Падрыхтоўка да ЦТ

Фразеалогія. Тэст

разгарнуць

Фразеалогія

А1. Адзначце фразеалагізмы:

1) малоць пшаніцу;                4) кляваць зерне;

2) кляваць носам;                   5) рукой падаць.

3) малоць языком;

А2. Адзначце фразеалагізмы, значэнне якіх растлумачана правільна:

1) стрэляны воўк — 'каварны, крывадушны чалавек';

2) вочы на мокрым месцы — 'часта плача';

3) бачыць наскрозь —  'ацэньваць што-небудзь аднабакова, толькі са сваіх пазіцый';

4) ад альфы да амегі — 'ад пачатку да канца, цалкам';

5) біцца як рыба аб лёд — 'вельмі горача, настойліва даводзіць што-небудзь, запэўніваць у чым-небудзь'.

АЗ. Адзначце фразеалагізмы, да якіх правільна падабраны словы-сінонімы:

1) зарубіць на носе — запомніць;

2) ні свет ні зара — позна;

3) рукой падаць — блізка;

4) разводзіць рукамі — дапамагчы;

5) бібікі біць — гультаяваць.

А4. Адзначце, да якіх рускіх фразеалагізмаў правільна падабраны беларускія адпаведнікі:

1) цыплят по осени считают — кураня не пакрыўдзіць;

2) час от часу не легче — чым далей, тым цяжэй;

3) бережёного и бог бережёт -  бог нё цяля, бачыць круцяля;

4) волка ноги кормят — воўчая натура ў лес глядзіць;  

5) видна птица по полёту — відаць пана па халявах.

А5. Адзначце фразеалагізмы, якія суадносяцца з назоўнікам:

1) першая ластаўка;

2) каша ў галаве;

3) гульня з агнём;

4) дзіцячы лепет;                       

5) бярозавая каша.

А6. Адзначце, з якой часцінай мовы суадносіцца фразеалагізм у сказе:

Усе ад мала да вяліка падзей чакалі ў Петрушах.

1) Назоўнікам;

2) прыметнікам;                                          

3) займеннікам;     

4) лічэбнікам;                                                            

5) дзеясловам.

А7. Адзначце сказы, у якіх фразеалагізмы суадносяцца з дзеясловам:   

1) I збірае дзед манаткі ды бубніць сабе пад нос: "Дзе ж ён дзеўся, небажаткі? Куды прах яго панёс?"

2) Ідзі, панюхай і ты пораху — больш чаго зразумееш.

3) Гэта раней навуку дзялілі для бедных і багатых: багатым —

універсітэты, бедным — гула асмаленая.

 4) Калі ласка, палюбуйцеся на гэтага героя, які ўчыніў у класе

мамаева пабоішча.                                              

5) Яны маўчалі, нават Янка, такі ўжо шчыры, адданы друг,  і той не  падаваў голасу.

А8. Адзначце, якім членам сказа з'яўляецца фразеалагізм у сказе:

Так, брат! Падумаць моцна трэба, — само не зваліцца нам з неба, — каб мець больш пэўны свой прыпынак і мець ва ўласнасці будынак...

1) Дзейнікам;

2) выказнікам;            

3) дапаўненнем;

4) азначэннем;

5) акалічнасцю.

А9. Адзначце сказы, у якіх фразеалагізмы з'яўляюцца акалічнасцю:

1) Таго Міканора каморнік еорак разоў абкруціць вакол тгальцаі

2) Без аглядкі кінуўся я ад гэтага страшнага месца.

3) Знічкамі-іскрынкамі спадзе навёскі і мястэчкі агнявая легенда, праметэеў агонь распаліць сэрцы, асветліць шлях у будучыню.  

4) Цяпер ужо кожнае слова майго друга для мяне на вагу золата.   

5) Я, прызнацца, думаў спачатку застацца тут на векі вечныя, спадабалася тут мне і зямля, і людзі...  

А10. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Беречь как зеницу ока.     

Б. Нести ахинею.                   

В. В час по чайной ложке.     

Г. Из уст в уста 

 

1. На вярбе грушы (растуць)

2. Цыркаць па кропельцы, 

3. Глядзець як вока.                       

4. Няўрокам кажучы.              

5. 3 вуха на вуха.

1)АЗБ1В2Г5;  2)А4Б1В2ГЗ;   3)А1Б2ВЗГ4;  4)А2В4ВІГ5;   5)А4Б2В1ГЗ.

 

В1. Закончыце фармулёўку  

Устойлівае спалучэнне слоў з адзіным цэласным значэннем –гэта ...

В2.  Запішыце слова, якое прапушчана ў фразеалагізме нікому... не запарушыць.

В3.  Знайдзіце сярод прыведзеных спалучэнняў слоў фразеалагізм і запішыце яго:                                                    

1) ляцець у самалёце;

2) крылы птушкі;

3) ляцець на крылах;

4) бацькоўскае шчасце;

5)высока ляцець.                         

В4.  Запішыце ў пачатковай форме, з якой часцінай мовы суадносіцца фразеалагізм кропля ў моры.

В5.  Выберыце і запішыце фразеалагізм, які суадносіцца з прыметнікам:

1)ад зямлі не адрос;            

2) адлежваць бакі;

3) хоць адбаўляй;

4) адбіцца ад рук;

5) адвод вачэй,

В6.  Запішыце ў пачатковай форме, якім членам сказа з'яўляецца фразеалагізм у сказе:

Я чую, што ў мяне няма грунту пад нагамі, бо я не намеціў сабе пэўнага плана работы.               

В7.  Выберыце і запішыце фразеалагізм, які з'яўляецца азначэннем у сказе:

1) Данілу пачынала надакучваць гульня ў паддаўкі: што б ён ні сказаў, Лёнька адразу ж пагаджаўся...

2) Не варта з-за дробязі гусей дражніць.

