба 

падказка 

0

абход 

завадзь 

просьбіт 

2

Адказы: Каралева, каралевіч, каралеўна; царыца, царэвіч, царэўна; княгіня, княжна (князёўна), князь(княжыч) ; пападдзя, пападдзюк, пападдзянка. 

Прыказка 

Значэнне 

1)Знаеш ты толькі, што з носа ўрот 

Кажуць падлетку, калі той умешваецца ў гутарку старэйшых 

2)Еш капусту з грыбамі, трымай язык за зубамі 

Напамінаюць, каб за ядой пустога не гаварылі, а таксама нічога лішняга, каб не выдаць сакрэт 

3)Міл жабе арэх, ды зубоў Бог не даў. 

Кажуць, калі зайздрослівы квапіцца на што-небудзь завіднае, але не мае магчымасці скарыстаць яго 

4)На галодны зуб добра і гэтак 

Гавораць, калі беднаму дастанецца несамавіты здабытак 

5)Нікому рота не завяжаш 

Людзей не прымусіш маўчаць.Кажуць з неадабрэннем пра распаўсюджванне розных чутак, плётак 

6)Не сунь носа ў чужое проса 

Гавораць так таму, хто пачынае ўмешвацца ў чужую гутарку, справы, якія яго не тычацца 

7)Хто з языком, той з піражком 

Хто гаваркі, той хутчэй выпрасіць што-небудзь 

 

Заданне 4.Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад.

Адказы: Пытальнік, бярозавік, комін, баравік, клічнік, кіях, кажан, насоўка, вырай.

Заданне 5. Падабраць пару.

Адказы: Авечка-баран, асёл-асліца, індык-індычка, гусь-гусак, вярблюд-вярблюдзіца, курыца-певень, качка-качар, кот-кошка, ліса-ліс, леў-ільвіца, паўлін-пава, мядзведзь-мядзведзіца.  Заданне 6.Падабраць антонімы да прыметніка ў наступных выразах.

Адказы Свежы вецер - гарачы (сухі) вецер; свежая газета - учарашняя (даўняя, старая) газета; свежая думка - старая ( вядомая) думка; свежы след - затаптаны (ледзь бачны) след; свежая трава - сухая (пасохлая, памятая) трава; свежы чалавек - вядомы (знаёмы, мясцовы) чалавек.

Заданне 7.Запісаць адным словам.

Адказы:  1.Акваланг.2.Акрабатыка.3.Гарлач.4.Кампазітар.5.Лупа.6.Невук.7.Пластмаса.8.Усходы.

Адказы:Шарады: Светлагорск, Навагрудак, Маларыта, Салігорск, Паставы, Рагачоў.

 

 

 

 

 

згарнуць

Школьная алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класа

разгарнуць

Школьная алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класа

1 Каго мы называем беларускім першадрукаром?

а)Сымона Буднага; б)Францішка Багушэвіча; в) Міколу Гусоўскага;              

г) Францыска Скарыну; д) Янку Купалу.

 2. Колькі ў беларускай мове галосных гукау?

а) 6; б) 8; г) 10; д) 9.

 3. Дадзены словы:

1) дзень; 2) хадзіў; 3) бацька; 4) дожджык; 5) джала.

якія словы маюць пяць гукаў?

а) 1,2; б) 3,5; в) 2,3; г) 4,5; д) 2,5.

 4. Якія літары напішаце пасля т,д?

а) ё,о,ы; б) ы,і,ь; в) ы,о,я; г) і,я,у; д) н,о,у.

 5. Які назоўнік не адносіцца да мужчынскага роду?

а) заяц, б) певень; в)гусь; г) індык; д)конь.

6. У якіх словах напішаце апостраф?

1) п..яўка; 2) батал..ен; 3) ад...езд; 4) здароў...е; 5) надвор...е.

а) 1,3,5; б) 1,2,3; в) 2,3,4; г) 3,4,5; д) 1,4,5.

[Сагрэўшыс’а на сонцы  в’эс’ал’эй зас’п’авал’і  с’ін’іцы й с’н’эг’іры// па гал’інах дрэў зашмыгал’і мал’ус’эн’к’ійа  карал’к’і с прыгожым’і аранжаватым’і гупкам’і// шчаб’эчуц’/з’б’ірайучыс’а ў чаротк’і в’эрабйі//мацн’эй/ званчэй застукаў дз’ац’эл//]

 

[тол’к’і ўшчаўс’а  в’ал’ік’і марос/ сух’і/ б’азв’этраны// йон ус’о адно зац’інайэ дыханн’э/ і  кап вас’іл’/ б’эгучы ў школу  /н’э пац’іраў час ач часу  нос ы шчок’і / дык напэўна пйіх адмароз’іў]

 

 

9. Які назоўнік ужываецца ў беларускай мове толькі ў множным ліку?

а) часопісы; б) сталы; в) вочы; г) акуляры; д) сцены.

 10. Дадзены словы:

1) б...розка; 2) б..рвяно; з) с...кера; 4) м...даль; 5) гл...дач.

У якіх словах трэба ўставіць літару я?

 11. Якое слова з прыведзеных не змяняецца?

а) свой; б) шкло; в) вельмі; г) прыветны; д) пазнаць.

 12. Закончыце прымоўку "не той сябра, хто мёдам мажа, а той...”

а) хто маслам мажа;

б) хто анекдоты кажа;

в) хто праўду кажа;

г) хто варэннем мажа.

 13. Як у народзе кажуць?

а) Туман губляе снег.

б) Туман ліквідуе снег.

в) Тумана хавае снег.

г) Туман з’ядае снег.

 14. Як правільна перакласці прыказку з рускай на беларускую мову "адзін с сошкой, а семеро с ложкой”?

а) не перакладаецца;

б) якое карэнне, такое і насенне;

в) сямёра аднаго не чакаюць;

г) адзін горбіцца, а сто корміцца;

д) на языку мядок, а на сэрцы лядок. 

15. Колькі імён можна знайсці ў слове цаліна, не перастаўляючы ніводнай літары?

а) 2; б) 4; в) 3; г) 0; д) 1.

 16. Запішыце словы, якія вымаўляюцца

 [л’ом] ,  [с’н’эх] , [с’ацэ] , [йэхац’] .

 17. Падбярыце да слоўз водар, звіх , нашчадак, нацянькісурвэтка рускія адпаведнікі.

 18. Якія словы маюць прыстоўкі:

а) ажыць; 2) акіян; 3) адужаць; г) акула; 5) акідаць.

а) 1,2,3; б) 1,3,5; в) 2,3,4; г) 3,4,5; д) 1,2,4.

 19. Які са сказаў з’яўляецца пабуджальным?

1. Вырастайце, дзеці, вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу.

2) Да чаго ж прыгожае гэтая вясновая раніцца!

3) Што за дзіва такое?

4. Лес расступіўся раптоўна і як бы выпхнуў мяне на луг.

а) 2; б) 3; в) 4; г) 1.

 20. Да якого стылю належыць дадзены тэкст.

Дарагія дзяўчаты і хлопцы!Вы марыце пра далёкія краіны, пра нязнаныя далёкія гарады, пра цудоўныя прасторы акіянаў і космасу. Юнацтва заўсёды імкнулася думкамі і сэрцам у далёкія далі. Але пройдзе час, і Вы зразумееце, што самая цудоўная краіна – тая зямля, дзе Вы жывяце цяпер, Ваш горад, Вашы вуліцы... Любіце зямлю, нашу слаўную беларускую зямлю, яе гарады і яе палі, яе лясы і рэкі.Любіце славу яе і душу яе – беларускую літаратуру, выдатныя кнігі, створаныя сынамі нашага народа (І.Мележ).

1)мастацкі; 2) навуковы; 3) публіцыстычны; 4) афіцыйна-дзелавы; 5) гутарковы.

 1; б) 5; в) 3; г) 2; д) 4.

 

Школьная алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класа

     Адказы  

1 Каго мы называем беларускім першадрукаром?

а) Сымона Буднага; б) Францішка Багушэвіча; в) Міколу Гусоўскага;          

 г) Францыска Скарыну; д) Янку Купалу.

 2. Колькі ў беларускай мове галосных гукау?

а) 6; б) 8; г) 10; д) 9.

 3. Дадзены словы:

1) дзень; 2) хадзіў; 3) бацька; 4) дожджык; 5) джала.

якія словы маюць пяць гукаў?