3) Перад табою ламаць шапку не збіраюся!                        

4)  Ніхто не скажа без задняй думкі, што Лазар — дрэнны гаспадар.

5) Вярнулася пара бабінага лета.

В8.  Устанавіце адпаведнасць паміж фразёалагізмамі і іх Значэннем. Адказ запішыце.

А. Курам на смех. Б. Як курыца лапай. В. Курыць фіміям. Г. Кусаць сабе локці.

  1. Надзвычай узвялічваць, лісліва праслаўляць каго-небудзь. .
  2. Горка шкадаваць аб чым-небудзь няздзейсненым.
  3. Вельмі неразборліва, неахайна.
  4. Слабавольны, бесхарактарны чалавек.
  5. Вельмі недарэчна, бяссэнсава.

В9. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце.

А. Не можа яна сядзець склаўшы рукі.                            

Б. Паглядзеў, што лёгкага хлеба нідзе няма.

В. Надвор'е стаіць як па заказу.

Г. Вельмі даўся ў знакі ўсім гэты злосны чалавек.

  1. Дапаўненне.        4 Азначэнне.     
  2. Выказнік. 5. Дзейнік.           
  3. Акалічнасць.

В10. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі. Адказ запішыце.

А. Несолоно хлебавши.          1. Маладзіца як брусніца.

Б. Кровь с молоком.               2. Да абуха дабіць.

В. Довести до ручкн.             3. Трымаць у абцугах.

Г. Нести вздор.                      4.Гарох з капустай мяшаць.

  1. Круп шылам наеўся.
згарнуць

Марфалогія і правапіс. Тэст

разгарнуць

Марфалогія і правапіс

Варыянт1

 

А1. Адзначце нумары назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку.

1.Гонар   2.Гняздо   3.Насельніцтва    4.Народ    5.Краіна

А 2. Адзначце нумары назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.

  1. Дзверы. 2. Паводзіны 3. Святы.  4.Мары   5.Крупы

А 3. Адзначце нумар радка, у якім дапушчаны памылкі ў вызначэнні роду назоўнікаў.

1.Працоўны мазоль, залаты медаль.

  1. Вялікая цень, салдацкая шынель.

3.Неразборлівы подпіс, старая таполя.

4.Шырокае галіфэ, аўстралійскі кенгуру.

А 4. Адзначце нумары слоў, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –э.

  1. Рука. 2.Гара 3.Шчака   4.Мяжа    5.Фабрыка

А 5. Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе ў назоўніках трэба пісаць канчатак –а(-я).

  1. Зброя з метал..

2.Разбор сказ..

  1. Аматар футбол..

4.Папіць квас..

5.Рысы характар..

А 6. Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе ў назоўніках трэба дапісаць канчатак –і.

  1. Ехаць па асфальц..
  2. Пахаладала ў верасн..
  3. Хадзіць па пако..
  4. Сядзець на самым верс..
  5. Блукаць па горадз..

А 7. Адзначце нумары слоў, у якіх у творным склоне апошні зычны асновы падаўжаецца.

  1. Радасць 2. Мыш 3. Шэсць  4. Адзінаццаць  5. Шыр

А8.Адзначце нумары словазлучэнняў,у якіх на месцы кропак трэба ўставіць адну літару н.

  1. Драўля..ы будынак
  2. Зялё..ы колер

3.Паслярэформе..ы перыяд

  1. Салаўі..ы спеў
  2. Алавя..ыя хмары.

А 9. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх складаныя прыметнікі пішуцца разам.

  1. (Пяці)гадовае падарожжа

2.(Вопытна)эксперыментальны цэх

3.(Дваццаціпяці)градусны мароз

4.(Феадальна)рэлігійны прыгнёт

5.(Дымчаста)ружовы туман.

А 10. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок.

  1. (Асабліва) прыгожы від.

2.(Буда) кашалёўскія жыхары.

  1. (Пагодна) кліматычныя ўмовы
  2. (Падкрэслена) стрыманыя паводзіны.

5.(Маркотна)журботны настрой.

А 11. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх дапушчана памылка ў будове словазлучэння з колькасным лічэбнікам.

  1. З двума дачкамі.

2.Тры высокія хлопцы.

3.Два зялёныя яблыка.

4.За чатыры кіламетры ад горада.

А 12. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана памылка ва ўжыванні выдзеленых займеннікаў.

1.Турысты пабывалі ў многіх гарадах краіны, яны цікавіліся перш за ўсё помнікамі архітэктуры.

2.Абазначце ў дзеясловах суфіксы, зрабіце іх марфалагічны разбор.

3.Дзеці чакалі, калі прыедзе іхняя маці.

 

4.Хваліцца тут нечым.

5.Іх бацька працаваў у дэпо.

А 13. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана памылка ва ўтварэнні формаў ступеняў параўнання прыслоўя.

  1. Надвор’е стаяла мокрае, і вецер найчасцей павяваў холадам.
  2. Я мацней за ўсё люблю зіму.

3.Я выканаў практыкаванне дабрэй за ўсіх.

  1. Максім хацеў падысці да краю канавы найбольш бліжэй.

А 14. Адзначце нумары радкоў, дзе запісаны дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку маюць канчатак –е(-э,-а).

  1. Узяць, хацець.
  2. Казаць, забраць.
  3. Глядзець, маўчаць.
  4. Клеіць, спаць.

5.Знайсці, сказаць.

А 15. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць памылкі ва ўтварэнні дзеепрыметнікаў.

1.Кожны праходзячы каля помніка нізка кланяўся і клаў кветкі.

2.Вялікае барвовае сонца нізка павісла над засмужанымі дрэвамі.

3.Хутка пачала трапляцца спячая дробная рыба, стаячая ці, лепш сказаць, ляжачая на дне.