а) 1,2; б) 3,5; в) 2,3; г) 4,5; д) 2,5.

 4. Якія літары напішаце пасля т,д?

а) ё,о,ы; б) ы,і,ь; в) ы,о,я; г) і,я,у; д) н,о,у.

 5. Які назоўнік не адносіцца да мужчынскага роду?

а) заяц, б) певень; в)гусь; г) індык; д)конь.

 6. У якіх словах напішаце апостраф?

1) п..яўка; 2) батал..ен; 3) ад...езд; 4) здароў...е; 5) надвор...е.

а) 1,3,5; б) 1,2,3; в) 2,3,4; г) 3,4,5; д) 1,4,5.

 7. У якім слове колькасць гукаў у два разы большая за колькасць літар?

1) яма; 2) судзя; 3) дзень; в)ей; д) яе.

 8. Што адгукваецца, але не паказваецца?

а) магнітафон; б) вецер; в) радыёпрыёмнік; г)рэха.

 

9. Які назоўнік ужываецца ў беларускай мове толькі ў множным ліку?

а) часопісы; б) сталы; в) вочы; г) акуляры; д) сцены.

10. Дадзены слоы:

1) б...розка; 2) б..рвяно; з) с...кера; 4) м...даль; 5) гл...дач.

У якіх словах трэба ўставіць літару я?

 11. Якое слова з прыведзеных не змяняецца?

а) свой; б) шкло; в) вельмі; г) прыветны; д) пазнаць.

 12. Закончыце прымаўку "не той сябра, хто мёдам мажа, а той...”

а) хто маслам мажа;

б) хто анекдоты кажа;

в) хто праўду кажа;

13. Як у народзе кажуць?

а) Туман губляе снег.

б) Туман ліквідуе снег.

в) Тумана хавае снег.

г) Туман з’ядае снег.

д) туман выбельвае снег.

 14. Як правільна перакласці прыказку з рускай на беларускую мову "адзін с сошкой, а семеро с ложкой”?

а) не перакладаецца;

б) якое карэнне, такое і насенне;

в) сямёра аднаго не чакаюць;

г) адзін горбіцца, а сто корміцца;

д) на языку мядок, а на сэрцы лядок.

 

15. Колькі імён можна знайсці ў слове цаліна, не перастаўляючы ніводнай літары?

а) 2; б) 4; в) 3; г) 0; д) 1.

 16. Запішыце словы, якія вымаўляюцца

 [л’ом] ,  [с’н’эх] , [с’ацэ] , [йэхац’] .

 17. Падбярыце да слоўз водар, звіх , нашчадак, нацянькісурвэтка рускія адпаведнікі.

 Аромат,  вывих, потомок, напрямик – прямиком, салфетка

18. Якія словы маюць прыстоўкі:

а) ажыць; 2) акіян; 3) адужаць; г) акула; 5) акідаць.

а) 1,2,3; б) 1,3,5; в) 2,3,4; г) 3,4,5; д) 1,2,4.

 19. Які са сказаў з’яўляецца пабуджальным?

1. Вырастайце, дзеці, вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу.

2) Да чаго ж прыгожае гэтая вясновая раніцца!

3) Што за дзіва такое?

4. Лес расступіўся раптоўна і як бы выпхнуў мяне на луг.

а) 2; б) 3; в) 4; г) 1.

 20. Да якого стылю належыць дадзены тэкст.

Дарагія дзяўчаты і хлопцы!Вы марыце пра далёкія краіны, пра нязнаныя далёкія гарады, пра цудоўныя прасторы акіянаў і космасу. Юнацтва заўсёды імкнулася думкамі і сэрцам у далёкія далі. Але пройдзе час, і Вы зразумееце, што самая цудоўная краіна – тая зямля, дзе Вы жывяце цяпер, Ваш горад, Вашы вуліцы... Любіце зямлю, нашу слаўную беларускую зямлю, яе гарады і яе палі, яе лясы і рэкі.Любіце славу яе і душу яе – беларускую літаратуру, выдатныя кнігі, створаныя сынамі нашага народа (І.Мележ).

1)мастацкі; 2) навуковы; 3) публіцыстычны; 4) афіцыйна-дзелавы; 5) гутарковы.     1;б) 5; в) 3; г) 2; д) 4.

 

 

 

згарнуць

Рыхтуемся да алімпіяды (5 клас)

разгарнуць

Рыхтуемся да алімпіяды

  

  1. Перад вамі цікавыя чалавечкі – гэта даданыя члены сказа. Адкажыце хто з іх дапаўненне, азначэнне, а хто – акалічнасць. Звярніце ўвагу на запісаныя пытанні. 

 

А)  Б)  В) 

 

  1. разбор па членах сказа. (1 бал)

А) Ласкава шапталіся верхавіны дрэў.

Б) Угары над хвойнікам зялёным снуюцца пчолкі з ціхім звонам.

В) Дзяўчынка прытулілася да маці.

 

  1. Адзначце правільныя сцверджанні

А) Даданыя члена сказа – гэта дапаўненне, азначэнне, акалічнасць.

Б) Азначэнне – гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет

В) Даданыя члены сказа паясняюць галоўныя члены сказа

Г) Акалічнасць адказвае на пытанні хто? што?

Д) Дапаўненне падкрэсліваецца пункцірнай лініяй.

 

  1. Спішыце, падкрэсліце акалічнасці, вызначце від акалічнасці.

У сонечнай далечыні на шырокіх палетках жаўцела жыта. Ад спякоты пабялелі пялёсткі валошак у жыце, на ўзмежках і пры дарогах. Разагрэтае сонцам паветра цяклода жытнёвага небакраю.

 

  1. Запішыце сказы, устаўце прапушчаныя канчаткі. Зрабіце сінтаксічны разбор сказаў, вызначце від акалічнасцей 

Зімой у лесе можна ўгледз___ невялік__ птушку. Сваёй моцн__ дзюбай яна вылушчва__ насенне з ялов___ шышак. Гэта крыжадзюб. Ён не баіцца моцн___ маразоў. Сваіх дзяцей ён выводз___ не толькі летам, але і зімой. Корму мал__ птушанятам хапа___, а холад ім у цёплым гн_здзе не страшны.

 

 

 

  1. Перад вамі цікавыя чалавечкі – гэта даданыя члены сказа. Адкажыце хто з іх дапаўненне, азначэнне, а хто – акалічнасць. Звярніце ўвагу на запісаныя пытанні. 

А)  Б)  В) 

 

  1. разбор па членах сказа. 

А) Ціха стаіць хвойны лес за вёскай.

Б) Над галавой праносіліся атрады з даўгакрылых ластавак.

В) Сабака пабег услед за машынай.

 

  1. Адзначце правільныя сцверджанні

А) Даданыя члена сказа – гэта дапаўненне, дзейнік, акалічнасць.

Б) Дапаўненне – гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет

В) Азначэнне выражана ў сказе прыметнікам ці займеннікам.

Г) Акалічнасць адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? як? якім чынам?

Д) Азначэнне падкрэсліваецца пункцірнай лініяй.

 

  1. 4. Спішыце, падкрэсліце акалічнасці, вызначце від акалічнасці.

У сонечнай далечыні на шырокіх палетках жаўцела жыта. Ад спякоты пабялелі пялёсткі валошак у жыце, на ўзмежках і пры дарогах. Разагрэтае сонцам паветра цяклода жытнёвага небакраю.

 

  1. Запішыце сказы, устаўце прапушчаныя канчаткі. Зрабіце сінтаксічны разбор сказаў, вызначце від акалічнасцей 

Колькаў бацька – шафёр. Раніц__ ён прыязджае на сняданак і ставіц__ машыну ў канцы двара. Тады Колька садзі__а за руль і пільна ахоўва_ бацьк___ тэхніку.

Вось рыжая дзяўчынка дакранулася пальчыкам да фары. Колька прыкракну_ . Дзяўчынка схавал_ рукі за спіну. Колькаў аўтар_тэт дзейніча_.

 

 

 

5 клас алімпіяда

Заданне 1. Згрупуйце словы па колькасці гукаў у канчатках.

Гісторыя, кляновая, асенняя, чытаю, стол, поле, луг, хмара, мыш, дарую, мастацтва, ранняга.

0 гукаў                        1 гук                            2 гукі                          3 гукі

………                       ………….               …………….                ……………..

………                       ………….               …………….                ……………..

………                       ………….               …………….                ……………..