4.На паплавах узвышаліся крыху парыжэлыя ад дажджу і ветру стагі.

  1. Спасцігнутае ў жыцці і ўвасобленае ў творчасці не прыносіла Івану Мележу поўнага задавальнення.

А 16. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана памылка ва ўжыванні дзеепрыслоўяў.

1.За шалашом, схаваўшыся ад пранізлізавага ветру, сядзіць на пні чалавек.

  1. Падымаючыся на гару, у турыстаў парвалася вяроўка.

3.Назбіраўшы поўныя кошыкі грыбоў, хлопцаў ахапіў азарт.

  1. Не дайшоўшы да гасцінца, хлопчык павярнуў назад.

5.Прачытаўшы раман “Людзі на балоце”, мне захацелася даведацца, што будзе далей з героямі твора.

А 17. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх выдзеленыя словы пішуцца праз злучок.

1.Зрабіць (па)гаспадарску.

2.(Па)ціху апранацца.

3.Ісці (па)старэчы.

4.Пагаварыць адзін (на) адзін.

5.Сустрэцца там(сама).

А 18. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць часціцу ні.

  1. Расцвілі мальвы, значыць, … за гарамі восень.

2.Гэту песню .. спець ..магу я.

3.Як ..любіць старонку тую, дзе я радзілася, расла?

4.Увосень сюды не сунешся .. з сякераю,  .. з касою.

5.Як я ..нацягваў брызентавую накідку, дождж усё роўна намачыў рэчы.

А 19. Адзначце нумары сказаў, дзе часціцу не трэба пісаць асобна.

  1. Аляксея абудзіў (не)напорысты грукат бою, а пакутліва-пякучая цішыня.

2.І ўсё ж такі па (не) чым іншым, (не)вядомым і (не)распазнаным, было відаць, што чалавек слухае ўважліва.

  1. Стваралася ўражанне, што вёска (не)кранутая вайной.

4.Адзінокія птушыня галасы (не)ўтульна гучалі ў гэтым урачастым халодным маўчанні.

  1. Вячэрняе сонца, ідучы на спачын, залівала (не)яркім святлом суседні парк.

В 1. Знайдзіце сказы, у якіх дапушчана памылка ва ўтварэнні або ўжыванні формаў ступеняў параўнання прыметнікаў. Запішыце словазлучэнні з гэтымі прыметнікамі правільна.

 1.Гімалайскія горы – самыя найвышэйшыя на зямлі.

2.Няма на свеце лепшых падушак, як з гусінага пер’я і пуху.

3.Васіль вышэйшы за мяне.

4.Пеця мацнейшы ўсіх у класе.

5.І нараджаецца праўда, яшчэ болей цікавая часамі, чым сама казка.

 

 

Марфалогія і правапіс

Варыянт 2

 

А1. Адзначце нумары назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку.

  1. Зямля  2. Сумленне  3. Лісце  4. Спаборніцтва  5. Барацьба

А 2. Адзначце нумары назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.

  1. Поспехі. 2.Крупы 3. Рабочыя  4. Брусніцы  5. Заняткі (у школе)

А 3. Адзначце нумар радка, у якім дапушчаны памылкі ў вызначэнні роду назоўнікаў.

1.Белая гусь, злы сабака

2.Моцная боль, барабанная дроб.

3.Горкі палын, дарожны пыл.

4.Вопытны ранцье, гасцінны Баку.

А 4. Адзначце нумары слоў, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –э.

  1. Праца 2. Сцежка 3.Шчака  4. Дачка   5. Возера

А 5. Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе ў назоўніках трэба пісаць канчатак –у(-ю).

  1. Прыехалі з горад..

2.Посуд з метал..

3.Вецер з усход..

4.Плошча  квадрат..

5.Не да твар..

А 6. Адзначце нумары словазлучэнняў,у якіх назоўнікі ( у дужках) у форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –і.

  1. Качацца ў (снег).
  2. Ехаць па (асфальт).

3.У вялікім (пакой).

4.Расце ў (агарод).

  1. На мінулым (тыдзень).

А 7. Адзначце нумары слоў, у якіх у творным склоне апошні зычны асновы падаўжаецца.

  1. Любоў 2. Дзесяць 3. Ноч  4. Восем   5.Косць

А8.Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх на месцы кропак трэба ўставіць дзве  літары нн.

1.Палымя..ы заклік

  1. Прынесе..ы гасцінец
  2. Заснежа..ы лес.
  3. Вогне..ыя валасы
  4. Тума..ы дзень.

А 9. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок.

1.(Паўднёва) заходні вецер

2.(Паўднёва)ўральская флора.

3.(Цёмна)валосы юнак

4.(Цёмна) фіялетавыя пялёсткі.

5.(Пяці)гадовая дзяўчынка.

А 10. Адзначце нумары слоў, якія пішуцца асобна.

  1. Агульна __вядомы.

2.Часова__прызначаны.

3.Жыццёва__праўдзівы.

4.Буйна__габарытны.

5.Папулярна__выкладзены.

А 11. Адзначце нумары радкоў, дзе запісаны назоўнікі, якія спалучаюцца з лічэбнікамі двое.

  1. Кнігі, сёстры, вераб’і.
  2. Дзверы, коні, ваўчаняты.
  3. Байцы, суткі, людзі.

4.Птушкі, палі, вокны.

А 12. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана памылка ва ўжыванні займеннікаў.

  1. Не хвалі сябе, няхай лепш людзі пахваляць.
  2. Натрудзіць дзяцел сваю дзюбу, пакуль збудуе сабе хатку.

3.Цэлы дзень ні з кім пагаварыць.

  1. Хлопец пацягнуўся, каб злавіць Нініну руку, але яна адбегла.
  2. У пакой увайшоў Васіль і яго бацька.

А 13. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана памылка ва ўтварэнні формаў ступеняў параўнання прыслоўя.