Заданне 2.З прапанаваных слоў выпішыце толькі тыя, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі. Запішыце гэтыя словы правільна.

Фіалка, біолаг, календар, жэмчужына, чорствы, мядзьведзь, біёграф, цецярук, шаптаць, цвёрды.

_______________________________________________________

Заданне 3.Якімі беларускімі адпаведнікамі можна замяніць запазычаныя словы?

Рэвізія - ………….

Эталон - …………

Баталія - ………….

Вікторыя - ………..

Фартуна - ………….

Ваяж - ……………..

Заданне 4. Падбярыце па аднаму антоніму да прыметніка “свежы” ў наступных выразах:

Свежы вецер - ……………………

Свежая газета - …………………..

Свежая трава - ……………………

Свежы  чалавек - …………………

Свежы след - ……………………..

Заданне 5. Замяніце адным словам наступныя фразеалагізмы:

Як у ваду апушчаны - ………………….

Кляваць носам - ………………………..

Як гарох пры дарозе (жыць) - ……………

Ні жывы ні мёртвы - ……………………..

Кроў з малаком - …………………………

Глядзець няма на што - ………………….

Заданне 6. Падкрэсліце граматычную аснову ў сказах.

  1. Вада ў рэчцы была чыстая і халодная.
  2. Два вучні нядаўна ўдзельнічалі ў конкурсе мастацкай самадзейнасці.

 

  1. Раніцай пачаў ліць густы дождж.

 

Заданне 7. Устаўце прапушчаныя словы, назавіце твор і яго аўтара.

Здароў, ……………., звонкі вечар !

Здароў, ……………., мяккі снег !

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.

 

Як ………., белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі, ад марозу

Пахаладзеўшыя, дрыжаць.

 

Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, …………..стоўп спусціў

І рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.

 

Назва твора:………………..                       Аўтар твора: …………………………

Заданне 8. Запішыце тэрміны, якія адпавядаюць азначэнням жанраў вуснай народнай творчасці:

  • Апавяданне фантастычнага або бытавога зместу з шырокім выкарыстаннем вымыслу (выдумкі) называецца ……………………… .
  • Фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі, услаўленні гістарычных падзей і народных герояў, называецца………………………. .
  • Вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі, называецца ………………….
  • Трапнае народнае выслоўе, часам з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям, называецца …………………… .

 

 

 

 

 

 

 

                      

 

 

 

 

 

 

 

 

Адказы 5 клас

Заданне 1.

0 гукаў                      1 гук                  2 гукі                      3 гукі

Стол                           поле                 гісторыя                кляновая

Луг                            хмара                чытаю                    асенняя

Мыш                         мастацтва         дарую                    ранняга

Заданне 2.

Фіялка, біёлаг, каляндар, жамчужына, чэрствы, мядзведзь.

Заданне 3.

Рэвізія – праверка

Эталон – узор (для пераймання, параўнання)

Баталія – бітва

Вікторыя – перамога

Фартуна – удача ( поспех, шчаслівы лёс)

Ваяж – падарожжа

Заданне 4.

Свежы вецер – гарачы (сухі) вецер

Свежая газета – учарашняя (даўняя, старая) газета

Свежая трава – сухая ( пасохлая) трава

Свежы чалавек – вядомы (знаёмы, мясцовы) чалавек

Свежы след – даўні (затаптаны, ледзь бачны) след

Заданне 5.

Як у ваду апушчаны – расстроены, засмучаны, прыгнечаны

Кляваць носам – драмаць

Як гарох пры дарозе (жыць) – ненадзейна, трывожна, неспакойна

Ні жывы ні мёртвы – спалоханы, знямелы

Кроў з малаком – здаровы, моцны

Глядзець няма на што – кепскі, нязначны

Заданне 6.

1.Вада была чыстая і халодная.

2.Два вучні ўдзельнічалі.

  1. Пачаў ліць дождж.

 Заданне 7.

Здароў, марозны, звонкі вечар !

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.

 

Як мары, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі, ад марозу

Пахаладзеўшыя, дрыжаць.

 

Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп спусціў

І рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.

 

Назва твора: “Зімой”.                        Аўтар твора: Максім Багдановіч.

                  

Заданне 8.

1) казкай;

2) легендай;

3) загадкай;

4) прыказкай.

 

згарнуць