  1. Найбольш бліжэй да возера было ісці праз лес.

2.На гэты раз я адказаў больш упэўнена.

  1. Найчасцей усяго збіраліся хлопцы ў Сцяпана.
  2. Хворы адчуваў сябе намнога дабрэй, чым учора.

А 14. Адзначце нумары радкоў, дзе запісаны дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку маюць канчатак –е(-э,-а).

  1. Спяваць, мыць.
  2. Гаварыць, рабіць.
  3. Маляваць, пісаць.

4.Ехаць, працаваць.

5.Касіць, любіць.

А 15. Адзначце нумары сказаў, у якіх дзеепрыметнікі ўтвораны правільна.

  1. Адпачнуўшыя коні бойка беглі па дарозе.
  2. Дзень залаты цёплым сонцам заліты.
  3. Я не мог адвесці позірку ад блакітных сіяючых вачэй дзяўчыны.
  4. Лашчыць вока неаглядны прастор ільну.
  5. Лес быў пасярэбраны сівізной маразоў.

А 16. Адзначце нумары сказаў, у якіх правільна ўжыты  дзеепрыслоўі.

  1. Маўчалі клёны і ліпы каля хат, трымаючы на абсохлым голлі пачарнелае лісце.
  2. Сплёўшы карэннем, вольхі трымалі адна адну.
  3. Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка.
  4. Усміхаючыся, дзяўчына глядзіць у мой бок.
  5. Гледзячы праз акно вагона, успамінаюцца малюнкі роднага краю.

А 17. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх выдзеленыя словы пішуцца праз злучок.

  1. Раз(по)раз азірацца.
  2. Раз (за)разам паўтарыць.
  3. (Па) суседству жыць.

4.(Па) суседску дапамагчы.

5.(Як) след зрабіць.

А 18. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць часціцу ні.

  1. Я ляжаў .. жывы … мёртвы.
  2. Хто … помніць тую вечарыну?
  3. Хто … гляне, усміхнецца.
  4. … душы на вуліцы.
  5. Ты .. мог … прыехаць.

А 19. Адзначце нумары сказаў, дзе часціцу не трэба пісаць асобна.

  1. Не__прыкметна выйшаў з пакоя.
  2. Зайду, але не__заўтра.
  3. Сцены не__пафарбаваны.
  4. Не__высокае, але галінастае дрэва.

5.Не__абдымныя прасторы.

В 1. Знайдзіце сказы, у якіх дапушчана памылка ва ўтварэнні або ўжыванні формаў ступеняў параўнання прыметнікаў. Запішыце словазлучэнні з гэтымі прыметнікамі правільна.

  1. Сын вышэй за бацьку.
  2. Гэта самая высокая гара.
  3. Самы вышэйшы ў класе Алег.
  4. Няма смачнейшай вады на свеце, як з гэтай крыніцы.
  5. Андрэй быў куды меншы за мяне ростам.

 

 

згарнуць

Тэставая работа

разгарнуць

Тэставая работа.

Варыянт 1

Аі. Адзначце нумары словазлучэнняў.

1) стары лес;  2) каля лесу;  3) ісці лесам;         4) елкі і хвоі;        5) шумяць верхавіны.

А2. Адзначце нумары правільных сцвярджэнняў.

1) Кампаненты словазлучэння звязаны падпарадкавальнай сувяззю.

2)  Словазлучэнне — гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш слоў.

3) Словазлучэнне, у адрозненне ад слова, называе прадмет, прымету дзеяння больш канкрэтна і дакладна.

4)  У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні  падзяляюцца на дзеяслоўныя,  іменныя,  прыназоўнікавыя.

5) Дапасаванне — спосаб сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў тых жа граматычных формах, што і галоўнае.

АЗ. Адзначце нумары іменных словазлучэнняў.

1) стомлены чалавек; 2) вельмі стаміцца;  3) чырвоны ад марозу;  4) нечакана для ўсіх;  5) ісці па дарозе.

А4. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання.

1) шчырыя словы;  2) чацвёрты паверх;  3) вельмі хутка;  4) нашы магчымасці;     5) словы ўдзячнасці.

А5. Адзначце нумары простых сказаў.

1)  Ля берага, у вялікай палонцы, гайдалася дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая.

2) Днём была пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца.

3) На дварэ толькі шапацеў па саламянай страсе, булькатаў па ня-бачных лужынах дождж.

4) Палянкі зноў змяніліся лесам, то стройным баравым, то нізкім балотным.

5) Дождж перастаў, але дзьме моцны вецер.

А6. Выберыце правільнае сцвярджэнне (сцвярджэнні).

1) Простым называецца сказ, у якім адна граматычная аснова.

2) Простым называецца сказ, граматычная аснова якога складаецца з аднаго галоўнага члена — дзейніка або выказніка.

3)  Развітым называецца сказ, які мае дзве і больш граматычныя асновы.

А7. Якая характарыстыка з'яўляецца правільнай у адносінах да сказа «Адразу за вёскай поле»! Адзначце нумар правільнага адказу.

1) аднасастаўны, развіты;

2) аднасастаўны, неразвіты;

3) двухсастаўны, развіты;

4) двухсастаўны, неразвіты.

А8. Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам.

1) Хутка тут будуць бялець рамонкі.

2) Я хацеў бы пабываць у Белавежскай пушчы.

3) Салаўі ў цёмным лесе пяюць аб шчасці і тузе.

4) Лес стаяў спакойны і нахмураны.

5) Душа і голас мой у вершах застануцца жыць.

А9. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам (на месцы пропуску) трэба паставіць працяжнік.

1) Без птушак лес__сірата.

2) Пра ўсё даведацца і ўсё ўбачыць__вось мая мара.

3) Вочы__быццам зоркі.

4) Плошча поля__тры гектары.

5) Кот мышы__не таварыш.

АІО. Адзначце аднасастаўныя сказы.

1) На гонары далёка не паедзеш.

2) 3 забыцця вывела мяне трывожнае вухканне балотнага бугая.

3) У расчыненыя дзверы плыла вільготная свежасць.

4) Сяджу на беразе і лаўлю рыбу.

5) Вось і прытулак.

В1. Закончыце фармулёўку.

Даданы член сказа, які абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў, — гэта...

В2. Знайдзіце граматычную аснову і выпішыце яе.

Не тужы ты, Нёман, адзінока па красуні Прыпяці шырокай.

В3.   Устанавіце ддпаведнасць паміж  выдзеленымі словамі  і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ зашшыце. Напрыклад: АЗБ2В4Г1.

А) Маладосць — краса людзей, найлепшы час.

Б) Мы сагрэем планету сваімі рукамі, каб наступнікам нашым паднесці яе ў дар.

В) Добры гаспадар Міхась.

Г) Сняцца рэкі і горы перадвячэрняй парой і світальныя зоры над любімай зямлёй.

1.Дзейнік.                          4. Дапаўненне.

  1. Азначэнне. 5. Выказнік.
  2. Акалічнасць.

В4. Знайдзіце безасабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.

1)  Успамінаеш шчымлівае, да болю далёкае маленства і такімі маладымі і светлымі бачыш абліччы родных і блізкіх, настаўнікаў, сяброў.

2) Розуму грашыма не заменіш.

3) Халодная, усеўладная і бяконцая бель.

4) Праўды не схаваеш.

5) У лесе не чуваць нават подыху ветру.

В5.  Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і яго тыпам. Адказ запішыце (узор — заданне ВЗ).

А) Тут, дзе бяроза, заўсёды пануе цішыня глыбокага смутку па навекі супакоеным маладым сэрцы.

Б) Востра тады пахла гаркаватай лазой, талым снегам, вільготным халадком.

В) Залатым лесам называлі гэтую мясціну.

Г) Суджанага і канём не аб'едзеш.

  1. Няпэўна-асабовы. 4. Безасабовы.
  2. Пэўна-асабовы. 5. Абагульнена-асабовы.
  3. Двухсастаўны.

 

 

Варыянт 2

А1. Адзначце нумары словазлучэнняў.

1) лісце падае; 2) падае долу;   3) бярозы і клёны;   4) першыя прыкметы восені:     5) пад дрэвамі.

А2. Адзначце нумары правільных сцвярджэнняў.

1) Кампаненть: словазлучэння звязаны злучальнай сувяззю.

2)  Словазлучэнне — гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш самастойных слоў, аб'яднаных граматычна і сэнсава.

3) Не з'яўляюцца словазлучэннем спалучэнне дзейніка і выказніка, бо яно вьтражае закончаную думку.

4)  У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні падзяляюцца на іменныя, прыслоўныя і лічэбнікавыя.

5) Кіраванне — способ сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ва ўскосным склоне, якога патрабуе галоўнае.

АЗ. Адзначце нумары дзеяслоўных словазлучэнняў.

1) пабеленыя сцены;    2) напісаць сачыненне;    3) хутка вярнуцца;    4) спяваючы песню;    5) хуткая хадзьба.

А4. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю прымыкання.

1) паважаць бацькоў;     2) робячы справу;      3) жаданне выспацца;      4) пісаць старанна;               5) ісці не спяшаючыся.

А5. Адзначце нумары простых сказаў.

1)  Вятры падзьмулі з паўночнага захаду, а потым перамяніліся на ўсход і запыніліся там на доўгі час.

2)  Прывольныя лугі вабяць нас сваім раздоллем, прыгажосцю, стракатасцю колераў і разнастайнасцю пахаў.

3) У траве дзе-нідзе валяліся дробныя трэскі і жаўцела пілавінне.

4)  То цёмная вада шапоча пад вербамі, то перуны рвуць цяжкую алавяную хмару.

5)  Ногі то слізгалі па голым абледзянелым каменні, то ў горных упадзінах грузлі па калена ў снезе.

А6. Выберыце правільнае сцвярджэнне (сцвярджэнні).

1)  Простым называецца сказ, які складаецца толькі з галоўных членаў сказа.

2) Развітым называецца сказ, у якім, акрамя дзейніка і выказніка, ёсць залежныя ад іх даданыя членьт сказа.

3) Развітым называецца сказ, у якім ёсць аднародныя члены.

А7. Якая характарыстыка з'яўляецца правільнай у адносінах да сказа «Раніца цёплая, сонечная»! Адзначце нумар правільнага адказу.

1) аднасастаўны, развіты;

2) аднасастаўны, неразвіты;

3) двухсастаўны, развіты;

4) двухсастаўны, неразвіты.

А8. Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам.

1) Сонечным і белым здаваўся горад у тое ранне.

2) Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах між чужых, незнаёмых людзей буду я табе сэрца'трывожыць.

3) Мы тыя сінія арэлі зламаць нікому не далі б.

4) I стала торнаю дарогай сцяжынка вузкая мая.

5) Вада ў возеры на дзіва чыстая і светлая.

А9. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам (на мес-цы пропуску) трэба паставіць працяжнік.

1)  Маўленчая культура чалавека__гэта люстэрка яго духоўнага жыцця.

2) Найвялікшая асалода__марыць.

3) Лункі на возеры__як вокны ў казачнае падводнае царства.

4) Я__не з баязлівага дзясятка.

5) Пяць і тры__восем.

А10. Адзначце аднасастаўныя сказы.

1) На сэрцы ўсё яшчэ трывожна.

2) Не засыналася, не спалася больш.

3) Бераг у копані круты.

4) Тут заўсёды табе даітамогуць.

5) Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні лес.

В1. Закончыце фармулёўку.

Даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці ўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні які? чый?  — гэта...

В2. Знайдзіце ў сказе граматычную аснову і выпішыце яе.

Тонкая гэта і складаная мудрасць — ведаць законы прыроды, яе норавы.

В3.   Устанавіце  адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце. Напрыклад: АЗБ5В1Г4.

А) Мора дыхала па-ранейшаму цеплынёй, радасцю, шчасцем, летам.

Б) Ноч сыпанула ў вокны зорак майскіх.

В) Відзён той дуб з усіх дарог з галінамі пустымі.

Г) Нядаўна тут жаўцела, святкуючы свой час, лагоднае бабіна лета.

1.Дзейнік.                             4. Дапаўненне.

  1. Азначэнне. 5. Выказнік.
  2. Акалічнасць.

В4. Знайдзіце абагульнена-асабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.

1) Незадоўга перад вечарам сабралася на дождж.

2) Як добра ў чэрвені ў жытным!

3) Ад дабра дабра не шукаюць.

4) Найбольш чуваць пчол.

5) Старасць нікога не красіць.

В5. Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і яго тыпам. Адказ запішыце (узор — заданне ВЗ).

А) На драўляных падстаўках рознае засушанае лісце.

Б) Над возерам няма ні чаек, ні ластавак.

В) Пра гэту падзею шмат пісалі ў газетах.

Г) Вось і адмыслова зробленая брама.

  1. Няпэўна-асабовы. 4. Безасабовы.
  2. Пэўна-асабовы. 5. Абагульнена-асабовы.
  3. Двухсастаўны. 6. Назыўны.

 

згарнуць

Тэставыя заданні

разгарнуць

Тэставая работа.

 1.Выберы правільны працяг адказу.

Словаўтварэнне – асобны раздзел навукі аб мове, у якім вывучаецца…

а) утварэнне слоў; б) састаў слоў (з якіх значымых частк яны складаюцца) і ўтварэнне слоў (ад чаго і пры дапамозе чаго ўтвараюцца словы).

 

  1. Формы аднаго і таго ж слова ўтвараюцца пры змяненні слоў ці пры іх утварэнні?

а) пры змяненні; б) пры ўтварэнні.

 

  1. Па адной граматычнай прымеце тры формы слова аб’ядноўваюцца ў кожным радзе. Вызнач і падкрэслі “лішнюю” форму.

а) вёска, вёсцы, вёскамі, вёскай; б) вялікія, вялікая, вялікіх, вялікімі. в ) чытаў, чытаю, чытаеш, чытае.

 

  1. Вызнач правільны працяг адказу. Розныя словы могуць быць утвораны пры дапамозе…

 а) канчаткаў; б) прыставак; в) суфіксаў.

 

  1. 5. Вызнач, у якіх парах пададзены розныя формы аднаго і таго ж слова

 а) вялікі – велічэзны; б) велічыня – велічынёю; в) вялікі – велічыня; г) паход – паходка; д) паход – у паходзе.

 

  1. Вызначце словы з нулявым канчаткам:

а) лес а)  школа б) поле б) кут в) луг в) бяроза

  1. Вызначце словы, у якіх у прыстаўках пішацца лiтара з:

а) ра...стрэл а) бя...зубы б)ра...вязаць б) ...пісаць в)...дзівіць в) ра...гледзець

 

згарнуць

Тэставыя заданні

разгарнуць

Тэставыя заданні

  1. Ад якіх прыметнікаў утвараюцца ступені параўнання:

           А. адносныя

                Б. якасныя

                В. прыналежныя.

  1. Як называюцца ступені параўнання:

               А. вышэйшая

               Б. высокая

               В. самая высокая

               Г. найвышэйшая

        З. Якія з дадзеных прыметнікаў ужыты ў форме вышэйшай ступені параўнання:

             А. вельмі смелы

             Б. прыгажэйшы

             В. надта смешны

             Г. менш добры

  1. Якія з дадзеных прыметнікаў ужыты ў форме найвышэйшай ступені параўнання:

             А. наймаладзейшы

             Б. самы добры

             В. надта белы

             Г. ласкавейшы

Выпісаць з прапанаванага верша прыметнікі ў пачатковой форме і вызначыць іх разрад.

 

Вечна я ўдзячны жытняму хлебу,

чыстай вадзе з невялічкай крынічкі,

лесу зялёнаму,

сіняму небу,

светлай рачулцы, што ў полі бруіцца…

краю,

што роднай завём мы зямлёю,

што Беларуссю так люба завецца!

светлай рачулцы, што ў полі бруіцца…

краю,

што роднай завём мы зямлёю,

што Беларуссю так люба завецца!

 

згарнуць

Лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская лексіка, запазычаная лексіка.

разгарнуць

.Лексіка паводле паходжання: спрадвечна бедаруская лексіка, запазычаная лексіка.

У спрадвечна беларускай лексіцы вялікі пласт складаюць словы агульнаславянскія, якія існуюць у тых ці іншых формах ва ўсіх славянскіх мовах: маці, брат, дзень, зіма, воля, адзін, я, ты і г. д. Гэты пласт лексікі сфарміраваўся яшчэ да 6 – 7 стст. Другі пласт – усходнеславянская лексіка, якая склалася ў 7 – 14 стст.: боты, вяроўка, дудка, смуглы, тулава, шчака, вораг. Трэці пласт – уласнабеларуская лексіка, якая ўзнікла ў 13 – 14 стст. – нашыя дні: абрус, рухаць, клопат, вораг, вырай.

Запазычанне слоў – няспынны працэс, уласцівы мове на працягу ўсёй гісторыі яе існавання і абумоўлена эканамічнымі, палітычнымі, гандлёвымі, культурнымі, навукова-тэхнічнымі зносінамі. Крыніцай запазычвання могуць выступаць роднасныя славянскія і няроднасныя неславянскія мовы. Вялікая колькасць слоў запазычана са славянскіх моў:

-паланізмы з польскай: моц, скарб, гузік, млын

-з украінскай мовы: бадзёры, журыцца, чупрына

-русізмы: азнаменаваць, вінтоўка, мясарубка, саратнік

Запазычаныя словы з неславянскіх моў:

-грэцызмы: акадэмія, кафедра, камедыя, геаметрыя-лацінізмы: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар

-германізмы: жабрак, майстар, слесар, швагер, варта, рота

-з французскай мовы: абажур, абсурд, акварэль, афіша

-англіцызмы: байкот, бар, баскетбол, бокс, біфштэкс, долар

-з італьянскай і іспанскай мовы: акорд, арыя, бас, кампазітар

-са скандынаўскіх моў: акула, вікінг, нарты, сані.

АСНОЎНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОЎ

-Наяўнасць у слове літары ф: фарба, фабрыка.

-Пачатковая галосная о, э, а : Эма, ода, атака.

-Спалучэнне ге, ке, хе ў корані слоў: агент, схема, кельма.

-Спалучэнне бю, кю, вю, мю, пю, фю ў корані: бюро, кювет.

-Спалучэнне галосных у корані ау, іо, ыа, еа, эа, іё, ыё: ідэал, Трыа, геаметрыя, аул і г. д.

-Цвёрдасць зычных д, т у спалучэннях дэ, тэ, ды, ты: дэтэктыў, тэатр, дыплом, дэкаратар.

-Прыстаўкі –а-, -анты-, -архі-, -контр-, -рэ-, -дэ-, -дыс-, -амфі-: амаральны, антыцыклон, рэфармацыя

-Суфіксы -–ізм-, -ызм-, -іст-, -ыст-, -ір-, -ыр: арганізм, капіраваць, сацыяліст.

-Наяўнасць у слове спалучэнняў –ум, -ус, -юс: подыум, конус, полюс.

-Наяўнасць спалучэнняў зычных –дл-, -тл-, -шт-, -шп-: вяндліна, тлусты, штаб, шпрыц.

-Наяўнасць спалучэнняў –ен-, -ён-, -эн-: маёнтак.

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1) наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф′я;

2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;

3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;

4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон,          камюніке, фюзеляж;

5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;

6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;

7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;

8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць.

Лексiка бел.мовы паводле паходжання:

  1. Агульнаславянская - агульнаславянскае адзінства (3ст. да н. э.-2 пал. 1 ст. да н.э.) людзi і часткi(чалавек, галава, унук),геаграфічныя назвы і з`явы прыроды(зямля, вецер), раслiннага і жывельнага свету (каза, конь), прылады працы(барана, серп), пабудовы(двор, гумно), абстракт.паняццi(любоу,воля
  2. Усходнеславянская - усходнеславянскае адзінства (7-8 ст.) жывелы(кошка,сабака),гаспадар.прылады(карзiна, самавар),стравы(пiрог, цеста), людзей(конюх,пастух), сення,пасля,цяпер
  3. Уласнабеларуская - старабеларускае (14-20 стст.) атмасфера з`явы(золак,цемра), абстрактн(абавязак, летуценне),тэрмiны(дзейнiк,пытальнiк), працэсы(бачыць, хiлiць)+бусел,маладзiк, спявак, гаспадар

Прыкметы запазычанняў з неславянскіх моў

  • Грэцызмы:

 Пачатковы а, э, ф (акіян, эпоха, іласофія, фантазія);

спалучэнне зычных кс, ск, пс, мн, мв у сяр слова(дыск, эліпс, сімптом, лампада);

прыстаўкі а-, ан- анты-, эў- (алатызм, анархія);

 суфіксы ум, ус, тар, ёнт (энт), ур, цы(я), ат (тэрмас, рыторыка, абеліск);

пач частка складаных слоў бія(ё), геа(о), філа(о) (біялогія)

 Суф ум, ус, тар, ент (энт), ур, цы, -анті (акварыум, радыус, артар, агент)

  • Лацінізмы:

 Суф ум, ус, тар, ент (энт), ур, цы, -анті (акварыум, радыус, артар, агент)

  • Германізмы:

 Ш, шт, шп у пачатку ці ў сяр (штаб, шпіль);

 хт у сярэдзіне слова (шахта, вахта),

 частка майстар(гросмайстар)

  • Галіцызмы:

 На канцы анс, ер, аж(яж) (сеанс, баланс, суфлёр, камуфляж);

 спалуч біо, віо, піо, фіо, уа, уэ, лье, цье, све (біоро, вільеска, барэльер);

 нац галосныя на канцы (кашнэ, пано, філе)

  • Англіцызмы:

 Пач дж (джас, джынс);

 канц спалуч ер, ёр (баксёр, катэр, дыспетчар);

 канц частка ен (спартсмен)

Паланізмы:v Спал дл, эн (ен), он (ён), ан (ян) (кабалда, рыдлёўка, арэнда, вантроба, вандроўка);

v гук ц на месцы ўсходнеславянскага ч (цуд, цурацца, моц);

v суф унак (рахунак);

v спалуч лу паміж зычнымі (тлусты, слуп)

  • цюркізмы:

 Паўтор аднаго і таго ж галоснага гука (атаман, табар, караван, кабан);

 спалуч ал, ык, ча (аксакал, балык, каланча)

французскай – галіцызмы (запазычаны ў Пятроўскую эпоху і пасля) Ваенныя назвы (арсенал, маршал), мастацкія назвы (нацюрморт, канферансье), стравы (пюрэ, катлета), адежа (жакет, карсет).

англ.: спартыўныя (футбол, пінг-понг, яхта, фрыстайл), вопраткі (ждынсы, світэр);

 

 італ. : мастацтва (арыя, сола, віяланчэль, санета), стравы (вермішэль, піца, салямі);

 іспанскай: стравы (ананас, банан);

 польскай ( у час Люблінскай уніі): маёнтак, падарунак, быдла;

укр.: боршч, худаба.

згарнуць

Лексіка. Тэст

разгарнуць

Лексіка

1.Адзначце сінонім, які адпавядае сэнсу сказа.  З вечара з лесу выходзілі … ваўкі.  а) адважныя; г) мужныя; б) асмялелыя; д) храбрыя.

в) бясстрашныя;

(Адзначце правільны адказ) Словы, якія маюць толькі адно значэнне – гэта

Введите пояснение к вопросу

 гаваркія

 адназначныя

 мнагазначныя

 

Словы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але маюць рознае лексічнае значэнне – гэта

 сінонімы

 антонімы

 амонімы

 

(Адзначце правільнае сцверджанне) Прамое значэнне – гэта..

 тое, што абазначае слова на самой справе

 асноўнае значэнне

 значэнне, якое ўзнікла на аснове падабенства

 

Адзначце словы, якія з’яўляюцца сінонімы да слова "дапамога"

 выручка

 парада

 падтрымка

 падпорка

 

Выберыце пары антонімаў

 горкі - салодкі

 дзень - поўдзень

 шырокі - вялікі

 высокі – нізкі

 

Адзначце словазлучэнні, ужытыя ў пераносным значэнні:

 мяккі хлеб

 залаты характар

 шышка на лэбе

 мяккі голас

 сасновая шышка

 

Адзначце пары амонімаў:

 Смачны гасцінец – на шырокім гасцінцы.

 Вострая каса – дзявочая каса.

 Крыло птушкі-крыло самалёта

 

згарнуць

Аднасастаўныя сказы. Заданні

разгарнуць

Аднасастаўныя сказы

 

Падкрэсліць граматычныя асновы, вызначыць тып аднасастаўнага сказа

  1. Працую, жыву і радуюся за наш вялікі дом.
  2. З усмешкаю жыццю глядзім у вочы.
  3. Андрэя паклалі ў чацвёртай палаце на першым паверсе.
  4. Не за сваю справу не бярыся.
  5. Аднекуль дыхнула халодным ветрам.
  6. Стала неспакойна на душы.
  7. Нешта не спіцца.
  8. Вось і фронт.
  9. Пад узмахі касы нават і пра непрыемнае думалася лёгка.
  10. Дзядзьку Грышу Міхайловіча з горада Полацка я ніколі не бачыў.

 

Падкрэсліць граматычныя асновы, вызначыць тып аднасастаўнага сказа

  1. У актавай зале ўручалі дыпломы.
  2. Без навукі і кошыка ніхто не спляце.
  3. За багацце розуму не купіш.
  4. У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна.
  5. Скажу на развітанне, дзядзька Якаў, шчырыя словы ўдзячнасці.
  6. Такая нідзе не прападзе.
  7. Сябра за грошы не купіш.
  8. Па расе, ад сонца яркай, напрацаваўшыся, вяртаюцца дамоў.
  9. Шлю падзяку вёскам і сябрам, жытнім копам на шырокім полі.
  10. Туманная раніца.

 

Падкрэсліць граматычныя асновы, вызначыць тып аднасастаўнага сказа

 

1) У газеце пісалася аб надвор’і ў наступны месяц.

2) Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся.

3) Назаўтра ўвесь дзень са свірна выдавалі пад канчатковы разлік збожжа.

4) Жытні колас і васілёк на кашулі бацькавай помню.

5) Ноччу збіраліся каля вогнішча, вадзілі карагоды.

 

Падкрэсліць граматычныя асновы, вызначыць тып аднасастаўнага сказа

1) Аднекуль нагнала цяжкіх хмараў.

2) Мяне сёння вельмі рана разбудзілі.

3) Ад дабра дабра не шукаюць.

4) Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся.

5) Ураз усё робіцца толькі ў казках.

 

Падкрэсліць граматычныя асновы, вызначыць тып аднасастаўнага сказа

1) Над лесам пачынала днець.

2) Табе складаю гэты гімн, мой Мінск!

3) Па-над вёскамі і сёламі свеціць сонейка вясёлае.

4) Рачной мятай, мядовым водарам мурагоў настоена паветра. Хоць бяры ды чай заварвай з гэтага пахучага настою.

5) Зноў хочацца зірнуць на крынічку, з прыемнасцю зачэрпнуць кубкам вады.

Падкрэсліць граматычныя асновы, вызначыць тып аднасастаўнага сказа

 

1) Надвор’е на возеры няўстойлівае.

2) Імшыстыя, сухадольныя саснякі.

3) Быў ціхі сонечны дзянёк.

4) Беларусь, мая маці! Ты будзеш, адзіная, жыць!

Падкрэсліць граматычныя асновы, вызначыць тып аднасастаўнага сказа

Я так хачу пагрэцца сёння каля тваёй цёплай душы.

Перабудуйце двухсастаўны сказ у сінанімічны безасабовы. Запішыце граматычную аснову безасабовага сказа.

У гэты пагодлівы, мяккі вечар я думала пра першую сустрэчу з Іванам Навуменкам.

 

Перабудуйце двухсастаўны сказ у сінанімічны безасабовы. Запішыце граматычную аснову безасабовага сказа.

Кожны з нас каля ружова-залатога вогнішча думае пра сваё.

 

 

Знайдзіце аднасастаўны сказ і  падкрэсліце граматычную аснову.

1) Не злічыш дароў тваіх, верасень, сёлета!

2) Хмары нізкія, шэрыя.

3) Следам за ім выйшаў паляўнічы.

4) Наш Мінск стаў святочным.

5) Дзецям патрэбна ласка.

 

 

 

згарнуць